• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі медалямі.
    Народны паэт БССР (1962), заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975). Ганаровы грамадзянін г. Мінска (1980).
    Памёр 24.3.1980 г.
    Друкавацца пачаў у 1926 г. у газеце «Чырвоная Полаччына». Аўтар кніжак паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар), «А дні ідуць...» (1961), «Высокія хвалі» (1962), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты — мая пчолка» (1972), «Лясы наддзвінскія» (1973, паэма), «I ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979), «Маладосць і сталасць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985).
    Для дзяцей выдаў кніжкі паэзіі «Маладым сябрам» (1961), «Наш музей» (1962, паэма), аповесць «Донька-Даніэль» (1982).
    Неаднаразова выдаваліся кніжкі Выбраных твораў (1934, 1945, 1947, 1948, 1951), выходзілі Зборы твораў у 2-х (1957, 1969), у 4-х (1965— 1966), у 7-мі (1975—1978), у 9 тамах (1987— 1992).
    Выдаў аповесць «Каландры» (1931, экранізавана ў 1934), нарысы «Ураджай» (з П. Глебкам, 1933), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), раман «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборнік апавяданняў «Разам з камісарам» (1974). Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны» (1940, пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», з Я. Рамановічам, пастаўлена ў 1944, урыўкі апублікаваны ў 1947).
    Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Бажана, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф'ева, У. Бранеўскага, Дж. Байрана і іншых паэтаў.
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1947) за цыкл вершаў і паэму «Хлеб», Дзяржаўнай 64
    прэміі СССР (1951) за зборнік вершаў «Дорога жнзнн», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959) за раман «Калі зліваюцца рэкі», Ленінскай прэміі (1962) за кнігу вершаў «А дні ідуць...», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970) за паэму «Заўсёды з Леніным» і кнігу вершаў «Між чырвоных рабін», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
    Янка БРЫЛЬ
    Янка (Іван Антонавіч) Брыль нарадзіўся 4.8. 1917 г. у горадзе Адэсе (Украіна) у сям’і чыгуначніка.
    У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Заходнюю Беларусь (вёска Загора Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці). Скончыў польскую сямігодку (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У сакавіку 1939 г. прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. У верасні 1939 г. пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон, восенню 1941 г. уцёк на радзіму. 3 кастрычніка 1942 г.— сувязны партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а з сакавіка да ліпеня 1944 г.— партызан-разведчык брыгады «Камсамолец» і рэдактар газеты «Сцяг свабоды» (орган Мірскага падпольнага райкома партыі) і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала». 3 кастрычніка 1944 г. жыве ў Мінску. Працаваў у рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісах «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 1966—1971 гг.— сакратар праўлення СП БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963— 1967, 1980—1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Канада» (1967—1990). Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1945 г.
    Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», савецкімі і польскімі медалямі.
    Народны пісьменнік БССР (1981).
    У 1938 г. пачаў друкавацца як паэт і публіцыст (віленскі беларускі часопіс «Шлях моладзі»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1946), «Нёманскія казакі» (апавяданні і нарысы), «Вераснёвая рунь» (1949), «У Забалоцці днее» (1951), «Дзеля сапраўднай радасці» (1952), «На Быстранцы» (1955), «Вачыма друга» (нарысы, 1956), «Сэрца камуніста» (нарыс, 1957), «I смех, і бяда» (сатыра і гумар, 1958), «Надпіс на зрубе» (1958), «Выбраныя апавяданні» (1959), «Мой родны кут» (1959), «Працяг размовы» (апавяданні, замалёўкі, нарысы, 1962), «Жменя сонечных промняў» (мініяцюры, 1965), «Адзін дзень» (1968), «Акраец хлеба» (1977), «Золак, убачаны здалёк» (1979), «Гуртавое» (1980), зборнікаў апавяданняў і мініяцюр «Ты жывеш» (1978), «Сёння і памяць» (1985), «Ад сяўбы да жніва» (1987), «Насцежцы — дзеці» (1988), раманаў «Граніца» (ч. I, часопіс «Полымя», 1949), «Птушкі і гнёзды» (1964). У сааўтарстве з А. Адамовічам і У. Калеснікам напісаў дакументальную кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975, па матывах кнігі пастаўлены «Хатынскі цыкл» дакументальных фільмаў). Выдаў кніжкі прозы для дзяцей «Ліпка і клёнік» (1949), «Зялёная школа» (1951), «Светлае ранне» (1954), «Пачатак сталасці» (1957), «Жыў-быў вожык» (1976), «Сняжок і Волечка» (1983). Выйшлі Зборы твораў у 2-х (1960), 4-х (1967—1968) і 5 тамах (1979—1981).
    Я. Брылю належаць таксама кнігі «Роздум і слова» (літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, 1963) і «Трохі пра вечнае» (артыкулы, творчыя партрэты, лірычны роздум, 1978). Напісаў тэксты да альбомаў «Там, дзе сінее Нарач» (1963) і «Між тых палёў...» (1968).
    Вядомы і як перакладчык з рускай, украінскай і польскай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі паасобныя творы Л. Талстога, А. Чэхава, М. Горкага, П. Бажова, Г. Траяпольскага, А. Вішні, Л. Смілянскага, А. Даўжэнкі, В. Казачэнкі, М. Канапніцкай, Э. Ажэшкі, Л. Кручкоўскага, Я. Івашкевіча, В. Жукроўскага, Т. Ружэвіча, М. Ю. Канановіча, Я. Гушчы і інш.
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) за аповесць «У Забалоцці днее», Літаратурнай
    прэміі імя Якуба Коласа (1963) за кнігу «Працяг размовы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за аповесць «Золак, убачаны здалёк».
    Атрымаў у Польшчы прэміі за пераклады польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі — імя У. Петшака (1972) і аўтарскага аб’яднання «ЗАІКС» (1975).
    Генадзь БУБНАЎ
    Генадзь Фёдаравіч Бубнаў нарадзіўся 9.5.1948 г. у вёсцы Цяляткава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і калгасніка і настаўніцы.
    У 1972 г. скончыў факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. Ламаносава. Працаваў рэдактарам Галоўнай рэдакцыі прапаганды, а з 1974 г.— старшым рэдактарам літаратурнай рэдакцыі Беларускага радыё. У 1975—1977 гг.— літсупрацоўнік, у 1977—1984 гг.— рэдактар аддзела крытыкі і бібліяграфіі, а з 1984 г.— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Неман». Член СП СССР з 1981 г.
    Дэбютаваў вершамі ў 1963 г. Піша на рускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Связуюіцая нлть» (1975), «Ржаной полдень» (1978), «Веіцнй камень» (балады і паэма, 1987), гісторыка-філасофскіх даследаванняў «Левый н правый, нлн Время уммрать н время жмть» (часопіс «Нёман», 1989) і «Красный жезл запрета, нлн Тот покой, который вы ожмдаете» (часопіс «Нёман», 1990).
    Пераклаў з беларускай мовы на рускую «Первую княгу» I. Мележа (1981), раманы-эсэ А. Лойкі «Янка Купала» (з I. Бурсавым, Масква, 1982) і «Скорнна» (Масква, 1989), аповесць I. Шамякіна «Ветвн н корнн» (1988), паасобныя творы Р. Барадуліна.
    Дзмітрый БУГАЁЎ
    Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў нарадзіўся 12.1. 1929 г. у вёсцы Сычык Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1945—1948 гг. вучыўся ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы. Працаваў настаўнікам у Крытышынскай сямігадовай школе Іванаўскага раёна і адначасова займаўся на факультэце мовы і літаратуры Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1949 г. перавёўся на стацыянарнае аддзяленне гэтага інстытута і скончыў яго ў 1952 г. Пасля вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага (1952—1955), выкладаў беларускую літаратуру ў Мазырскім педагагічным інстытуце (1955—1959), быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1959—1964). 3 1964 г,—дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1961 г.
    У друку выступае з літаратуразнаўчымі і крытычнымі артыкуламі з 1957 г. Выйшлі кнігі «Шчодрае сэрца пісьменніка» (1963), «Паэзія Максіма Танка» (1964), «Уладзімір Дубоўка» (1965), «Максім Гарэцкі» (1968), «Шматграннасць» (1970), «Зброяй сатыры, зброяй праўды» (1971), «Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць Івана Мележа» (1977), «Талент і праца» (1979), «Чалавечнасць» (1985), «Васіль Быкаў» (1987), «Арганічнасць таленту» (1989).
    Удзельнічаў у стварэнні «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964—1966).
    Адзін з аўтараў і рэдактараў вучэбнага дапаможніка для студэнтаў універсітэта «Беларуская савецкая літаратура» (ч. 1 — 1981, ч. 2 — 1982).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) за кнігу «Талент і праца».
    Яўген БУДЗІН AC
    Яўген Дамінікавіч Будзінас нарадзіўся 18.2. 1944 г. у горадзе Маскве (Расія) у сям’і служачых.
    У 1946 г. сям’я пераехала ў Вільнюс. Працоўны шлях пачаў у час вучобы ў дзевятым класе школы рабочай моладзі лабарантам Вільнюскага радыётэхнічнага вучылішча (1960— 1961). Вучыўся завочна ў радыётэхнічным інстытуце (спачатку ў Разані, пасля ў Мінску, скончыў у 1972 г.). Працаваў слесарам у Разані (1961 —1962), манцёрам Мінскага гарадскога аўтатрэста (1963—1965), цесляром, затым настаўнікам матэматыкі, рускай мовы і літаратуры вячэрняй школы ў пасёлку Светлы Цюменскай вобласці (1967—1968). 3 1968 г. на журналісцкай працы ў Мінскў: літсупрацоўнік, загадчык аддзела газеты «Знамя юностя», уласны карэспандэнт Агенцтва друку «Навіны» па Беларусі (1972— 1975), карэспандэнт часопіса «Рабочая смена» (1975—1976). 3 1982 г.— спецыяльны карэспандэнт часопіса «Дружба народов» па Беларускай ССР і Прыбалтыцы. Член СП СССР з 1986 г.
    Першы нарыс апублікаваў у 1966 г. (часопіс «Неман»). Піша на рускай мове. Аўтар кніг нарысаў, публіцыстыкі «Однн практнческнй шаг» (Масква, 1983), «Дом в сельской местноста» (Масква, 1985), «Действуюіцне лнца» (1986), «Преждевременный конфлнкт» (Масква, 1988), рамана-даследавання «Промежуточный человек» (1990).