Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі
Янка Запруднік
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 219с.
Нью Йорк 2013
харавых і сольных песьняў ды народных танцаў. Сьпявалі два хоры: “Каліна” Ксавэра Барысаўца (9 песьняў) і мяшаны хор Дзьмітрыя Верасава (5 песьняў). Выступілі салісткі: Клава Гіль (Ярашэвіч), Ліза Маркоўская й Ірэна Каляда (Гіль і Маркоўская сьпявалі таксама дуэтам). Народныя танцы выконвалі гурткі, адзін зь Нью Ёрку, а другі з Кліўленду. Акампанімэнт да песьняў і музыку да танцаў забясьпечылі Эльза Зубковіч, Лявон Рудзінскі, Вольга Дубаневіч, Э. Сяргіевіч, Э. Шак. Абвяшчаць нумары выпала на маю долю. Памятаю, як перад мікрафонам я насільваў голас, каб словы дайшлі да слуху кожнага з соцен гледачоў пад адкрытым небам. Міхась Бахар завяршыў праграму заключным словам пра беларусаў у Злучаных Штатах.
Удзельнікі канцэрту доўга яшчэ бавілі час на кірмашы. адказваючы цікаўным наведнікам на пытаньні пра Беларусь ды задаволена дзелячыся міжсобку ўражаньнямі ад удала праведзенага Беларускага Дня.
Час «халоднай вайны»
Пасьля ўдалага выступленьня на міжнародным кірмашы ў Нью Ёрку хоры й танцавальныя гурткі працягвалі сваю дзейнасьць перад рознымі аўдыторыямі ў сваім штаце й па-за ім. Гады 1960-я-1970-я, трэба нагадаць, былі часам напружанай палітычна-ідэалягічнай канфрантацыі паміж Амэрыкай і Савецкім Саюзам. Супрацьстаяньне вялося ва ўсіх сфэрах, уключна з праб-
лемай “паняволеных народаў СССР”. Дыяспары гэтых народаў былі інтэнсыўна задзейнічаны ў трыманьні ўвагі на гэтым пытаньні. У Нью Ёрку штогоду ў канцы красавіка, напярэдадні першамайскага сьвята ў СССР, яны бралі ўдзел у «Парадзе ляяльнасьці». У такіх парадах калёны прадстаўнікоў з падкамуністычных краінаў, у тым ліку й амэрыканскія беларусы, ішлі па цэнтральнай магістралі Нью Ёрку, Пятай авэню, з нацыянальнымі сьцягамі й адпаведнымі транспарантамі. У ліпені кожнага году праводзіўся “Дзень паняволеных народаў” зь мітынгамі й багаслужбамі па мясцовых сьвятынях, уключна з касьцёлам сьв. Патрыка на Пятай авэню ў Мангэтане. Ньюджэрзійскія беларусы штогоду бралі актыўны ўдзел у абедзьвюх гэтых дэманстрацыях.
“Расьце дзейнасьць нашае моладзі”17
Гэтак у нас вядзецца, што некаторыя мамэнты нашае культурна-прапагандавае працы праходзяць амаль незаўважанымі. Тлумачыцца гэта часткава тым, што наш пэрыядычны друк невялікі. А часамі проста ўсяго ня ўхопіш. I вось таму час ад часу некаторыя падзеі трэба падчыркнуць. Аднэй з гэткіх падзеяў, на якую, на мой погляд, трэба зьвярнуць увагу, гэта праца Арганізацыі Беларуска-Амэрыканскае Моладзі ў Нью Ёрку й Нью Джэрзі ў галіне папулярызацыі беларускага народнага мастацтва. Моладзь нашая бярэ ўдзел у шмат якіх мерапрыемствах і мастацкіх паказах. Яна выдатна рэпрэзэнтуе беларускае народнае мастацтва: песьні, танцы, нацыянальную вопратку. Робіць яна гэта на паважным узроўні, а галоўна — сыстэматычна.
Дзевятнаццатага травеня сёлета мне давялося быць на адным з гэткіх мастацкіх паказаў, дзе танцавальны гурток моладзі зь Нью Джэрзі, пад кіраўніцтвам сп-ні др. Алы Романо, цудоўна выканаў цэлы шэраг беларускіх народных танцаў. Сама ж сп-ня Романо дала блізу поўгадзінную лекцыю пра Беларусь, пра беларускую народную вопратку й мастацтва. Прыемнае ўражаньне пакінуў гэты вечар. Аднак, гутарачы з арганізатарамі гэтага вечару, што адбыўся ў сэрыйнай праграме Фэстывалю Народнага Мастацтва гораду Нью Ёрку, я даведаўся, што на выступленьні беларускае моладзі заўсёды з прыемнасьцяй чакаюць і арганізатары, і аўдыторыя — гэтым разам іх было колькі сот асобаў. Там жа я даведаўся, што беларускі ўдзел у гэтай праграме ўжо цягнецца аж 25 гадоў. Ажно 25 год! Ці ж ня выдатная гэта праца?! Сыстэматычна й паважна маладое пакаленьне (блізу ўсе яны
Удзельнікі 17-га зьезду Арганізацыі Бсларуска-Амэрыканскае Моладзі ў БеларускаАмэрыканскім Цэнтры ў Саўт Рывэры. Фота Алега Дубягі
народжаныя ў Амэрыцы) папулярызуе Беларусь.
Шмат за гэты час зьмянілася ў жыцьці моладзі й кіраўнікоў, a праграма йдзе. На вечары 19-га травеня зь піянераў гэтае праграмы былі толькі трое: сп-ня др. Ала Романо ды сп.сп. Аўген Лысюк, адзін зь першых кіраўнікоў моладзі й танцавальных гурткоў, і Юрка Азарка, вэтэран гэтых выступаў. Прыемна таксама, што беларускі ўдзел у гэтых паказах штогоду ўзбагачаецца. Гэтак, сёлета беларуская моладзь дала ўжо два паказы: згадваны вышэй травеньскі ды выступ у лютым сёлета. калі танцавальны гурток ньюёркскага аддзелу моладзі “Мяцеліца”, пад кіраўніцтвам сп-чны Ніны Запруднік і сп-чны Раісы Станкевіч, даў блізу гадзінную праграму, а сп-чна Раіса Станкевіч, галоўная кіраўнічка моладзі, прачытала лекцыю пра беларускую культуру.
У міжнацыянальным канцэрце18
У міжнацыянальным канцэрце ў Даглас Каледжы ў Нью Брансўіку, што адбыўся 28 травеня сёлета /1975 г./, прынялі актыўны ўдзел і беларусы зь Нью Джэрзі. ... Асабліва вялікім і цалком заслужаным посьпехам цешыліся выступленьні беларускага жаночага хору “Каліна” з Саўт Рывэру пад кіраўніцтвам кампазытара Ксавэра Барысаўца й танцавальная група Арганізацыі Беларуска-Амэрыканскае Моладзі ў Нью Джэрзі. ...
Падобныя міжнацыянальныя канцэрты апошнім часам ладзяцца ў Нью Джэрзі часта й ніводзін зь іх не адбываецца без належнага ўдзелу беларусаў зь Нью Джэрзі.
jA
У інтэрнацыянальным фэстывалі19
15 чэрвеня сёлета /1975 г./ у Мідлсэкс, Нью Джэрзі, адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне 300-годзьдзя павету Мідлсэкс і 200годзьдзя Задзіночаных Штатаў Амэрыкі. Павет Мідлсэкс ахоплівае гарады Нью Брансўік, Гайленд Парк і Саўт Рывэр, у якіх знаходзяцца моцныя беларускія асяродкі. Сьвяткаваньне адбывалася ў каледжы Мідлсэкс недалёка ад Гайленд Парку. ... У гэты дзень каледж наведала больш за 12.000 людзей. Для беларусаў удзел у фэстывалі быў добрай нагодай для рэпрэзэнтацыі мясцовых беларускіх асяродкаў, іхняга жыцьця й культуры беларускага народу.
Беларуская праграма складалася з наступных частак: кухня зь беларускімі стравамі, беларуская выстаўка, парад у нацыянальных уборах. Выступленьні беларускага жаночага хору «Каліна» й танцавальнай групы Арганізацыі Беларуска-Амэрыканскае Моладзі ў Нью Джэрзі.
Прыемна адзначыць, што хор «Каліна» й танцавальная група АБАМ часьцей і часьцей годна рэпрэзэнтуюць беларускае імя й беларускую культуру на розных трыбунах штату й за ягонымі межамі.
Беларускую праграму ў Інтэрнацыянальным Народным Фэстывалі павету Мідлсэкс вельмі прыхільна адзначыла мясцовая прэса, зьмяшчаючы пра яе шэраг артыкулаў з фотаздымкамі.
25-годзьдзе Арганізацыі Беларуска-Амэрыканскае Моладзі
4 ліпеня сёлета /1975 г./ адбыўся ў Беларускім ЦаркоўнаГрамадзкім Цэнтры БАПІД Жыровіцкае Божае Маці ў Гайленд Парку, Нью Джэрзі, 17-ты зьезд Арганізацыі БеларускаАмэрыканскае Моладзі. У зьезьдзе прымала ўдзел моладзь із штатаў Нью Ёрк, Нью Джэрзі, Агаё, Канэтыкат, Каліфорнія й іншых. Антон Шукелайць у рэпартажы пра зьезд пісаў: «Прыемна было бачыць залю, запоўненую маладымі людзьмі, бальшыня якіх нарадзілася ўжо ў Амэрыцы. Дыскусіі над справаздачамі былі цікавыя й на высокім узроўні, а іхняй асноўнай тэмай было, як палепшыць працу сярод амэрыканскага грамадзтва ды пашыраць веды пра Беларусь.»20
ж
A 99 >
ПЕРШЫ ФЭСТЫВАЛЬ У ЦЭНТРЫ МАСТАЦТВАЎ21
УШАНАВАНЬНЕ 200-ГОДЗБДЗЯ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ
12 чэрвеня 1976 г.
СУКБОТА 12 І1ЮНЯ 1076
П е р в ы й р а з в Амсрмке!
5ЕЛ0РУССКЙЙ ФЕСТЙВАЛЬ
ТАНЦЫ ПЕСННВЫСТАВНА СПОРТ
IWI
Рэкляма ў штодзёньніку “Новое Русское Слово”.
і«2> »:■ • чп-w:
’> 50k <І1ІІ 2914173
Да двухсотгодзьдзя незалежнасьці Амэрыкі ўправа Дарожнае Камунікацыі Нью Джэрзі, у распараджэньні якое знаходзіўся штатны Цэнтар Мастацтваў, запрапанавала беларускай грамадзе правесьці фэстываль. Прапанову, недзе ўвосень 1975 году, прынёс др. Вітаўт Кіпель. У той час ён актыўна займаўся палітычнай працай у Рэспубліканскай партыі й праз свае кантакты пазнаёміўся з Фрэдам Уэкам (Fred Week), адміністратарам культурнага фонду пры Цэнтры Мастацтваў. Прапанова адразу ж была сустрэта з энтузіязмам.
На першым паседжаньні ініцыятыўнае групы, якое адбылося ў саўтрывэрскім Беларуска-Амэрыканскім
Грамадзкім Цэнтры 14 лістапада 1975 г., Кіпель паінфармаваў пра ўмовы: беларускі бок бярэ на сябе адказнасьць за рэкляму, продаж білетаў ды арганізаваньне канцэрту й выставак. Трэба было таксама сабраць як мінімум каля трох тысячаў публікі.22
Кожнаму стала ясна, што ўсё гэта будзе патрабаваць не малых намаганьняў, але затое й вынікі выглядалі велізарнымі. Пачалася гарачая падрыхтоўчая праца. У фэстывальна-арганізацыйны камітэт увайшлі: Вітаўт Кіпель (старшыня), Юрка Азарка, Лена Трэмблі, Галіна Русак, Ірэна Рагалевіч, Ала Романо, Янка Запруднік, Аўген Лысюк, Міхась Бахар, Віталь Церпіцкі, Васіль Русак, Людміла Махнюк, Тамара Кольба, Франк Романо, Вячка Станкевіч, Ганна Бойчук, Ніна Запруднік, Жорж Арцішэнка, Жорж Наумчык, Валянціна Шудзейка, Міхась Казьлякоўскі; а тыя, што
жылі наводдаль, сталіся рэгіянальнымі каардынатарамі: Іван Бруцкі, Кастусь Калоша, Алена Кананчук, Антон Маркевіч, Васіль Мельяновіч, Эва Пашкевіч, Уільям Пунтус, Вера Рамук, Таіса Русак, Алесь Шостак, Раіса Станкевіч. Кожны ўзяў на сябе абавязкі. Працу падзялілі па камітэтах: праграмны, рэжысурны, бюджэтны, выставачны, рэклямны, моладзевы. спартовы, сувэнірны, продажу білетаў. Працавалі зладжана, з энтузіязмам. He абыходзілася, пэўна ж, бязь цяжкасьцяў, але перашкоды ўдавалася перамагаць, бо канчальная мэта бачылася вялікай.
Успамінае Ліза Літаровіч: “Калі рыхтаваліся да першага фэстывалю, Вітаўт Кіпель прывёз скруткі ільнянога палатна для пашыву рэгіянальных касьцюмаў, мадэлі якіх распрацавала Тамара Кольба.”
Надзя Кудасава прынесла кніжку з вузорамі, і Ліза пашыла больш за 15 касьцюмаў — так, як некалі пашыла сукенкі для ўсіх харыстак “Каліны”. Па дадатковы матэрыял і бел-чырвона-белыя істужкі езьдзіла ў Нью Ёрк. Шыла таксама настольніцы для выставак і бел-чыровна-белыя сьцягі. У бальшыні выпадкаў аплачвала сваімі грашыма й кошт матэрыялу, і кошт падарожжаў.
Газэта «Беларус» са свайго боку падбадзёрвала арганізатараў: «Удалае правядзеньне фэстывалю, зразумела, будзе вымагаць
Штатны Цэнтар Мастацтваў у Голмдэле.
велізарных высілкаў, максымальнае напружанасьці, цярплівасьці й такту. I гатовасьць на ўсё гэта вельмі добра адчувалася на першым арганізацыйным сходзе ў Саўт Рывэры, на які зыйшлося чалавек 60 гатовых да працы энтузіястаў. Гэткай грамадзе людзей — а да яе далучыцца яшчэ ці адзін дзясятак — усё пад сілу, калі