Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі
Янка Запруднік
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 219с.
Нью Йорк 2013
Васіль Русак ды наш госьць зь Нью Ёрку й выдатны памагаты Ўладзімер Русак, а так жа Сяргей Рагалевіч — пачуліся, што здабылі яшчэ большае дасьведчаньне й маральнае задавальненьне ў пашыраньні ведаў пра Беларусь.
Наша танцавальная група прарабіла таксама добрую працу: “Васілёк” выступаў з трыма танцамі, а публіка хацела іх бачыць больш. Аднак, — і гэта хачу падчыркнуць — моладзь ня толькі танцавала; прыемна было бачыць, калі журналістам, а іх было вельмі шмат, інтэрв'ю давалі ня толькі такія танцоры-вэтэраны, як Юрка Кіпель, Лявон Войтанка, Ната Русак, Вітаўт Тумаш (малодшы), Раіна Сямёнава, а й іхнія маладзейшыя сябры: Вінцусь Мерляк, Мэры Бойчук ды іншыя.
Наагул жа, калі йдзе гутарка пра рэкляму, дык і на фэстывалі й перад фэстывалем рэкляма была добрая. Губэрнатар штату Брэндан Бэрн склікаў спэцыяльную прэсавую канфэрэнцыю для прапаганды фэстывалю. На канфэрэнцыі асабліва было прыемна бачыць як прадстаўнічку маладога беларускага пакаленьня спадарычну Галіну Бахар. Мы павінны быць удзячныя Галіне, бо спэцыяльна, каб рэпрэзэнтаваць беларусаў, яна на гэты дзень звольнілася са школы. Спрычыніўся значна для рэклямы нашае групы й Вітаўт Кіпель, бо ён, як кіраўнік Этнічнае Рады штату й спонсар фэстывалю, мусіў неаднаразова выступаць і на тэлебачаньні, і па радыё, і ў друку, ды кожны раз знаходзіў магчымасыдь сказаць нешта пра беларусаў.
У дзень фэстывалю В. Кіпель і іншыя сябры нашае групы таксама давалі інтэрв'ю, а некаторыя зь іх ужо былі паказаныя, ды некаторыя яшчэ будуць паказаныя, на 13-м канале ТБ у адмысловай праграме аб фэстывалі. Наведалі фэстываль і правялі там некалькі гадзінаў і губэрнатар штату Брэндан Бэрн, і сэнатар Біл Брадлей ды паўтузіна кангрэсмэнаў і каля дзясятка бурмістраў навакольных гарадоў. Гледачоў жа наведала фэстываль каля трыццацёх тысячаў, а рэпартажы пра фэстываль і пра нашую групу друкаваліся ў больш як дваццацёх газэтах. Здаецца, праца нашая была нядрэнная.
Фэстываль у Парку Свабоды. Год 198148
У сыботу 12-га і ў нядзелю 13-га верасьня ў Парку Свабоды адбыўся ўжо трэці гадавы этнічны фэстываль. Фэстывалі гэтыя штогоду павялічваюцца, растуць: усё больш і больш этнічных групаў бярэ ўдзел, папулярнасьць фэстывалю ўзрастае як сярод мясцовых жыхароў бліжэйшых гарадоў, гэтак і ў этнічных асяродках цэлага штату.
Беларусы бяруць удзел у фэстывалях ад самага пачатку іх. Ужо трэці год нашы выставы цешаць вока наведнікаў ды інфармуюць пра Беларусь і беларусаў, нашыя жанчыны-ўмеліцы дэманструюць сваё майстэрства й вырабы, нашая моладзь выступае з танцамі ды нашая кухня задавальняе кулінарныя вымаганьні публікі.
Надвор’е гэтым разам асабліва спрыяла фэстывалю. У сыботу раніцай уладзілі мы выстаўку: Надзя Кудасава засела за сваё верацяно, Тамара Кольба ўладкавалася плесьці паясы, Жэня Дубяга завіхалася каля ежы. Галіна Русак, Ліза Літаровіч, Зора Кіпель ды Ірэна Рагалевіч-Дутко абслугоўвалі выставу, адказвалі на пытаньні наведнікаў, давалі інфармацыю для прэсы. Пад абед надыйшла падмога і з суседняга Нью Ёрку: прыехалі Рая Станкевіч і сп. Антон Шукелайць з брашуркамі й памфлетамі пра Беларусь.
Але найбольш ажыла нашая стаянка, калі неўзабаве па абедзе
На парадзе нацыянальных сызягоў у Парку Свабоды.
пачала зьбірацца на танцы моладзь: усе ў беларускіх касьцюмах, прыгожыя, маладыя, вясёлыя, яны прыцягвалі ўвагу й наведнікаў, і прэсы, і... палітыкаў. Палітыкаў, дарэчы сказаць, было гэтым разам шмат: быў і губэрнатар Брэндан Бэрн, добры сябра беларусаў, і абодвы кандыдаты на губэрнатара, Джым Флёрыё й Том Кейн. Усе яны цікавіліся нашай выставай, рабілі фатаграфіі з моладзьдзю, вэрбавалі сабе ахвотнікаў да перадвыбарнай працы. А др. Вітаўт Кіпель, старшыня Этнічнае Рады Штату Нью Джэрзі й кіраўнік фэстывалю, не прамінуў нагоды, каб накіроўваць пад
нашую стаянку й палітыкаў, і прэсу.
Папаўдні танцавальная група “Васілёк” выступала з танцамі. Выканалі яны пад кіраўніцтвам і з удзелам Алы Орсы-Романо два танцы: “Лявоніху” й “Польку Васілёк”. Выканалі вельмі
ўдала, жвава, весела й зрабілі добрае ўражаньне. Як я ўжо
На фэстывалі ў Парку Сваболы.
зазначыла вышэй, іхняя прысутнасьць наагул рабіла вельмі доб-
рае й пазытыўнае ўзьдзеяньне.
У нядзелю наведнікаў было яшчэ больш (паводле падліку ўра-
Беларуская выстава ў Парку Свабоды (1986). Пральлі двух накалсньняў: Надзя Кудасава іі Лора Рагалевіч. А трэцяс пакалсньне (Тамара Дугко) прьплядаенца. Здымак быў аііу&гікаваны ў часопісе New Jersey Outdoors (July-August 1986).
даўцаў парку, каля 10-х тысячаў). Нашая стаянка была даслоўна абкружаная. Надзя Кудасава й Тамара Кольба, якія амаль бесьперапынна сядзелі пры сваіх “варштатах”, Галіна Русак і Зора Кіпель — пры выстаўцы ды сп-ня Марыя Кажура каля ежы не пасьпявалі адказваць на пытаньні зацікаўленай публікі. А публіка была самая разнастайная. Былі тут і старыя й новапрыбылыя эмігранты зь
Выстава беларускага народнаіа адзсньня ва ўнівэрсальным магазыне “Абрагам і Штраўс” (1983).
Беларусі, і прадстаўнікі іншых славянскіх народаў ды розных іншых этнічных групаў, якіх так шмат у нашым штаце. Былі й прэса, і тэлебачаньне. Надзя Кудасава мела інтэрв’ю з рэпартэрам 2-га каналу Сі-Бі-Эс, якое пазьней было паказанае на вячорных навінах. Былі й водгукі ў прэсе.
1 вось яшчэ раз невялікая група энтузіястаў (гэтым разам, праўда, дапоўненая добрай колькасьцю моладзі) зрабіла важную карысную справу — справу інфармацыі пра Беларусь, пра наш народ ды нашую культуру.
“Васілёк” у рэкляме фэстывалю49
Асаблівая падзяка належыцца сяброўкам Галіне Бахар і Наце Русак за правядзеньне рэклямы фэстывалю ў супрацоўніцтве з агенцтвам Кейсо Мартын. Беларуская група “Васілёк” была выбраная гэтым агенцтвам для рэклямы, як адна зь лепшых і ведамых у штаце Нью Джэрзі ды ваколіцах Нью Ёрку. Фотаздымкі беларускіх дзяўчат былі зьмешчаныя ўва ўсіх большых газэтах штату Нью Джэрзі ды спрычыніліся да выдатнае ўдачы фэстывалю й пашырэньня беларускага імя.
У Парку Свабоды. Год 1983
Вельмі ўдалым быў удзел беларусаў у фэстывалі, што адбыўся 10-11 верасьня.50 Удзельнічалі 38 нацыянальных групаў. He зважаючы на сьпякотнае надвор’е, на гэтую мультыэтнічную падзею
зьехалася больш за 20 тысячаў наведнікаў. Прыбылі таксама журналісты, фатографы, палітыкі, а ў тым ліку й губэрнатар штату Том Кейн.
Пачаўся фэстываль парадам прадстаўнікоў этнічных групаў у
Надзя Кудасава зь беларускім сьцягам.
нацыянальных касьцюмах са сьцягамі. Было гэта вельмі ўрачыста й калярытна. Беларускі сьцяг ды надпіс “Беларусь” горда пранесьлі каля ўсіх стэндаў Надзя Кудасава й Лора Рагалевіч. Як Надзя пазьней зазначыла: аж камок пад горла падступаў, калі яна несла наш сьцяг.
Беларускі стэнд, як і ў мінулыя гады, карыстаўся вялікім посьпехам. Нашы прыгожыя й густоўна прадстаўленыя экспанаты — тканіны, мініятурныя гаспадарскія прылады, вышы-
ваньне, лялькі, інкрустацыя з саломкі, выпаленыя на дрэве малюнкі, кніжкі ды шмат іншых рэчаў — прыцягвалі наведнікаў рознага веку й зацікаўленьняў.
На славянскім фэстывалі51
He пасьпела яшчэ зачыніцца выстаўка ў акрузе Бэрген, як адчынілася новая выстаўка ў горадзе Ньюўарку. Тутака выстаўка й фэстываль праводзяцца ў праграме дзейнасьці штатнага ўнівэрсытэту. Беларусы бралі ўдзел упершыню.
Губэрнатар Томас Кейн на фэстывалі ў Парку Свабоды.
У нядзелю 22 сакавіка /1983/ наш “Васілёк” выступаў ва ўнівэрсытэцкай аўдыторыі. Зноў нашыя танцы былі цудоўныя, a інфармацыя пра Беларусь ізноў была шырокая й грунтоўная. Як і ў папярэдняй імпрэзе, раздавалася шмат англамоўнае літаратуры пра Беларусь. Выстаўка й тут была вельмі разнаякасная: ткацкія вырабы, вязаньне, разьба па дрэве, ды асабліва карысталіся посьпехам вырабы з саломкі (праца сп. Міколы Шуста).
Правадніком выстаўкі ў Ньюўарку была сп-ня Шура Сямёнава, а арганізацыйна кіравалі й дапамагалі сп-ства Галіна й Васіль Русакі.
Сакавік быў сапраўды месяцам занятым. Бо літаральна праз гадзіну пасьля выступу ў Ньюўарку “Васілёк” мусіў выступаць на выстаўцы ў гор. Саўт Рывэры (там адбывалася выстаўка ў нашым беларускім грамадзкім цэнтры), а некалькім з арганізатараў апісаных імпрэзаў трэба было ехаць на паседжаньні ў акругі Самэрсэт
148 % -
і Эсэкс, дзе вялося рыхтаваньне да наступных фэстываляў. Апроч таго, усе мы рыхтаваліся й да сакавіковых сьвятаў, і да надыходзячага сымпозіюму пра беларускую культуру ў Амэрыцы. Запраўды, месяц сакавік заняты й памысны!
Беларускія жанчыны ў Прынстане52
У горадзе Прынстане /штат Нью Джэрзі/, дзе знаходзіцца ведамы Прынстанскі ўнівэрсытэт, 17-19 чэрвеня сёлета/1986/адбылася трохдзённая канфэрэнцыя жанчынаў штату Нью Джэрзі ў сувязі зь Інтэрнацыянальным Жаночым Годам.
У канфэрэнцыі прыймала ўдзел і група беларускіх жанчынаў із штату Нью Джэрзі. Апрача ўдзелу ў паасобных нарадах канфэрэнцыі, беларускія жанчыны зарганізавалі багатую й густоўна аформленую выстаўку. Былі паказаныя працы беларускіх жанчынаў Нью Джэрзі, як старэйшых, гэтак і зусім маладых.
Была тут і вышыўка, тканіны й паясы, і публікацыі й ілюстрацыі ды мастацкія творы. Было й нагляднае дэманстраваньне пляценьня паясоў ды прадзеньня кудзелі. Усё гэта прыцягвала шмат публікі ды выклікала зацікаўленьне Беларусяй і беларускімі жанчынамі. Дарэчы, былі падрыхтаваныя адмысловыя брашуркі пра Беларусь ды пра беларускіх жанчын у Нью Джэрзі.
На працягу трох дзён нашае стоішча наведалі сотні жанчын, карэспандэнтаў, палітыкаў, якія цікавіліся нашай краінай, нашай працай, нашымі праблемамі.
Вялікая падзяка тут усім, хто гэтак ахвярна аддаў свой час і энэргію на гэтыя тры гарачыя дні ў Прынстане, а асабліва Галіне Русак, Ірэне Рагалевіч, Ст. Тамары (Кольбе), Надзі Кудасавай, Людміле Махнюк ды нашай сяброўцы зь Нью Ерку Paice Станкевіч.
Удзел у юбілеі Статуі Свабоды53
У Нью Ёрку 4-6 ліпеня сёлета /1986/ было вельмі ўрачыста адзначанае 100-годзьдзе пабудовы Статуі Свабоды. Юбілей сьвяткаваўся разам зь 210-мі ўгодкамі незалежнасьці Злучаных Штатаў.
Беларускія арганізацыі, у тым ліку Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне, Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Арганізацыя Беларуска-Амэрыканскае Моладзі ды іншыя, узялі актыўны ўдзел у зьбіраньні грашовых фондаў на рэстаўрацыю