Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Мікола АЎРАМЧЫК
Мікола (Мікалай Якаўлевіч) Аўрамчык нарадзіўся 14.1.1920 г. у вёсцы Плёсы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1938 г. паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Пры акружэнні ў чэрвені 1942 г. быў узяты ў палон і вывезены фашыстамі ў Рур на каменнавугальныя шахты. Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1949). Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя», у 1953—1980 гг.— рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Член СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).
Першыя вершы апублікаваў у 1937 г. у бабруйскай газеце «Камуніст». Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Вадовішча» (1976), рамана «У падзямеллі» (1986), «Анкета: Выбранае» (1990). Выдаў зборнік вершаў для дзяцей «Дружба» (1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і Выбраныя творы ў 2 тамах (1980).
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, Л. Украінкі, I. Франка, М. Джаліля, Г. Эміна, зборнікі вершаў С. Міхалкова «А што ў вас?» (1950), В. Бычко «Тры сястры» (1953), паэму М. Нагнібеды «Васілёк» (1961) і інш.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў».
б
Адам БАБАРЭКА
Адам Антонавіч Бабарэка нарадзіўся 14.10. 1899 г. у вёсцы Слабада-Кучынка Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і беззямельнага селяніна.
Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1918). Настаўнічаў у школах Случчыны. У час белапольскай акупацыі ўдзельнічаў у падпольнай барацьбе, быў пасаджаны ў астрог (1920). Пасля вызвалення Случчыны працаваў настаўнікам, быў членам рэўкома Пукаўскай воласці і загадваў валасным аддзелам народнай асветы. Служыў у Чырвонай Арміі (1921 —1922). У 1927 г. скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне педфака Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Адначасова з вучобай працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», настаўнічаў. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (1923). Пасля ўтварэння «Узвышша» (1926) —сакратар аб’яднання. У 1926—1929 гг. працаваў у Камуністычным універсітэце Беларусі імя У. I. Леніна выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, а з 1928 г.— асістэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ. У 1930 г. рэпрэсіраваны. Год знаходзіўся ў мінскай турме. 3 1931 г. жыў у ссылцы ў гарадскім пасёлку Слабадское (Вятчына), з канца 1934 г.— у Вятцы (цяпер г. Кіраў), працаваў бухгалтарам. У ліпені 1937 г. зноў быў арыштаваны і засуджаны тройкай НКУС на 10 гадоў выпраўленчапрацоўнага лагера. За першую справу рэабілітаваны ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР, за другую — у 1959 г. Кіраўскім абласным судом.
Памёр 10.10.1938 г. у лагернай бальніцы.
3 1920 г. пачалі з’яўляцца на старонках рэспубліканскага друку вершы, апавяданні. У 1925 г. выдаў кнігу «Апавяданні». Распрацоў-
ваў пытанні літаратуразнаўства і эстэтыкі, даследаваў літаратурны працэс (артыкулы змяшчаліся ў часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Чырвоны сейбіт», «Радавая рунь» і інш.). Шэраг прац прысвечаны творчасці Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, М. Чарота, 3. Бядулі і іншых беларускіх пісьменнікаў.
Юрый БАГДАНАЎ
Юрый Міхайлавіч Багданаў нарадзіўся 8.8. 1944 г. у горадзе Горкім (цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія) у сям’і служачых.
У 1945 г. разам з бацькамі пераехаў у Баранавічы. Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. I. Глінкі (1964). Працаваў выкладчыкам у Баранавіцкай музычнай школе. Пасля заканчэння Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве (1974) працаваў у Дзяржаўным камітэце БССР па кінематаграфіі інспектарам, намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення кінафікацыі і кінапракату. Адначасова на працягу пятнаццаці год быў рэдактарам кінабюлетэня «На экранах Беларусі». У 1988—1990 гг. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». 3 1990 г.— вядучы рэдактар у Міністэрстве культуры БССР. Член СП СССР з 1989 г.
Узнагароджаны медалём.
У друку выступае з 1964 г. Піша на рускай мове. Выйшлі кнігі вершаў «Прнзнак счастья» (1974), «Река временн» (1977), «Взлетное поле» (1981), «Берег вселенной» (1988), а таксама паэма «Красная соль» (альманах «Нстокя», Масква, 1983).
Перакладае творы беларускіх паэтаў на рускую мову.
Ірына БАГДАНОВІЧ
Ірына Эрнстаўна Багдановіч нарадзілася 30.4. 1956 г. у горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці ў сям’і служачых.
Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта (1978), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1983). 3 1983 г — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1989 г.
Друкуецца з 1973 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989). Выступае і як крытык, літаратуразнавец. У 1989 г. выйшла манаграфія «Янка Купала і рамантызм».
Максім БАГДАНОВІЧ
Максім Адамавіч Багдановіч нарадзіўся 9.12. 1891 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачага, беларускага фалькларыста, этнографа.
Раннія дзіцячыя гады правёў у Гродна (1892—1896), жыў і вучыўся ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896—1908) і Яраслаўлі (1908—1916). Скончыў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй у Яраслаўлі (1916) і восенню пераехаў у Мінск. Працаваў сакратаром губернскай харчовай камісіі. У лютым 1917 г., цяжка хворы на сухоты, выехаў на лячэнне ў Ялту.
Памёр 25.5.1917 г.
Першы твор — алегарычнае апавяданне «Музыка» — апублікаваў у 1907 г. (газета «Наша ніва»), У 1913 г. у Вільні выйшаў зборнік вершаў і паэм «Вянок» (2-е выданне, Вільня, 1927, факсімільнае выданне, Мінск, 1985). Напісаў паэмы «Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь». Выступаў і ў жанры прозы («Апокрыф» і інш.). Выдадзены «Выбраныя творы» (1940, 1946, 1952), «Творы» (1957), «Вершы» (1967, 1973, 1981, 1981 —«Школьная бібліятэка»), «Маладзік» (1968), «Выбранае» (1977), «Вянок» (выбранае, 1981), Зборы твораў у 2 тамах (1927—1928, 1968). Для дзяцей выйшла паэма «Мушка-зелянушка і Камарык — насаты Tea-
рык» (1940, 4-е выданне ў 1975). У 1970 г. паводле яго твораў пастаўлена опера «Зорка Венера» (лібрэта А. Бачылы, музыка Ю. Семянякі). Многія вершы пакладзены на музыку.
Актыўна выступаў з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі. Рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя працы прысвечаны творчасці М. Ламаносава, А. Пушкіна, М. Лермантава, К. Рылеева, У. Адоеўскага, Я. Баратынскага, М. Някрасава, А. Талстога, А. Чэхава, I. Франка, В. Брусава, Р. Тагора, Т. Гацье, Т. Шаўчэнкі, У. Самійленкі, а таксама сучасным яму рускім, беларускім і ўкраінскім пісьменнікам.
Перакладаў на беларускую мову творы антычных (Гарацыя, Авідзія), рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў (А. Пушкіна, Ф. Шылера, Г. Гейнэ, П. Верлена, Э. Верхарна, А. Майкава, А. Арвера, М. Розенгейма і інш.), песні розных народаў свету (рускіх, украінскіх, сербскіх, скандынаўскіх, персідскіх, іспанскіх, фінскіх, японскіх). На рускую мову пераклаў творы Т. Шаўчэнкі, Янкі Купалы, 1. Франка, В. Стафаніка.
Міхась БАГУН
Міхась Багун (Міхаіл Фёдаравіч Блошкін) нарадзіўся 8.11.1908 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачага.
У 1928 г. скончыў курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. Настаўнічаў у вёсцы Рожна Лепельскага раёна (1929—1930). 3 1931 г. г<рацаваў у рэдакцыі газеты
«Чырвоная Полаччына», а ў 1932—1936 гг.— у Дзяржаўным выдавецтве БССР і ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1936 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна Вярхоўным судом БССР 29.12.1954 г.
Памёр 17.2.1938 г. (па сведчанні відавочЦаў — У снежні 1937).
Першы верш апублікаваў у 1925 г. у газеце «Беларуская вёска». Выйшлі кнігі паэзіі «Рэха бур» (1931), «Рэвалюцыі» (1932), «Выбранае» (1961). Асобным выданнем выйшла апавяданне для дзяцей «Жэнька» (1934).
Пераклаў на беларускую мову раманы Л. Первамайскага «Ваколіцы» (1931, разам з
3. Астапенкам), Ф. Панфёрава «Брускі» (1932, разам з Т. Кляшторным), М. Астроўскага «Як гартавалася сталь» (1936), асобныя творы А. Пушкіна, У. Маякоўскага, Э. Багрыцкага, Я. Гашака, Р. Альберці. На словы М. Багуна напісана шэраг песень.
Юрый БАГУШЭВІЧ
Юрый (Георгій Канстанцінавіч) Багушэвіч нарадзіўся 5.5.1917 г. у горадзе Оршы ў сямЧ чыгуначніка.
У 1941 г. скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Адначасова працаваў у газеце «Сталннская молодежь». У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі на Калінінскім і Беларускім франта<, з 1943 г.— ваенны карэспандэнт. 3 1945 г.— у вайсковай газеце на Далёкім Усходзе (Карэя, Кітай). Пасля дэмабілізацыі (1949) працаваў у рэдакцыях газет «Піянер Беларусі», «Мінская праўда», «Фізкультурнік Беларусі», быў карэспандэнтам газеты «Советскяй спорт»», літкансультантам СП БССР, галоўным рэдактарам Мінскай кінастудыі навукова-папулярных і дакумёнтальных фільмаў. Член СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі, у тым ліку медалём КНДР.
Памёр 18.3.1983 г,
Першыя творы апублікаваў у 1938 г. Пісаў пераважна на рускай мове. Выйшлі аповесці «Побратнмы» (1955), «Дерево дружбы» (1959), «Повестн п рассказы» (1970), «В городке над Неманом» (1973), «Дырэктар «зялёнай школы» (1975), «Юность прншла» (1977, 1987). Прымаў удзел у напісанні гісторыі заводаў станкабудаўнічага і Мінскага аўтамабільнага.
Напісаў некалькі сцэнарыяў кароткаметражных кінафільмаў, у сааўтарстве з В. Зубам — п’есу «Сябры» (1960, пастаўлена ў 1958).
Пераклаў на рускую мову асобныя творы П. Пестрака, А. Рылько, П. Кавалёва, аповесць Р. Няхая «Сарочы лес», зборнік «Піянеры-героі» (з Б. Бур’янам).
Алесь БАДАК
Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) Бадак нарадзіўся 28.2.1966 г. у вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых.
У 1983 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Служыў у Савецкай Арміі (1984—1986). Зноў вучыўся ва універсітэце, які скончыў у 1990 г. Член СП СССР з 1990 г.