Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі
Янка Запруднік
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 219с.
Нью Йорк 2013
Смачныя цёплыя беларускія стравы, як заўсёды, карысталіся вялікім попытам.
Гучэла музыка з кружэлак Данчыка, грала арганізаваная Алексам Мартыновічам аркестра “Нова”.
Джозэф Карагер, дырэктар штатнай Адміністрацыі Аўтастрадаў у лісьце падзякі на рукі Вітаўта Кіпеля, старшыні фэстывальнага камітэту, даў такую ацэнку фэстывалю: “Выдатныя выстаўкі, цудоўныя касьцюмы й надзвычайная сцэнічная праграма калярытна прадставілі шмат якія аспэкты вашай культурнай спадчыны.”42
ФЭСТЫВАЛЬНАЕ РЭХА Ў СМІ
Напярэдадні трэцяга фэстывалю Цэнтар Мастацтваў разаслаў паведамленьні пра гэтую падзею у больш за 60 пэрыёдыкаў. СМІ адгукнуліся. Газэта “Асбуры Парк Прэс” паведамляла сваім чытачам: “Беларусы плянуюць выдатную ўрачыстасьць: паказ народных звычаяў, багатую мастацкую праграму й багатыя выстаўкі. Аднак ня толькі мінулае будзе на фэстывалі; будзе там і новае, выступаць будуць артысты беларускага паходжаньня, што нядаўна прыехалі зь Беларусі.”
У найбольшай газэце штату “Стар Леджэр” ведамая журналістка Бэты Спэро адгукнулася на фэстываль вялікім артыкулам: “Сёлетні Беларускі фэстываль меў адзнакі сёньняшняй тэмы — Міжнароднага Дня Дзіцяці. У танцах і паказах народных звычаяў
пераважала моладзь. На пляцы было поўна васількоў ды іншых кветак... Калі беларускія дзеці бадай што ня маюць магчымасьці гутарыць па-беларуску ў сваёй бацькаўшчыне, дык беларуская мова ў Цэнтры Мастацтваў штату панавала ўсяўладна. Таксама было шмат кніжак і грамафонных беларускіх кружэлак.”
Філіс Мэсынджэр з газэты “Гоўм Ньюз” пачала свой артыкул гэтак: “На момант учора здавалася, што Надзя Кудасава зьявілася зь іншае эпохі. Яна спакойна сядзела й разьдзяляла скрутак лёну з умельствам, няведамым сёньня... На хвіліну здавалася, што Надзя Кудасава знаходзіцца ў Беларусі”. Далей у артыкуле ідзе апісаньне фэстывалю ды інтэрв’ю з Галінай Русак, Тамарай Кольбай і Кастусём Акулам. Тут жа згадваюцца мамэнты з гісторыі Беларусі й даюцца апісаньні вясельнага караваю, самога вясельля, дажынкаў, а над усім артыкулам загаловак: “Беларускае ўмельства — гонар Беларусі”.
Інфармацыя пра фэстываль была зьмешчана ў газэтах “Гудзон Дыспэч”, “Пасэйк Сітызэн”, ‘Тэральд Ньюз”, “Юньён Ньюз”, “Новое Русское Слово”.
Важна адзначыць, што, незважаючы на непагадзь, фэстываль фінансава апраўдаў сябе.43
Ніжэй пададзены некалькі водгукаў з англамоўнага друку на беларускія фэстывалі ў Цэнтры Мастацтваў.
Беларусы сьцьвярджаюць фэстывалем свой ідэнтытэт
Ніколі не атаесамляй беларуса з расейцам.
“Кроў адразу кіпіць, калі нас называюць расейцамі,” сказаў учора ў Цэнтры Мастацтваў жыхар Радзэрфорду Вітаўт Кіпель, які ачольвае штатны Беларускі Фэстывальны Камітэт.
Беларусаў налічваецца ў Нью Джэрзі каля 5.000, а па цэлай Амэрыцы 1,4 міліёна. Яны паходзяць з продкаў, што засяляюць самую заходнюю савецкую рэспубліку, ведамую раней як Белая Расея, зь якою мяжуюць Латвія, Літва, Польшча і Украіна
Арганізатары фэстывалю спадзяюцца зладзіць наступны год яшчэ адзін фэстываль, каб ньюджэрзійцы больш не пыталіся: “Хто яны, гэтыя беларусы?” — сказала Ст. Тамара /мастачка з Тынтан-Фолсу/.
— Home News. By Sandra Lanman. 1976 June 13.
3 поглядам на Бацькаўшчыну: ірляндзкае, беларускае мастацтва на фэстах у Голмдэле
Сялянскія традыцыі й прырода відавочныя ў іхнім /беларусаў/ выяўленчым і сцэнічным мастацтве. Так як швайцарцы ўшано-
_? Belarusian Festivals in New Jersey (1948-2011)
Xy ■
ўваюць карову дзеля ейнага важнага месца ў іхнім жыцьці, гэтак беларусы, як выглядае, маюць найбольш пачуцьця да лёну. Ён у іх — адна з найважнейшых культураў і быў відавочны ўчора па цэлым Цэнтры Мастацтваў, звычайна ўплецены ў ручныя вырабы, у тым ліку вопратку й лялькі.
Нават беларускія танцавальныя гурткі часта бяруць свае назовы з таго, што яны памятаюць пра бацькаўшчыну, такія як “Лянок” або “Васілёк”.
— Star-Ledger. By Bette Spero. 1976 June 14.
У рэпартажы Бэты Спэро, апрача вышэй сказанага, прыводзіцца параўнаньне беларусаў зь ірляндцамі, якія правялі свой фэстываль там жа ў наступны дзень. Пішацца таксама, што цэрквы сьв. Еўфрасіньні ў Саўт Рывэры й Жыровіцкай Маці Божай у Гайленд Парку перадаюць рэлігійную й культурную спадчыну маладым нашчадкам. Падаецца пра гісторыю Беларусі, ВКЛ і страту незалежнасьці.
Беларусы Фрэнкліну прагрымяць у ныоджэрзійскім Цэнтры Мастацтваў
3 тузін беларуска-амэрыканскіх сем'яў у Фрэнкліне старанна працуюць апошнімі месяцамі, рыхтуючыся да цэладзённай гулянкі, выставак і спажываньня ежы ў нядзелю 21 травеня ў штатным Цэнтры Мастацтваў.
Прызнаная летась праграмным камітэтам Цэнтру за акуратнае правядзеньне аднаго з найбольш аўтэнтычных міжнародных сьвяткаваньняў, беларуская група была запрошаная на першае месца ў сёлетнім сьпісе этнічных фэстываляў.
Нядаўна сабраліся ў Самэрсэце ў доме Васіля Русака на абмеркаваньне фэстывалю Надзя Кудасава, адказная за паказ мастацкіх вырабаў для продажу на фэстывалі, Галіна Русак і ейная дачка Людміла.
Іхняе захапленьне гэтай справай, якая можа сабраць да 5.000 гледачоў, заразьлівае. Гаворка стракацела беларускімі словамі й выразамі ў меру таго, як яны раскладалі адна за адной тканыя й вышываныя рэчы, што будуць паказвацца ці прадавацца на фэстывалі.
Наступная субота будзе для іх успамінам пра шчасьлівыя гады ў краіне, у якой яны або іхнія бацькі вырасьлі. Гэта будзе таксама нагодай прыгадаць традыцыі й звычаі, якія яшчэ моцна перахоўваюцца ў цэнтральнай частцы Нью Джэрзі.
—Franklin News Record. By Jane Petroff, Managing Editor. 1977 May 19.
Беларусы ўшаноўваюць спадчыну
МЯСТЭЧКА ГОЛМДЭЛ. — Сп-ня Надзя Кудасава з Самэрсэту, калі была дзяўчынкай у Беларусі, навучылася прасьці льняную кудзелю. Умельства гэтае яна прадэманструе на другім Фэстывалі Беларускай Спадчыны ў ньюджэрзійскім Цэнтры Мастацтваў.
Прадзеньне ільну будзе адным са шматлікіх паказаў беларускае спадчыны, якім пачнецца ў Цэнтры Мастацтваў восьмы сэзон этнічных фэстываляў.
Там пакажуць бяскроснавае тканьне й традыцыйныя вырабы, такія, як разьба й маляваньне.
Важнай часткай будуць вышыўкі, уключна з адной старажытнай, якія ізноў прыцягваюць да сябе ўвагу ў міжнароднай сфэры модаў, сялянскія блюзкі, традыцыйна вышытыя чырвонай і чорнай ніткай у геамэтрычным вузоры стылізаванымі кветкамі, характэрнымі беларускаму народнаму вышываньню.
— Asbury Park Press. 1977 May 19.
Бэрн /губэрнатар/ далучаецца да ўрачыстасьцяў беларускага фэстывалю
МЯСТЭЧКА ГОЛМДЭЛ. — Каля 3.000 беларусаў ў Штатным Цэнтры Мастацтваў віталі воплескамі губэрнатара Брэндана Т. Бэрна, калі ён падпісваў праклямацыю, якою дзень 21 травеня абвяшчаўся Днём Беларускага Фэстывалю. ...
Пад бурную авацыю Бэрн узьбег на сцэну, сказаў слухачам, што ён у сваім аўтамабілі возіць беларускую вышываную падушку, падпісаў праклямацыю, кінуў ў аўдыторыю чатыры ручкі, сфатаграфаваўся зь дзяўчатамі ў народных славянскіх касьцюмах, і пабег да машыны, што чакала на яго, паабяцаўшы вярнуцца на славацкі фэстываль у гэтую суботу.
Прыцягнуць беларускіх амэрыканцаў да ўшаноўваньня краіны паходжаньня іхніх бацькоў — гэта якраз тое, на што спадзяваўся др. Вітаўт Кіпель, старшыня фэстывальнага камітэту.
Ён сказаў: “Мы хочам, каб беларусы другога пакаленьня ганарыліся тым, што яны — амэрыканцы, але мы таксама хочам, каб яны ганарыліся тым, што яны — беларусы. Я думаю, што калі чалавек ведае сваю спадчыну й разумее сваё паходжаньне, дык гэта дапамагае яму быць самаўпэўненай асобай.”
— Asbury Park Press. By Barbara Hoagland. 1977 May 22.
3000 гледачоў цешацца фэстывалем
ГОЛМДЭЛ. — Бальшыня амэрыканцаў прывыклі, што наш нацыянальны гімн выконваецца на пачатку спартовае падзеі або нейкай забавы.
Але шмат каму можа быць неспадзеўкай пачуць “Зорны штандар” на адкрыцьці фэстывалю беларускай спадчыны.
Аднак, гэта не павінна быць неспадзеўкай, бо амэрыканцы беларускага паходжаньня даражаць свабодай, якую яны маюць у Амэрыцы для ўшаноўваньня свае спадчыны. У гэтым якраз кантраст з абставінамі, якія існуюць у іхняй бацькаўшчыне, краіне велічынёй з Канзас, акружанай Польшчай, Літвой, Латвіяй, Украінай і Расеяй.
Янка Запруднік, адкрываючы ўчора трохгадзінную праграму беларускіх песьняў і танцаў у Штатным Цэнтры Мастацтваў, сказаў: “Прысьвецім жа нашу праграму, якую вы неўзабаве пачуеце, змаганьню беларускага народу ў Савецкім Саюзе з русыфікацыяй і за захваньне нашай нацыянальнай культуры.” ...
Перад пачаткам канцэрту Галіна Русак, старшыня праграмнага камітэту, сказала, што мэта фэстывалю столькі ж беларуская, колькі й амэрыканская.
“Фэстваль паказвае шматэтнічны зьмест Злучаных Штатаў,” сказала сп-ня Русак, “і як кожная культура спрыяе ўзбагачэньню іншых.”
—Home News. By Rudy Lirini. 1977 May 22.
Беларусы вывешваюць сьцягі старое й новае бацькаўшчын
Бел-чырвона-белы сьцяг разьвіваўся над Голмдэлам і бальшыня праграмы была па-расейску (?! — Я.З.44), але беларусы сьвяткавалі сваё прагнае імкненьне да свабоды, сьпяваючы “Зорны штандар”.
Амэрыканскім нацыянальным гімнам пачаўся папаўдні беларускі паказ у Цэнтры Мастацтваў. I хоць гэта быў насамрэч адзін зь вельмі нешматлікіх відавочных паказальнікаў “амэрыканізацыі”, ён сьведчыў пра ўпорнае намаганьне здабыць свабоду для беларусаў.
Вітаўт Кіпель, старшыня сьвяткаваньня, і іншыя прамоўцы падкрэсьлівалі жаданьне групы захаваць свае традыцыі й куль-
туру, нягледзячы на тое, што краіна больш за стагодзьдзе апанаваная Расеяй. Кіпель выказаў спадзяваньне, што падкрэсьліваньне Прэзыдэнтам Картэрам апошнім часам правоў чалавека ў сьвеце паспрыяе такім групам, як беларусы.
— Star-Ledger. By Bette Spero. 1977 May 23.
3 прыватных лістоў
Цікавыя водгукі на фэстываль былі выказаныя ў лістох, прысланых арганізатарам яго. Вось найбольш характэрныя мясьціны (у перакладзе з ангельскае):
♦ Дарагі Вітаўт /Кіпель/! Я купіў пяць білетаў на фэстываль, аднак із-за дажджу не пайшоў — пабаяўся — і цяпер шкадую. У газэце “Леджэр” я прачытаў, што фэстываль быў цудоўны, усе мелі добры настрой і гледачоў было аж дзьве тысячы. Дык віншую з нагоды гэткае ўдачы. Калі вы патрапляеце ў гэткі дождж сабраць аж дзьве тысячы энтузіястаў, дык ёсьць чым ганарыцца. (Праф. Дж. Кердаско, Монтклераўскі штатны ўнівэрсытэт)