• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    3 першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборніка паэзіі «Будзень» (1989).
    Выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
    Алесь БАЖК.О
    Алесь (Аляксандр Цімафеевіч) Бажко нарадзіўся 22.10.1918 г. у вёсцы Даўгінава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся ў музычным інстытуце імя С. Манюшкі ў Навагрудку (1936—1938), у Варшаўскай кансерваторыі (1938—1939). Працаваў дырэктарам мірскага РДК (1940). У гэтым жа годзе прызваны ў Савецкую Армію. Пасля ранення пад Ельняй (1942) працаваў на абаронным будаўніцтве. Удзельнічаў у стварэнні першых адзінак Войска Польскага на тэрыторыі СССР у якасці генеральнага інструктара прапаганды Валагодскага акружнога ўпраўлення Саюза польскіх патрыётаў. 3 чэрвеня 1945 г.— інструктар Баранавіцкага абкома камсамола, першы сакратар Дзятлаўскага райкома камсамола. Са снежня 1945 г.— на журналісцкай рабоце: літсупрацоўнік баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная змена», на абласным радыё, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Савецкі селянін», «Чырвоная змена», у маладзечанскай абласной газеце «Сталінскі шлях». У 1955 г. завочна скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. 3 1956 г.— карэспандэнт, загадчык аддзела пісем газеты «Літаратура і мастацтва». 3 1959 г.— намеснік рэдактара газеты «Голас Радзімы», з 1962 г,-—загадчык
    рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва «Беларусь», з 1970 г.— намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1973— 1977 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Янкі Купалы, у 1977—1978 гг.— галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і намеснік начальніка Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР. Член СП СССР з 1957 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977).
    У друку выступіў упершыню з нарысамі і нататкамі ў 1945 г. Першыя вершы апублікаваў у 1947 г. Выйшлі аповесці «Перад вераснем» (1959),«Позняе ворыва» (1963), «Лясныя крушні» (1981), «Жывыя прывіды» (1986), зборнік нарысаў і памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), кніга аповесцей «Перад вераснем. Позняе ворыва» (1979).
    Выдаў паэмы: «Карвіга пакідае хутар» (1961), «Татры» (1964), «Паэмы» (1968), зборнікі вершаў «Блакітныя вербы» (1973), «Суладдзе» (1975), «Каласы і скалы: Выбранае» (1978). У 1987 г. выйшлі Выбраныя творы (паэмы і вершы). Выступае як перакладчык з польскай і славацкай моў.
    Зінаіда БАНДАРЫНА
    Зінаіда Аляксандраўна Бандарына нарадзілася 11.10.1909 г. у горадзе Гродна ў сям’і настаўніка.
    Скончыла Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум (1927), літаратурна-сцэнарны факультэт Інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1933), аспірантуру пры Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе (1937). Настаўнічала ў беларускай школе для перасяленцаў у сібірскім пасёлку Медзякова (1927—1928), загадвала аддзелам літаратуры ў газеце «Палеская праўда» (1928—1929, Гомель), сцэнарным аддзяленнем у Віцебскім кінатэхнікуме (1933—1934), працавала ў тэатрах і на кінастудыях Масквы, Архангельска, Горкага. У час Вялікай Айчыннай вайны служыла санінструктарам у дывізіі
    Панфілава. У пасляваенныя гады была супрацоўніцай часопіса «Бярозка» і карэспандэнтам Беларускага радыё (1945—1946), дырэктарам Дома народнай творчасці ў Гродна (1946— 1948), загадвала філіялам музея Янкі Купалы ў Вязынцы (1948—1950), працавала ў газетах «Зорька», «Літаратура і мастацтва» (1950— 1956). Член СП СССР з 1957 г.
    Узнагароджана медалямі.
    Памерла 16.4.1959 г.
    Літаратурную дзейнасць пачала ў 1926 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Вершы» (разам з Н. Вішнеўскай і Я. Пфляўмбаўм, 1926), «Веснацвет» (1931).
    Выступала і ў жанры прозы. На рускай мове напісала аповесці «Днпломная работа» (альманах «Советская Отчнзна», 1953) і «Галнна Нльнна» (1959), на беларускай — аповесць «Шуміць тайга» (часопіс «Маладняк», 1928), аповесць пра дзіцячыя і юнацкія гады Янкі Купалы «Ой, рана на Івана...» (1956, апошняе выданне ў 1979), зборнік апавяданняў для дзяцей «Лясныя госці» (1960).
    Пераклала з рускай мовы «Апавяданні пра Пакістан» (1954) М. Ціханава.
    Раіса БАРАВІКОВА
    Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11.5.1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага.
    Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971 —1972). У 1972— 1977 гг.— карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983—1988 гг,—літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». Член СП СССР з 1977 г.
    У друку выступае з 1960 г. Аўтар зборнікаў паэзй «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» 41
    (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990).
    Напісала аповесць «Кватарантка» (1980). Выйшла кніжка казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990). Перакладае з рускай, украінскай і польскай моў.
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне».
    Рыгор БАРАДУЛІН
    Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24.2.1935 г. на хутары Верасоўка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і рабочага.
    У 1954 г. скончыў Ушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў у рэдакцыях газеты «Советская Белоруссня», часопісаў «Бярозка», «Беларусь», «Полымя», з 1969 г. у выдавецтве «Беларусь», з 1972 г. рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі ў «Мастацкай літаратуры». У 1984 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР прымаў удзел у рабоце XXXIX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 3 1989 г.— прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Член СП СССР з 1958 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
    Першыя вершы апублікаваны ў 1953 г. (газета «Чырвоная змена») . Выдаў зборнікі паэзіі «Маладзік над стэпам» (1959), «Рунець, красаваць, налівацца» (1961), «Нагбом» (1963), «Неруш» (1966), «Адам і Ева» (1968), «Лінія перамены дат» (1969), «Вяртанне ў першы снег» (1972), «Рум» (1974), «Свята пчалы: Выбранае» (1975), «Абсяг»’ (1978), «Вечалле» (1980), «Амплітуда смеласці» (1983), «Маўчанне перуна» (1986), «Самота паломніцтва» (1990), паэму «Балада Брэсцкай крэпасці» (1975). Творы гумару і сатыры — у кніжках «Дойны конь» (1965), «Станцыя кальцавання» (1971), «Журавінка» (197.3), «Прынамсі» (1977), «Бервенізацыя» (1988), «Мудрэц са ступаю» (1988). Разам з мастаком М. Лісоўскім выдаў альбом сяброўскіх шаржаў і эпіграм «Няўрокам кажу-
    чы» (1971), а разам з К. Куксом — «Абразы без абразы» (1985). Выйшлі кніжкі паэзіі для дзяцей «Мех шэрых, мех белых» (1963), «Красавік» (1965), «Экзамен» (1969), «Ай! He буду! He хачу!» (1971), «Суровая вымова» (1976), «Што было б тады, калі б?» (1977), «Ці пазяхае бегемот?» (1981), «Азбука не забаўка» (1985), «Індыкала-кудыкала» (1986), «Кобра ў торбе» (1990). У 1984 г. выйшлі выбраныя творы ў 2 тамах.
    Напісаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ «Парастак радка, галінка верша» (1987).
    На беларускую мову пераклаў кнігі — Я. Райніс «Ветрык, вей!» (1965), Ф.-Г. Лорка «Блакітны звон Гранады» (1975), С. Ясенін «Выбранае» (з А. Куляшовым, 1976), С. Паптонеў «Беларусь — белая балада» (з В. Нікіфаровічам, 1979, 1985), А. Вазнясенскі «Небам адзіным» (1980), I. Драч «Мелодыя каліны» (1981), Г. Містраль «Ветраліст» (1984), К. Шэрман «ДоЖдж у Каралішчавічах» (1984), «Слова пра паход Ігаравы» (1986), «Беларусь — маё слова і песня (паэты свету пра Беларусь)» (1987), А. Хаям «Рубаі» (1989), М. Шагал «Паэзія» (з Л. Бярынскім, 1989), Б. Пастарнак «Гарэла свечка...» (1990). Паасобныя творы Шэкспіра, Байрана, Кітса, Кіплінга, Рэмбо, Бёрнса і іншых паэтаў свету ўвайшлі ў кнігу перакладчыка «Кахаць — гэта значыць...» (1986) . Пераклаў п’есы Лесі Украінкі «Каменны гаспадар» і Мальера «Тарцюф».
    Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) за паэму «Балада Брэсцкай крэпасці», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і кнігу перакладаў выбранай лірыкі Ф.-Г. Лоркі «Блакітны звон Гранады».
    Сымон БАРАНАВЫХ
    Сымон Баранавых (Сымон Якаўлевіч Баранаў) нарадзіўся 1.9.1900 г. у вёсцы Рудкова Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
    Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920—1923 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у роднай вёсцы ў сельсавеце, загадваў хатай-чытальняй. У 1925— 1928 гг. вучыўся ў Мінску на рабфаку. У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса «Беларусь калгасная», у бібліятэцы Дома пісьменніка. У 1936 г. арыштаваны. Асуджаны на 10 год зняволення. Рэабілітаваны ў 1954 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Памёр 10.11.1942 г.
    Выступіў у друку спачатку як селькор з карэспандэнцыямі. У 1927 г. апублікаваў першае апавяданне (газета «Чырвоная змена»), Выдадзены зборнік апавяданняў «Злосць» (1930), аповесці «Чужая зямля» (1930), «Межы» (1930), «Новая дарога» (1936), аповесць для дзяцей «Пастка» (1935), раман «Калі ўзыходзіла сонца» (1957), «Дзве аповесці» (1967), «Новая дарога» (апавяданні, аповесці, раман, 1989).
    Ілары БАР АШКА
    Ілары (Іларыён Мацвеевіч) Барашка нарадзіўся 25.7.1905 г. у горадзе Мінску ў сям’і рабочага.
    3 1924 г.— адказны сакратар рэдакцыі часопіса «Полымя». 3 1925 г.-— рэдактар часопіса «Малады араты», з 1927 г.— намеснік адказнага рэдактара газеты «Чырвоная змена», з 1929 г.— намеснік рэдактара часопіса «Маладняк». Адначасова вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (скончыў у 1930). У 1932—1936 гг. працаваў рэдактарам на студыі Белдзяржкіно ў Ленінградзе. У 1938 г. скончыў Кінаакадэмію і быў прызначаны начальнікам Упраўлення наву-
    чальных устаноў Камітэта па справах кінематаграфіі пры СНК СССР. У 1941 — 1944 гг.— палітработнік у Палітупраўленні Ціхаакіянскага, затым Чарнаморскага ваенна-марскога флоту. Пасля вайны працаваў у Міністэрстве культуры СССР, Міністэрстве культуры РСФСР. Член СП СССР з 1934 г.