• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі  Янка Запруднік

    Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі

    Янка Запруднік

    Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
    Памер: 219с.
    Нью Йорк 2013
    71.69 МБ
    Пазьней губэрнатар наведваў іншыя фэстывалі. Але пачаў з нашага. Хочацца думаць, што	высокая
    якасьць нашай фэстывальнай праграмы падахвоціла яго да гэтага. Наведаў ён наш фэстываль і ў 1979 годзе.
    Раіна Сямснава на паказе народнай вопраткі.
    ЭТНІЧНЫЯ
    БАЛІ
    Заснаваная пры адміністрацыі
    штату Этнічная Рада правяла ў 1970-х—1980-х гадах шэраг так званых этнічных баляў, або баляў спадчыны. Рабілася гэта з мэтай папулярызацыі этнічнага руху й шматкультурнасьці Нью Джэрзі. Як праходзілі гэтыя мерапрыёмствы. даюць уражаньне ніжэй зьмешчаныя выпіскі з апублікавананых у газэце “Беларус” рэпартажоў.
    Кд
    Гэтыя балі ладзяцца этнічнымі групамі, якія праводзяць свае фэстывалі ў Культурна-Мастацкім Цэнтры штату Нью Джэрзі. На сёлетнім /1979/ былі прадстаўленыя 22 нацыянальныя групы. Мэты балю шматбаковыя: перадусім даць нагоду людзям рознага нацыянальнага паходжаньня спаткацца, навязаць бліжэйшыя ўзаемадачыненьні й супрацоўніцтва, спаткацца з прадстаўнікамі штатных і мясцовых уладаў ды, безумоўна, правесьці весела й прыемна час. ... Падчас баляў даюцца выступленьні з народнымі песьнямі й танцамі ды дэманструюцца народныя ўборы. Балі такія служаць таксама рэклямай для нацыянальных фэстываляў у Нью Джэрзі.
    Больш як трыста асобаў прысутнічалі на сёлетнім балі. ... Старшыня Этнічнай Рады пры губэрнатары др. В. Кіпель у сваім прывітаньні зазначыў, што штат Нью Джэрзі быў першым, які запачаткаваў этнічныя фэстывалі, і першым, які заснаваў Этнічную Раду пры губэрнатары. Ён таксама заўважыў, што ўжо трэці раз Беларускі фэстываль будзе адкрываць фэстывальны сэзон у Нью Джэрзі. ...
    Падчас балю дэманстраваліся беларускія народныя касьцюмы (Горадзеншчыны, Палесься). ...
    Перад балем і пасьля яго шмат пісалася ў прэсе на тэму ўкладу этнічных групаў у жыцьцё штату Нью Джэрзі.54
    Прыемнай традыцыяй нацыянальнасьцяў штату Нью Джэрзі — а ўсяго ў штаце налічваюць больш за 50 розных нацыянальнасьцяў, ледзьве не Аб’еднаныя Нацыі! — сталіся “Балі спадчыны”. Пачынальнікі традыцыі — кіраўнікі ды арганізатары этнічных фэстываляў, пры дзейнай падтрымцы Цэнтру Мастацтваў штату Нью Джэрзі. Яны разьлічвалі, што будзе пажаданым, прыемным і карысным у зімовым сэзоне. пры адносна “распружанай” атмасфэры, сабрацца на вечар, пазнаёміцца бліжэй, пагутарыць аб наступным фэстывальным сэзоне, абмяняцца думкамі й плянамі.
    Як выявілася, пагляд пачынальнікаў быў правільны й “балі спадчыны” замацаваліся. Штогоду яны прыцягваюць больш людзей, робяцца цікавейшымі ды знаходзяць шмат адгалоскаў у друку. Апрача супольнае вячэры й танцаў, праграмы баляў пачалі ўлучаць і парад-паказ нацыянальных касьцюмаў (сёлета беларусаў прэзэнтавалі Галіна й Васіль Русакі), нацыянальныя ўпрыгожаньні сталоў ды не даўгую канцэртную частку.
    Як звычай, баль спадчыны адчыняецца малітвай індыянаў — першых жыхароў штату й да сёньня актыўнай групы. Афіцыйная
    Супольны здымак на этнічным балі.
    частка зрэзаная да мінімуму, бо ж людзі прыйшлі баляваць!
    Беларусы ў балях спадчыны адразу ж пачалі браць актыўны ўдзел, а сёлета ўсёй праграмай балю кіравала наша Ірэна Рагалевіч-Дутко з дапамогай Галіны Русак.
    На этнічным балі ў Эдысане ў 1987 г.
    Удала ад пачатку рэпрэзэнтавалі беларусы нашае этнічнае мастацтва: касьцюмы, музыку й г. д. Сёлета беларускі ўдзел вызначыўся асабліва выдатна. Перш-наперш колькасна мы былі вельмі значнай групай, усе амаль у беларускіх касьцюмах, што адразу кідалася ў вочы. А калі выступаў наш “Васілёк” пад кіраўніцтвам Алы Романо й пад акампанімэнт Лёні Рудзінскага, дык мы запраўды сталіся “цэнтрам увагі”. Прыемна было бачыць так шмат нашае моладзі. Настрою гасьцей спрыяла таксама й арке-
    стра, якая падчас вечару выконвала шмат нацыянальных мэлёдыяў.
    Безумоўна, этнічны баль пакідае прыемны ўспамін, а калі ўзяць пад увагу, што ўсё гэта мы робім дзеля беларускага ўдзелу ды прапаганды, дык робіцца вельмі радасна на
    На этнічным балі ў Эдысанс ў 1988 г.
    душы, што рэпрэзэнтацыя беларускага імя праводзіцца і ў весялейшыя часіны.55
    АНГЛАМОЎНА-ПРЭСАВАЕ РЭХА
    Водгукі на беларускую рэпрэзэнтацыйную дзейнасьць пачалі зьяўляцца ў англамоўным друку ў Нью Джэрзі недзе ад пачатку 1960-х гадоў, а больш масава — ад сярэдзіны 1970-х, калі йшла падрыхтоўка да 200-годзьдзя незалежнасьці Злучаных Штатаў. Дарэчы, паколькі фэстывалі адбываліся найчасьцей у суботу, рэпартажы пра іх зьяўляліся ў нядзельных выпусках газэт, якія, як правіла, выходзяць павялічанымі тыражамі. Цягам гадоў была апублікавана маса матэрыялу пра беларусаў Нью Джэрзі, зборам якога. на жаль, ніхто сыстэматычна не займаўся. Тым ня менш, шмат чаго захавалася ў некаторых актыўных удзельнікаў фэстываляў, і гэта дае сёньня магчымасьць пабачыць, якая вялікая інфармацыйная праца была прароблена нястомнымі энтузіястамі беларушчыны.
    Да месца тут будзе патлумачыць, як у амэрыканскай сыстэме інфармацыя зьнізу, з рэгіёнаў, трапляе ў вярхі — зь мясцовага ўзроўню на фэдэральны ў Вашынгтоне. Даходзіць яна туды галоўна празь сетку лякальных кангрэсавых прадстаўніцтваў. Кожны кангрэсмэн у сваёй выбарчай акрузе й кожны з двух сэнатараў у сваім штаце мае пэрсанальны офіс. У такім офісе працуе ў сярэднім 6-7, а то й больш асобаў, адказных за розныя дзялянкі дачы-
    As	Belarusian Festivals in New Jersey (1948-2011)
    ; 158
    V
    неньняў з выбарцамі, y тым ліку за збор прэсавых матэрыялаў зь інфармацыяй пра падзеі ў дадзенай выбарчай акрузе ці дадзеным штаце. Каб трымаць лучнасьць з выбарцамі, кангрэсмэны, сэнатары, губэрнатары наведваюць розныя культурныя мерапрыемствы ў сваіх штатах, у тым ліку этнічныя фэстывалі. Такім чынам, прэсавыя паведамленьні пра беларускія фэстывалі былі немалаважнай крыніцай інфармацыі пра Беларусь для палітыкаў як у Трэнтане, сталіцы Нью Джэрзі, гэтак і ў Вашынгтоне.
    Ніжэй зьмешчана ў перакладзе падборка водгукаў з англамоўнага друку пра беларускія фэстывалі, выстаўкі, удзел амэрыканскіх беларусаў у нацыянальных і этнічных урачыстасьцях.
    Народныя касьцюмы на шатным этнічным балі
    Захапляльныя народныя касьцюмы былі паздыманыя ўчора ўвечары зь вешакоў для фэстывальнага балю, які адбыўся ў Мэйфэр Фармс у гор. Ўэст Орандж.
    Удзельнікамі балю з Рарытэн Вэлі былі сп. Васіль Русак і жонка, якія прадстаўлялі Беларусь. ...
    Беларуская вопратка, кажа сп-ня Русак, “выглядае густоўна, яна не крыклівая. Яна элегантная. бо ў ёй абмежаная колькасьць колераў.”
    — Home News. By Ann Ledesma. 1977 February 20.
    Губэрнатар падпісвае праклямацыю. Штат Нью Джэрзі памятае пра свабоду ў Беларусі
    ТРЭНТАН — Дзень Беларускай незалежнасьці можа быць крыху больш як слабая памяць у Менску, дзе нарадзіўся Вітаўт Кіпель поўстагодзьдзя таму, але ён жыве ў Нью Джэрзі, дзе кожнага году губэрнатар ўшаноўвае беларускую грамаду традыцыйным падпісваньнем праклямацыі, якое пачалося 26 гадоў таму назад.
    Учора губэрнатар Брэндан Т. Бэрн прадоўжыў гэтую цырымонію, падпісаўшы праклямацыю, якою дзень 25 сакавіка быў абвешчаны Днём Беларускай Незалежнасьці.
    Кіпель, беларус і старшыня губэрнатарскага дарадчага Камітэту па Этнічнасьці, быў там разам з дзясяткам беларускаамэрыканскіх суайчыньнікаў, бальшыня зь Мідлсэкскага графства, якія склалі візыт Бэрну.
    — Home News. 1980 March 26.
    Этнічныя групы паказваюць багацьце спадчыны
    Амаль кожная нацыянальная група маляўніча паказала ўчора
    
    сваю культурную спадчыну на адкрыцьці чацьвертага гадавога этнічнага фэстывалю на гістарычным фоне Эліскага абтоку й Статуі Свабоды. ...
    Беларусь, адна зь менш ведамых краін, што знаходзілася пад расейскай акупацыяй перад тым, як здабыць незалежнасьць 64 гады таму, была ў ліку экзатычных, прадстаўленых на ўрачыстасьці.
    Ураджэнка гэтай краіны Надзя Кудасава, якая жыве ў Самэрсэце, ганарылася сваёй бацькаўшчынай, прадучы нітку старажытным спосабам, якім карысталіся перад тым, як прыдумалі калаўрот. Кудасава, якая працуе лябаранткай у Ратгерскай мэдычнай школе ў Піскатаўэй, была апранута ў калярытны касьцюм белачырвоных колераў, зроблены менавіта з матэрыялу, які яна наматвала на дзеравянае верацяно на відавоку ў дапытлівых мінакоў.
    “Мне падабаюцца гэтыя фэстывалі, бо яны даюць магчымасьць наведнікам пачуць штосьці пра маю бацькаўшчыну,” сказала Кудасава, якая імігравала ў Амэрыку 32 гады таму. ...
    “Нью Джэрзі зьяўляецца больш чым варотамі нашае нацыі,” сказала штатны сакратар Джэйн Бурджыё, стоячы на фоне Эліскага абтоку, празь які прайшлі каля 16 міліёнаў імігрантаў у Злучаныя Штаты на пераломе стагодзьдзяў.
    “Нью Джэрзі ў мініятуры — гэта й ёсьць Злучаныя Штаты,” працягвала яна. “Так, як Злучаныя Штаты заселеныя й згуртаваныя людзьмі з усяго сьвету, гэтак і Нью Джэрзі.”
    — Sunday Star-Ledger. Section I, p. 25. By Donna Leusner.
    1982 September 12.
    Фэстываль y Парку Свабоды падкрэсьлівае этнічныя карані (Ілюстраваны рэпартаж. На адным з двух здымкаў Надзя
    Кудасава й Лора Рагалевіч, у народным адзеньні, прадуць лён.)
    Зь відам на шляхотную Статую Свабоды й на Эліскі абток, першую партовую прыстань для шматлікіх імігрантаў, 200 новых амэрыканскіх грамадзянаў прымуць прысягу на пачатку цырымоніі.
    Фэстываль пачнецца ў парку кароткім парадам нацыяў, калі ягоныя ўдзельнікі, некаторыя зь іх у нацыянальных касьцюмах, пройдуць са сьцягамі. ...
    Больш за 100 этнічных групаў, якія жывуць ў Нью Джэрзі, будуць прадстаўлены на фэстывалі. Губэрнатар Томас Кейн сваёй прамовай афіцыйна адкрые два дні вольнадаступных сьвяткаваньняў.
    — Star-Ledger (Newark). By Stefan Janis. 1984 September 7.
    » Ц
    < 160 ‘
    Статуя Свабоды — зоркаю для ўдзельнікаў балю
    (Ілюстраваны рэпартаж. На адным са здымкаў — Ліза Літаровіч і Ірэна Дутко ў народнай вопратцы)
    Дапамога ў аднаўленьні Статуі Свабоды была галоўнай прычынай 500 гасьцям, якія сабраліся на 11 -ты гадавы этнічны баль у Эдысане.
    Як звычайна, адбыўся “парад касьцюмаў”, у якім удзельнічалі прадстаўнікі 34 этнічных групаў, што паказалі нацыянальныя строі краёў свайго паходжаньня.
    — Sunday Star-Ledger. ACCENT: EVENTS, p. 9. By Janice Phipps. 1986 March 9.
    Этнічны баль на ўшанаваньне губэрнатара Кейна
    (Ілюстраваны рэпартаж. На адным са здымкаў — Мікалай і Ірэна Дуткі ў народных касьцюмах.)
    Прадстаўнікам 32 этнічных групаў, 650 гасьцям было дадзена бліскучае відовішча: “Парад касьцюмаў” ды народныя танцы армянаў, кітайцаў і філіпінцаў.