Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі
Янка Запруднік
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 219с.
Нью Йорк 2013
♦ Мне здаецца, што на вашых фэстывалях з кожным годам штораз больш маладых удзельнікаў. Выдатная праца! (Барбра Г., Аддзел асьветы, Трэнтан, Н. Дж.)
♦ Дарагі др. Кіпель! Мой дзед паходзіў зь Івянца. Ён прыехаў у Амэрыку ў 1896 годзе. Бацька мой народжаны тут, я таксама народжаны амэрыканец. Наведваючы праз усё жыцьцё касьцёл, я там чуў, што я польскага паходжаньня. Калі ж пачаліся беларускія фэстывалі ды было зьмешчана Ваша інтэрв'ю ў “Дэйлі Ньюз” і іншых газэтах, я пераканаўся, што мы — беларусы. Дый мой дзед паляком сябе не лічыў. На гэты фэстываль я не прыбыў, аднак білеты купіў, хоць быў хворы. (Фрэнк Круглінскі, Пэрт-Амбой, Н.-Дж.)
♦ Вашая моладзь і вы ўсе робіце цудоўную працу, што ўсьведамляеце шырокае амэрыканскае грамадзтва пра вашу беларускую спадчыну. (Бэтсы Брадлей, Ньюўарк, Н. Дж)
Ліст зь Белага Дому45
БЕЛЫ ДОМ Вашынгтон 17 лістапада 1980
Дарагі Вітаўт!
Калі Прэзыдэнт Картэр заснаваў Бюро па этнічных справах і назначыў мяне Адмысловым Памочнікам, ён пацьвердзіў гэтым сваю наважанасьць зрабіць урад болый уважлівым і прыхільным да патрэбаў этнічных групаў. Нам была даручана велізарная адказнасьць быць лучнікам паміж этнічнымі грамадамі ды Белым Домам і дапамагаць Прэзыдэнту ў вызначаньні патрэбаў этнічных групаў.
Апрача адчыненых этнічным групам дзьвярэйу Белы Дом, мы прыцягвалі іх да розных справаў, зьязаных з замежнай і нутраной палітыкай. Мы прабавалі зрабіць розныя фэдэральныя структуры больш уважлівымі да патрэбаў этна-амэрыканцаў і распрацоўвалі праграмы дзеля прадухіленьня дыскрымінацыі, выкліканай нацыянальным паходжаньнем. Мы фармавалі кааліцыі з пэўнымі групамі ў некаторых пытаньнях і мелі ўдачы ў назначэньні этна-амэрыканцаў на высокія фэдэральныя пасады, у камісіі, управы й дарадчыя органы.
Гэтыя значныя посьпехі было б цяжка або й немагчыма дасягнуць без Вашай працы, падтрымкі й сяброўства. Вашы здольнасьці, адданасьць амэрыканскім ідэалам і гонар за сваю культурную спадчыну аблягчылі нашыя намаганьні. Вы ахвяроўвалі час і энэргію, часта асабістым коштам і фінансавымі выдаткамі, дзеля большага агульнага дабра этнічнай грамады, і за гэта мы ўдзячныя.
Ад імя Вікі, Натэлі, Лорэйн і мяне: прыемна было асабіста пазнацца ды так блізка супрацоўнічаць з Вамі. Заміж таго, каб глядзець на гэта як на канец, хочацца думаць, што мы стаім на пачатку новых выклікаў і магчымасьцяў ды бачыць у будучым працяг нашага супрацоўніцтва.
3 найлепшымі пажаданьня-мі шчыра Стывэн Р. Айело,
Адмысловы Памочнік Прэзыдэнта па Этнічных Справах
ФЭСТЫВАЛІЎ ШТАТНЫМ ПАРКУ СВАБОДЫ
м
<13^
Парк Свабоды знаходзіцца ў горадзе Джэрзі Сіты, на правым беразе ўтоку ракі Гудзон у акіян, насупраць Статуі Свабоды, якая стаіць блізка праз ваду на Эліскім абтоку, а таксама насупраць ніжняй часткі Мангатэну, што завецца Фінансавым раёнам зь ягонай славутай Уол Стрыт. Парк быў заснаваны ў 1976 годзе. У ім праводзяцца розныя культурныя мерапрыемствы й урачыстасьці. У 1978 г., зь ініцыятывы ньюджэрзійскай Этнічнай Рады, тут пачаліся фэстывалі. Для такіх урачыстасьцяў гэта вельмі адпаведнае месца, бо яно нагадвае — і навакольнымі будынкамі, і старымі чыгуначнымі рэйкамі, і музэем — пра мільёны імігрантаў, якія сваім часам прайшлі праз Эліскі абток зь ягонай Статуяй Свабоды. Пра патокі імігрантаў красамоўна гавораць і выпісаныя ў бронзе на п’едэстале статуі словы зь ведамага санэту “Новы Калос”, аўтарства Эмы Лазарус (1849 -1887), дачкі эмігрантаў з Партугаліі. Верш быў напісаны ў 1883 г., калі зьбіраліся грошы на пабудову п'едэсталу. Прысьвечаны “магутнай жанчыне”, якую аўтарка называе “Маці выгнанцаў”. “Маці” зьвяртаецца да Эўропы:
Дай мне тваіх змучаных бядопшікаў,
Што прагнуць свабодна дыхаць, Адкіды тваіх густа заселеных берагоў. Пасылай мне гэтых бяздомных праз буру, Я ўздыму ім сьвяцільню ля залатой брамы.
Выбар Парку Свабоды месцам для фэстываляў аказаўся вельмі памысным. Гэтым удала спалучаліся культурныя зацікаўленьні з турыстычнымі. Палітыкі ахвоча прыймалі запросіны на тое ці іншае мерапрыемства. Прыкладам, у верасьні 1980 г. тут выступаў з прамовай на фэстывалі прэзыдэнцкі кандыдат і будучы прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган.
Byelorussians for
Rm k Bush’84
Перадвыбарны значок за Рональда Рэйгана ў прэзыдэнты.
/%
138
Як y Парку Свабоды праходзілі этнічныя фэстывалі ды якое інфармацыйнае рэха яны мелі, даведваемся зь ніжэй зьмешчаных выпісак з рэпартажоў Зінаіды Станкевіч і Зоры Кіпель у газэце “Беларус”.
Беларуская пральля на тэлебачаньні46
Гэтым разам фэстываль адбыўся ў Парку Свабоды 6-7 кастрычніка. Лік групаў, што бралі ўдзел у фэстывалі, перавысіў 40. У ліку ўдзельнікаў былі й беларусы, у асноўным зь Нью Джэрзі. Ньюёркаўцы. на жаль, гэтым разам не падтрымалі суседзяў. Былі розныя гэтага прычыны, але не заўсёды дастатковыя для апраўданьня. He давялося й мне прыбыць на фэстываль, і турбавала мяне гэта.
Калі ўвечары а 6-й гадзіне наставіла я тэлевізар на 2-гі канал, каб паслухаць навінаў, чакала мяне вялікая неспадзеўка. Раптам пачула я словы рэпартэра пра ўспомнены фэстываль. Перад вачыма зьявіўся прыгожы парк, далёка ў адлегласьці Сгатуя Свабоды — абразкі з этнічнага фэстывалю; прайшла крыху нявыразна на пляцы пара каўказцаў у танцы: жанчына ў прыгожым адзеньні з вэлюмам на галаве, ейны партнэр, спрытны танцор, таксама ў нацыянальнай вопратцы.
А ці ёсьць там і беларусы? — мільганула думка. — Ці ёсьць хоць адна танцавальная група? — I раптам... камэра ўхапіла частку нейкай танцавальнай групы. Паводле адзеньня я азначыла яе як палякаў, назову іх я ня чула, відаць, ня быў пададзены... A далей у фокусе камэры стэнд, а над ім вялізарнымі літарамі напісана BYELORUSSIA і адначасна выразна сказаны гэты назоў. Можна было распазнаць экспанаты на стэндзе, у бальшыні тканыя й вышываныя рэчы, раскладзеныя на розным узроўні — ніжэй і вышэй, каб было добра відаць.
I раптам на экране сп-ня Надзя Кудасава ў сваім палескім аўтэнтычным касьцюме прадзе кудзелю. Круціцца верацяно, цягнецца нітка, а рэпартэры прыглядаюцца й пытаюць зь цікавасьцяй і крыху са зьдзіўленьнем: што вы будзеце з гэтага рабіць? — Як што, — адказвае Надзя, — усё. Вось бачыце гэта, — паказваючы на свой багаты касьцюм, — мая вопратка, яна з гэткіх нітак зробленая, некаторым часткам майго касьцюму больш за сто гадоў... Засьмяялася ткальля, пабачыўшы яшчэ большае зьдзіўленьне на твары рэпартэра, а ўсьмешка й асталася на ейным твары. Якой прыгожай яна зрабіла нашую сур’ёзную звычайна пральлю, а яна працягвала: “Там на нашай бацькаўшчыне было
w
* w
№ як
<139>
выткана зь ільняных нітак гэтае палатно на касьцюм. Можна прасьці й воўну, можна й зьмешваць лён з воўнай... Там на бацькаўшчыне, скуль нашыя карані, людзі й да сёньня носяць такую сваімі рукамі зробленую вопратку.” I сп-ня Надзя зьнікла з экрану. На гэтым і закончылася тэлевізійная праграма. Пазьней былі паказаныя яшчэ стэнды зь ежай, дзе рэпартэры цікавіліся стравамі на сталох.
Званіў пару разоў тэлефон. Прыязныя беларускі інфармавалі мяне пра тэлевізійны паказ. Ці бачылі Вы?.. Дык глядзіце а гадзіне 11-й увечары, будзе паўтораны!
Праз колькі дзён я пастанавіла скантактавацца із сп-няй Надзяй. Даведалася ад яе, што адказнай за беларускую выстаўку
Паказ традыцыі беларускага вясельля.
была ведамая наша мастачка сп-ня Ірэна Рагалевіч, а зь ёю супрацоўнічалі сп-ні Галіна Русак і Зора Кіпель. Яна дакладна расказала мне пра беларускі стэнд, як прыгожа прэзэнтаваліся лялькі ў народным адзеньні з розных частак Беларусі, пра экспанаты работы сп-ні Юлі Андрусышынай, пра выступленьне танцавальнага гуртка “Матылькі” з Гайлэнд Парку, яюга настаўнікамі танцаў Ната Русак і Юрка Кіпель. Мелі беларусы й свой стэнд зь печывам. Абслугоўвалі яго сп-ня Аляксандра Сямёнава з дачкой і сп-ня Валя Рагалевіч.
Побач беларускай выстаўкі былі стэнды расейцаў і грэкаў. Вельмі добра й карысна, уважае сп-ня Надзя, што яны былі якраз
побач, асабліва расейскі, так выразна відавочнай была вялікая розьніца паміж беларускім народным мастацтвам і расейскім.
Сталы з мастацкімі вырабамі ў Парку Свабоды.
Фэстываль у Парку Свабоды. Год 198047
Надзя Кудасава ў тэлсвізійных навінах.
Парк Свабоды разам із Статуяй Свабоды й музэем іміграцыі ды
востравам “Сьлёзаў” мае ствараць архітэктурны комплекспомнік міліёнам імігрантаў, якія з востраву “Сьлёзаў” накіроўваліся ў Нью Д ж э р з і ,
Пэнсыльванію, Агаё ды далей на захад. Ад дня адчыненьня парку нацыянальныя групы штату маюць у ім значную вагу. Падчас
Тыдня Паняволеных Народаў у парку падымаюцца сьцягі паняволеных народаў, шмат якія нацыянальнасьці ладзяць у парку свае фэстывалі, маёўкі, зборкі. Летась зь ініцыятывы Этнічнае Рады
Ж & <141^
Прыемна расслабіцца пасьля гарачага фэстывальнага дня. Зьлева: Зора Кіпель. Валеры Новак. Ірэна Рагалевіч, Надзя Кудасава (з прасьніцай). Гснадзь Гугкін і Галіна Русак. 1979 г.
штату ў парку былі пачатыя этнічныя фэстывалі, у якіх бярэ ўдзел больш за 50 нацыянальнасьцяў.
Сёлетні /1980/ фэстываль адбываўся 13 і 14 верасьня й ад беларусаў прынялі ў ім удзел: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночанызе, Арганізацыя Беларуска-Амэрыканскае Моладзі, танцавальная група “Васілёк” ды Асацыяцыя Беларускіх Мастакоў і Ўмельцаў.
Беларусы мелі ў парку некалькі выставачных стоішчаў з вырабамі нашых умельцаў, моладзь арганізавала стоішча беларускіх страваў на продаж (напэўна, нядрэнна зарабілі), стоішча інфармацыйнае літаратуры пра Беларусь, беларускія выдавецтвы, газэты “Беларус” ды паказ беларускага ўмельства прасьці (Надзя Кудасава із сваёй маладзенькай вучаніцай-памочніцай Лорай Рагалевіч). У адміністрацыйным будынку адбывалася выстаўка прыгожага мастацтва (кіраўнічкай якой была спадарычна Ірэна Рагалевіч), дзе былі выстаўленыя абразы й беларускіх мастакоў. Выстаўкі нашыя, як заўсёды, прыцягвалі вялікія натоўпы гледачоў. Усе распытвалі пра Беларусь, беларусаў Амэрыкі й г. д. 3 кожным трэба было пагутарыць, растлумачыць, расказаць. Наведвальнікаў былі тысячы, і нам, трэба прызнацца, было й цяжкавата. Аднак спраўляліся, а па заканчэньні фэстывалю ўсе мы — і аўтарка гэтага рэпартажу, і Галіна Русак, і Ліза Літаровіч, і Ірэна Рагалевіч, і Шура Сямёнава, і спадарства Кажуры, і сп.