• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі  Янка Запруднік

    Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі

    Янка Запруднік

    Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
    Памер: 219с.
    Нью Йорк 2013
    71.69 МБ
    “Васілёк”, “Лянок”, “Мяцеліца”. Зьмяняліся харавыя ансамблі й групы ў вельмі прыгожых народных вопратках, зьмяняліся на сцэне салістыя, але ўвесь час ад пачатку да канца канцэрту заставалася адно — беларускі дух, вольны голас роднага краю, не абмежаваны ніякаю цэнзураю, ніякімі так званымі ідэалягічнымі рамкамі — наадварот: са сцэны гучэў голас натхнёны і ўзьняты вялікай амэрыканскай свабодай, якой ужо дзьвесьце год.
    J* ч .
    Купалаўскія “арляняты”31
    Першы раз у гісторыі Амэрыкі й замежнай Беларусі сабралася звыш трох тысячаў чалавек. У васноўным у мастацкай праграме ўдзел брала моладзь. I бальшыня з моладзі гэта людзі, што вучацца або паканчалі ўнівэрсытэты. Зірнеце на іх, — калі ўжыць Купалавых слоў — тых “арлянятаў”, што ў высі сягаюць! Ці вы сустрэнеце хоць аднаго, што адчувае камплекс ніжэйшасьці? Наадварот, яны гордыя тым, што вольныя ў вольнай краіне паходзяць з народу, які кажнаму іншаму можа сьмела ў вочы зірнуць, які ніколі нікога не рабаваў, заўсёды з Богам быў, ведае прадоньне цярпеньняў, мае непахісную веру ў тое, што ператрывае ўсе ліхалецьці, які мае за сабой слаўную мінуўшчыну, стварыў вялікую культуру. Вось гэта новыя “арляняты”!
    ДРУГІ ФЭСТЫВАЛЬ У ЦЭНТРЫ МАСТАЦІВАЎ
    21 травеня 1977 г.
    Другі Беларускі фэстываль 21 травеня 1977 г. яшчэ ў большай ступені, чым першы, стаўся гучным сьвятам беларускага нацыянальнага мастацтва й культуры. Пры гэтым, быў ён сьвятам не лякальнага, абмежанага да Нью Джэрзі, Нью Ёрку ды іншых сумежных штатаў, а культурнай падзеяй агульнаамэрыканскага характару, энтузіястычныя водгукі пра які гучным рэхам адбіліся і ў заакіянскіх краёх пасяленьня беларускае эміграцыі.
    Фэстываль выявіў вялікую творчую жыцьцяздольнасьць беларускае эміграцыі, ейныя арганізацыйныя здольнасьці й прыроджаную беларускаму народу таленавітасьць, а галоўнае — ейны глыбокі нацыянальны патрыятызм і шчырае жаданьне, прадыктаванае гэтым патрыятызмам, годна рэпрэзэнтаваць беларускае імя перад сьветам.
    На першы пагляд магло б здавацца, што галоўным заданьнем і дасягненьнем фэстывалю й быў гэны рэпрэзэнтацыйна-вонкавы аспэкт, які паглыбляў сымпатыі да беларусаў сярод іхніх прыяцеляў у амэрыканскім асяродзьдзі ды здабываў новых сымпатыкаў сярод людзей да нас абыякавых, што раней вельмі мала або й нічога ня ведалі пра Беларусь. Але, ані не памяншаючы рэпрэзэн-
    тацыйна-прапагандавай ролі фэстывалю, на нашую думку, ці не важнейшымі яшчэ былі ягоныя іншыя аспэкты.
    У сваёй прамове на адчыненьні фэстывальнага канцэрту, Янка Запруднік ад імя Беларускага Фэстывальнага Камітэту не выпадкова кінуў заклік: “...прысьвяцем жа гэтую праграму, якой вы будзеце зараз цешыць сябе, змаганьню беларускага народу ў Савецкім Саюзе супраць русыфікацыі, за захаваньне свае нацыянальнае мовы й культуры”. He дарма ж гэтыя словы былі потым падхопленыя й некаторымі амэрыканскімі газэтамі і ў адпаведнасьці зь інтэнцыямі прамоўцы правільна асэнсаваныя.
    Вось жа ў абліччы русыфікатарскага шалу леташні першы, a яшчэ больш сёлетні фэстываль быў моцным голасам пратэсту супраць зьдзеку маскоўскага акупанта з нашых нацыянальных скарбаў і адначасна прызнаньнем і падтрыманьнем усіх тых, што ўсякімі магчымымі спосабамі бароняцца перад русыфікацыяй. Якраз у гэтым асаблівае значэньне й роля Беларускага фэстывалю, а таксама й падобных іншых, больш ці менш абмежаных тэрытарыяльна, але ня менш зыркіх сваім нацыянальным характарам, мастацкіх мерапрыемстваў, як, прыкладам, штогадовыя мастацкія выстаўкі ў Саўт Рывэры або таксама штогадовыя фэстывалі-“Караван” у Канадзе ды шмат падобных імпрэзаў у іншых гарадох ЗША й за акіянам.
    Білборд уздоўж аўтастрады з рэклямаю бсларускага фэстывалю.
    Што гэта — фэстываль?
    Фэстываль звычайна атаесамляецца з канцэртам, але канцэрт, хоць і галоўная частка фэстывальнай праграмы — далёка ня ўсё. Фэстываль перш-наперш — гэта пашырэньне інфармацыі пра дзейнасьць беларускае грамады (а, значыцца, і пра Беларусь). Сёлета /1977 г./, прыкладам, пра фэстываль было разаслана толькі з Цэнтру Мастацтваў найменш 14 тысячаў экзэмпляраў інфармацыйнае літаратуры. Пра беларускі фэстываль інфармаваў вялі-
    кі білборд каля галоўнай аўтастрады недалёка ад месца, дзе ён адбываўся. Пра беларускія фэстывалі паведамляюць розныя газэты.
    Фэстываль. фактычна, гэта цэладзённы, шматлюдны, бязупынны паток падзеяў, сустрэчаў, кантактаў, а для арганізатараў — клапатлівае беганіны. Вось што падае сп-ня Зора Кіпель, якая каардынавала частку дзейнасьці на пляцы, пра розныя выстаўкі пад вялікім шатром:
    ♦	Багатая й густоўна аформленая выстаўка народнага мастацтва. Паказаныя былі вырабы беларускіх майстроў у Амэрыцы, а таксама й вырабы зь Беларусі. Тут былі й старыя аўтэнтычныя тканіны, прылады ткацтва й прадзеньня, вышыўкі, вырабы з саломкі, лёну, дрэва. У “беларускай хатцы”-куце дэманстравалася тэхніка тканьня паясоў (сп-ня Ніна Згірская) і прадзеньня (сп-ня Надзя Кудасава). Выстаўка была наладжаная пад кіраўніцтвам сп-ні Надзі Кудасавай.
    ♦	Новай сёлета была выстаўка фатаграфіяў з жыцьця беларусаў Амэрыкі, вельмі ўдала запачаткаваная й выкананая сп. Алексам Сільвановічам.
    ♦	Цікавай была выстаўка абразоў і скульптураў беларускіх мастакоў Амэрыкі, наладжаная сп-няй Людай Махнюк.
    ♦	“Пазнай свае карані” — новы элемэнт у сёлетнім фэстывалі: дэталёвая карта Беларусі, апрацаваная сп. Юркам Станкевічам. Наведнікі мелі нагоду знайсьці на карце сваю мясцовасьць ды адпаведным значком “паставіць сябе на карту”. Тут жа даваліся й тлумачэньні пра Беларусь і беларусаў шмат якім карэспандэнтам і наведнікам не-беларусам.
    ♦	Працавала шмат сувэнірных стэндаў, наладжаных рознымі арганізацыямі й асобамі. Стэнды сёлета былі ўзбагачаныя новымі цікавымі рэчамі: шпількі й кулоны, вышытыя сп-няй Юляй Андрусышынай; падвескі зь серабра й бурштыну, адаптаваныя із старасьвецкіх беларускіх упрыгожаньняў, беларуская кераміка, абрусы, кубкі з народным арнамэнтам і напісам “На здароўе”, кружэлкі, іконы ды шмат-шмат іншага. Былі ў продажы й традыцыйныя жывыя васількі з жытнімі каласкамі й бел-чырвона-белым сьцяжком. Васількі выгадавала й нарыхтавала сп-ня Апалёнія Савёнак. Сувэнірнымі стэндамі загадвалі сп-ні Валентына Шудзейка й Валентына Рагалевіч.
    ♦	Пад даўгім шатром наведвальнікі мелі магчымасьць — і не прапушчалі нагоды, каб ня выкарыстаць яе — падсілкавацца
    '	Xz
    смачнымі беларускімі стравамі, нарыхтаванымі жанчынамі з трох беларускіх цэркваў: Гайленд Парку, Саўт Рывэру й Рычманд Гілу.
    На пляцы ўвесь час гучэла з галосьніка беларуская музыка, падаваная нашым ведамым музыкам Алексам Мартыновічам.
    Паказ беларускага народнага адзеньня сёлета быў пашыраны й эфэктыўна праведзены на сходах і пляцы ў цэнтры парку. Сярод касьцюмаў з розных мясцовасьцяў Беларусі былі ў асноўным касьцюмы жаночыя й дзявочыя, але таксама мужчынскія й нават дзіцячыя. Усе касьцюмы былі падрыхтаваныя мастачкай Ст. Тамарай (Стагановіч-Кольба) з удзелам Зоры Кіпель, Ірэны Рагалевіч і з дапамогаю Лізы Літаровіч і Ніны Сільвановіч ды прыгожа выкананыя найчасьцей самымі мадэлькамі ці іхнімі роднымі. Тлумачэньні пра касьцюмы ў часе паказу чытала Ніна Запруднік.
    Над пляцом разьвіваўся на фоне сіняга сонечнага неба наш бел-чырвона-белы сьцяг.
    Удзельнікі паказу вопраткі, пасярэднія й беспасярэднія (тыя, хто рыхтаваў і хто мадэляваў). 3. Кіпель, Л. Літаровіч, Н. Сільвановіч, сп-ва Трусэвічы, Н. Захаркевіч, В. Рагалевіч, М. Рагалевіч, М. Стагановіч, Т. Кольба, А. Савёнак, А. Церпіцкая, спва Драздоўскія, А. Лысюк, В. Бартуль, М. Міцкевіч, 3. Станкевіч, С. Каранеўская, Г. Каранеўская, Л. Махнюк, А. Шукелайць, I. Касьцюк, Л. Русак, Р. Станкевіч, С. Рагалевіч, Э. Войтанка, Р. Войтанка, А. Войтанка, Н. Кудасава, Э. Пашкевіч, Ю. Грыцук, Ф. Бартуль, А. Бартуль-Зінкевіч, А. Кіпель, В. Каранеўская, Л. Лысюк, С. Драздоўская, Л. Рагалевіч, Ю. Стагановіч, Л. Трэмблі, Л. Касьцюк, А. Бартуль, Н. Махнюк, Ул. Русак, К. Стагановіч, Н. Церпіцкая, 1. Азарка, В. Тумаш малодшы, Н. Запруднік.
    Канцэртная частка зрабіла, бадай, лепшае ўражаньне за леташнюю, асабліва народныя танцы. Сёлета выступілі: мяшаны хор камп. Д. Верасава, жаночы хор “Каліна” камп. К. Барысаўца, жаночы сэкстэт “Гоман”, аркестра “Нова”, танцавальныя гурткі “Васілёк” і “Лянок”, дуэт, салісты.
    Канцэрт пачаўся амэрыканскім гімнам у выкананьні салісткі Іры Каляды ды прывітальнымі словамі дырэктара Цэнтру Мастацаў сп. Карагера й старшыні Беларускага фэстывальнага камітэту др. Вітаўта Кіпеля. Вельмі глыбока ў душу слухачоў (пра гэта ці адзін казаў пасьля) запалі словы малітвы-гімну “Магутны Божа”, апрацаванага Д. Верасавам у выкананьні салі-
    JB.
    118
    ста-баса Пётры Конюха й хору. Багаты й поўны голас Конюха, ягонае глыбокае адчуваньне малітоўнасьці песьні ды здольнасьць перадаць гэты настрой, а таксама гарманійнае спалучэньне салёвага й харавых элемэнтаў выклікалі ці ў аднаго із слухачоў сьлёзы эстэтычнае ўсхваляванасьці ды замацавалі да канца канцэрту ўражаньне сьвятыні мастацтва.
    Пасьля выкананьня “васількамі” “Бульбы” Янка Запруднік, вітаючы слухачоў у ангельскай і беларускай мовах, сказаў:
    “Ушануйма нашую новую Бацькаўшчыну, Амэрыку, згадкай пра стары край, сінявокую Беларусь зь ейнымі мэлядыйнымі песьнямі, грацыёзнымі танцамі, шматколернай народнай вопраткай ды ейнымі цудоўнымі людзьмі. Няма больш фундамэнтальнага права, як права на перахоўваньне й разьвіваньне свае культурнае спадчыны. У гэтым першым годзе трохсотгодзьдзя Злучаных Штатаў, калі людзкія правы сталіся, у вялікай меры дзякуючы Прэзыдэнту Джымі Картэру, паважнай міжнароднай праблемай, прысьвяцем жа гэтую праграму, якою вы будзеце зараз цешыць сябе, змаганьню беларускага народу ў Савецкім Саюзе супраць русыфікацыі, за захваньне свае нацыянальнае мовы й культуры”.
    Жаночы сэкстэт “Гоман” выступіў у складзе Веры Бартуль, Веры Заморскай, Лізы Маркоўскай, Алы Орсы-Романо, Галіны Орсы й Гаі Тэдонэ і, пад акампанімэнт Ніны Запруднік, выканаў тры песьні. Без удзелу ансамблю-сэкстэту “Гоман” ад даўжэйшага часу ўжо не абыходзіцца ніводная нацыянальная ўрачыстасыдь і канцэртная імпрэза, а ягонае выкананьне, асабліва народных песьняў, стаіць на ўзроўні прафэсійнага майстроўства.
    Прывітаньне ад беларусаў з Аўстраліі