Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі
Янка Запруднік
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 219с.
Нью Йорк 2013
Пасьля фэстывалю перад вечарынай ля будынку Беларуска-Амэрыканскага Цэнтру ў Саўт Рывэры.
Трыё ў складзе дзьвюх Кацярынаў Дашкевіч і Гэлі Петыш, пад музыку Л. Рудзінскага, выканала дзьве народныя песьні.
Танцавальны дуэт з Канады ў складзе Эвы Пашкевіч і Р.
Маркеза даў адзін танец пад піяніна Малінды Маскрофт.
Жаночы сэкстэт “Гоман” зь вязанкай трох песьняў выступіў у складзе Веры Бартуль, Гаі Дарашэвіч, Веры Заморскай, Лізы Маркоўскай, Галіны Орсы й Алы Орсы-Романо.
Танцавальны гурток з Кліўленду даў адзін танец. У гуртку: Галіна Кананчук і Маруся Каваленка (кіраўнічкі), В. Валюкевіч, Л. Валюкевіч, В. Васілеўскі, Л. Васілеўскі, П. Васілеўскі,
<109 > *
Byelorussians establish identity through festival
Asbury BvRif
M,ir/ Press
Gathers for
,„rUSSian Festival 71
Byel°rU arts center
Byelorussians
Bridging Gap
Press Release
1st Byelorussian Festival June 12
Byelorussian Festival
ПРЫВГГАНЬНЕ АД ПРЭЗЫДЭНТА ФОРДА
monDAY
БЕЛОРУССКНЙ ФЕСТЙВАЛЬ
ТАНЦЫ ПЕСНЯ SbfCTASHA СЛСРТ
-AB**4*** _
• Authority
Byelorussian Festival
GAROeJ STATE ART CEN1 proudy presents
BYELORUSSIA
FOLK FESTIVAL
DHJT.I 12 HUM 1,76
: Airing Song, Dance
Byelorussian Heritage ! , iL k V 2 Ц
Authority -
A Byelorussians on stage^-'W Bvvionissian f Heritage? Festival
' V"v ' ? A ;' .
: tPS'-'3 , Bicentennial Ethnic Racial Reoort
Зі“ eur-lcHri fmolf 'HamrtfaMon Com-Si CrotSxsrd Hc^oito^t Mories Stage Mun.fe'-erhic-
HOMEWARD LOOK: Irish, Byelorussian arts flavor Holmdel festivities
РЭХА ДРУКУ ІІЕРАД ФЭСТЫВЛЛЕМ I ПДСЬЛЯ ЯГО.
Водгукі друку на Першы бсларускі фэстываль у Цэнтры Мастацтваў.
М. Каваленка, А. Маталыцкая, Л. Маталыцкая, В. Патапенка.
Пётра Конюх выканаў дзьве песьні.
Канцэртную праграму вёў Янка Запруднік.
A іа.
Паказ народных касьцюмаў. Удзельнікі: Іра Азарка, Вера Бартуль, Юрка Кіпель, Тамара Стагановіч, Юрка Стагановіч з жонкаю Крыстынай, Я. Станкевіч, Вітаўт Тумаш малодшы, Яра Тумаш, Ніла Церпіцкая, Данута Яцэвіч.
Выстаўка мастацтва. У паказе твораў малярства, графікі, рысунку, вышыўкі, ткацтва ўдзельнічалі: Юля Андрусышына, Ус. Анцута, Барыс Данілюк, Алекс Дубінін, Язэп Казьлякоўскі, Яраслаў Калюцік, сп-ня Каранеўская, Мікола Кендыш, Надзя Кудасава, Алег Махнюк, Люда Махнюк, Пётра Мірановіч, Элеанора Норык, Ірэна Рагалевіч, Галіна Русак, Аляксандар Стагановіч малодшы, Івонка Сурвілла, Ст. Тамара, Ксеня Тумаш.
Сувэніры. Наведнікі мелі нагоду набыць сабе сувэніры: лялькі, кніжныя закладкі й іншае — вырабы Валентыны Шудзейкі, Зоры Кіпель і сям’і Жамойдаў.
Кніжны стэнд. Дзякуючы стараньням кіраўнікоў мастацкавыдавецкага клюбу “Пагоня”, Кастуся Акулы й Антона Маркевіча, можна было набыць публікацыі пра Беларусь і беларускія выданьні: кніжкі, часапісы, кружэлкі, мастацкія вырабы.
Беларускія стравы. Попыт быў на ўсё — галубцы, піражкі, каўбаскі з капустай ды іншае смакоцьце, нарыхтаванае сяброўкамі сястрыцтваў царквы імя Жыровіцкае Божае Маці (БАПЦ) у Гайленд Парку ды царквы імя сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры.
Вечарына. Стараньнямі Віктара Мяжэвіча, Леаніда Шурака, Міхася Сенькі ды іншых, увечары таго ж дня, каб людзі мапіі адпружыцца й павесяліцца, адбылася ў Саўт Рывэры вечарына, у часе якое Вітаўіу Кіпелю, старшыні арганізацыйнага камітэту, у знак удзячнасьці за выдатную працу, падарылі пачэсную табліцу, на якой у тэксьце прысьвячэньня былі выпісаныя словы найчасьцей сьпяванае эмігрантамі песьні: “Люблю наш край, старонку гэту...”. У імя гэтае “старонкі” й рабілася ўсё.
MAE ЎРАЖАНЬНІ АД ФЭСТЫВАЛК>>
Андрэй Клёнаў
Ад рэдакцыі “Беларуса Аўтар артыкулу родам зь Беларусі, дзе й пачаў займацца літаратурнай творчасьцяй. Даўжэйшы час жыў у Маскве, належаў да Саюзу пісьменьнікаў СССР, перакладаў вершы беларускіх паэтаў у расейскую мову, выдаў колькі кніжак сваіх вершаў і прозы. Ад нядаўнага часу жывеў Нью ЁркуР0,
Nr
На беларускі фэстываль павёз мяне зь Нью Ёрку амэрыканец італьянскага паходжаньня, які жанаты зь беларускаю ды праз жонку сваю пазнаў і палюбіў Беларусь. Ён з гордасьцяй сказаў мне, што адзінаццацігадовы сын ягоны, які быў з намі ў машыне, ведае напамяць беларускія вершы. I беларускі фэстываль, прысьвечаны 200-годзьдзю Амэрыкі, пачаўся для мяне яшчэ ў дарозе, калі амэрыканскі хлопчык па-беларуску русы, адарваўшыся ад газэты ‘’Дэйлі Ньюз”, дзе ён вывучаў табліцу бэйзбольных матчаў, не саромяючыся пачаў дэклямаваць, хоць і крыху з амэрыканскім акцэнтам, верш пра Беларусь:
Я цьвёрда, шчыра веру, Я веру ўсёй душой, Што ўстанеш ты зь няволі, Край родны, мілы мой!
Дагаварыўшы верш да канца, хлопчык вярнуўся да бэйзболу. А я, бы зачараваны, глядзеў праз вокны машыны на фантастычныя, а, можа, і касьмічныя пэйзажы навакол дарогі. Дый сама дарога, тыпова амэрыканская, рабіла на мяне, новага тут чалавека, фантастычнае ўражаньне.
Гэта была аўтастрада на шаснаццаць палосаў па восем палосаў у кожны бок — чатыры паласы экспрэсныя й чатыры рэгулярныя.
Ня ведаю, можа амэрыканец, што вёз мяне, не заўважаў вялізманасьці й магутнасьці, дый проста красы аўтастрады — чалавек да ўсяго прызвычайваецца. А я, гледзячы на аўтастраду, думаў аб тым, што амэрыканская дарога гэтая, як сотні й тысячы сёстраў ейных, і ёсьць фактычна помнік-манумэнт у гонар 200-годзьдзя Амэрыкі, краіны эмігрантаў, у тым ліку й беларусаў — іх тут больш за паўтара мільёна, — якія разам зь іншымі шматнацыянальнымі братамі сваймі будавалі гэтую дарогу, будавалі гэты край.
I я з захапленьнем глядзеў на дзіўныя краявіды, на зялёныя лясы й палі, у якія неяк гожа па-свойску ўпісваліся рознакаляровыя, акуратныя й чыстыя вялікія галы бэнзынасховішчаў і карпусы заводаў, найбольш новыя, вельмі сучасныя архітэктураю, больш падобныя да выставачных павільлёнаў.
А калі я, нарэшце, пабачыў ньюджэрзійскі штатны Цэнтар Мастацтваў у зялёнай і прыгожай мясьціне штату Нью Джэрзі, дзе адбываўся Беларускі фэстываль, калі пабачыў велізарны, на
пяць тысячаў асобаў амфітэатар, разьмешчаны ў круглай зялёнай лагчыне, адкрыты, але накрыты высокай бэтоннай шапкай тэатар зь вялізнай сцэнай і зь вельмі выгоднымі для гледачоў і слухачоў месцамі, калі я пабачыў гэтую надзвычайную — я такое ня бачыў раней — залю, адданую на гэты сонечны сыботны дзень беларусам, я падумаў аб тым, што й новы тэатар гэты — яму шмат год — добрая й надзвычайная адзнака 200-годзьдзя Амэрыкі.
Глыбокі й круглы, як заздароўная чара, тэатар Мастацкага Цэнтру хораша ўпісаны ў зялёны ўзгорысты краявід суседняга зь Нью Ёркам Нью Джэрзі. Прыгожая звонкая чара тэатру ўшчэрць налітая беларускай мовай, беларускімі песьнямі, беларускім мастацтвам. Зялёная гордая чара, да неба ўзьнятая ў сонечны чырвенскі дзень у гонар двухсотгодзьдзя амэрыканскае рэвалюцыі, амэрыканскае незалежнасьці, амэрыканскае свабоды.
Ужо як толькі ўяжджалі мы ў парк, што абступае тэатар Мастацкага Цэнтру, я пабачыў дарагія, ад маленства знаёмыя твары беларусаў і беларусак, лагодныя, ветлыя абліччы, якія пазнаў калісьці ў ціхіх вёсках пры Нёмане, на вуліцах у Менску і ў ягоных ваколіцах. Але ваколіцы Менску — гэта не ваколіцы Нью Ёрку. I пабачыць сабраных разам тры тысячы землякоў ня толькі зь Нью Ёрку й Нью Джэрзі, а й з усіх Злучаных Штатаў — з Каліфорніі, з Чыкага, з Дэтройту — з Канады і нат з Аўстраліі, дык хіба ж гэта ня цуд?
Але ж, сустрэча была цудам, які зрабіў на мяне, як і на ўсіх удзельнікаў фэстывалю, сапраўды векапомнае ўражаньне. Ды яшчэ большым цудам было тое, што ўсе мы пабачылі й пачулі на сьвяткаваньні, на канцэрце, прысьвечаным двухсотгодзьдзю Злучаных Штатаў. Цуд гэты трэба назваць цудам уваскрошаньня, цудам адраджэньня нацыянальнага беларускага духу ў моладзі, што нарадзілася тут ужо, у Амэрыцы, ад беларускіх бацькоў, a часта ад зьмяшаных сужэнстваў, у маладых людзей, у існасьці стопрацэнтавых амэрыканцаў, і падкрэсьлім — амэрыканскіх патрыётаў, родная мова якіх ужо безумоўна ангельская.
Але ў гэтым і заложаны цуд — цуд беларускі й дух усяе Амэрыкі, якая асабліва апошнімі гадамі кажа сваім дзецям: “Мы ўсе амэрыканцы, але не адракайцеся ад мастацкае й культурнае спадчыны краінаў, зь якіх прыйшлі бацькі вашыя й бацькі бацькоў.”
I тое, што тры тысячы беларусаў і дзяцей іхніх зьехаліся на гэтае сьвята — вялікая заслуга арганізатараў фэстывалю, людзей пераважна сярэдняга веку: выкладчыкаў вышэйшых навучальных
установаў, бібліятэкараў, інжынераў і проста рабочых, якія апрача сваіх сталых заняткаў выяўляюць актыўнасьць у грамадзкім і культурным жыцьці. 1 сьвята гэтае таксама заслуга беларускае моладзі, якая апошнімі гадамі ўсё мацней і мацней адчувае духовае імкненьне да родных вытокаў.
На шырокай, у два, а можа і ў тры разы шырэйшай, як у Менскім опэрным тэатры, сцэне выстраіліся харысты вялікага Беларускага народнага хору пад кіраўніцтвам Зьмітра Верасава, і вольна паплыў навакол верш Натальлі Арсеньневай, пакладзены на музыку Міколам Равенскім — “Магутны Божа”.
I адна па аднэй, і адна за адну прыгажэйшыя разгортваліся на шырокай гасьціннай сцэне песьні й танцы: “Полька Янка”, “Каліна-маліна”, “Павей, вецер, дарогаю”, “Ой зялёна, зялёна”, ‘’Вечарком за рэчкаю”, “Крыжачок” і многа-многа іншых песьняў і танцаў. Як хораша пераліваліся, западаючы глыбака ў душу, чароўныя мэлёдыі ансамблю “Каліна” пад кіраўніцтвам Ксавэра Барысаўца, жаночых сэкстэту й трыё; якія багатыя галасы баса Пётры Конюха й тэнара Мікалая Стрэчаня.
А як прыемна гучалі назовы танцавальных ансамбляў:
ПУТП \lWK М»Tte ВутЬу»<м*п KaUonal IW d Surth Rim Н by Lhmitn Ryrwwui Heritage E«tiv»| at the Gardre Suit Art* C«ilrf Holmdt! The fertlw* w W