Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі
Янка Запруднік
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 219с.
Нью Йорк 2013
Knowledge about Belarus, drop by drop, has been penetrating into American society, including the political sphere, during the second half of the last century as a result of information activities by the postWW II Belarusian immigrants in this country. And one can say with certainty that by the time President George Bush Sr. recognized the independence of Belarus in December 1991, the White House and many Americans knew considerably more about the political aspirations of Belarusians than they did at the end of 1940s, when future festival activists and informants about Belarus began to arrive to this country.
Today we live in a technologically new epoch. Information about things near and distant, contemporary and bygone, spreads instantaneously and in much greater volume than thirty to forty years ago. However, in its essence it remains unaltered: information is power that changes reality.
As to the language of art, it displayed itself as an effective medium of esthetic values and ideological positions. And as such, it remains a universal tool of information, and a potent ally of liberty.
Janka and Vitaut relieving stress by improvising toreador dance after the successful First Festival in 1976.
ж z Ч < 76 > V
Tamara Kolba — Map of Belarus.
A <■ '*
Design by Caslau Budzka Апрацаваў узор Часлаў Будзька
БЕЛАРУСКІЯ ФЭСТЫВАЛІ Й ВЫСТАЎКІ Ў ШТАЦЕ НЬЮ ДЖЭРЗІ
ПАЛІТЫЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ МОВАЮ МАСТАЦТВА (1948 — 2011 гг.)
Кніга гэтая дзьвюхмоўная, але англамоўны й беларускамоўны тэксты ў ёй хоць і паралелыіыя зьместам, ды не ідэнпіычныя.
ПАДЗЯКА
У апрацоўваньні гэтай тэмы я шмат карыстаўся архіўнымі захаваньнямі й успамінамі мае жонкі Надзі Запруднік (ранейшыя прозьвішчы: дзявочае Рагалевіч, замужняе Кудасава). Таксама дапамаглі інфармацыяй, дакумэнтамі, фотаздымкамі й парадамі: Вітаўт Кіпель, Ірэна Дутко (Рагалевіч), Мікалай Дутко, Ала Романо (Орса), Натальля Гернат (Русак), Люда Грант (Русак), Вера Запруднік, Ніна Сільвановіч, Лена Кінг (Сільвановіч), Ліза Літаровіч, а. Ігар Лабацэвіч, Надзя Занкавіч, Барыс Данілюк і Валянціна Трыгубовіч; у рэдагаваньні англамоўнай часткі кнігі бралі ўдзел: Ірэна Дутко, Вера Запруднік, Натальля Русак, Том Шэрыдан, Томас Э. Бэрд, Ігар Казак, Тамара Варанцова й Робэрт Цупрык. Андрусь Падлескі дапамог перавесьці беларускамоўную частку кнігі ў друкаёмны фармат. Макетаваньне й мастацкае афармленьне было выкананае Ірэнай Дутко й Мікалаем Дутком.
Усім супрацоўнікам выказваю шчырую ўдзячнасьць і прызнаю іхняе суаўтарства.
Мэта публікацыі
♦ Ушанаваць памяць беларусаў, якія, прыбыўшы па Другой сусьветнай вайне ў Амэрыку, самаахвярна працавалі, каб пашырыць у амэрыканскім грамадзтве інфармацыю пра паняволеную камунізмам Беларусь і гэтым паспрыяць ейнаму здабыцьцю незалежнасьці.
♦ Паказаць, якім эфэктыўным інфармацыйным сродкам сталася для новапасяленцаў-беларусаў народнае мастацтва ў распаўсюджваньні палітычных ідэяў і фактаў з гісторыі Беларусі.
♦ Прадэманстраваць на прыкладзе беларускіх фэстываляў і выставак, як амэрыканскі лад жыцьця дае кожнай этнічнай1
80
групе магчымасьць перахоўваць сваю культурную спадчыну ды гэтым спрыяе акультурваньню грамадзтва, выпрацоўваньню ў ім мірнага суіснаваньня прадстаўнікоў розных этнасаў, а гэтым — вырабленьню адзінства амэрыканскае нацыі.
♦ Даць палітолягам дадатковы матэрыял для развагі над працэсам фармаваньня нацыянальнае сьведамасьці беларусаў, якія знаходзяцца сёньня на раздарожжы паміж этнічнай мадэльлю й грамадзянскай. Зрэшты, раздарожжа гэтае актуальнае ня толькі для Беларусі, але й для ўсяе Заходняе Эўропы, дзе з аднаго боку расьце страх за этнічна-культурную гамагеннасьць, а з другога — пашыраюцца ідэі панэўрапеізму.
Пра што аповед?
У кнізе дакумэнтуюцца й апісваюцца беларускія фэстывалі й выстаўкі ў штаце Нью Джэрзі ды рэакцыя на іх у амэрыканскім друку й палітычнай сфэры, ня кажучы ўжо пра беларусаў у іншых краінах Захаду. Я абмежаваўся да аднаго штату Нью Джэрзі,2 каб зрабіць тэму больш падатлівай для апрацоўкі. Падзеі ў суседнім Нью Ёрку або ў суседняй Пэнсыльваніі згадваюцца толькі тады, калі ў іх бралі ўдзел беларусы зь Нью Джэрзі (як прыкладам, у ньюёркскім Міжнародным кірмашы ў 1964 г.). Выбар Нью Джэрзі абумоўлены яшчэ й тым, што ў гэтым штаце беларускія фэстывалі й выстаўкі адбываліся найчасьцей і ў найбольшым маштабе.3 Тут фэстывальная дзейнасьць праклала беларускаму імю найшырэйшую дарогу ў сродкі масавай інфармацыі й амэрыканскае грамадзтва.
Трэба падкрэсьлена зазначыць, аднак, што штат Нью Джэрзі ня быў выключэньнем. Падобную культурна-прапагандавую дзейнасьць праводзілі беларусы й іншых штатаў, такіх як Нью Ёрк, Агаё, Іліной, Мічыган, Каліфорнія. Праўда, у Нью Джэрзі актыўнасьць была найбольш інтэнсыўнай і выніковай. Пра ўсю гэтую інфармацыйную дзейнасьць сёньня ўжо можна гаварыць падсумавальна, як пра закончаны пэрыяд. А гэта таму, што на працягу апошніх дваццаці гадоў плынь часу моцна зьмяніла стан рэчаў у параўнаньні з тым, што было за часамі “халоднай вайны” (1950-я — 1980-я). Пасьля бурлівых 1990-х узьніклі ў “беларускай Амэрыцы” радыкальна новыя абставіны, зьявіліся іншыя прыярытэты. Паслабла адчуваньне дыяспарай пільнай патрэбы даво-
дзіць амэрыканцам, што ёсьць такая краіна Беларусь, бо інфармацыя пра яе пачала пашырацца ў выніку самога існаваньня сувэрэннай беларускай дзяржавы. Зьявілася таксама магутная новая інфармацыйная крыніца — Інтэрнэт. У дадатак да сказанага, у беларуска-амэрыканскім грамадзтве зьмяніўся дэмаграфічнакультурны фактар: амаль поўнасьцю адыйшло ў лепшы сьвет старэйшае пакаленьне паваенных імігрантаў, глыбей амэрыканізавалася наступнае пакаленьне; прыбылі з Бацькаўшчыны новыя пасяленцы, бальшыня якіх у той ці іншай меры саветызаваныя й русыфікаваныя, многія без належнага разуменьня патрэбы нацыянальнай салідарнасьці.
А тым часам падзеі мінулых дзесяцігодзьдзяў адыходзяць усё глыбей і глыбей у мінуўшчыну. Да старых газэт, у якіх засталося найбольш сьлядоў дзейнасьці паваеннай хвалі беларусаў-імігрантаў, ніхто апрача рэдкіх дасьледнікаў, ня будзе зьвяртацца. Таму важна было пазнаходзіць у раскіданых архіўных залежах найбольш цікавыя й павучальныя факты пра грамадзкае жыцьцё папярэднікаў, апісаць ды асэнсаваць яго. Ведаць пра гэта належыць кожнаму беларускаму амэрыканцу, кожнаму беларусу, каб усьведаміць сабе, наколькі самаахвярнымі ў дачыненьні да патрэбаў нацыянальна-вызвольнае справы былі паваенныя імігрантыбеларусы; якімі патрыятычнымі пачуцьцямі яны кіраваліся ў працы на ніве беларушчыны, на полі змаганьня за выхад Беларусі ў шырокі сьвет з затхлай расейска-савецкай імпэрыі.
Др. Ала Орса-Романо,4 кіраўнічка славутага танцавальнага ансамблю “Васілёк” прыгадала мне аднойчы аргумэнт, якім яна ўзмацняла дух сваіх, бывала змучаных, “васількоў”: “Калі мае танцаўнікі пачыналі наракаць на стому ад пробаў і падарожжаў, я ім казала: 'Вы ня робіце гэта для мяне, вы робіце гэта для Беларусі.’ I нараканьні сьціхалі.” Жывучы Беларусяй, бацькі й іхнія дзеці ахвяроўвалі свой час і энэргію, каб паехаць на пробу ці арганізацыйнае паседжаньне, або яшчэ на адзін канцэрт ці выстаўку, у жаданьні сьцьвердзіць беларускую прысутнасьць, заявіць перад сабой і перад іншымі, што Жыве Беларусь.
Кошты, зьвязаныя з фэстывальнай і выставачнай актыўнасьцю людзі аплочвалі самі са свайго сьціплага сямейнага бюджэту. За ўсё гэта ўдзячнасьць і слава ім!
У кнізе пералічана шмат прозьвішчаў асобаў,5 што ўдзельніча-
лі ў той або іншай меры ў фэстывальна-выставачнай дзейнасьці. Нашчадкі павінны ведаць іхнія імёны.
Актуальнасьць гэтай публікацыі таксама ў тым, што ў ёй паказана вялікая роля мастацтва, асабліва мастацтва народнага, як выразьніка нацыянальнае душы й як камунікацыйнага сродку ў іншамоўным асяродзьдзі. Урэшце, у кнізе наглядна выяўлена атмасфэра свабоды, якою ў Амэрыцы карыстаюцца этнічныя групы ў перахоўваньні свае культурнае спадчыны. Гэтая свабода — магутны фактар як у сацыяльна-палітычнай стабільнасьці Злучаных Штатаў, гэтак і ў дынаміцы ды багацьці амэрыканскае культуры. На прыкладзе гісторыі беларускіх фэстываляў можна пабачыць, як амэрыканскае грамадзтва й палітыкі дабразычліва ставіліся й ставяцца далей да прапагандаванага дыяспарай ідэалу свабоды й незалежнасьці Беларусі.
Вось жа, абагульняючы, у апісваных далей падзеях яскрава выяўляецца духовая сувязь беларускіх амэрыканцаў з краем паходжаньня, з культурнай спадчынай, а таксама іхняе глыбокае ўсьведамленьне, што паняволенай Беларусі можна было дапамагчы праз пашырэньне інфармацыі пра яе.
I ўрэшце. калі згадзіцца з поглядам, што кожнае новае пакаленьне — гэта пазамагільнае жыцьцё продкаў, дык апісаная ў гэтай публікацыі культурна-інфармацыйная дзейнасьць дэманструе сабой, апрача ўсяго іншага, арганічную сувязь — сувязь праз народнае мастацтва — усіх пакаленьняў нашага народу; дэманструе гістарычную цягласьць беларусаў, што б там ні казалі некаторыя сучасныя тэарэтыкі нацыяналізму, якія бачаць у сучаснай дзяржаве толькі ўвасабленьне “ўяўнай нацыі”.
Здымкі — трывалыя сьляды кволай памяці
Падштурхнулі мяне да напісаньня гэтае кнігі спарадычныя перагляды сваіх і чужых фотаальбомаў. Ах, якія ў іх бываюць цудоўныя фотаздымкі! I падумаць толькі, што гэтыя сьведкі мінуўшчыны будуць хутчэй за ўсё выкінутыя, а калі й захаваюцца, дык нашчадкі мала што даведаюцца зь іх.
Думка пра падобнае выданьне хадзіла даўно. Гэтак, у дзёньнікавых запісах Зоры Кіпель 1980 году чытаем: “Тумаш /др. Вітаўт/ сказаў пра альбом, — што варта выдаць падобны каляровы альбом з фэстываляў. В. Тумаш і Ал. Сільвановіч хацелі такі альбом выдаць, але кошты — каля 40-50 тысячаў даляраў — пахавалі гэтае жаданьне.”6 Абмяркоўвалі такі праект і мы зь нябожчыкам Алексам Сільвановічам, у якога накапілася багата фэстывальных фотаздымкаў.
jAl
83
Кажуць, што адзін здымак варты тысячы словаў. Таксама кажуць: лепш раз пабачыць, чым сто раз пачуць. А псыхолягі ўстанавілі нават, што 70% інфармацыі чалавек успрыймае зрокава, візуальна. Усё гэта прыводзіцца тут на довад важнасьці ілюстрацыйнага кампанэнту ў гэтай публікацыі. Ілюстрацыі, а тым больш каляровыя, маюць незаменную вартасьць, бо яны наяўна паказваюць прыгажосьць народных касьцюмаў, зграбнасьць танцораў, мілавіднасьць харыстаў — усё тое, чым мы маглі пацешыцца самі перад сабою ды пахваліцца перад чужымі людзьмі. Здымкі гэтыя навочна сьведчаць пра часы, калі наша грамадзкакультурнае жыцьцё ў Злучаных Штатах было люднейшым, інтэнсыўнейшым і дэмаграфічна маладзейшым. Гэтыя фоткі -— зыркая частачка агульнабеларускай гісторыі, фіксатары жыцьцядайнага нацыянальнага духу, якія вобразна сьведчаць пра вялікую любоў да Беларусі, зь якою першае пакаленьне паваеннай эміграцыі прайшло свой жыцьцёвы шлях.