• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі  Янка Запруднік

    Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі

    Янка Запруднік

    Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
    Памер: 219с.
    Нью Йорк 2013
    71.69 МБ
    Статуі. Да ўдзелу ў адной з найбольшых урачыстасьцяў, што адбылася ў нядзелю 6-га ліпеня, у заключным канцэрце на спартовым стадыёне Джайэнтс (70 тыс. месцаў), была запрошаная група моладзі з танцавальнага ансамблю “Васілёк” для паказу беларускіх нацыянальных касьцюмаў.
    Карціна беларускага мастака, сябры БІНіМу, сп. Пётры Мірановіча “Імігранты” была адным з экспанатаў на мастацкай выстаўцы, наладжанай з нагоды юбілею на Эліскім абтоку, што знаходзіцца недалёка ад Статуі Свабоды, і празь які сваім часам праехалі тысячы беларускіх імігрантаў у Амэрыку.
    Перад удзелам у заключным канцэрце на стадыёне, таго ж самага дня, ансамбль “Васілёк” выступіў зь беларускімі народнымі танцамі ў Парку Свабоды, што недалёка ад Статуі Свабоды.
    ЦІКАВЫЯ ЗДАРЭНЬНІ
    На фэстывалях і выстаўках не абыходзілася без казусаў і прыгодаў, якія не зафіксаваныя ў друку, а засталіся толькі ў памяці ўдзельнікаў ды сьведкаў. Некалькі такіх эпізодаў прыгадала Надзя Запруднік.
    “Ці ты думаеш, што гэта — чучала?”
    Сяджу я ў гарачы сонечны дзень каля свае прасьніцы. На мне поўны палескі строй: намітка на галаве, блюзка з доўгімі рукавамі, андарак да зямлі, лапці на нагах. Дзень парны, сонца прыпякае. Горача, спацела ўся. А да канца мае пральніцкай дэманстрацыі яшчэ добрых некалькі гадзін. Фэстываль жа цягнецца цэлы дзень.
    Змораная прадзеньнем і гарачынёй, я паклала верацяно на прыпол ды сяджу сабе так спакойненька, не варушуся. А гэтым часам праходзяць каля мяне дзьве нэгрыцянкі. Адна прайшла міма, а другая стала ды прыглядаецца.
    “Чаго ты там спынілася?”— чую голас той далейшай. А гэтая ўсё прыглядаецца. I калі тая вярнулася, гэтая ёй кажа паўголасам:
    “Ці ты думаеш гэта — чучала?” (Do you think it’s a dummy?)
    Я ня вытрымала й засьмяялася. A яны аж падскочылі. Ды так зьбянтэжыліся! Пачалі выбачацца, перапрашаць. А тады — як зарагочуць. I я разам зь імі.
    Пасьля кароткае гутаркі пра маю кудзелю ды пра край, адкуль я родам, мы разьвіталіся ў прыязьні.
    “Mary йсьці на заклад, што Вам пякельна горача”
    На фэстывалях у Парку Свабоды заўсёды бывалі карэспандэнты, рэпартэры тэлебачаньня. Аднаго гарачага дня нейкі журналіст падыйшоў да мяне, калі я прала, абгледзеў уважліва маю вопратку й кажа: “Mary йсьці на заклад, што Вам пякельна горача...” (I bet you’re hot like hell)
    A я адказваю: “He, зусім ня так, бо мая блюзка й галаўны ўбор зь лёну, а не з сынтэтыкі. I лён ня так прыпарвае, як штучнае валакно.”
    Журналіст дакрануўся да рукава мае блюзкі, патрымаў яго між пальцамі і ўжо не прапанаваў ісьці на заклад.
    А мне, можа й не “пякельна”, але было крыху гарачавата...
    “Ці Вы гаворыце па-ангельску?”
    Мой палескі строй — а найбольш у ім, хіба, намітка на галаве й лыкавыя лапці на нагах — выглядалі, напэўна, для шмат каго з наведнікаў дзівосным заакіянскім уборам. Пагатоў, што фэстываль адбываўся на фоне Статуі Свабоды, куды некалі прычальвалі караблі зь імігрантамі.
    I вось праходзяць міма два рэпартэры-тэлевізійнікі. Першы, затрымаўшыся й агледзеўшы мяне, як нейкае заакіянскае цуда, кажа другому са зьдзіўленьнем: “Ці ты бачыў што-небудзь падобнае?!” А той толькі ўсьміхаецца й ківае галавой. А пасьля, нагнуўшыся нада мной, пытаецца: “Do you speak English?” (Ці вы размаўляецца па-ангельску?) Я адказваю: “Of course I do. I have been in this country for over thirty years.” (Зразумела, я размаўляю. Я пражыла ў гэтай краіне больш за трыццаць гадоў.) 1 далей пайшло ягонае інтэрв’ю са мной пра мой занятак прадзеньнем, вопратку ды краіну паходжаньня. Малую частку таго інтэрв’ю паказалі пасьля на тэлебачаньні.
    “Што Вы робіце з гэтымі валасамі?”
    На фэстывалі ў Парку Свабоды прыяжджала шмат школьнікаў. 1 калі я прала, некаторыя наведнікі захапляліся спрытам маіх рук, пальцаў. Часам пыталіся, якой даўжыні можна выпрасьці нітку за гадзіну часу. Амэрыканцы любяць статыстыку.
    Кудзелю мне на пачатак прыслалі зь Беласточчыны, а пасьля пляменьніца Тамара Рагалевіч знайшла недзе ў Пэнсыльваніі. Калі я прала на фэстывалях, наведнікі-вучні часта пыталіся: “А што вы робіце з гэтымі валасамі?” Я адказвала, што гэта не валасы, а кудзеля. А тут жа каля мяне стаяў снапок лёну, а ў карзінцы
    ляжала неапрацаванае валакно. Я тлумачыла вучням, што кудзеля вырабляецца зь ільнянога валакна. А зь зярнятак лёну выціскаюць алей. Раздавала маленькія пучкі кудзелі й мяшочкі зь ільнянымі зярнятамі. Раіла пасадзіць іх, каб пабачыць расьліну. A пры гэтым давала таксама брашурку зь інфармацыяй пра Беларусь.
    “Продайтэ мэні цэ вэрэтэно”
    Прасьніцу, якой я карысталася, зрабіў мне Алег Махнюк, наш саўтрывэрскі майстар на ўсе рукі. А верацяно было самае аўтэнтычнае. Яго ўзяла з сабой спадарыня Надзя Захаркевіч, цешча майго пляменьніка Сяргея Рагалевіча, калі пакідала сваё роднае Палесьсе ў 1944 годзе. Мне яна яго падарыла, і для мяне яно было ня толькі неабходнай прыладай, але й каштоўным напамінам пра Беларусь.
    Аднойчы на фэстывалі ў Парку Свабоды падыходзіць да мяне адна ўкраінка, а я праду. Пастаяла яна, паглядзела, а тады кажа: “Я також маю прасьніцу, але нэ маю вэрэтэна. Продайтэ мэні цэ вэрэтэно.”Адказваю ёй, што верацяно мне самой патрэбна, а другога ў мяне няма. А яна й слухаць ня хоча. Ізноў чую: “Продайтэ мэні цэ вэрэтэно.” Я ёй тое самае: яно мне патрэбнае. Пайшла. A пасьля йзноў прыходзіць. I тое самае: “Продайтэ...”. Але я на ніякі бізнэс зь ёй не пайшла.
    Пасьля ўжо запасное “вэрэтэно” зрабіў мне мой зямляк Іван Альхоўскі. Але ўкраінкі той я ўжо больш ня бачыла.
    Лапці
    Першую пару лапцяў мне сплёў брат Міхаль. Я папрасіла ў яго аднойчы: “Міхаль, спляці мне пару лапцяў”. А ён зьдзіўлена: “Лапці?! Нашто табе лапці!?” Адказваю: “Спачатку спляці, а тады скажу”. Сплёў. А жыў ён у Пэнсыльваніі, далекавата ад Нью Джэрзі. Пра фэстывалі ў ньюджэрзійскім Парку Свабоды даведаўся, калі сплёў лапці.
    Мушу сказаць, што ў сьпякотныя летнія дні, калі трэба было цэлы дзень сядзець з прасьніцай, сядзець у лапцях было куды прыямней, чым у высокіх зашнураваных чаравіках.
    Пасьля для паказаў народных касьцюмаў, а таксама для танцораў гуртка “Васілёк”, лапці плёў са скуры Валодзя Русак. Ён нават навучыў некаторых маладых рабіць іх. Так што адзеньне на мадэльках, мадэльцах і танцорах было аўтэнтычным з галавы да ног.
    <152>
    Пратэст летувісаў
    Далучыліся мы аднаго разу да пэнсыльванскіх беларусаў, якія бралі ўдзел у мультыэтнічнай выстаўцы. Удзел у выстаўцы й наш прыезд арганізавала Галіна Кучура. Прыехалі, расклалі разам экспанаты: лялькі, шкатулкі, дзяружкі, інфармацыйную літаратуру. Павесілі на мабільнай сьцяне карту Беларусі й Пагоню. Ажно падыходзяць да нас мясцовыя летувісы й з абурэньнем: “Якім правам вы вывесілі наш гэрб?!!!” Мы кажам, што гэта гэрб Вялікага Княства Літоўскага, у складзе якога была Беларусь, і гэта таксама гэрб абвешчанай у 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Але для іх гэта не аргумэнт. Дамагаюцца, каб Пагоня была выдаленая зь беларускага стэнду. Калі ім сказалі, што гэтага аніяк ня будзе, яны пайшлі да адміністрацыі цэнтру дамагацца свайго. Але ім там сказалі, што адміністрацыя ніяк ня можа браць на сябе пастанову аб спрэчных гэрбах. На гэтым і стала.
    Пагоні віселі на абодвух стэндах — адна з хвастом уніз, а другая з хвастом уверх.
    Прыпамінае Вітаўт Кіпель некаторыя кур’ёзы са сваёй практыкі.
    «Глубокая полнтнка сепаратнстов»
    У падрыхтоўцы фэстываляў, каб прыцягнуць як мага больш наведнікаў, даводзілася пашыраць фэстывальную рэкляму —
    На шматэтнічным фэстываліў Пэнсыльваніі (зьлева): Вітаўт Кіпель, Надзя Кудасава, Галіна Русак, Тамара Кольба, Зора Кіпель, Галіна Кучура.
    абвесткі, плякаты, лістоўкі, запросіны — дзе толькі можна было. Раздавалі-разьвешвалі на аўтобусных прыпынках, чыгуначных станцыях, школах, клюбах. Рассылалі па рэдакцыях газэтаў, радыё, тэлебачаньня й г. д. Адным зь месцаў для рэклямы, само сабой разумелася, былі нава-
    кольныя цэрквы.
    Адзін мой добры знаёмы, сп. Пэн (раней Пеніёнчык), інжынер, праваслаўны, хацеў павесіць наш плякат у царкве сьв. Касьмы й Дзям’яна (Расейская Зарубежная) у гор. Пасэйку. Дарэчы, царкву гэтую некалі заснавалі беларусы. Сьвятар, аднак, забараніў вешаць плякат. Мой знаёмы яму кажа: «Батюшка, ведь это культурное
    меропрнятне; эта культура — Пагоня. Ма_ Міколы Купавы.
    часть Амернкн!» А бацюшка
    яму ў адказ: «Нет, это глубокая полнтнка. Вы, вндлмо, не поннмаете — глубокая полнтнка сепаратнстов».
    Таямніца прыезду губэрнатара
    На нашым другім вялікім фэстывалі публіку вітаў губэрнатар штату Брэндан Бэрн. Ягоны прыезд быў ня толькі прыемнай неспадзеўкай для ўсіх, але й вялікай таямніцай для адміністрацыі Цэнтру Мастацтваў.
    А было гэта вось як.
    У часе падрыхтоўкі фэстывалю я быў па нейкай справе ў канцылярыі губэрнатара. Там спаткаўся з маімі сябрамі Стывэнам Рычэрам, дараднікам губэрнатара, і Джэкам Тапорэкам, губэрнатаравым сакратаром па прыйманьні наведнікаў. Я ім сказаў, што было б добра, калі б губэрнатар наведаў наш фэстываль. Джэк адразу ж з пытаньнем: “А колькі там будзе народу?” Я яго запэўніў, што болып за тры тысячы. Тады ён кажа: “Ві (яны мяне так называлі), пачакай пару гадзін. У абед я пагавару з губэрнатарам.”
    Мы са Стывэнам паабедалі й каля гадзіны трэцяй прыйшлі да Тапорэка. I ён мне кажа: ‘Тубэрнатар згаджаецца. Ён яшчэ ніколі ня быў у Цэнтры Мастацтваў, і гэта будзе для яго добрая нагода пабачыць гэты тэатар. Але ты пра візыт не падавай у прэсу, бо
    можа што зьменіцца. Я табе пазваню два-тры дні перад фэстывалем.”
    Перад самым ужо фэстывалем, калі мы ўзгаднялі праграму з Фрэдам Ўэкам, дырэктарам культурнага фонду Цэнтру Мастацтваў, я пытаюся ў Фрэда, ці не званіў Тапорэк, бо, кажу, магчыма. прыедзе губэрнатар, дык трэба ўставіць у праграму. A Ўэк мне даслоўна: “Ты, Ві, ня трызьні. Брэндан Бэрн тут ні разу ня быў, а запрашалі яго й палякі, і габрэі, і ірляндцы. Ві, ты нешта пачынаеш загаварвацца...” Я гэтую пілюлю праглынуў, каб пазьней пасьмяяцца, бо неяк верылася, што нам на губэрнатара
    пашанцуе.
    Так яно й выйшла. Паважаны госьць прыляцеў на верталёце. Мясцовая паліцыя была паведамлена ў той дзень зранку, а паліцыя Цэнтру Мастацтваў — за 30 хвілін да прылёту. Прэсу паведамілі з губэрнатарскага офісу.