• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі  Янка Запруднік

    Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі

    Янка Запруднік

    Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
    Памер: 219с.
    Нью Йорк 2013
    71.69 МБ
    Дзевятнаццатую мастацкую выстаўку ў Беларускім грамадзкім цэнтры ў Саўт Рывэры, Н.Дж., адчыніла 15 сакавіка 1992 г. мастачка Ірэна Дутко.
    Выставілі свае творы наступныя мастакі й мастачкі: Эля Андраюк (чырвоная ружа й два пэйзажы), Іда Бутэрворт (пяць пэйзажоў і дом замкавага стылю), Ірэна Дутко (тры заклапочаныя
    жанчыны, зіма ў лесе й вечар у полі каля вёскі), Тамара Дутко (мадэрная карціна, хіба, дождж сьцякае па шыбе вакна), Надзя Кудасава (васілёчкі і, хіба, бурлівы Нёман...), Людміла Махнюк
    Наведаньне мастацкай выстаўкі ў Саўт Рывчры прадстаўнікамі беларускай місіі ў ААН. 1992 г.
    Сталы з экспанатамі.
    Хор царквы Сьв. Еўфрасіньні Полацкай на сьвяткаваньні Дня Беларускай Незалежнасьці.
    Праграму вядзс Міхась Бахар.
    ж
    (кветкі й два пэйзажы), Таня Місіюк (тры заштрыхоўкі цэркваў і адной хаты), Аліса Махнюк (пяць малюнкаў: васілёчкі й кветачкі, кветачкі...), Тамара Кольба (трыптых: статуя Свабоды, акружаная выдатнымі беларусамі, ды Францішак Скарына й тры карціны зыркіх вясновых кветак), Івонка Сурвілла (Еўфрасіньня Полацкая), Алег Махнюк (два зубры й тры зубраняты мірна пасуцца, чатыры бярозы. а за імі хата), Аўген Скаўронскі (два пэйзажы), Мікалай Дутко (чатыры каляровыя фотапэйзажы), Яраслаў Вініцкі (пяць фотапэйзажоў), Алекс Сільвановіч (дзевяць каляровых фотапэйзажоў, нацюрморт і саўтрывэрская беларуская царква).
    Што тычыцца ручных вырабаў, дык, за выключэньнем Алега Махнюка й Мікалая Грэбеня, ізноў дамінуюць жанчыны: Юля Андрусышына, Каця Блюм, Галіна Брынкевіч, Ірэна Дутко, Таня Гэтман, Валя Камінкова, Ліза Літаровіч, Люда Літаровіч, Люда Махнюк, Марыя Наумчык, Валя Рагалевіч, Марыя Стагановіч, Хрысьціна Урыўская, !рэна Мэрдзер і Ніна Згірская. У разьбе па дрэву няма роўні Алегу Махнюку.
    Шмат было вышываных кашуляў, абрусоў, ручнікоў. Быў калаўрот, прасьніца, на якой спрытна прала Надзя Кудасава. A яшчэ: лялькі, куфэрачкі, крыжыкі. Ня ведаю. хто намаляваў Крыж Сьвятое Ефрасіньні Полацкай, зроблены ў 1181 годзе.
    Люда Літаровіч дэманстравала фарбаваньне велікодных яек. Я не бяруся даваць ацэнку паасобных твораў, усе творы захапляюць і хвалююць. Беларускай эміграцыі ёсьць чым хваліцца й ганарыцца. Нездарма ж, хіба, завіталі на выстаўку паважаныя госьці: консуль Рэспублікі Беларусь Уладзімер Сакалоўскі з сужэнкай, сталы прадстаўнік Беларусі ў Аб’еднаных Нацыях Генадзь Бураўкін з сужэнкай і дачушкай ды прэзыдэнт Акадэмііі Навук Беларусі Уладзімер Платонаў з сужэнкай.
    На заканчэньне хочацца пажадаць нашым няўтомным і таленавітым мастачкам і мастаком — так трымаць!.. Ды яшчэ лепш!..
    Важна тут дадаць, што апрача выставак у Саўт Рывэры, адбываліся паказы беларускага народнага мастацтва пры розных нагодах у іншых месцах штату: у каледжах, музэях, публічных бібліятэках, парках. У горадзе Нью Брансўіку, гірыкладам, ужо больш за дзесяць гадоў беларусы бяруць удзел у паказе калядных ялінак у мадзярскім музэі. Наш удзел быў запачаткаваны Галінай Русак ды працягваецца Сяргеем Трыгубовічам і Кацяй Рэзьнікавай. Штогоду беларуская ялінка, прыбраная традыцыйнымі для Беларусі арнамэнтамі, красуецца сярод іншых этнічных калядных дрэўцаў.
    ж ХЧ
    *	Belarusian Festivals in New Jersey (1948-2011)
    168
    V
    ЭТНІЧНАЯ РАДА ШТАТУ НЬЮ ДЖЭРЗІ
    Этнічная Рада штату Нью Джэрзі была створаная ў красавіку 1978 году. Губэрнатар Брэндан Бэрн назначыў старшынём Рады др. Вітаўта Кіпеля, які, апрача свае прафэсійнае бібліятэчнае працы ў ньюёркскай Публічнай Бібліятэцы, актыўна займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Этнічная Рада мела самае беспасярэдняе дачыненьне да фэстывальных справаў і ролі этнічных групаў у культурнай панараме Нью Джэрзі. Пра Этнічную Раду й этнічныя групы йдзе мая гутарка ад імя газэты “Беларус” зь Вітаўтам Кіпелем.57
    Пытаньне: Нэгры выставілі лёзунг “Чорнае — прыгожае”. Які лёзунг маюць этнічныя групы?
    Адказ: Пра гэта якраз мне давялося гаварыць нядаўна ў інтэрв’ю з карэспандэнтам штадзённае ньюджэрзійскае газэты “Рэкорд”. Наш лёзунг: “Усё прыгожае”.
    П.: Дарэчы, як лепш казаць: “нацыянальныя групы” ці “этнічныя групы”?
    А.: Думаю, што “этнічныя”, бо слова “нацыянальны” ўспрыймаецца найперш як ’’усеамэрыканскі”. Этнічная група — гэта й ёсьць група, што адрозьніваецца звычаямі, мовай, культурай — тое, што мы й становім у Амэрыцы. Зразумела, пры гэтым трэба тлумачыць таксама, калі надараецца нагода, нашую гісторыю й беларускія нацыянальна-палітычныя імкненьні. Але ў штадзённым ужытку тэрмін “этнічны” поўнасьцяй перадае тыя асаблівасьці, якімі адзначаюцца выхаджэнцы з розных краёў, сучасныя грамадзяне Амэрыкі.
    IL	: Чым вытлумачыць, што якраз у Нью Джэрзі, а не ў якімнебудзь іншым штаце, была створаная першая ў Амэрыцы штатная Этнічная Рада?
    А.: Перш-наперш лікам і актыўнасьцяй этнічных групаў штату. У Нью Джэрзі гэткіх групаў налічваецца цяпер 65, яны маюць агулам панад 1700 арганізацыяў. Гэта лікі, зь якімі кожны палітык, які хоча быць урадаўцам у штатнай сталіцы Трэнтане, мусіць лічыцца.
    Актыўнасьць этнічных групаў, у тым ліку й невялікіх, асабліва ажывілася была ў сувязі з 200-годзьдзем Амэрыкі. Працягваецца яна й цяпер. Думаю, што й газэта “Беларус” найбольш сваіх падпісчыкаў мае ў штаце Нью Джэрзі. У Нью Джэрзі вельмі шырокая сетка этнічных радыяперадачаў і тэлепраграмаў.
    169
    Адна з асаблівасьцяў Нью Джэрзі ў тым, што этнічныя групы расьселеныя па цэлым штаце.
    П.: Якая структура ньюджэрзійскае Этнічнае Рады?
    А.: Раду паклікае губэрнатар, ён жа прызначае й ейнага старшыню. Цяпер у Радзе прадстаўленыя, апрача беларусаў, гіндусы, кітайцы, габрэі, ірляндцы, мадзяры, славакі, пуэртарыканцы, расейцы, немцы, нэгры, палякі, украінцы, кубінцы, італьянцы, карэйцы. Старшыня ж, сваім парадкам, вызначае старшыняў і сяброў камітэтаў (адукацыйнага, культурнага, сацыяльнага). Для сувязяў з губэрнатарам Рада мае асобнага службоўца. Канцылярыя Рады знаходзіцца ў Трэнтане.
    П.: Якія Рада мае цяпер пляны?
    А.: Ствараецца сетка рэгіянальных кансультацыйных аддзелаў. Праводзіцца ўлік сыботня-нядзельных школаў, аналізуюцца іхнія навучальныя праграмы; будзем рабіць захады перад штатным аддзелам асьветы, каб гэтыя этнічныя праграмы былі зацьверджаныя як дапаможныя ў сыстэме амэрыканскіх школаў. Гэта, думаю, значна палепшыць стаўленьне й вучняў, і бацькоў да сыботня-нядзельных школаў, надасьць ім большага значэньня. Важная дзялянка дзейнасьці Рады — пашырэньне праз штатнае бюро турызму інфармацыі пра этнічныя цэнтры, пра фэстывалі, канфэрэнцыі, выстаўкі й г.д-Адно з заданьняў Рады — і гэта прынцыпова важнае заданьне — даваць парады губэрнатару што да палітыкі штатных уладаў у дачыненьні да этнічных групаў.
    П.: Як у гэтай схэме дзейнасьці даюць рады беларускія групы? А.: На маю думку, беларуская група стаіць на добрым узроўні. Беларусы маюць шмат арганізацыяў, выдатна арганізавалі рэлігійнае жыцьцё, маюць актыўную моладзь. У вонкавай дзейнасьці прыймаюць удзел блізу ўва ўсіх штатных і шмат якіх мясцовых мерапрыемствах: фэстывалях, зьездах, канфэрэнцыях. Вялікую ролю ў папулярызацыі беларускага імя выконваюць нашы мастакі сваім удзелам у выстаўках. Пяць гадоў ужо як адбываецца штогодняя выстаўка беларускага мастацтва ў Саўт Рывэры. Вялікую прапагандавую працу робяць танцавальныя гурткі моладзі “Васілёк”, “Лянок” і “Матылькі”, два беларускія хоры: “Каліна” й народны. Актыўны ўдзел беларусы штату бяруць у дзейнасьці амэрыканскіх палітычных партыяў, у выбарах, займаюць адміністрацыйныя становішчы ў абедзьвюх партыях — дэмакратычнай і рэспубліканскай. Зь вялікім задавальненьнем мушу адзначыць, што мы былі ініцыятарамі выданьня ў ангельскай мове кнігі “Этнічнае дасьведчаньне Нью Джэрзі”, якая цяпер ужываец-
    , д,
    Sr
    ца як падручнік y школах штату, a таксама даведніка этнічных групаў і арганізацыяў штату, укладзенага Зорай Кіпель. Гэта першы гэткі даведнік. першае выданьне якога ўжо ўсё раскупленае. Мы былі таксама першымі сярод пяцёх групаў, што пачалі захады ў 1974 годзе ў справе адбудовы “Абтоку сьлёзаў” ды пабудовы там музэю — справа, што йдзе цяпер да свайго ўжыцьцёўленьня. Словам, дзейнасьць беларускае групы йдзе па ўсіх кірунках і роўніцах.
    П.: Чаму губэрнатар прызначыў на становішча старшыні Рады беларуса? Былі якія-небудзь іншыя кандыдаты?
    А.: Кандыдатаў было чатыры: ад кубінскае групы, польскае, славацкае й беларускае. Чаму быў выбраны прадстаўнік беларускае групы, дакладна ня ведаю. але прыпушчаю, што мая абазнанасьць з адміністрацыяй у Трэнтане ды шматгадовая грамадзкая, навуковая й палітычная праца ўплылі на выбар кандыдата. У гэтым бачу я таксама прызнаньне дзейнасьці ўсяе нашае беларускае групы. П.: Цяпер агульнае пытаньне: пакліканьне штатнае Этнічнае Рады — зьява новая ня толькі для штату Нью Джэрзі, але й усіх Задзіночаных Штатаў. Ці ў гэтым трэба бачыць знак актывізацыі й пашырэньня этнізму ў Амэрыцы?
    А.: Этнічная дзейнасьць у Амэрыцы праводзілася заўсёды. Цяпер яна, праўда, вядзецца больш сыстэматычна, скаардынавана й на вышэйшым, можна сказаць, узроўні. Дзейнасьць гэтая ніколі ня спыніцца, бо ў Амэрыку ўсьцяж прыбываюць новыя й новыя імігранты. Ані працэс “акультурызацыі”, ані “плавільны кацёл”^ ня могуць зацерці ў эмігрантаў ды шмат якіх іхніх нашчадкаў усьведамленьня сваіх гістарычных і культурных каранёў. Свабода амэрыканскага ладу жыцьця спрыяе перахоўваньню й культываваньню іх. I ў гэтым, дадам, трэба бачыць пазытыўную зьяву. Як кажуць цяпер амэрыканскія сацыёлягі пра культурныя працэсы Амэрыкі: чым больш калёраў у дыване, тым прыгажэйшы дыван сваймі вузорамі.
    Мінула чатыры гады. Я ізноў папрасіў майго сябру Вітаўта даць інтэрв’ю “Беларусу”$8 пра тую ж ньюджэрзійскую Этнічную Раду, але цяпер ужо з пазыцыі чалавека, абазнанага ў дзейнасьці гэтай структуры.
    Пытаньне: Этнічную Раду Нью Джэрзі паклікаў чатыры гады таму былы губэрнатар штату Брэндан Бэрн, дэмакрат. А сёлета ў штаце — новы губэрнатар, рэспубліканец Том Кейн. Ці зьмена губэрнатараў прывядзе таксама да зьмены дзейнасьці Рады? Ці Рада наагул будзе весьці далей сваю працу?
    Адказ: Рада застаецца ў моцы ў дасюлешнім складзе аж да часу сканчэньня сваіх статутовых паўнамоцтваў. Паўнамоцтвы бальшыні радных канчаюцца сёлета, а статут кажа, што ніхто ня можа быць у складзе Рады больш як дзьве кадэнцыі (тэрміны — Я. 3.). Мой тэрмін, прыкладам, канчаецца 12 красавіка сёлета, канчаюцца чатыры гады майго старшынства.