Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі
Янка Запруднік
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 219с.
Нью Йорк 2013
Да трэцяга фэстывалю Натальля Арсеньнева напісала тэкст песьні пад заг. “Наш фэстываль”. Тэкст, на жаль, застаўся без мэлёдыі, але ў ім перададзены дасканальна фэстывальны дух, настрой, зь якім гэтыя імпрэзы адбываліся.
Наш фэстываль
Вось ён, наш фэстываль — Малады, Яснавокі, 3 прыгажосьцяй юнацкай, магутнаю сілай, 3 чарадой галубоў у блакіце высокім, 3 чалавечаю песьняю, складнай і мілай.
Прыпеў:
Сьвята дум маладых, Сьвята рук залатых — Фэстываль прамянёў, Карнавалызых агнёў.
Ен пачаўся даўно у мясьціне Палескай, Па Наддзьвіньні сівым плыў зарою юначай, Прабіраўся па грэблях, ярох, пералесках, I пад частым дажджом, і пад сонцам гарачым.
Прыпеў:
Ён пачаўся... Ня скончыііца, знаем, ніколі, Як ня скончыцца песьня шчасьлівая ліцца, Як ня скончыцца сьветлая, мужная воля I сама маладосьць, што гадоў не баіцца!
Прыпеў:
Праклямацыя Дня Беларускага Фэстывалю
Губэрнатар штату Брэндан Бэрн выдаў наступную праклямацыю:
Дзеля таго, што многа жыхароў беларускага паходжаньня ў
нашым штаце зьяўляецца важнай складовай часткай усяго жыхарства й дзейнасьці штату; і
дзеля таго, што жыхары штату беларускага паходжаньня адзначаюць сёлета 61-я ўгодкі Беларускае Народнае Рэспублікі, нягледзячы на акупацыю іхняе бацькаўшчыны й бацькаўшчыны іхніх бацькоў камуністычнай Расеяй; і
дзеля таго, што гэта важна для жыхароў беларускага паходжаньня адзначыць іхнюю багатую культурную спадчыну ды загарантаваць пераданьне іхніх кулыпурных звычаяў і традыцыяў наступным пакаленьням; і
дзеля таго, што гэты новы сэзон у Цэнтры Мастацтваў штату Нью Джэрзі пачынаецца паказам беларускае культуры й мастацтва,
дзеля гэтага я, Брэндан Бэрн, Губэрнатар штату Нью Джэрзі абвяшчаю дзень 19 травеня 1979 году Днём Беларускага Фэстывалю ў штаце Нью Джэрзі.
Губэрнатар штату Брэндан Бэрн,
Сакратар штату Дональд Лан.
Канцэртная праграма. I дождж, як з цэбра!
Ніякай праграмай не прадбачваўся дождж. Ліло, як з цэбра, і напярэдадні, і цэлую ноч, і ў фэстывальны дзень, хоць і зь невялікімі перапынкамі. Але не заліло. Выплылі. Старшыня арганізацыйнага камітэту Вітаўт Кіпель. калі яму ранічкай у дзень фэстывалю патэлефанавалі з Цэнтру Мастацтваў з пытаньнем, ці не абвясьціць праз радыё, што фэстываль касуецца, даў станоўкае “не”. Пасьля гэткага валатоўскага арганізацыйнага высілку здаваць пазыцыі перад дажджом, перад вадой? He!
Рыхтуючыся пачаць свой кароткі ўступ на адчыненьні канцэртнае часткі, я ўспомніў і на ўвесь голас працытаваў словы Максіма Багдановіча: “Супраць цячэньня вады зможа толькі жывое паплыць...” I паплылі, і пераплылі, і выплылі. Энтузіязм з боку слухачоў, у абліччы ўлевы, быў надзвычайны! I ў гэтым таксама выявілася мерка нашага духу.
У праграме, як і папярэднімі разамі, плянавалі цырымонію ўзьняцьця сьцягу, спартовыя гульні, паказ народных касьцюмаў, інсцэнізацыю традыцыяў. Частка гэтага змылася вадой, але сёетое было ўратавана, і тым больш ацэненае гледачамі, якіх зьехалася больш за дзьве тысячы.
Да канцэрту была выдадзена ў форме брашуры (20 старонак)
'aft
праграма, густоўна аформленая Ірэнай Рагалевіч. Вокладка ў бел-чырвона-белым колеры. У сярэдзіне: прывітаньне ад Ўільяма Сьміта, старшыні штатнае Адміністрацыі Аўтастрадаў; праклямацыя Дня Беларускага Фэстывалю; прывітаньне ад старшыні фэстывальнага камітэту др. Вітаўта Кіпеля; фотаздымкі танцавальных ансамбляў, хораў, саліста Данчыка Андрусышына, дуэту “Віхор”; укладка (са схэматычнай картаю Беларусі) пра культурную спадчыну беларусаў Амэрыкі; шэсьць старонак рэклямаў беларускіх арганізацыяў, выдавецтваў і прамысловых ды прафэсійных фірмаў; а ў сярэдзіне брашуры — праграма канцэрту: дваццаць пяць нумароў.
У прывітальным слове дырэктар культурнага фонду Цэнтру Мастацваў Фрэд Ўэк, шчыры прыяцель беларусаў, зьвярнуў увагу на выдрукаваныя ў праграмцы словы Ларысы Геніюш пра Амэрыку:
Багаслаўлёна тая зямля —
і быць Ей свабоднаю вечна! — што брацьцям маім прытулак дала ў сям ’і сваёй чалавечнай.
Дарэчы, гэтую страфу, а таксама саматканую посьцілку, паэтка прыслала адмыслова для фэстывалю праз доктара Вітаўта Тумаша, зь якім ліставалася. Страфа была перакладзеная на ангельскую мову Верай Рыч.
Адкрываючы канцэрт, я адзначыў права беларусаў Амэрыкі мець свае арганізацыі й праводзіць фэстывалі ды іншыя мерапрыемствы — тое, чаго пазбаўлены два міліёны беларусаў, што жывуць у Савецкім Саюзе вонках свае рэспублікі.
Праграма канцэрту складалася ў асноўным з тых самых кампа-
нэнтаў, што й двух папярэдніх фэстываляў: песьні, народныя
танцы, музыка, вершы. Праўда, склад выканаўцаў быў папоўне-
“Васількі” на генэральнай пробе псрад фэстывалем.
ны. Упершыню выступілі кліўлендзкія “Васількі” — жаночы хор пад кіраўніцтвам Кастуся Колошы (акампанімэнт на акардыёне Вольгі МакДэрмат). Новым было таксама выступленьне інструмэнтальнага дуэту “Віхор”: ксыляфаніста Валеры Новака й баяніста Генадзя Гуткіна.
Цікавым і вельмі эфэктыўным прайшло выступленьне дзьвюх дэкляматарак: Сьвятланы Зарэчнае, што прыбыла коратка перад тым зь Беларусі, ды харысткі й актыўнае ўдзельніцы грамадзкага жыцьця ў Кліўлендзе Вольгі Лукашэвіч, якая даўно жыла ў Амэрыцы. Была гэта дэклямацыя-пераклік, сымбалічная сустрэча прадстаўнічак таго самага народу, разьдзеленага акіянам ды ідэалягічна-палітычнай сьцяной, але адзінага ў сваёй культурнай спадчыне й жаданьні свабоды.
“Замілаванасьць да роднае зямлі, да культурных традыцыяў свайго народу, імкненьне да свабоднага самавыяўленьня, — сказала ўсхвалёвана й з прыгожым літаратурным вымаўленьнем Сьвятлана Зарэчная, — вызначае маладую творчую зьмену сучаснае Беларусі, адкуль некаторыя з нас — і я ў тым ліку — зусім нядаўна прыбылі. Як жаўранкі з роднага неба, сьледам за вамі, што прыехалі сюды раней, — далятаюць да нас галасы маладых творцаў беларускае культуры, а сярод іх і вершы таленавітае дзяўчыны з Палесься, Жэні Янішчыц. Словамі вершу Жэні Янішчыц прамаўляе да нас усіх тут Беларусь у ейным змаганьні за сваю спрадвечную самабытнасьць.
Край мой сіні, казка вясновая, Сэрцу любы і дарагі.
Як кучомкі дзядоў, зімовыя Абкружылі цябе стагі.
Туманы паплывуць бялёсыя, Закачаецца неба сінь — I ўсплывуць над зялёнымі плёсамі Жураўліныя касякі. Праплываюць над зыркім верасам, Had усьмешкамі і смугой.
Я упэўнена, хутка вернуцца Да зялёных сваіх берагоў. / дзядзькі, як стагі бухматыя, Зноў гавораць: “Адлёт, глядзі...” Край мой, песьня і мова матчына, Ты на сьвеце такі адзін.
ж /X J28.'
Ha словы гэтыя Вольга Лукашэвіч, стоячы з другога боку сцэны (з-за якое ў часе дэклямаваньня плылі гукі песьні “Люблю наш край”), адказала вершам Сяргея Ясеня:
Land of forebears, of misty vision, ugly tyrant, and gracious song, Belarus sends to us her pilgrims with the message: “Our roots are strong!” Welcome sisters and welcome brothers!
Take our friendship! Give your hand! In America freedom flowers with a blossom from every land.40
Пад узмоцненыя гукі песьні “Люблю наш край”, сустрэўшыся пасярэдзіне сцэны ды ўзяўшыся за рукі, абедзьве дэкляматаркі выйшлі за кулісы, праведзеныя гучнымі воплескамі ўзрушаных і ўдзячных суродзічаў.
Перад заканчэньнем канцэрту Васіль Русак і Надзя Кудасава перадалі старшыні фэстывальнага камітэту Вітаўту Кіпелю прысланую Ларысай Геніюш саматканую дзяружку ў знак падзякі за ягоную валатоўскую арганізацыйную працу.
Фіналам канцэрту прагучэлі ў супольным выкананьні беларускі нацыянальны гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” ды амэрыканская песьня God Bless America (Божа, блаславі Амэрыку).
Дзейнасьць на пляцы41
Шырока заплянаваная праграма, якая мелася адбывацца на пляцы пад адкрытым небам, у сувязі з дажджом амаль цалком сканцэнтравалася пад шатром. Там было цесна, але весела й шумна. Апрача ўжо традыцыйнай выстаўкі старынных і каштоўных рэчаў, прывезеных людзьмі яшчэ з дому, дэманстраваліся працы майстроў-умельцаў. Мікола Шуст паказваў тэхніку інкруставаньня саломкай. Каляровыя, надзвычай акуратна й па-мастацку выкананыя ім шкатулкі, альбомы ды рамкі можна было тут жа й набыць. Надзя Кудасава завіхалася каля калаўрогу. Усюды красаваліся паясы, вытканыя сп-няй Нінай Згірскай. Лапці, плеценыя Юркам Дашкевічам, былі належна ацэненыя таксама. Спадарыні Апалёнія Савёнак, Марыя Стагановіч, Людвіка Беленіс, Іра Пануцэвіч, Еўдакія Жызьнеўская дэманстравалі свае прыгожыя вышываныя рэчы. Разнастайныя высокамастацкія вырабы Юлі Андрусышынай былі цэнтрам увагі й зацікаўленьня. Асабліва цікавыя былі гэтым
Мікола Шуст дэманструс інкруставаньне саломкай.
Стол з сувэнірамі
Дэманстрацыя традыцыяў пад шатром.
разам вырабы з керамікі. Оля Мельяновіч-Трылер, Валя Рагалевіч і Вадзім Баршчай паказалі сябе сапраўднымі прафэсіяналамі. Ганчарныя вырабы — збанкі, місачкі, спарышы ды біжутэрыя, — выкананыя мясцовымі майстрамі паводле беларускіх вузораў, прыгожа дапаўнялі цэласьць паказу.
Кнігі, кружэлкі ды розныя сувэніры, выстаўленыя на продаж Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, клюбам “Пагоня” з Таронта, беларускімі арганізацыямі з Саўт Рывэру, Кліўленду й Дэтройту, дадалі інтэлектуальнага зьместу. А сьвежавыдадзены том паэзіі Натальлі Арсеньневай “Між берагамі”, які можна было набыць з аўтографам аўтаркі, дапоўніў выстаўку зусім новым культурным аспэктам.
Трэба яшчэ асабліва адзначыць вялікую, прыгожа й прафэсійна выкананую карту Беларусі, намаляваную а. Аляксандрам
Яноўскім i Лёвам Стагановічам, ды гэрбы беларускіх гарадоў, намаляваныя мастачкай Ст. Тамарай.
Вельмі цікавым, хоць трохі зьмененым і дапасаваным да абставінаў, быў паказ-інсцэніроўка беларускага вясельля. Спантанічна й весела ўдалося ўдзельнікам паказаць наш традыцыйны каравай, бласлаўленьне бацькамі маладых, важнасьць функцыі свата й свацьці ды скокі й музыку, што было шырока адзначана ў амэрыканскай прэсе.
Група дзяцей зь Нью Ёрку зь ініцыятывы й пад кіраўніцтвам Зіны Станкевіч вельмі прыгожа й добрай беларускай мовай выканала колькі песьняў ды вясьнянку “Куст”. Нават “Матылькі” зь Нью Джэрзі (пад кіраўніцтвам Наты Русак і Юркі Кіпеля) адважыліся выпырхнуць на пляц ды там, уперамешку паміж дарослымі, выканалі два танцы: “Лявоніху” й “Мікіту”.
Жывыя васількі, каласы жыта й бярозкі ўпрыгожвалі палатку й уваход пад яе.