Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі
Янка Запруднік
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 219с.
Нью Йорк 2013
Харавая дзейнасьць
Максім Танк: "Песьню бярыце з сабой. ”
Па прыбыцьці ў ЗША ў канцы 1940-х пачатку 1950-х людзі, пры ўсіх сваіх бытавых праблемах, не занядбоўвалі й духовых патрэбаў. Асядаючы на сталае жыхарства, яны адразу ж пачыналі
Хор Аркадзя Еўца на сьвяткаваньні ўгодкаў незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Нью Ёрку. 1952 г.
Вячаслаў Селях-Качанскі (сядзіць другі зьлева) і харысты з прафэсарамі й студэнтамі Ратгерскага ўнівэрсытэту. Сярэдзіна 1950-х.
засноўваць царкоўныя прыходы, арганізацыі, таварыствы, у тым ліку й культурнага профілю. Пагатоў, што многія былі знаёмыя адзін з адным, калі ня з Бацькаўшчыны, дык зь лягероў ДП у паваеннай Нямеччыне,11 дзе арганізацыйна-культурная праца ды грамадзкае жыцьцё збліжалі людзей міжсобку. Зь Нямеччыны перабралася ў Амэрыку й вялікая бальшыня харыстаў з розных беларускіх хораў.
Харавыя канцэрты на новым месцы пасяленьня задавальнялі найперш “нутраную” смагу эмігранта пачуць родную песьню, пабачыць знаёмы танец, “адпачыць душою”. Ужо ў сакавіку 1948 г. група дзеячоў на чале з Барысом Кітам наладзіла ў горадзе Саўт Рывэр сьвяткаваньне Дня абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На сьвяткаваньні, як апісвала тую падзею дзесяць гадоў пазьней газэта “Беларускае Слова”,12 сьпяваў “невялічкі на той час” хор, “якому акампаніяваў на раялі сп. Ксавэр Барысавец.” “Хор паступова разрастаецца, і ўжо ў 1950 годзе налічвае болыл за 40 харыстых. Касьцяк хору складалі харысты быўшых хораў у Нямеччыне ў Міхэльсдорф-Бакнангу (хор 40 асобаў пад кіраўніцтвам народнага артыста Вячаслава Селях-Качанскага) і Ватэнштэце (35 асобаў пад кіраўніцтвам гасп. Аркадзя Еўца.”
25 чэрвеня 1950 г., пісала тая ж газэта, хор пад кіраўніцтвам В. Селях-Качанскага даў вялікі канцэрт. “3 таго часу хор працаваў бесьперапынна, бяручы ўдзел ува ўсіх нацыянальных сьвятах. ... Улетку 1956 г. хор выяжджаў у Канаду ў горад Таронта.... У лістападзе мінулага году хор удала выступаў у Нью Ёрку на міжнацыянальным фэстывалі. ... Два разы хор даў канцэрты для інтэрнацыянальнага студэнцкага клюбу пры Ратгерскім унівэрсытэце ў Нью Брансўіку. ...Такім чынам, наш беларускі хор выконвае вялікую місію... па рэпрэзэнтацыі малаведамага тут беларускага народу...”.
У 1956 г. 22 песьні ў выкананьні хору С.-Качанскага былі выдадзены на кружэлках.13
3 раньніх выступленьняў саўтрывэрцаў у Нью Ёрку варта назваць тут “Беларускі вечар”, арганізаваны міжнародным клюбам “Прамэтэй”. Вечар адбыўся 19 красавіка 1953 году зь ініцыятывы старшыні клюбу, др. Мікалая Шчорса, у сэрыі лекцыяў “Пазнайма саміх сябе”.
ж
: %
< 90 >
х*
Ha вечары перад шматэтнічнай аўдыторыяй, пасьля дакладу Віктара Чабатарэвіча на тэму “3 гісторыі нацыянальна-палітычнага адраджэньня беларускага народу”, выступіў зь беларускімі песьнямі жаночы ансамбль пад кіраўніцтвам А. Еўца.14 A 17 лістапада 1957 г. мяшаны хор Селях-Качанскага сьпяваў на міжнацыянальным фэстывалі ў ньюёркскім Інстытуце Модаў (дзе бралі ўдзел 11 этнічных групаў). Акампаніявалі Аксана Качанская (піяніна) і Пётра Нядзьвецкі (акардыён).15
У 1963 годзе, на прапанову Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі, кампазытар Ксавэр Барысавец арганізаваў жаночы ансамбль “Каліна” (28 харыстак).16 Ліза Літаровіч запрапанавала прыняць сцэнічную вопратку: доўгія белыя сукенкі з народнай вышыўкай на манішцы, падоле й рукавах. Сукенкі гэтыя яна й пашыла.
Першы канцэрт хору адбыўся ў залі Шака ў Саўт Рывэры ўвосень 1963 г. і быў сустрэты вельмі прыхільна. “Каліна” выдатна выступіла ў наступным годзе на ньюёркскім міжнародным кірмашы, атрымаўшы высокую ацэнку ў газэтах “Беларус”, украінскай “Свободзе”, “Новым Русскнм Слове”, у часапісе “Беларуская Думка”. Пра далейшыя выступы “Каліны” часта паведамлялі мясцовыя амэрыканскія газэты.
Да свайго дзесяцігодзьдзя хор меў за сабой 35 канцэртаў перад беларускімі й шматэтнічнымі аўдыторыямі. У ягоным рэпэртуары налічвалася 70 песьняў, народных і скампанаваных. Дваццаць сем зь іх выйшлі на дзьвюх кружэлках, выдадзеных Беларускім выдавецкім таварыствам, старшынём якога быў Барыс Шчорс — вялікі арганізатар удзелу ў фэстывалях і выстаўках. Трыццаць песьняў “Каліны” запісала для сваіх перадачаў радыё “Свабода”. Доўгагадовымі салісткамі хору былі Рэня Касьцюк, Людміла Махнюк, Гэля Петыш і Людміла Літаровіч16. Хор праіснаваў 27 гадоў, зрабіўшы вялікую справу ў папулярызацыі беларускае песьні.
Найтрывалейшым з саўтрывэрскіх хораў выявіўся царкоўны — што паказвае на фундамэнтальную ролю царкоўных прыходаў у жыцьці дыяспары. Хор царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай, пачынаючы ад раньніх 1950-х гадоў, існуе бесьперапынна й выконвае, разам са сьвятаром, цэнтральную функцыю ва ўсіх багаслужбах ды рэлігійных сьвяткаваньнях і абрадах. Рэгентамі хору, у храналягічным парадку, былі: Вячаслаў Селях-Качанскі, Аркадзь Евец, Дзімітры Верасаў, Аўген Скаўронскі, Андрэй Такаюк, Іна
Злучаны хор на Сусьветным кірмашы ў Нью Ёрку 21 чэрвеня 1964 Г.
Ньюёркскі хор і ягоны кіраўнік Міхась Тулейка. Сярэдзіна 1950-х.
Яўтуховіч. Цяпер (2011 г.) гэтую функцыю выконваюць сужэнцы Валянцін і Тацьцяна Дзямешчыкі.
Актывістка беларускага тэатральнага жыцьця Віла Леўчук успамінае пра сваю дзейнасьць:
“Танцавальны дзявочы гурток, які першымі гадамі быў без назову, я арганізавала адразу ж, прыехаўшы ў Саўт Рывэр у 1951 годзе. У гуртку ўдзельнічала спачатку шэсьць дзяўчат. Беларускае культурнае жыцьцё тымі гадамі было вельмі жвавае. Іра Жылінская (замужняе — Цупрык) займалася рэжысурай, а я — танцамі. Выступы адбываліся часта ў залі Шака ды на розных шматэтнічных фэстывалях. 3 часам танцавальны гурток, які мы назвалі “Лянком”, вырас да 25 танцорак ды складаўся зь дзьвюх групаў — 16 старэйшых дзяўчат і 9 малодшых. Нас шмат куды
XX
X
''%
92 X
запрашалі й мы ніколі не адмаўляліся выступаць. Мелі добры посьпех. Асабліва папулярнай нашай танцоркай была самая малодшая, 5-гадовая Лена Гайшун (мы яе звалі Ленчык). Яна падыйшла да мяне аднаго разу й бойка заявіла: ‘Я хачу танцаваць!’ I сапраўды, у яе было вельмі вострае адчуваньне рытму, і рухалася яна на сцэне абсалютна свабодна й я сказала б, творча, з фантазіяй. Публіка з захапленьнем рэагавала на ейныя нумары.
Безумоўна, найбольш памятнымі засталіся выступы нашага гуртка на трох вялікіх фэстывалях у Цэнтры Мастацтваў. Але й пасьля трэцяга фэстывалю ў 1979 годзе мы яшчэ доўга бралі ўдзел у розных меншых культурных мерапрыемствах: у школах, парках, на выстаўках і кірмашах.
Пасьля перапынку канца 1980-х — пачатку 90-х гадоў мы аднавілі танцавальны гурток, цяпер ужо. зразумела, у іншым складзе. Ён выступае на нашых калядных сьвяткаваньнях ды на гадавых летніх фэстывалях пры царкве сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры.”
На Сусьветным кірмашы ў Нью Ёрку
"Васількі" на Сусьветным кірмашы ў Нью Ёрку.
Фэдэральны ўрад ЗША супольна са штатнымі й гарадзкімі ўладамі Нью Ёрку ды ў паразуменьні зь міжнароднымі арганізацыямі пастанавілі правесьці ў Нью Ёрку ў 1964-1965 гадах Сусьветны кірмаш (World’s Fair). Часткай праграмы кірмашу было задумана падкрэсьліць шматэтнічны характар амэрыканскага грамадзтва, а гэта значыць — правесьці “нацыянальныя дні” з
Янка Запруднік абвяшчае нумары канцэрту на Сусьветным кірмашы ў Нью Ёрку.
Беларуска-амэрыканская моладзь у танцы “Крыжачок” на Сусьветным кірмашы.
канцэртамі, у тым ліку й Дзень Беларускі. Для правядзеньня яго запрасілі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА), галоўная ўправа якога знаходзілася ў Нью Ёрку. Запросіны, зразумела, былі прынятыя. Гэта ж такая гістарычная нагода заявіць пра сябе ў славутым горадзе на міжнародным форуме!
Супольна зь Беларускім Кангрэсавым Камітэтам Амэрыкі (БККА) стварылі фэстывальны камітэт. У склад яго ўвайшлі кіраўнікі абедзьвюх арганізацыяў ды пакліканыя пабочныя асобы. Ачоліў камітэт Міхась Тулейка, старшыня БАЗА, а ў ліку іншых сяброў былі Іван Касяк, старшыня БККА, Міхась Бахар, Янка Запруднік, Франк і Ала Романо, Аўген Нэстар і Ніна Каваль. Беларускі Дзень быў вызначаны на 21 чэрвеня 1964 году.
Сусьветны кірмаш пачаўся 22 красавіка 1964 г. і на працягу двух гадоў пратрываў, у агульным падліку, 360 дзён. Ён праводзіўся ў спалучэньні з адзначэньнем 300-годзьдзя заваёвы ангельцамі гораду Нью Ёрка, які быў у тыя часы пад уладаю галяндцаў і называўся Новы Амстэрдам. Ангельцы пад камандай герцага Ёрка, здабыўшы горад, пераназвалі яго ў Новы Ёрк, па-ангельску Нью Ёрк.
ж.
< 94 jk ' -‘A.
Belarusian Festivals in New Jersey (1948-2011)
Ha кірмашы налічвалася 150 павільёнаў, пабудаваных пераважна амэрыканскімі кампаніямі або штатнымі арганізацыямі, але былі таксама прадстаўлены павільёнамі й 36 іншых дзяржаваў. Той пэрыяд адзначаўся выхадам чалавецтва ў космас, а таму для кірмаша ўзялі матыў — “Чалавек на зямной кулі, якая сьціскаецца, у сусьвеце, які пашыраецца” (Man in a Shrinking Globe in an Expanding Universe). Хоць кірмаш фінансава не аплаціўся арганізатарам, але папулярнасьцю ён карыстаўся вялікай. На працягу двух гадоў на ім пабывала больш за пяцьдзесят мільёнаў наведнікаў з цэлага сьвету. Адзначыць на ім свой Беларускі Дзень было для амэрыканскіх беларусаў вялікім гонарам і ня меншым выпрабаваньнем арганізацыйных здольнасьцяў.
Рыхтавацца ўзяліся загадзе. Пасьля тыдняў напружанае працы
Дэлегацыя ў губэрнатара Нью Джэрзі Брэндана Бэрна (з падоранай яму беларускай падушкай). Айцсц Мікалай Лапіцкі сядзіць зьлева.
ўзгоднілі праграму Дня: народныя танцы, харавыя й сольныя песьні, экспанаты, стэнды з сувэнірамі. Набралася ўсіх 120 выканальнікаў канцэртнай праграмы. Каб сабраць такую колькасьць харыстаў, танцораў, музыкаў, давялося мабілізаваць мастацкія сілы ня толькі зь Нью Ёрку, Нью Джэрзі й навакольных штатаў, але й з далейшых мясцовасьцяў, такіх як горад Кліўленд у штаце Агаё (танцавальны гурток пад кіраўніцтвам Уладзімера Дунца) і нават з Канады.
Больш як дзьвюхгадзінная праграма канцэрту пачалася амэрыканскім і беларускім нацыянальнымі гімнамі. Дырэктар праграмы “нацыянальных дзён” Ўолтэр Бокад прывітаў аўдыторыю, а за ім праф. Франк Романо даў кароткую інфармацыю пра Беларусь і беларускі фальклёр. Канцэртная частка складалася з
Калядоўшчыкі — носьбіты традыцыі.