• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі  Янка Запруднік

    Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі

    Янка Запруднік

    Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
    Памер: 219с.
    Нью Йорк 2013
    71.69 МБ
    (Тэкст) Ад імя Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікторыі, Аўстралія, вітаем арганізатараў і ўдзельнікаў 2-га Беларускага фэстывалю ў ЗША й жадаем посьпеху ў пашырэньні і сярод сваіх, і сярод усіх людзей у сьвеце веды аб нашай Бацькаўшчыне Беларусі, ейнай культуры. мастацтве й фальклёры.
    Мы ў Аўстраліі пільна сочым і цэнім Вашыя высілкі аб’яднаць тым часам у рамах фэстываляў усіх беларусаў, каб паказаць сьвету й нашым суродзічам на Бацькаўшчыне, што, не зважаючы на шматлікія розьніцы паміж намі, мы на эміграцыі творым адну вялікую беларускую сям’ю.
    Жыве Беларусь у змаганьні!
    \119Л
    За ўправу Беларускага Цэнтральнага Камітэту
    М. Нікан. Сакратар
    Перадаў Аўген Груша.
    Рэакцыя з Польшчы
    Прачулы ліст зь Беластоку напісаў Надзі Кудасавай Мікалай Гайдук. Пасьля таго, як беларусы Амэрыкі адзначылі вялікім фэстывалем 200-годзьдзе незалежнасьці краіны, М. Гайдук упершыню пачуў, што ў Злучаных Штатах ёсьць беларускія арганізацыі ды што яны праводзяць такую маштабную дзейнасьць, як фэстывалі й выстаўкі з удзелам вялікіх хораў і танцавальных гурткоў. Гэта, пісаў ён, глыбока ўразіла яго ды яшчэ больш падтрымала на духу ў працы на карысьць беларушчыны ў ягонай роднай Беласточчыне, дзе ён займаўся журналістыкай і апрацоўваньнем беларускіх падручнікаў.
    Тамара Стагановіч-Кольба й паказы народнага адзеньня33
    Адным з калярытных аспэктаў нашых фэстываляў і мастацкіх выставак былі паказы народнага адзеньня. Гармонія калёраў і формаў, натуральная прыгажосьць мадэлек і мадэльцаў прываблівалі вока наведнікаў, сьведчылі пра багатую народную культуру Беларусі. Да посьпеху паказаў народнага адзеньня ў вялікай меры спрычынілася Тамара Стагановіч-Кольба. Узгадаваная ў патрыятычнай сям’і Аляксандра й Марыі Стагановічаў, Тамара ў раньнім веку далучылася да грамадзкай працы. У часе навукі ў каледжы ў штаце Агаё арганізавала сваіх амэрыканскіх сябровак у танцавальны гурток, навучыла іх беларускіх народных танцаў і папулярызавала зь імі імя Беларусі.
    Калі ў 1975 г. вялася падрыхтоўка да вялікага фэстывалю ў ньюджэрзійскім Цэнтры Мастацтваў, Тамара шмат часу правяла над распрацоўкай народных касьцюмаў. Тыднямі наведвала Ньюёркскую публічную бібліятэку, пераглядала фальклёрныя й этнаграфічныя публікацыі ХІХ-ХХ ст.ст., выпісвала тэксты, капіявала фатаграфіі, рабіла зарысоўкі вузораў, дбаючы пра дакладнасьць малюнку, колеру, формы.
    Тамара Кольба ўспамінае пра той час:
    “На адзін беларускі фэстываль я заплянавала паказаць 17-18
    касьцюмаў народнага строю з розных рэгіёнаў Беларусі. Шмат чаго да іх вышывала мая мама. Таксама многія беларусы тут у Нью Джэрзі мелі з дому патрэбныя нам рэчы, якія мы ад іх пазычалі, аднак ня з усіх раёнаў. Дык мне прышлося езьдзіць у Ньюёркскую публічную бібліятэку, у Славянскі аддзел, і вышукваць там у старых публікацыях касьцюмы ды паясы. Памагала мне вельмі шмат Зора Кіпель, працаўніца Славянскага аддзелу, прапануючы тыя ці іншыя журналы ды кнігі розных беларускіх этнографаў. А палатно на кашулі й фартухі я купіла ірляндзкае, тоненькае ільняное цэлымі скруткамі, а таксама грубшае шэрае натуральнага колеру — для мужчынскіх портак і кашуляў.
    Прэзэнтацыя касьцюмаў выйшла цудоўная, калі мадэлькі й мадэльцы, у тым ліку й дзеці, пачалі зыходзіць па сходах уніз, дзе ўжо сядзелі рэпартэры з розных газэтаў, якім я расказвала пра кожны касьцюм. Усе былі вельмі задаволеныя паказам касьцюмаў.34 Сп. Антон Шукелайць, віншуючы мяне, выняў з кішэні некалькі беларускіх паясоў ды сказаў, каб я выбрала адзін зь іх як падзяку ад яго за ўдалы паказ. Мой позірк упаў адразу на фіялетава-ружовы пояс — ён мяне ачараваў, але мне было ніякавата браць такі дарагі падарунак. Сп. Шукелайць сказаў мне, што пояс гэты старасьвецкі. Дык мне тады стала зусім нязручна яго браць, але ахвярадавец настояў на сваім, і я падарунак узяла. Гэтак для мяне й да сёньня гэты пояс — найдаражэйшы беларускі скарб. Я назаўсёды буду ўдзячная сп. Шукелайцю.”
    Надзя Кудасава пазнаёміла Тамару з эмігранткай зь Беларусі, Нінай Згірскай. Родам Ніна была недзе з-пад Мастоў на Горадзеншчыне. Мела нялёгкае дзяцінства. Каб дагадзіць мачысе, старалася вельмі дакладна выконваць хатнія работы, навучылася прасьці, вельмі дакладна віла народныя паясы.
    Практыку тканьня паясоў Тамара Кольба й пераняла ад яе. Праца над узнаўленьнем беларускіх рэгіянальных касьцюмаў, казала пасьля Тамара, была для яе вялікім адкрыцьцём дзівоснага сьвету народнага арнамэнту, сымболікі вузораў і колераў.
    Палітычны аспэкт фэстываляў
    Вельмі трапную ацэнку фэстывалям даў рэдактар газэты “Беларус” Станіслаў Станкевіч:35
    “Беларускія фэстывалі ў Нью Джэрзі выходзяць далёка за межы лякальнае падзеі. Перш-наперш яны, фэстывалі гэтыя, служаць агульнанацыянальным заданьням ня толькі ў галіне культуры, а й грамадзкай да навет палітычнай. Апрача гэтага яны сталіся моцным імпульсам для аналягічнай дзейнасьці ў іншых беларускіх асяродках Вольнага Сьвету па-за Амэрыкай. У значнай ступені пад іхнім уплывам і за іхнім прыкладам зрадзілася ўсюды належнае дацэньваньне ролі й значаньня папулярызаваньня імя Беларусі й нашае нацыянальна-вызвольнае ідэі за пасярэдніцтвам беларускага народнага, а дзе магчыма, і прафэсіянальнага мастацтва.
    Беларускія фэстывалі адыгрываюць асабліва выдатную ролю ў жыцьці нашае моладзі. Сваім масавым энтузіястычным удзелам у іхняй мастацкай праграме ды шчырым захапленьнем сваімі народнымі касьцюмамі, у якіх выступае на сцэне, яна жыва культывуе ў сабе пачуцьцё беларускага патрыятызму й любасьці да ўсяго роднага.
    Асабліва важны, калі не найважнейшы навет, аспэкт фэстываляў — палітычны. ... Добры посьпех абодвых фэстываляў забясьпечыла й тая акалічнасьць, што яны былі рыхтаваныя й праводжаныя на здаровых грамадзкіх асновах — на асновах поўнае згоды,
    3 губэрнатарам Брэнданам Бэрнам (другі зьлева): Галіна Русак, Ліза Літаровіч і Вітаўт Кіпель.
    w jf Ч ж 122 >
    нацыянальнага адзінства й узаемнага суладнага супрацоўніцтва шырокага грамадзтва. Дзякуючы гэтаму нашыя суродзічы ў цэлым сьвеце зусім правільна ставілі абодвы ранейшыя фэстывалі ў якасьці прыкладаў для самых сябе. На гэткіх жа асновах рыхтуецца й Трэйці Беларускі Фэстываль.36 А гэта ў сваю чаргу добра сьведчыць пра нашую грамадзкую й палітычную дасызеласьць.”
    Кантакты з урадавымі асобамі, наладжваныя ў выніку фэстывальнай дзейнасьці, выкарыстоўваліся ў далейшай палітычнай працы. Яны спрыялі атрымоўваньню прывітаньняў на сьвяткаваньні гістарычных падзеяў, гэткіх як абвешчаньне незалежнасьці БНР, а таксама пры падаваньні мэмарандумаў у Дзярждэпартамант ды ў Кангрэс ЗША.
    Фэстывальная дзейнасьць уплывала ня толькі на паінфармаванасьць амэрыканскіх палітыкаў пра Беларусь і беларускі нацыянальны рух, але й на людзей ды органы ўлады ў падсавецкай Беларусі. Пра гэты апошні мамэнт паведамляла газэта “Беларус”:
    Беларускімі фэстывалямі зацікавіліся ў Менску37
    Ад розных асобаў, што апошнім часам пабывалі ў Беларусі, рэдакцыі “Беларуса” стала ведама, што два беларускія фэстывалі, праведзеныя летась і пазалетась..., выклікалі вялікае зацікаўленьне ня толькі сярод звычайных жыхароў Беларусі, якія даведаліся пра фэстывалі праз асабістыя кантакты або з радыяперадачаў, але ня меншую цікавасьць (і пэўную ўстрывожанасьць) з боку афіцыйных дзейнікаў падсавецкае Беларусі. Пацьвердзілі гэткія інфармацыі й некаторыя крыніцы пры Аб’яднаных Нацыях у Нью Ёрку. Беларускай сталай місіі пры ААН у Нью Ёрку даручана было падаць дакладную інфармацыю ў Менск пра першыя два фэстывалі ды сыстэматычна інфармаваць пра далейшы ход гэтае формы дзейнасьці беларускае эміграцыі ў Амэрыцы. Асабліва зацікавіў і ўсьцешыў некаторых людзей у Беларусі ўдзел у правядзеньні фэстываляў беларуска-амэрыканскае моладзі, патрыятычна настаўленых беларусаў, як сьведчаньне нацыянальна-культурнае пераемнасьці пакаленьняў беларускае эміграцыі, а афіцыйныя колы — як фактар, які трэба ўлічваць у культурнай палітыцы ў сябе ўдома.
    «^123^
    ТРЭЦІ ФЭСТЫВАЛЬ У ЦЭНТРЫ МАСТАЦТВАЎа
    19 травеня 1979 г.
    У закліку да правядзеньня трэцяга Беларускага Фэстывалю Вітаўт Кіпель, старшыня арганізацыйнага камітэту, падкрэсьліў галоўныя аспэкты гэтай падзеі:
    “Фэстываль — гэта адзіная магчымасьць папулярызаваць Беларусь у Амэрыцы на новым, арганізацыйна вышэйшым, узроўні.
    Фэстываль — гэта імпрэза, якая найбольш прыцягвае маладое пакаленьне.
    Фэстываль — гэта паказ беларускае культуры ў Амэрыцы, што стаецца мастом, які злучае й маладое, і старэйшае, і старое (даваеннае) пакаленьні амэрыканцаў-беларусаў у адну вялікую грамаДУ-
    Фэстываль — гэта нагода паказаць беларускае мастацтва, песьні, скокі й народныя касьцюмы без дамешкі русыфікацыйных элемэнтаў, якія сілай накідаюцца ў савецкай Беларусі.
    Фэстываль — гэта той дзень, калі пасьля цяжкое працы й хваляваньняў мы, беларусы, маем пачуцьцё глыбокага маральнага задавальненьня.”39
    У запрашальным лісьце Прэзыдэнту Картэру, датаваным 23 красавіка 1979 г., арганізацыйны камітэт адзначыў перавагу, якую маюць у галіне культуры амэрыканскія беларусы над беларусамі ў Савецкім Саюзе:
    “Беларускі Фэстываль выразна падкрэсьлівае адсутнасьць магчымасьці двум міліёнам беларусаў, што жывуць у Савецкім Саюзе вонках свае рэспублікі, мець якія б там ні было свае культурныя арганізацыі ці сваё культурнае жыцьцё. Беларусам у СССР па-за межамі свае рэспублікі нават і падумаць нельга пра падзею падобную да Фэстывалю Беларускай Спадчыны ў Голмдэле ў штаце Нью Джэрзі. Савецкі прынцып тэрытарыяльнай аўтаноміі дае нерасейскім нацыянальнасьцям пэўную ступень культурнай свабоды толькі ў адміністрацыйных межах тэрытарыяльных адзінак. Нерасейскія людзі, што жывуць вонках тэрытарыяльных адзінак, асуджаныя на прымусовую русыфікацыю этнацыднай палітыкай савецкага ўраду. Гэтая акалічнасьць надае Беларускаму Фэстывалю ў ньюджэрзійскім Цэнтры Мастацтваў адмысловае значэньне ня толькі для беларускіх амэ-
    Jr : 124
    рыканцаў, але й для беларусаў у Савецкім Саюзе ды ў іншых краінах сьвету. Дзякуючы гэтым фэстывалям Амэрыка можа ганарыцца сваёй багатай спадчынай. Яны сьведчаць пра нашу свабоду й бясьпеку, што зьмяшчаюць у сабе права этнічнай групы перахоўваць свае духовыя й культурныя традыцыі. У сёньняшнім сьвеце, у якім назіраецца пашырэньне нацыяналізму й культурнай самасьвядомасьці, важна, на нашую думку, зьвяртаць увагу на гэтую сваеасаблівую рысу амэрыканскага ладу жыцьця.”