• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Надзея APTЫМОВІЧ
    Надзея Еўдакімаўна Артымовіч нарадзілася 18.2.1946 г. у вёсцы Аўгустова Бельска-Падляшскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сям’і служачага.	.
    У 1964 г. скончыла Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім. У 1965—1967 гг. вывучала русістыку ў Настаўніцкай студыі ў Беластоку, затым — беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Пасля заканчэння універсітэта (1972) працавала як руска-польскі перакладчык у Інстытуце прамысловага дызайну (Варшава). У 1979 г. вярнулася ў Бельск-Падляшскі. Да 1983 г. працавала ў мясцовым Доме культуры. Член літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Кандыдат у члены Саюза польскіх пісьменнікаў з 1986 г.
    Дэбютавала як паэт у 1970 г. (газета «Ніва», Беласток). Першы зборнік вершаў «У сне, у болю слова» (1979) выйшаў у перакладзе на польскую мову ў Беластоку. Там жа выйшлі зборнікі паэзіі «Роздумы» (1981), «Сезон у белых пейзажах» (1990).
    Алесь АСІПЕНКА
    Алесь (Аляксандр Харытонавіч) Асіпенка нарадзіўся 7.9.1919 г. у вёсцы Пушкары Віцебскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся на гістарычным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1939—1940). Настаўнічаў у Рудаках пад Віцебскам (1940— 1941). У 1942 г.— партызан, памочнік камісара па камсамолу партызанскага атрада № 7 брыгады Аляксея Данукалава на Віцебшчыне. У снежні 1942 г. адпраўлены за лінію фронту — лячыўся ў шпіталі, вучыўся ў школе партызанскага руху, на партыйна-савецкіх курсах. У 1943 г. накіраваны на камсамольскую работу ў Горацкі раён Магілёўскай вобласці. 3 1944 г.— карэспандэнт, літсупрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік рэдактара, з 1952 г.— рэдактар газеты «Чырвоная змена». У 1955 г.
    завочна скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. У 1953—1972 гг.— загадчык аддзела, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». У 1972—1976 гг.— галоўны рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1976—1980 гг.— галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член СП СССР з 1957 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Заслужаны работнік культуры БССР (1979).
    Першае апавяданне надрукаваў у 1945 г. Выйшлі ў свет зборнікі апавяданняў і аповесцей «Лёд растае» (1958), «Подых кветак і працы» (I960), «Дарога ў даль» (1962), «Крокі» (1971), «Парогі» (1973), «Абжыты кут» (1964), «Жыта» (1968), «Канец бабінага лета» (1975), «Два дні і дзве ночы» (1977), «Пяцёра адважных» (1985), раманы «Вогненны азімут» (1966), «Непрыкаяны маладзік» (1974, поўнае выданне ў 1982), «Святыя грэшнікі» (1988). У 1979 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1989—1990 гг.— у 3 тамах.
    Зрабіў літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Орлмное племя» (1970). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Пяцёра адважных» (1971), «Канец бабінага лета» (1982), «Трывогі першых птушак» (1986). Сааўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Ясь і Яніна» (з С. Паляковьім, 1974), «Трэцяга не дадзена» (з I. Балгарыным і М. Пяцігорскай, 1980), «Кожны трэці» (з Н. Сафаравым, 1980).
    Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Орлнное племя» , Літаратурнай прэміі імя I. Мележа (1981) за раман «Непрыкаяны маладзік».
    Алесь АСТАПЕНКА
    Алесь (Аляксандр Кірылавіч) Астапенка нарадзіўся 14.7.1920 г. у вёсцы Сырская Буда Кармянскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў тры курсы літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». У час Вялікай Айчыннай вайны — рэдактар і дыктар беларускай рэдакцыі Усесаюзнага радыёкамітэта (Масква), удзельнічаў у баях на Заходнім і Бранскім франтах. Улетку 1943 г. пад Арлом быў цяжка паранены. 3 восені 1943 г. зноў працаваў на радыё ў Маскве. Вярнуўшыся ў Мінск, загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва газеты «Чырвоная змена» (1946—1947), аддзелам піянерскага жыцця часопіса «Бярозка» (1947—1953). Член СП СССР з 1947 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    ' Памёр 20.7.1970 г.
    У 1940 г. выступіў з рэцэнзіямІ і артыкуламі. Першы верш апублікаваў у 1942 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Выпрабаванне» (1947, дапоўненае выданне ў 1980), «Дзень маёй Радзімы» (1952), «Выбранае» (1957), «Сэрца спявае» (1960). Паасобныя вершы пакладзены на музыку.
    Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, нямецкіх паэтаў, а таксама грузінскія казкі.
    Змітрок АСТАЛЕНКА
    Змітрок (Дзмітрый Емяльянавіч) Астапенка нарадзіўся 10.11.1910 г. у вёсцы Калеснікі Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні (Цяпер Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці) у сям’і настаўніка.
    У 1929 г. скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. Пасля жыў у Маскве, працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў 252-й школе. У 1936 г. арыштаваны і асуджаны
    на 8 год пазбаўлення волі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на фронце.
    Загінуў 7.10.1944 г. у Карпатах.
    Першыя вершы надрукаваў у 1926 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «На ўсход сонца» (1931), «Краіне» (1931), «Абураныя» (1932), «Выбранае» (1957, уключана паэма «Эдэм»), «Вершы і паэмы» (1968), кніжка-малюнак для дзяцей «Трактар» (1933), зборнік «Як шум дажджу» з друку не выйшаў, захаваліся толькі гранкі.
    Пісаў апавяданні. Аўтар навукова-фантастычнага рамана «Вызваленне сіл» (часопіс «Маладняк», 1932).
    Пераклаў раманы М. Горкага «Маці» (1932), Л. Первамайскага «Ваколіцы» (1931, разам з М. Багуном), аповесці П. Голубева «Завіруха» (1930), М. Дончанкі «Ударны атрад» (1932), творы іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.
    Алесь ACTАШОНАК
    Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) Асташонак нарадзіўся 1.6.1954 г. у Мінску ў сям’і рабочых.
    Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1976). Працаваў перакладчыкам на будоўлі металургічнага камбіната ў пасёлку Эль-Хаджар (Алжыр). У 1978—1979 гг. служыў у Савецкай Арміі, у 1980—1981 гг.— інспектар дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі і выкладчык французскай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1981 —1982 гг,— выхавацель у тэхнічным вучылішчы будаўнікоў № 31, у 1982 — 1984 гг.— рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Упраўлення тэатраў і музычных устаноў Міністэрства культуры БССР, у 1984—1986 гг.— рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі. 3 1988 г.— старшы рэдактар часопіса «Крыніца» («Родннк»). Член СП СССР з 1986 г.
    Друкавацца пачаў у 1981 г. Аўтар кнігі прозы «Фарбы душы» (1989), п’ес «Іскры ўначы» (пастаўлена	ў	1982,	апублікавана	ў	1986),
    «Камедыянт, ці Узнёсласць сумнай надзеі» (пастаўлена	ў	1984,	апублікавана	ў	1985),
    сцэнарыяў тэлевізійных мастацкіх фільмаў «Ka-
    медыянт» (1987), «Сон» (кароткаметражны паводле ўласнага апавядання «Чарга», 1989; прыз Саюза кінематаграфістаў СССР на XIII Усесаюзным фестывалі тэлевізійных фільмаў, 1989; першае месца ў конкурсе ў рамках Тыдня міжнароднаіа кіно ў Тэруэлі, 1989, Іспанія).
    Перакладае з французскай, англійскай, літоўскай моў. Пераклаў раманы «Порт туманаў» Ж. Сіменона («Сучасны замежны дэтэктыў», 1988), «Планета малпаў» П. Буля («Сучасная замежная фантастыка», 1990), п’есы «Улюбёнец публікі» С. Палякова (пастаўлена ў 1985), «Жаночы стол у паляўнічай зале» В. Мярэжкі (пастаўлена ў 1988), «Матылёчак, матылёчак...» А. Нікалаі (пастаўлена ў 1988), аповесць Веркора «Маўчанне мора» («Далягляды», 1987), аповесці Ж. Сіменона «Пад страхам смерці» (часопіс «Беларусь», 1988), «Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі» («Далягляды», 1989) і іншыя творы замежных пісьменнікаў. Сумесна з В. Грыгалюнасам пераклаў з літоўскай мовы асобныя апавяданні Б. Радзявічуса, М. Слуцкіса, С. Шальцяніса.
    Анатоль АСТРЭЙКА
    Анатоль (Акім Пятровіч) Астрэйка нарадзіўся 24.7.1911 г. у вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1930), вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1932—4934). 3 1930 г. працаваў у газетах Полацка, Оршы, Горак, Мінска. У час Вялікай Айчыннай вайны быў адказным сакратаром сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Двойчы (1942, 1943) накіроўваўся на акупіраваную тэрыторыю Беларусі. У 1946—1948 гг.— старшыня Гродзенскага аддзялення СП БССР, у 1948—1953 гг.— адказны сакратар часопіса «Вожык». Член СП СССР з 1939 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Памёр 23.8.1978 г.
    Вершы пачаў друкаваць у 1929 г. Першы зборнік вершаў «Слава жыццю» выдадзены ў 1940 г. Рукапіс другога зборніка — «Квецень» згарэў у час вайны ў Мінску. У 1943 г. друкарня слуцкай падпольнай газеты «Народны мсцівец» выпусціла зборнік «Слуцкі пояс». У пасляваенныя гады выйшлі кнігі паэзіі «Крамлёўскія зоры» (1945), «Добры дзень» (1948), «Зямля мая» (1952), «Песня дружбы» (1956), «Бацька мой Нёман» (1961), «Сэрца насцеж» (1965), «Цвіціце, верасы» (1975), «Зямная Случчына» (1977), «Ураджай цяпла» (1978), «Памяць дарог» (1980), а таксама вершаваная казка «Елка» (1949) і паэма для дзяцей «Прыгоды дзеда Міхеда» (1956). Выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах (1970, 1981).
    Перакладаў творы пісьменнікаў народаў СССР на беларускую мову. Аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень.
    Сяргей АСТРЭЙК.А
    Сяргей Адамавіч Астрэйка нарадзіўся 9.7. 1912 г. у вёсцы Каласаўшчына Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум (1930). Быў рэдактарам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце прамысловасці, а ў 1932—1933 гг.— навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (працаваў у слоўнікавай камісіі). У 1933 г. арыштаваны і асуджаны да пяці гадоў высылкі. Пакаранне адбываў у г. Ірбіт Свярдлоўскай вобласці. Працаваў бухгалтарам матэрыяльнага аддзела Ірбіцкага падшыпнікавага завода. У 1937 г., не адбыўшы тэрміну, арыштаваны паўторна. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г.
    Расстраляны 14.9.1937 г.
    Першыя паэтычныя творы апублікаваў у 1928 г. на старонках газеты «Чырвоная змена». Вершы друкаваліся ў часопісах «Полымя» (1930, 1931, 1965), «Чырвоная Беларусь» (1931, 1932), зборніку «Дзень паэзіі» (1965). Рукапіс першага зборніка «Смарагды кроз» не ўбачыў свету з-за арышту, рукапіс паэмы «Бенгалія» загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны.