Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Беларускія
ПІСЬМеННІКІ (1917-1990)
Даведнік
Мінск «Мастацкая літаратура» 1994
ББК 91.9:83.3Бел7
Б 43
УДК 016:882.6(092)
Складальнік A. К. Гардзіцкі
Навуковы рэдактар
кандыдат філалагічных навук А. Л. Верабей
4406010000— 003
Б 68—93
М 302(03)—94
ISBN 5-340-00709-Х
© Укладанне. A. К. Гардзіцкі, 1994
Ад складальніка
Мэта гэтага Даведніка — коратка пазнаёміць з біяграфіямі пісьменнікаў Беларусі, іх творчасцю. У яго ўключаны звесткі пра членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі: празаікаў, паэтаў, драматургаў, крытыкаў, перакладчыкаў, а таксама пра многіх літаратараў, якія былі рэпрэсіраваны, загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны або памерлі. Упершыню змяшчаюцца даведкі пра асобных літаратараў, якія жывуць і працуюць за межамі Беларусі.
У Даведніку паведамляюцца асноўныя біяграфічныя факты: даты нараджэння пісьменнікаў (па новым стылі), месца нараджэння (паводле сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу), адукацыя, жыццёвы шлях, пералічаюцца навуковыя і ганаровыя званні, рэспубліканскія, усесаюзныя і замежныя прэміі, адзначаюцца ўзнагароды ордэнамі і медалямі, членства ў Саюзе пісьменнікаў. У сувязі з тым, што большасць пісьменнікаў жыве ў Мінску, месца жыхарства названа толькі тых, хто жыве па-за межамі сталіцы рэспублікі. Называюцца арыгінальныя кнігі пісьменніка, у дужках пазначаецца год выпуску і, калі кніга выйшла за межамі Беларусі, указваецца месца выдання. У выпадку, калі твор драматургіі не выходзіў асобным выданнем, ён датуецца па першай публікацыі ў друку, а таксама па пастаноўцы ў тэатры, на кінастудыі ці тэлебачанні.
Даведнік складзены паводле звестак на 1 студзеня 1991 г.
Асноўнымі крыніцамі для напісання гэтага Даведніка паслужылі: асабовыя справы пісьменнікаў, якія захоўваюцца ў архіве СП Беларусі, картатэкі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР і аддзела статыстыкі друку Дзяржаўнай кніжнай палаты БССР, асобныя тамы біябібліяграфічнага даведніка «Беларускія пісьменнікі».
За час, пакуль Даведнік знаходзіўся ў вытворчасці. адбыліся наступныя змены ў грамадскім статусе пісьменнікаў за 1991 і 1992 гг. (падаюцца важнейшыя з іх):
1991 г.
Анатоль Вярцінскі — заслужаны работнік культуры Беларускай ССР. Ніл Гілевіч — народны паэт БССР.
Уладзімір Дамашэвіч — лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі за раман «Камень з гары».
Аляксей Дудараў — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР.
Алесь Звонак — заслужаны работнік культуры Беларускай ССР.
Анатоль Казловіч — лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі за кнігу публіцыстыкі «Собственный корреспондент».
Уладзімір Карызна—лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі за кнігу вершаў для дзяцей «Мір і сонейка — для ўсіх».
Мікола Кусянкоў — лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя Аркадзя Куляшова за зборнік вершаў «Дуброва».
Міхась Мушынскі — член-карэспандэнт АН БССР.
Барыс Сачанка — лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя Івана Мележа за кнігу «Сняцца сны аб Беларусі».
Браніслаў Спрынчан — лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі за зборнік вершаў «Жнзнн вечные кругн».
Іван Шамякін — ордэн Дружбы народаў.
1992 г.
Рыгор Барадулін — народны пісьменнік Беларусі. Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна.
Сяргей Грахоўскі — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа за кнігу «Споведзь».
Уладзімір Дамашэвіч — заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі за аповесць «Кожны чацвёрты».
Мікола Ермаловіч —лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Кастуся Каліноўскага за гістарычна-публіцыстычную кнігу «Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды»,
Алесь Жук — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа за кнігу прозы «Праклятая любоў».
Сяргей Законнікаў — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за кнігу паэзіі «Заклінанне».
Алесь Звонак — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за кнігу паэзіі «Светлацені».
Мікола Маляўка — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова за зборнік паэзіі «Зімні дождж».
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны:
1991 г.— Янка Брыль, Васіль Вітка, Уладзімір Калеснік, Максім Лужанін, Сяргей Панізнік, Ян Скрыган;
1992 г.— Генадзь Каханоўскі, Пімен Панчанка, Максім Танк, lean Чыгрынаў, У ладзімір Юрэвіч.
Даты смерці пісьменнікаў даюцца ў Даведніку за 1991 і 1992 гг.
Аляксандр АВЕЧКІН
Аляксандр Аляксеевіч Авечкін нарадзіўся 22.6.1913 г. у горадзе Чудаве Наўгародскай вобласці (Расія) у сям’і служачага.
Працаваў рабочым на мясцовай запалкавай фабрыцы (1929—1931). Служыў у Савецкай Арміі (1931 —1936), быў інструктарам чудаўскага аэраклуба. У час Вялікай Айчыннай вайны — лётчык, камандзір эскадрыллі. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1949), аддзяленне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС (1960). Працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Калгасная праўда» па Брэсцкай вобласці (1950— 1955), загадчыкам аддзела культуры брэсцкай абласной газеты «Заря» (1955—1959), рэдактарам газеты «Красноярскнй пмлот» (1959— 1961), старшым рэдактарам брэсцкай абласной студыі тэлебачання (1963—1976). Член СП СССР з 1958 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.
Памёр 7.11.1980 г.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1949 г. Пісаў на рускай мове. Аўтар аповесцей для дзяцей «Соломка» (1951), «Ошнбка «Днкого зубра» (Краснаярск, 1960), «У Дявных гор» (1965), «Пронсшествня в конце каннкул» (1982), зборнікаў прозы «Подвнг снгналнста» (1958), «Рассказы» (Краснаярск, 1961), «Особое заданне» (1979).
Уладзімір АГІЕВІЧ
Уладзімір Іванавіч Агіевіч нарадзіўся 26.9.1910 г. у вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Настаўнічаў у сельскай школе (1929—1933). Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1937). Выкладаў у Слуцкім педагагічным вучылішчы (1937—1939), вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР (1937— 1941). Некаторы час выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў вышэйшых навучальных установах Мінска. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў паранены. У 1943—1946 гт.— вучоны сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР. Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага, літкансультантам у СП БССР, рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь». Член СП СССР з 1946 г.
Памёр 2.10.1952 г.
Дэбютаваў вершамі ў 1928 г. Як крытык пачаў выступаць у 1941 г. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, пра пасляваенную беларускую паэзію. Склаў падручнікі (разам з I. Кудраўцавым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Лепшыя крытычныя працы сабраны ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954).
На беларускую мову пераклаў аповесць М. Прыляжаевай «3 табой таварышы» (1950).
Эдзі АГНЯЦВЕТ
Эдзі Агняцвет (Эдзі Сямёнаўна Каган) нарадзілася 11.10.1913 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачых.
Пасля заканчэння сямігодкі працавала на мінскім заводзе «Камунар» (1930), год правучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута (1934—
1936), працавала рэдактарам Беларускага радыё (1934—1938), кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР (1939), у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. У 1945—1946 гг. працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Член СП СССР з 1937 г.
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Першыя вершы надрукавала ў 1929 г. Піша пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданне» (1971), «Спадзяванне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянерскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алімпіяда» (1984), «Буду настаўнікам» (1990), паэмы «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Мы будзем сябраваць» (1955, дапрацаванае выданне ў 1979), кніга для чытання ў 4 класе «Роднае слова» (з Я. Івашуціч, 1989). У 1976 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат» (1962, ставілася ў 1944, 1947, 1974), «Марынка» (урыўкі ў 1958, пастаўлена ў 1956).
Пераклала на беларускую мову паасобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, М. Ушакова, Г. Ахматавай, В. Шэфнера, А. Барто, Л. Украінкі, М. Бажана, Я. Судрабкална, С. Нярыс, Г. Гуляма, Уйгуна, Д. Максімовіч, М. Карыма і інш., кнігу Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з А. Грачанікавым, 1985), зборнікі паэзіі для дзяцей Я. Османіса «Сабака з рагаткай» (1976), Г. Сулейманавай «Сорак косак» (1982), М. Джаліля «Я гляджу на зоры» (1985). 3 французскай мовы пераклала кнігі П.-Ж. Беранжэ «Выбраныя песні» (1960),
«Краіна Паэмія» (анталогія французскай паэзіі для дзяцей, 1962), А. Экзюперы «Маленькі прынц» (1969), Г. Апалінэра «Зямны акіян» (1973), П. Элюара «3 табою» (1980).
У 1986 г. узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х.-К. Андэрсена за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда».
Алесь АДАМОВІЧ
Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Адамовіч нарадзіўся 3.9.1927 г. у вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых.
3 1928 г. сям’я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. У 1942 г. ён, вучань сярэдняй школы,— сувязны, з 1943 г.— баец партызанскага атрада імя Кірава Мінскага злучэння. У 1944—1945 гг.— студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945—1950 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У, I. Леніна. У 1953 г. скончыў аспірантуру пры універсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954— 1962 іт. і з 1967 г.— навуковы супрацоўнік, у 1976—1983 гг.— загадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962—1966 гг. вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, у 1964—1966 гг. выкладаў беларускую літаратуру ў МДУ імя М. В. Ламаносава. 3 1966 г. зноў працаваў у Інстытуце літаратуры. У 1982 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 3 1987 г.— дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1957 г.