• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі  Янка Запруднік

    Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі

    Янка Запруднік

    Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
    Памер: 219с.
    Нью Йорк 2013
    71.69 МБ
    Што да самое Рады, дык новы губэрнатар Том Кейн ці раз, і ў часе перадвыбарчай кампаніі, і нядаўна як губэрнатар ужо, казаў, што калі й будуць нейкія зьмены, дык толькі ў кірунку пашырэньня ейных паўнамоцтваў, а магчыма й ператварэньня Рады ў камісію, гэта значыцца, далейшага замацаваньня яе як інстытуцыі штату — гэтак, як ёсьць штатныя камісіі: гістарычная, да справаў мастацтва ды іншыя.
    Можа, варта тут нагадаць, што этнічныя групы бралі вельмі чынны ўдзел у выбарчай кампаніі новага іубэрнагара, і губэрнагар Том Кейн вельмі цэніць прыхільнасьць этнічных групаў ды, зразумела, як добры палітык, хацеў бы яе захаваць на будучыню.
    П.: У штаце Нью Джэрзі налічваецца болып за 65 нацыянальных (этнічных) групаў, а ў складзе Этнічнае Рады — усяго пятнаццаць сяброў. Ці беларуская група будзе прадстаўленая ў новым складзе Рады?
    А.: Паклікаць сяброў Рады — прэрагатыва губэрнатара. Паклікаюцца сябры на прынцыпе нацыянальнасьці й партыйнасьці, ну й зразумела, на прынцыпе падрыхгаванасьці кожнага паасобнага кандыдата да супрацоўніцтва з рознымі нацыянальнымі арганізацыямі штаіу. Я мяркую, што беларусы ў гэтай Радзе будуць удзельнічаць. Але хачу ізноў падкрэсьліць, што паклікае сяброў у Раду губэрнатар.
    П.: Ці можаце Вы коратка сказаць, як працуе Рада?
    А.: Як і кожная дарадчая адзінка адміністрацыі, Рада штомесяцу праводзіць паседжаньні, абмяркоўвае бягучыя справы й плян дзейнасьці, інфармуе губэрнатара або адпаведны аддзел штатнага ўраду аб праблемах ці справах, што вымагаюць перагляду. Штодзённая праца Рады выконваецца сакратаром Рады, а таксама спэцыяльным супрацоўнікам Рады ды адначасна сувязным з адміністрацыяй — у нашым выпадку гэта быў дырэктар штатнага аддзелу турызму сп. Стывэн Рычэр. Асноўная ж мэта Рады — знаёміць штатныя ўлады з праблемамі й жыцьцём нацыянальных (этнічных) групаў ды ўлучаць дзейнасьць гэтых групаў у агульнае грамадзкае й культурнае жыцьцё штату.
    П.: Што новага зрабіла Рада за свае чатыры гады існаваньня ды якая гэтаму дадзеная ацэнка?
    
    A.: Рада дамаглася, каб былі перагледжаныя падручнікі гісторыі для сярэдніх школаў, асабліва тыя часткі, якія датычаць гісторыі ўсходне-эўрапейскіх народаў. Справай гэтай цяпер займаецца Ратгерскі ўнівэрсытэт.
    Рада дамаглася, каб вучням сярэдніх школаў залічаліся веды бацькоўскае мовы (зразумела, па адпаведным экзамене), як асобны прадмет у дыплёме сярэдняе школы.
    Рада запачаткавала традыцыю штатных фэстываляў у Парку Свабоды. Пра наш вельмі ўдалы ўдзел у леташнім фэстывалі, як прыгадваеце, пісалася ў “Беларусе”.
    Рада зарганізавала й з удачаю правяла колькі канфэрэнцыяў, інтэрв’ю з прадстаўнікамі тэлебачаньня. радыё, друку ды некаторых навучальных установаў, наладзіла зь імі блізкае супрацоўніцтва. Рада паспрыяла таму, каб этнічны друк меў доступ да афіцыйных крыніцаў інфармацыі пра бягучыя падзеі, якія могуць быць карысныя й цікавыя этнічным групам. Асноўнае ж, на мой пагляд, дасягненьне Рады — гэта тое, што этнічныя групы мелі сталую рэпрэзэнтацыю ў штатнай сталіцы Трэнтане ды ўвайшлі ў курс культурнае й грамадзкае дзейнасьці адміністрацыі.
    Што ж да ацэны нашых дасягненьняў, дык пра гэта можна будзе лепш сказаць словамі зь ліста да мяне як старшыні Рады губэрнатара штату Брэндана Бэрна, напісанага 19 студзеня сёлета: “Я ганаруся вынікамі, якіх дасягнула Рада ў часе майго губэрнатарскага тэрміну. Закладзены Вамі фундамэнт для далейшае працы ў галінах міжнароднае асьветы й міжкультурнага паразуменьня будзе служыць мадэляй для іншых штатаў. Штат Нью Джэрзі стаўся вядучым штатам у шматкультурнай дзейнасьці, дзякуючы высілкам гэткіх самаадданых людзей, як Вы”.
    П.: Вельмі прыемна чуць гэткае. Скажэце, ці сяброўства ў Радзе й супрацоўніцтва зь ёю дапамагае дзейнасьці й жыцьцю ўсяе этнічнае грамады, ад імя якое чалавек уваходзіць у Раду?
    А.: Безумоўна. Мне, прыкладам, як старшыні Рады даводзілася выступаць на сотнях урачыстасьцяў, часта ад імя губэрнатара, на тэлебачаньні, у радыё, на прэс-канфэрэнцыях і г. д., і кожны раз я меў большую ці меншую нагоду насьвятліць нашую нацыянальную праблему, як і праблемы іншых народаў. Праз Этнічную Раду мы маем выдатную сувязь з кангрэсавай дэлегацыяй штату й
    сэнатарам Білам Брадлеем ды шэрагам іншых урадаўцаў у
    Вашынгтоне. Сяброўства ў Радзе вельмі спрыяе ў вонкавай дзей-
    насьці кожнай этнічнай групе.
    У далейшым прадстаўнікамі беларускіх амэрыканцаў у Этнічнай Радзе штату НьюДжэрзі былі Ірэна Дутко (1986-1992), а пасьля яе — Лявон Шурак (1992-1994). Паседжаньні Рады адбываліся рэгулярна раз у месяц. Абмяркоўваліся бягучыя справы: культурныя, адукацыйныя, нават эканамічныя (некаторыя этнічныя арганізацыі прасоўвалі гандлёвыя інтарэсы краёў свайго паходжаньня). Ірэна Дутко актыўна працавала ў наладжваньні выставак і этнічных баляў ды апрацоўваньні рэклямных выданьняў Рады, за што была ўзнагароджаная адмысловай граматай.
    Лёня Шурак, калі я ў яго папытаўся, што ён памятае зь дзейнасьці Рады, адказаў: “Усім сябрам губэрнатар Флёрыё ўручыў адпаведныя пасьведчаньні, кожнаму далі афіцыйныя візытоўкі. Старшынявала тады маладая прадстаўніца грэкаў. На паседжаньнях абмяркоўвалі агульныя для ўсіх этнічных групаў справы. Маім заўсёдным спадарожнікам на паседжаньні быў мой добры сябра пакойны Васіль Русак. Гэта быў цікавы час як для нас асабіста, гэтак і для беларускае справы”.
    За часам іхняга сяброўства ў Радзе беларуская фэстывальная дзейнасьць значна паслабела. Сталася гэта дзеля розных прычынаў. Адна зь іх была дэмаграфічнага парадку: пастарэлі харысты, а былыя танцаўнікі-студэнты. скончыўшы навуку, працаўладкаваліся, пажаніліся, павыходзілі замуж. Да ўсяго дайшла й палітычная прычына: адкрыліся паступова магчымасьці сувязі з Бацькаўшчынай, на што была скіраваная галоўная грамадзкая энэргія й сродкі.
    Да 70-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі беларуска-амэрыканскія арганізацыі атрымалі ад Прэзыдэнта Рональда Рэйгана віншаваньне.
    Апошнімі гадамі фэстывальная й выставачная дзейнасьць у Нью Джэрзі праяўляецца найшырэй пры сьвяткаваньні ўгодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР, а таксама ў часе традыцыйных сустрэчаў Беларусаў Паўночнай Амэрыкі (якія часта адбываюцца ў Нью Джэрзі) ды распачатых некалькі гадоў таму гадавых фэстываляў пры царкве сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры.
    ж
    & \
    174
    ПРЫВПАНЬНЕ АД ПРЭЗЫДЭНТА РЭЙГАНЛ
    THE * HITE HOl'CE
    * *inuwtm
    March 2<. IMS
    Harm jr»«Snj[i to Hyeluruastan Americana and to everyone marking 1he 30th annivaraary of Byelorussian Independence. Thb observance salutes th* detarmlnatiori of the people of Byelorussia to tire In frecdon and independence. It Also pays tribute to the proud and ancient heritage you do no such to perpetuate.
    t Mn you in oo-meaeuoratlng the heroism of Byelorussia in the face of war and oppression through the years. The Soviets continue to persecute those who apeak in defense of their religion. language, history. culture, and Ood-given human right*.
    Brave and eloquent voice» still attest to Byeloruaala’a unconquerable spirit: I look with you to I he day when the people of Byelorussia will again bo free to reaMte their national aspirations.
    God Mom you, and Cod bless Byelorussia.
    'x kK 1 Агк~ .
    Сардучмыя г>рь.вітАнан< Genap>ca-Awopusaouaw i ўсім кто вдзкзмэс 70s угодкі Ьсларуосзо Нездпсжмасыц;' Ад»о*е* гэт^х yrcuV^K ўша»оўплечц.і н»аа*»»асй> нарОйу Ьеларуо міда У сы
    z НГ	Г»тд .Лм?. , ^Лн.ЧПЛме«Л ГОфДЙ« Я «№
    РМ4ЧНМ епадмйньі. дмла уваяопм^ян я«се Bw ро$*че так шым
    Я Дйлумйосо д« Вос у ўшйнэмнняі *>рл>ыу Беплрусі порад oe.nroMjn» №ы«мы й *«*А»ггадооага ЎЧ^чу C«s«iw е нд^леіол лоомжгедуол, іых. ,»ю et-ступае у «ібйроне своо р»п«» йом» *«сі<Х>і>»< купыуры й Бсгаім дддммых гчмасу ь*а.павсчл
    Аддг.«»шя »і ярвеамоумыя ran»:o >се tosro •ове'^асл гра -пэ гкн*члі ду» Ьегчюусі. Я сладз.асся рзмо э аао і_і»е продзе дм"*.. Ma­rt марсд Ь<опАргг-с» яноу Сіудло сваврдмм млб умм.і|ьмОп44м csao оаоіл lUZUHUM ЮмнОмні
    Няхай 6<х бпаслао ч». • &к • Ьоглр^сз.
    Ромалад, Рэйган
    ЗАКЛЮЧНАЕ СЛОВА
    Гісторыя беларускіх фэстываляў у Нью Джэрзі — гэта ня толькі апісаньне тэрапэўтычнай дзейнасьці групы суродзічаў параненых настальгіяй па роднай зямлі. У глыбейшым сэнсе — гэта хада да свабоды празь інфармацыю, гэта трансфармаваньне
    На парадзе ў Саўт Рывэры. 2006 г.
    Фэстывальны танец у парку пры Бепаруска-Амэрыканскім Цэнтры ў Саўг Рывэры. 2010.
    інфармацыі ў веду, г. зн. веду ў амэрыканскіх палітычных колах пра заціск свабоды ў Беларусі. Ад веды пра Беларусь, верылі інфарматары, будзе залежаць дапамога ёй у змаганьні за незалежнасьць, за дэмакратыю.
    Адзін з дасьледнікаў фэномэну інфармацыі, брытанскі антраполяг і лінгвіст Грэгары Бэйтсан (Gregory Bateson, 1904-1980) акрэсьліў інфармацыю як “розьніцу, якая робіць розьніцу” (a dif­ference which makes a difference). Так, інфармацыя дыфэрэнцыюе, робіць уплыў, зьменьвае стан рэчаў. У выніку фэстываляў і выставак інфармацыя пра Беларусь зрабіла розьніцу ў паінфармаванасьці амэрыканскага грамадзтва й палітычных дзеячоў пра беларускія праблемы.
    На пачатку гэтае публікацыі гаворыцца пра цяжкасьці ў растлумачваньні амэрыканцу, што гэта за краіна — Беларусь. Поўнай неабазнанасьцю зь Беларусяй адзначаўся ня толькі звычайны жыхар Злучаных Штатаў. Коратка перад тым было так, што пра Беларусь амаль нічога ня ведалі нават спэцыялісты ў Дзяржаўным Дэпартаманце ЗША. Калі ў 1941 г. немцы акупавалі Беларусь і Дзярждэпартамант запатрабаваў ад Кангрэсавай бібліятэкі інфармацыю пра беларусаў, беларускі рух і г. д., бібліятэка выявілася непадрыхтаванай задавольніць патрабаваньне. Пасланец Кангрэсавай бібліятэкі прыязджаў у Нью Ёрк і распытваў пра беларускія справы супрацоўніка габрэйскай Антыдэфамацыйнай Лігі, др. Юзэфа Ліхтэна, сьвежага тады імігранта з Польшчы, які быў азнаёмлены зь беларускім рухам. Пра гэтыя роспыты др. Ліхтэн распавядаў свайму сябру, др. Вітаўту Тумашу, калі той прыехаў у Нью Ёрк гадоў дзесяць зь нечым пазьней.
    На працягу другой палавіны мінулага стагодзьдзя, у выніку інфармацыйнай дзейнасьці ўва ўсіх месцах дыяспарнага расьсяленьня, веда пра Беларусь, кропля па кроплі, прасякала ў амэрыканскія СМІ ды ў палітычныя структуры штатнага й фэдэральнага ўзроўню. I калі Прэзыдэнт Джордж Буш прызнаў у сьнежні 1991 году незалежнасьць Рэспублікі Беларусь, дык урад Злучаных Штатаў знаў пра палітычныя імкненьні беларусаў значна больш, чым у канцы 1940-х гадоў, калі ў Амэрыку пачалі прыбываць першыя будучыя ’’інфарматары” — удзельнікі беларускай фэстывальна-выставачнай дзейнасьці.