Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
га дзяржаўнага універсітэта», у часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Полымя». Аўтар дапаможніка для студэнтаў-завочнікаў «Паэтыка. Курс для завочнага педфаку» (1929—1930). Прымаў удзел у падрыхтоўцы Збору твораў М. Багдановіча ў 2 тамах (1927—1928).
Міхась БАРЭЙША
Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч) Барэйша нарадзіўся 4.1.1950 г. у вёсцы Новы Лад Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Наваполацкі нафтавы тэхнікум (1969). Працаваў машыністам, апаратчыкам на Полацкім хімічным камбінаце (цяпер вытворчае аб’яднанне «Палімір»), У 1971 —1973 гг. служыў на Балтыйскім флоце. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на камбінат. Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1981). 3 1980 г.— карэспандэнт полацкай аб’яднанай газеты «Сцяг камунізму», з 1983 г.— намеснік рэдактара. Член СП СССР з 1989 г.
Памёр 13.8.1990 г.
У друку пачаў выступаць з 1973 г. Першая кніга прозы ўвайшла ў калектыўны зборнік «Сустрэча» (1985). Другая кніга прозы «Крыніца, чыстая вадзіца» выйшла ў 1988 г.
Святлана БАСУМАТРАВА
Святлана Міхайлаўна Басуматрава нарадзілася 22.11.1946 г. у горадзе Мазыры Гомельскай вобласці ў сям’і служачых.
Дзяцінства прайшло на Магілёўшчыне. У 1958 г. сям’я выехала на цалінныя землі ў пасёлак Паспеліна Алтайскага краю, у 1962 г. пераехала ў Баранавіцкі раён. Пасля заканчэння школы (1964) працавала старшай піянерважатай Вольнаўскай васьмігадовай школы пад Баранавічамі. У 1966—1969 гг. вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (скончыла завочна ў 1986). Працавала ўчотчы-
кам у саўгасе «Савіцкі» Баранавіцкага раёна, выкладала беларускую і нямецкую мовы ў <рывошынскай і Федзюкоўскай сярэдніх школах Ляхавіцкага раёна. 3 1972 г. у Бабруйсху— швачка-матарыстка швейнай фабрыкі, паштальён, укладчыца камбіната будаўнічых матэрыялаў, карэспандэнт-арганізатар радыёвяшчання, карэспандэнт ш.маттыражнай газеты «Рабочы», кантралёр вытворчага аб’яднання «Беларусьгуматэхніка». Член СП СССР з 1982 г.
Першы верш надрукаваны ў 1960 г. (паспелінская раённая газета «За урожай» Алтайскага краю). Аўтар кніг паэзіі «Белая Бярэзіна» (1981), «Кветкі палявыя» (1985), «Званы чалавечнасці» (1988).
Алесь БАЧЫЛА
Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) Бачыла наргдзіўся 2.3.1918 г. у вёсцы Лешніца Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1934 г. скончыў Беларускі педагагічнь тэхнікум і выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1939). Восенню 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945 г. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Кры\скім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская 'рупа войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны працазаў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва» — загадчыкам аддзела, ацказным сакратаром (1946—1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952—1957). У 1951— 1952 гг.— уласны карэспандэнт «Лнтературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1957—1972 гг.— адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972—1978 гг.— старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літараіура». Член СП СССР з 1946 г.
Памёр 3.1.1983 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашіны», Дружбы народаў і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967).
Першы верш надрукаваў у 1934 г. Выйшлі кніжкі паэзіі «Шляхі» (1947), «Подых вясны» (1950), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Калючая ружа» (1962), «Асенняя аповесць» (паэма, 1965), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Снежная балада» (выбранае, 1968), «Тры багіні» (1973), «Вершы» (1974), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і зборнік гумарыстычных вершаў «Кавалер Мікіта» (1967), кніжка вершаў для дзяцей «Мне купілі самакат» (1981). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986— 1987 гг.— Збор твораў у 3 тамах.
Аўтар нарыса пра жыццёвы шлях М. Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971), кнігі «Крыло неспакою» (пошук, роздум, палеміка, успаміны).
Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (надрукавана і пастаўлена ў 1958), «Вернасць (надрукавана ў 1959), «Калючая ружа» (пастаўлена ў 1960, надрукавана ў 1962), «Калі ападае лісце» (пастаўлена ў 1968), «Зорка Венера» (пастаўлена ў 1970) і лібрэта аперэты «Паўлінка» (па аднайменнай камедыі Янкі Купалы, пастаўлена ў 1973). Песні на яго вершы ўвайшлі ў зборнік «Я сэрцам з табою» (1988).
Пераклаў на беларускую мову «Тараса Бульбу» М. Гогаля (з М. Паслядовічам, 1954), «Брэсцкую крэпасць» С. Смірнова (1967), «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А. Талстога (1952), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх і латышскіх пісьменнікаў.
Міхась БАШЛАКОЎ
Міхась (Міхаіл Захаравіч) Башлакоў нарадзіўся 27.4.1951 г. у пасёлку СтаНцыя Церуха (цяпер вёска Баштан) Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
У 1967 г. скончыў Грабаўскую сярэднюю школу і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. Пасля заканчэння вучобы (1973) працаваў настаўнікам у Нісімкавіцкай СШ Чачэрскага раёна (1973—1974), Цеменіцкай СШ на Браншчыне (1974—1975), Пракопаўскай васьмігадовай школе Гомельскага раёна (1975—1978).
Затым выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школах Гомеля (1978—1985). 3 1985 г.— карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР па Гомеліскай вобласці. Член СП СССР з 1988 г.
У 1968 г. надрукаваў першы верш. Аўтар кнігі паэзіі «Касавіца» (зборнік «Нашчгдкі», 1979) і «Начны паром» (1987).
Барыс БЕЛЯЖЭНКА
Барыс Паўлавіч Беляжэнка (Беліжэнка) чарадзіўся 5.6.1937 г. у вёсцы Промыслы Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага.
Пасля заканчэння школы працаваў старшым піянерважатым Навікоўскай сярэдняй школы Шумілінскага раёна (1955—1957). Служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце (1957— 1958). Пасля настаўнічаў, быў дырэктарам Дома піянераў і школьнікаў, супрацоўнікам бешанковіцкай раённай газеты «Зара», сакратаром партыйнай арганізацыі калгаса «Герой працы», інструктарам райкома партыі, дырэктарам Пуськаўскай васьмігодкі. У 1965 г. скончыў зазочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Загадваў Чашніцкім райана (1965—1967), працаваў намеснікам старшыні Чашніцкага райвыканкома (1967—1968). У 1970 г. скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. 3 1970 г.— інструктар, з 1972 г.— лектар, а з 1975 г.— загадчык сектара друку, тэлебачання і радыё Віцебскага абкома КПБ. У 1980—1986 гг.— загадчык аддзела абласной газеты «Вінебскі рабочы». Член СП СССР з 1979 г.
Узнагароджаны медалямі.
Друкуецца з 1958 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977). У 1977 г. у часопісе «Маладосць» апублікаваў паэму «Свята пумы», у 1988 г. у газеце «Віцебскі рабочы» — скарочаны варыянт аповесці-дэтэктыва «Каляровыя фотакарткі».
Варлен БЕЧЫК
Варлен Леанідавіч Бечык нарадзіўся 25.6. 1939 г. у вёсцы Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1960) выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў Пліскай сярэдняй школе Смалявіцкага раёна. У 1962—1966 гг.— аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ імя У. I. Леніна. 3 1966 па 1971 гг.— літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» і часопіса «Неман». 3 1972 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. 3 1981 г.— намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1971 г.
Памёр 13.11.1985 г.
Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1959 г. Выйшлі яго кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Свет жывы і блізкі» (1974), «Прад высокаю красою» (1984), кніга пра паэзію А. Куляшова «Шлях да акіяна» (1981), «Выбранае» (1989). Адзін з аўтараў «йсторнн белорусской советской лнтературы» (1977). У сааўтарстве з М. Ярошам выдаў манаграфію «Беларуская савецкая лірыка» (1979). Напісаў брашуру, прысвечаную памяці беларускіх паэтаў, загінуўшых на Вялікай Айчыннай вайне «Радзіме — радок і жыццё» (1986).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя I. Мележа (1987, пасмяротна) за кнігу «Прад высокаю красою».
Захар БІРАЛА
Захар Якаўлевіч Бірала нарадзіўся 15.2.1S06 г. у вёсцы Раўнаполле Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1928—1931 гг. вучыўся на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1934). Выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Лагойску (1934—1936). У 1936 г. рэпрэсіраваны. Знаходзіўся ў зняволенні ў Горкаўскай (цяпер Ніжагародскай) вобласці. 24 верасня 1940 г. быў вызвалены. Працаваў настаўнікам у Сенніцкай сярэдняй школе Мінскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі, працаваў на ўласнай гаспадарцы ў вёсцы Астравы Рудзенскага раёна. Пасля вызвалення Беларусі (1944) прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы, быў цяжка паранены. У 1945—1974 гг. выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў Мар’інагорскім сельгастэхнікуме. Рэабілітаваны ў 1958 г. Член СП СССР з 1980 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Друкуецца з 1925 г. Выступае пераважна ў жанры сатыры і гумару. Аўтар кніжак гумарыстычных вершаў «Смех і радасць вёскі» (1929), «Цвітуць кветкі» (1963), «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), зборніка лрыкі, сатыры і гумару «Розы і крапіва» (1986).
Пятро БІТЭЛЬ
Пятро (Пётр Іванавіч) Бітэль нарадзіўся 19.6. 1912 г. у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і паштовага служачага.
У 1931 г. скончыў настаўніцкую семінарыю ў Вільні. Працаваў настаўнікам пачатковых школ у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах (1931 —1939). Служыў у польскай арміі (1933— 1934). За перыяд 1935—1939 гг. скончыў завочна Вышэйшыя настаўніцкія курсы ў Вільні
(гістарычна-філалагічны аддзел). У 1939 г. удзельнічаў у польска-нямецкай вайне, а пасля аб’яднання Беларусі працаваў у Валожыне настаўнікам і школьным інспектарам. У час нямецкай акупацыі вывезены ў Германію (1944) і там, пасля вызвалення (1945), прызваны ў Савецкую Армію. У 1946—1947 гг. працаваў настаўнікам Забрэжскай сярэдняй школы Валожынскага раёна. Пасля звальнення з настаўніцкай працы (1947) і немагчымасці ўладкавацца на ніякую дзяржаўную працу стаў праваслаўным свяшчэннікам. У 1950 г. арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў зняволення. Адбываў тэрмін у Альжарасе Кемераўскай вобласці, у Омску і Джэзказгане. У 1956 г. звольнены датэрмінова са зняццем судзімасці. Да 1963 г. зноў, не могучы нідзе ўладкавацца, служыў у царкве. У 1963—1974 гг. выкладаў у Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёна беларускую мову і літаратуру, нямецкую мову і маляванне. Скончыў завочна беларускае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1970) і Дзяржаўныя цэнтральныя курсы завочнага навучання «Нн-яз» у Маскве (1970). Рашэннем Вярхоўнага суда БССР ад 28.11.1978 г. па справе арышту і зняволення поўнасцю рэабілітаваны. Член СП СССР з 1985 г.