• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі  Янка Запруднік

    Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі

    Янка Запруднік

    Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
    Памер: 219с.
    Нью Йорк 2013
    71.69 МБ
    ‘Тубэрнатар Кейн зрабіў вельмі шмат дзеля падтрымкі шматлікіх этнічных групаў Нью Джэрзі выступаць з праграмамі, што прадстаўляюць і перахоўваюць нашы паасобныя культуры й традыцыі,” сказала старшыня балю і прадстаўніца Філіпінаў Лёрэна Абана.
    — Star-Ledger. By Janice Phipps. 1987 March 8.
    TAMAPA СТАГАНОВІЧ-КОЛЬБА ПРА МАМУ, KBETKI, ПАЯСЫ Й ІНШАЕ (Успамін. 2010 r.)
    Да ручной працы мяне прывучыла мама, сама вельмі здольная да рукатворчасьці. У нашай хаце на кожным кроку я бачыла яе работы: выразкі, вышыўкі, карункі й г.д. Калі мне было пяць гадоў, яна навучыла мяне вышываць ручнік падвойным крыжыкам. Яна зьбірала ўсіх нас дзяўчатак ды паказвала найперш, як шыць (казала: каб умелі шыць мужу кашулі без машыны). Радок павінен быў быць вельмі роўненькі й дробненькі. Пазьней яна вучыла нас вышываць гладзьдзю ды шмат якімі іншымі тэхнікамі, назвы якіх я ўжо не памятаю. Я помню ўсе прылады ейнага рукадзельля. Будучы ўжо тут у Амэрыцы, яна вольны час праводзіла ў сваім агародчыку з кветкамі ды гароднінай. Там яна рана малілася, палівала кветкі, пасьля ішла ў кухню піць каву, а тады брала вялікі альбом беларускіх узораў (выдадзены ў Беларусі) ды
    Стэфанія Каранеўская дэманструе пляценьне пояса.
    выбірала ўзор для наступнага ручніка, падушкі, кніжнае вокладкі, кашулі ці іншых драбнейшых рэчаў, што былі патрэбныя для выставы падчас фэстываляў. А найбольш рабіла падарункі зь іх для новазьвенчаных параў.
    Мая мама была сапраўды здольная ўва ўсіх дзялянках народнага ручнога мастацтва. Адзін старэйшы дзед назваў яе “залатымі рукамі”. Аднак яна вельмі шкадавала, што не навучылася ткаць
    паясоў. Яе дзяцінства прайшло ў Мураванцы ў фальварку, дык яна ня мела магчымасьці жыць у сяле, дзе дзяўчаткі ўмелі ткаць паясы з маладзенькіх гадоў. Мажліва таму мне так хацелася навучыцца ткаць паясы, як бы дапоўніць тое, чаго не ставала маме.
    Калі я перабралася жыць у Нью Брансўік, мама пазнаёміла мяне са спадарыняй Стэфаніяй Каранеўскай ды падкрэсьліла, што Каранеўская ўмее ткаць паясы. Каранеўская згадзілася мяне навучыць гэтаму мастацтву. Мы прыйшлі да яе на кватэру, і яна пачала аснову, сказаўшы мне, што ўзор будзе просьценькі, яго ня трэба будзе пальцамі перабіраць.
    Я ўважна слухала пра гэты складаны тэхнічны працэс ды задала некалькі пытаньняў. На адказ пачула: “He перабівай, бо я лічу ніткі; калі саб’юся, трэба будзе ўсё нанава рабіць". Я змоўкла. Тады яна пачала ткаць. I сапраўды — як магіяй, каляровыя ніткі пачалі тварыць узор! Гэты ейны пояс я брала з сабой у каледж, дзе паказвала студэнткам і прафэсаром, як тчэцца беларускі пояс, расьцягнуты ад нагі да паясьніцы. Пазьней, калі я вучыла васьмярых амэрыканак танцаваць “Лявоніху”, рыхтуючыся да каледжаўскага сьвята, усе аглядалі паясы ды касьцюмы, якія мне прыслалі бацькі для выставы. Хоць я ўжо “ўмела” ткаць паясы, аднак я хацела апанаваць поўнасьцю тэхніку тканьня іх.
    Гэта мне было шчасьцем, калі малы гурток жанчын — такіх як Надзя Кудасава, Ліза Літаровіч, Галіна Русак — паехалі да спадарыні Ніны Згірскай у Саўт Рывэр, каб яна нас навучыла, як перабіраць ніткі, каб узор выходзіў, які захочаш. Калі пасьля гэтага я ўзялася за тканьне, працэс мой быў павольны й ня зусім мне зра-
    зумелы, аж пакуль я на графічнай паперы не нарысавала каляровымі асадкамі мой узор, рахуючы й аснову, і ніткі ўзору. Тады стала ясна, каторыя ніткі аўтаматычна выскакваюць, каб тварыць узор, а каторыя трэба перабіраць, выцягваць, каб яны прадаўжалі ўзор.
    Я захапілася думкаю, каб — калі б гэта было магчымым — аднавіць узоры старых беларускіх паясоў. Працуючы над касьцюмамі кожны дзень у бібліятэцы, я зьвяртала ўвагу, калі напатыкалася на паясы ў тых жа этнаграфічных выданьнях. У бальшыні гэта былі чорна-белыя фота, аднак у некаторых можна было распазнаць геамэтрычную форму. Удома я зарысоўвала гэты ўзор на графічнай паперы, каб бачыць, ці падыходзіць ён да маёй тэхнікі. A калі не, дык перарысоўвала яго, каб дасягнуць мэты, ня трацячы геамэтрычнай формы. Колеры да пояса старалася знайсьці ў розных вышыўках тых жа рэгіёнаў. За мае дасягненьні ў народных касьцюмах і ў паясох я ізноў жа дзякую Зоры Кіпель за ейнае заці-
    каўленьне ды пастаянную дапамогу мне.
    Ніткі для паясоў я купляла ў Нью Ёрку. Яны былі ваўняныя роз-
    Два бакі поясу —"Б^уклінскі мост удзень і ўначы" — работы Тамары Кольбы да 100-годзьдзя маста ў 1983 г.
    ных колераў. А на а с н о в у б р а л a баваўняныя. Але, калі я надум а л a в ы т к а ц ь п о я с “Васілёк” ды яго нарысавала на графічнай паперы,
    дык мне захацелася, каб ён быў увесь ваўняны — аснова й тканая частка. Ваўняных тонкіх моцных нітак, на жаль, у Нью Ёрку я не знайшла. Але аднаго лета, будучы на вакацыях у штаце Арызона ў індзейскай рэзэрвацыі Навахо, мы спыніліся ў краме. I вось там я купіла вялікую шпульку тоненька напрадзеных з авечай воўны моцных нітак бела-крэмавага колеру. А ільняныя ніткі швэдзкага вырабу я купляла ў Нью Ёрку.
    A
    163
    Акрамя “Васілька” я прыдумала і ўдасканаліла ўзор пояса на ўгодкі Бруклінскага маста. Пояс атрымаўся тым цікавы, што на адным боку на белым полі вырысоўваецца сінімі колерамі форма Бруклінскага маста, а на другім боку — на сінім фоне белая форма таго ж маста. Я назвала гэты пояс “Бруклінскі мост удзень і ўначы”.
    Асаблівую маю ўвагу прыцягваў лён. 3 малых гадоў я любіла ўглядацца ў сіняе “мора” ільну. Зацікавіў мяне таксама цэлы працэс апрацоўкі ільну: вырываюць з карэньнем, сушаць, абіваюць насеньне, мочаць. А тады капаюць роў у садзе, на доле паляць ялаўцовыя карані, а гарачае полымя сушыць раскладзены пад імі лён. Яго мужчыны перакідаюць, а пасьля гарачым і сухім падаюць яго жанчынам церці траплом. Мама мне давала прабаваць церці лён, трапаць, часаць яго на ўсіх шчотках. Часалі на некалькіх шчотках, адкідалі кудзелю, а чыстае валакно ўжо ў хаце пралі. Прыяжджалі ткачы, раскладалі кросны, нацягвалі ніткі. A тады — хляпалі бёрды, лётаў чаўначок з аднаго боку ў другі, рыпалі пэдалі ды, як магія, тварылася тканіна.
    Жанчына, што ткала, пабачыўшы маю захопленасьць тым, што тут дзеюцца нейкія чары, сказала аднойчы й мне сесьці зь ёю на лаву ды “ткаць” палатно. Паказала мне каторую пэдаль націскаць. Mae ж ногі былі закароткія, дык я ссоўвалася з лаўкі, каб націснуць на тую пэдаль. Тады магічна адкрываліся два рады безьлічы нітак, пралятаў між імі гладкі чаўнок. Жанчына наступала на ейную пэдаль і рады нітак закрываліся, бёрда моцна стукала, прыбіваючы гэтую нітку да палатна. Пастаянны стук бёрда ды скрыпеньне пэдаляў былі для мяне музыкай. Увесь гэты працэс мама паказвала й нават давала мне пробаваць церці лён на церніцы, трапаць і часаць на некалькіх шчотках ад радчэйшай да гусьцейшай. Пазьней, калі было сонечна й цёпла надварэ, мама й я ішлі бяліць палатно. Гармонікам складзены доўгі кусок шэрага палатна мама мачыла ў рэчцы, клала яго на траву, а я, босая, брала канцы палатна і, бягучы, яго расьцягвала, а яно мокрае біла мне ззаду па нагах, што для мяне было вельмі прыемным.
    Мама вельмі любіла кветкі. Я думаю, што мой талент да маляваньня я атрымала ад яе, бо яна таксама крыху малявала ды ўмела падбіраць фарбы. Вясною мама, мой брат Лёва й я падрыхтоўвалі клюмбы для кветак. Пасярэдзіне клюмбы мама сеяла мальвы, бо яны высокія, а кругом іх — ніжэйшыя астры, гвазьдзікі, бясьсьмертнікі, настурцыі. Для паху садзіла разэду (Rezeda Odorata), пахучыя фіялкі, браткі, а таксама флёксы. касачы, нарцызы й
    л
    іншыя кветкі. Усе градкі мелі скаардынаваны каляровы выгляд. 1 гэта ўсё з мамінай уявы. Ды ўсе кветкі, як і гародніна, са свайго насеньня. Мама цешылася кветкамі рознага колеру: чырвонага, бардовага, жоўтага, ружовага. Кветкі красаваліся ўздоўж кожнай
    Царква сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры.
    дарожкі. Вечарам, седзячы на лаўцы, мы любаваліся сваёй працай. Гэта быў наш прыватны сьвет, які, я веру, адбіўся на маёй дзіцячай душы.
    ВЫСТАЎКІ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА Ў САЎТ РЫВЭРЫ ДЫ ІНШЫХ МЕСЦАХ
    У горадзе Саўт Рывэры ад 1973 году да 1997 адбылося 25 штогадовых выставак беларускага мастацтва.56 Наведнікамі іх былі найбольш амэрыканскія беларусы, але прыходзілі й іншыя госьці, у тым ліку прадстаўнікі мясцовых уладаў ды прэсы.
    Запачаткаваньне мастацкіх выставак у Саўт Рывэры пазначыла свайго роду гістарычны этап у жыцьці мясцовай беларускай грамады. Сталася гэта ў выніку завяршэньня пабудовы ў 1972 г. царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай, а пры ёй — вялікай залі са сцэнай, кухняй, барам ды жыльлёвай плошчай. Усё гэта разьмясьцілася на маляўнічай ускраіне на прасторным пляцы. Паміж царквой і заляй ды навокала іх было дастаткова месца на паркінг, пасадку памяткавых дрэваў ды курганок з помнікам беларускім героям. Новае месца спрыяла нараджэньню новых ініцыятываў.
    Ідэю мастацкіх выставак падалі старэйшыя грамадзкія дзеячы: Барыс Шчорс, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Іван Касяк, Антон Даніловіч ды іншыя. Яны падказалі малодшым сябрам, што ў грамадзе ёсьць дастаткова экспанатаў, каб наладзіць паказы іх. 1 сапраўды, сярод беларусаў Саўт Рывэру й навакольных мясьцінаў было ці мала людзей таленавітых і творчых. Апрача гэтага, на руках у людзей знаходзіліся народныя вырабы, якія можна было, сабраўшы разам, паказаць і сабе самым, як напамін пра Бацькаўшчыну, і чужым, як аповед пра яе.
    Ініцыятыва неўзабаве знайшла сваіх энтузіястаў. Асабліва энэргічна ўзялася за справу маладая выпускніца мастацкага каледжу ў штаце Пэнсыльванія Ірэна Рагалевіч, якая праз усе далейшыя гады выдатна выконвала ролю кіраўнічкі выставак. Шмат памагала ёй ейная цётка Надзя Кудасава.
    На першую выстаўку ў 1973 г. было сабрана хто што меў, і экспанатаў набралася даволі, каб пераканацца, што насамрэч паказваць ёсьць што. Першы паказ сагрэў сэрца й арганізатарам, і наведнікам. Пасьля яго людзі пачалі знаходзіць у сябе іншыя цікавыя рэчы. I на далейшыя паказы экспанатаў набіралася ўжо нават больш, чымся хапала месца для разьмяшчэньня іх.
    Час выставак спалучылі з угодкамі абвешчаньня (25 сакавіка 1918 г.) незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, найбольш урачыстым мамэнтам у ідэйна-культурным жыцьці грамады. Выстаўку адчынялі ў нядзелю, тыдзень перад сакавіковым сьвяткаваньнем. У гэты дзень папаўдні, пасьля багаслужбы, прыхаджане царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай і запрошаныя госьці сыходзіліся ў залю Беларуска-Амэрыканскага Грамадзкага Цэнтру, багата запоўненую экспанатамі. Адчыняла ўрачыстасьць мастачка Ірэна Рагалевіч-Дутко, вітаючы наведнікаў, прадстаўляючы ім мастакоў-удзельнікаў ды запрашаючы публіку да грашовых ахвяраваньняў на пакрыцьцё коштаў пачастунку на завяршэньне сустрэчы. У наступную нядзелю ў гэтай жа залі адбывалася ўрачыстае сьвяткаваньне ўгодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР. Ніжэй зьмешчаны рэпартаж Міхася Кавыля пра адну з такіх выставак (апублікаваны ў газэце «Беларус»),