Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі
Янка Запруднік
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 219с.
Нью Йорк 2013
кожны засярэдзіць усю сваю ўвагу на канчальнай мэце — каб фэстываль адбыўся пры найбагацейшай праграме й максымальна масавым удзеле гледачоў. Дзень Беларускае Культуры ў ньюджэрзійскім Штатным Цэнтры Мастацтваў адбудзецца 31 травеня, калі Амэрыка будзе сьвяткаваць Дзень Памяці. Зрабем яго таксама Днём Памяці пра Беларусь, якая Жыве!»23 Калі пісаліся гэтыя словы, фэстываль быў заплянаваны на 31 травеня, але пасьля дата была перасунута на 12 чэрвеня 1976 году.
У сакавіковым нумары “Беларус” падаў, што да чэрвеня месяца будзе разаслана
Афіша псршага фэстывалю ў Цэнтры Мастацтваў.
каля ста тысячаў розных паведамленьняў пра фэстываль ды што
штат Нью Джэрзі выдасьць адмысловы прэсавы камунікат. Газэта зьмясьціла таксама заклік Вячкі Станкевіча, сябры арганізацыйнага камітэту, пад заг. “Запрашайце суседзяў на Усебеларускі
Дзень”.
“Сёлета на 200-я ўгодкі незалежнасьці ЗША, — пісаў В. Станкевіч, — усё грамадзтва Амэрыкі настроенае да наведваньня розных патрыятычных і народных урачыстасьцяў і фэстываляў.
Для нас. беларусаў у Амэрыцы, надыйшла цудоўная нагода выкарыстаць гэты настрой, бо якраз упершыню сёлета мы дасталі маг-
чымасьць мець свой Дзень Беларускай Культуры ў Garden State Arts Center y Нью Джэрзі.
Гэта нагода паказаць нашым знаёмым, суседзям, супрацоўнікам, настаўнікам нашых дзяцей, іхнім школьным калегам ды іншым у адным дні і ў адным вельмі рэпрэзэнтацыйным месцы ўсё, што ёсьць найлепшага ў беларусаў Амэрыкі, пачынаючы ад спорту, ручных вырабаў, літаратуры, смачной традыцыйный ежы, і канчаючы на сьпевах, музыцы й народных танцах.”24
Сябры арганізацыйнага камітэту пастанавілі наведаць месца, дзе меўся адбыцца гістарычны Дзень Беларускай Культуры. У
красавіковым нумары “Беларуса” наведнікі падзяліліся сваімі ўражаньнямі. “Сам будынак тэатру, пісаў “Беларус”, шэдэўр архітэктуры, збудаваны паводле праекту аднаго з найбольш выдатных архітэктараў Амэрыкі Э. Стоўна, аўтара таксама вашынгтонскага Цэнтру Мастацтваў імя Джона Кенэды. Ньюджэрзійскі Цэнтар Мастацтваў мае форму круглага будынка, у якім нахілены дах, як лётаючая талерка. Стаіць ён на калёнах. Сьценаў у тэатры няма, прастор нутраны пашыраецца навакольным прасторам зеляніны парку й блакіту неба. Сюды варта прыехаць толькі па тое, каб паглядзець на гэты вялізманы твор архітэктурнае велічы.”25
Рэкляма фэстываляў і выставак
Кожны з нас разумеў вялікае значэньне рэклямы фэстываляў, a таксама важнасьць прафэсійнага афармляньня фэстывальных праграмак. Арганізацыйны камітэт зьвярнуўся ў гэтай справе да Ірэны Рагалевіч, выпускніцы Ёрскага каледжу (штат Пэнсыльванія), таленавітай мастачкі й выдатнага графіка. Яна ахвоча згадзілася на супрацоўніцтва. Дзякуючы ёй уся рэкляма — афішы, дэкарацыя сцэны, брашуры, лістоўкі, ілюстрацыйныя ўстаўкі — былі эстэтычна аформленыя й дадавалі да агульнай прыгажосьці праводжаных мерапрыемстваў. Фрэд Уэк расцаніў рэклямныя афішы Ірэнінай работы як найбольш прафэсійныя й зьмястоўныя. Ірэна была таксама адным з каардынатараў па пытаньнях канцэртнай прагра.мы й афармленьня сцэны. Усю ілюстрацыйную й дэкарацыйную працу яна выконвала на грамадзкай аснове.
Прывітаньне ад Прэзыдэнта
Напярэдадні Дня Беларускай Культуры Прэзыдэнт ЗША Джэральд Форд прыслаў арганізатарам фэстывалю прывітаньне, у якім было сказана:
Цяпер, калі мы закладаем вуглавы камень трэцяга стагодзьдзя Аліэрыкі, вітаю кіраўнікоў і сяброў Фэстывалю Беларускае Спадчыны з праграліаю адзначэньня Двухсотгодзьдзя, якая паказвае багатую культуру й фальклёр. Гэткія высілкі нагадваюць нам пра
важны ўклад амэрыканцаў беларускага паходжаньня ў наш лад жыцьця й дапамагаюць зрабіць наша нацыянальнае сьвяткаваньне памятным і поўным значэньня для ўсіх.26
200-годзьдзе Злучаных Штатаў газэта “Беларус” адзначыла зьмяшчэньнем на тытульнай старонцы фотапартрэту Прэзыдэнта Форда, прысланага Белым Домам, з надпісам: “Беларускім амэрыканцам з найлепшымі пажаданьнямі.— Джэральд Р. Форд”.
Злучаны хор пад кіраўніцтвам Д. Верасава. Пётра Конюх, саліст-бас, у цэнтры.
<> SS: S 3: <3> SS: <>
У тым жа нумары газэты былі апублікаваныя вершы на юбілей Амэрыкі Натальлі Арсеньневай, Міхася Кавыля й Сяргея Ясеня 27
Н. Арсеньнева На 200-я ўгодкі З.Ш.Амэрыкі
ЖЫВП
Ты нарадзілася ў змаганьні, ці мала праліла крыві. За волю ўсіх стаіш Ты й сяньня, Як і калісь, Тваім сьвітаньнем,— Жыві ж, Амэрыка, жыві! Вядзі сыноў да праўды, шчасьця, Калосьсем залаці прасьцяг.
Няхай жа моц Твая ня гасьне, а чорны дым вайны ня засьціць ані Твой шлях, ні зорны сьцяг!
jr
<1045«
a
Belarusian Festivals in New Jersey (1948-2011)
M. Кавыль
ДЗЯКУЮ, АМЭРЫКА!
3 роднымі разлучаны, Зь нядоляю заручаны, I на сэрцы ляжаць цяжкіх дум разоры.
Дзякую, Амэрыка, Мая другая Случчына, За утульны куток ды за белыя зоры!
С. Ясень
(Пераклад з ангельскае) 28 Празь зьнішчальную сутычку сталі й ненавісьці, Пазбаўленыя мрояў і роднага краю,
Мы прыбылі, Амэрыка, да Твае брамы Пад ахоўную руку Свабоды.
Фэстывальны дзень. Укладаньне праграмы
Надвор’е на гэты дзень выпала сонечнае, лагодна цёплае, самае спрыяльнае для правядзеньня часу на сьвежым паветры. Народу зьехалася пад тры тысячы. Ніколі раней не было на беларускай імпрэзе ў Амэрыцы такое аўдыторыі. Сабраліся з усіх канцоў краю. Шмат хто, зразумела, прыехаў ня толькі паглядзець сьвяткавальную праграму, але й пабачыцца са знаёмымі яшчэ з дому ці зь Нямеччыны. Было таксама ці мала й мясцовых амэрыканцаў, знаёмых нашых людзей па працы ці па суседзтву.
У мастацкай частцы канцэрту ўзяло ўдзел 160 асобаў. Арганізаваць такую масу аматараў-актораў у плаўную сцэнічную праграму было заданьнем вельмі няпростым. Адказнасьць за гэта пала на праграмны камітэт, г. зн. галоўна на Галіну Русак і Ірэну Рагалевіч. На шчасьце, на прапанову Фрэда Ўэка, быў запрошаны да ўдзелу ў гэтай складанай справе рэжысэр танцавальнага ансамблю “Тымбурыцынцы” Нік (Нікалай) Джорданаў. Дарэчы, тамбурыца — гэта струнны інструмэнт на Балканах, падобны да мандаліны. Ансамбль “Тамбурыцынцы” паўстаў у Тэксасе ў 1937 г., набыў шырокую папулярнасьць, і на час нашых фэстываляў знаходзіўся пры Дукенскім ўнівэрсытэце ў Пэнсыльваніі. Джорданаў, казалі, быў баўгарскага паходжаньня, зь беларусамі сустрэўся ўпершыню, зацікавіўся намі. Казаў, што яго моцна ўразілі прыгажосьць беларускіх танцаў і вопраткі ды энтузіязм грамады.
Новым для яго быў таксама й адрозны ад Пэнсыльваніі штат Нью Джэрзі зь ягонымі бясконцымі гарадкамі, праяжджаючы празь якія, ня ведаеш, дзе канчаецца адзін, а пачынаецца другі.
Джорданаў адразу ж прадэманстраваў свой прафэсіяналізм. Канцэрт, казаў ён, мусіць быць пададзены гледачу плаўна нумар за нумарам, як мага больш разнастайна й дынамічна, без паўзаў, без затрымак. Ірэна й Галіна пабачылі, што маюць дачыненьне з
“Васілёк” на Першым фэстывалі ў штатным Цэнтры Мастацтваў. 1976 г.
майстрам сцэнічнага мастацтва. Хоць, якраз у выніку такога падыходу да ўкладаньня праграмы, не абыходзілася без сутычак. Гэтак, Ксавэру Барысаўцу, кіраўніку вялікага жаночага хору, моцна не спадабалася, калі яму сказалі, што ягоную “Каліну” паставілі ў сярэдзіне праграмы, а не на пачатку. Як так?! Непашана да вялікага ансамблю! Але Джорданаў спакойна вытлумачыў паважанаму хормайстару, што дзеля агульнага ўражаньня пра канцэрт хор будзе выглядаць і гучэць шмат лепш, калі яго паставіць у праграме ня там, а там. Маэстра прыняў аргумэнт, напружаньне зьнялося.
Пасьля фэстывалю нехта з нашых чуў, як палякі казалі, што вось трэба павучыцца ў беларусаў, як дынамічна падаваць аўдыторыі канцэртную праграму. Джорданаў рэжысэраваў з выдатнымі вынікамі канцэрты ўсіх трох нашых фэстываляў у штатным Цэнтры Мастацтваў.
<іоб> %/
Канцэрпі
Канцэрт пачаўся амэрыканскім гімнам у выкананьні Ірэны Каляды. Мяшаны хор пад кіраўніцтвам Дзімітрыя Верасава выступаў у складзе: Пётра Конюх (бас, саліст у “Магутны Божа”), (сапраны) Ганна Брэжнева, Надзя Занкавіч, Валя Камінкова,
Танцы “Васілька".
Галіна Каранеўская, Валянціна Лапіцкая, Люда Махнюк, Нона Махнюк, Ніла Церпіцкая, Каця Лцэвіч, (альты) Ганна Войтанка, Ірына Касьцюк, Надзя Кудасава, Ліза Літаровіч, Людміла Літаровіч, Ніна Орса, Людміла Рудак, Лена Трэмблі, Аўгеньня Церпіцкая, Анастасься Шумская, (тэнары) Пётар Блін, М. Вах, Сымон Жамойда, Уладзімер Літаровіч, Аўген Лысюк, Міхась Манцывода, Сьцяпан Наумчык, Янка Цыган, Віталь Церпіцкі, (басы) Алег Махнюк, Жорж Наумчык, Міхась Палюховіч, Уладзімер Сітнік, Мікалай Сіцько. Акампаніявала на піяніна Маргарэта Рудак. Хор выканаў пяць песьняў.
Багдан Андрусышын прадэклямаваў верш Анатоля Вярцінскага “Кожны чацьвёрты” ў ангельскім перакладзе Веры Рыч ды ў іншым месцы праграмы, пад свой акампанімэнт на гітары, прапяяў дзьве песьні.
Танцавальны гурток “Васілёк”, пад музыку аркестры Лявона Рудзінскага, у розных месцах праграмы даў пяць народных тан-
цаў. Склад гуртка: Ала Орса-Романо (кіраўнічка), Юрка Азарка, Аня Бартуль-Зінкевіч, Аня Бойчук, Марыя Бойчук, Кастусь Верабей, Марыя Верабей, Лявон Войтанка, Л. Галубовіч, Рагнеда Гутырчык, Альгерд Кажура, Алеся Кіпель, Юрка Кіпель, Аўген Лысюк, П. Лысюк, М. Мароўская, С. Мароўская, Павал Романо, Люда Русак, Натальля Русак, В. Савока, Ірэна Сільвановіч, Лена Сільвановіч, Міхась Швэд.
Дзьмітры Бычкоўскі выканаў два нумары на піяніна.
Мікалай Стрэчань.
Танцавальны гурток “Лянок”, пад музыку акардыяніста Язэпа Жыдовіча, даў тры танцы. Танцавалі: Віла Леўчук (кіраўнічка), Ларыса Арцюшэнка, Каця Гайшун, Лена Гайшун, С. Гэтман, Іра Занкавіч, Леанора Занкавіч, Жэня Занкавіч, Ліля Касьцюк, Маргарыта Літаровіч, Натальля Літаровіч, Аліса Махнюк, Дэбі Наумчык, Элізабэт Наумчык, Маргарыта Сіцько, Натальля Хмура, Ліля Яцэвіч.
Пляц каля Цэнтра Мастацтваў, дзе адбываўся паказ адзеньня.
Мікалай Стрэчань, тэнар, пад акампанімэнт Вірджыніі Гергард, выступіў зь дзьвюмя песьнямі.
Танцавальны гурток “Мяцеліца” даў два танцы. Танцавалі:
. м
Jr ч
108
Ніна Запруднік (кіраўнічка), Ніна Абрамчык, Ліда Данілюк, Барбара Дзяркач, Вера Запруднік, Л. Плісік.
Каця Яцэвіч і Віталь Церпіцкі выканалі “Лубок” рэжысуры Ірэны Цупрык пад акардыён Язэпа Жыдовіча.
Хор “Каліна” Барысаўца выступіў зь пяцьма песьнямі. Склад хору: (салісткі) Рэня Касьцюк, Люда Літаровіч, Люда Махнюк, Гэля Петыш; харысткі: Соня Арцюшэнка, Вера Бартуль, Н. Барысавец, Марыя Войтанка, Надзя Вайцяхоўская, Паша Высоцкая, Надзя Занкавіч, Валя Камінкова, Валянціна Лапіцкая, Ліза Літаровіч, Людміла Літаровіч, Марыя Літаровіч, Аліна Лысюк, Нона Махнюк, Галіна Орса, Ірэна Рагалевіч, Ліза Рудак, Разалія Шастакоўская, Аляксандра Шульжыцкая, Стася Шумская, Каця Яцэвіч. Акампаніявала на піяніна Раіна Сямёнава.