Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Памёр 3.11.1941 г. каля Уральска.
Першы надрукаваны твор — абразок на беларускай мове «Пяюць начлежнікі» (газета «Наша ніва», 1910). У 1911 —1912 гг. друкаваў вершы на рускай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). У 1913 г. апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізавана і пастаўлена ў 1937, аднайменны балет ў 1939), «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939, часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929—1932), «Выбраныя творы» (1934). Шмат зборнікаў выбраных твораў выйшлі ў пасляваенныя гады. Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэмаі, «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добрьі!» (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951 —1953 гт. выйшаў Збор твораў у 4-х, у 1985—1989 гг.— у 5 тамах.
Выдаў даследаванне «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930).
Пераклаў з яўрэйскай на беларускую мову
аповесць Шолама-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман С. Годынэра «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу С. Каган «Апавяданні» (1940), паасобныя вершы Т. Шаўчэнкі, Ю. Будзяка.
Антон БЯЛЕВІЧ
Антон Пятровіч Бялевіч нарадзіўся 27.5.1914 г. у вёсцы Дуброўка Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Магілёўскім палітасветным інстытуце (1933—1935). Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты «За калгасы», нарысістам у газеце «Чырвоная змена», у 1939— 1945 гг.— у газеце «Звязда». У час Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім перыядычным друку, удзельнічаў у партызанскім руху на Віцебшчыне, закідваўся ў тыл ворага. У 1945—1947 гг.— загадчык аддзела паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947— 1950 гг.— нарысіст газеты «Савецкі селянін». Член СП СССР з 1943 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Памёр 11.4.1978 г.
Першы верш апублікаваны ў 1938 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). У 1945 г. у Маскве выйшаў першы зборнік паэзіі «Человек яз дубравы» ў перакладзе на рускую мову, у Мінску — вершаваная казка «Мароз-партызан». Аўтар кніжак паэзіі «На бацькоўскіх сцежках» (1946), «Свята» (1947), «Чалавек-сонца» (1947), «Паэмы» (1948), «Светач» (1950), «Дарогай шчасця» (1952), «Жывая рака» (1955), «Хлеб і нахлебнікі» (1957), «За салаўінымі гаямі» (1959), «Вясёлка над полем» (1961), «Залатыя ключы» (1963), «Высокі поўдзень» (1964), «Рэха навальніц» (1965), «Партрэт бацькаўшчыны» (1967), «Вінтоўка і плуг» (1968), «Любоў мая» (1971), «Гарынь» (1972), «А ў бары, бары» (1974), «3 Дуброўкі краіна відна» (1974), «Сонцам заручоныя» (1975), «Сонечны гадзіннік» (1978), «Сосны ў жыце» (1980), «Мой шчодры бор» (1985). Выдаў зборнік вершаваных фельетонаў «Маштабны Міка-
нор» (1963). Напісаў для дзяцей кніжкі паэзіі «Ідзі, мой сын» (1953), «Тарасікава дарожка» (1962), «Дабрадзейны асілак» (1973), «Партызанскі рыбачок», (1976), аповесць «Малюнкі маленства» (1977).
Аўтар дакументальнай аповесці «Мінай Шмыроў» (1970), кніг нарысаў «Майстры сацыялістычнага земляробства» (1939), «Сонечным шляхам» (1950), «Добрыя людзі» (1957), «Людзі робяць вясну» (1959), «3 добрай доляй заручоныя» (1960), «Хатынь: боль і гнеў» (1971), «Споведзь сэрца» (1978), кнігі літаратурных партрэтаў «Чарадзеі» (1970). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1968—1969).
Пераклаў на беларускую мову паэму А. Твардоўскага «За даллю — даль» (1962), паасобныя вершы А. Пракоф’ева, М. Бажана, А. Малышкі, I. Няходы і інш.
Рыгор БЯРОЗКІН
Рыгор Саламонавіч Бярозкін нарадзіўся 3.7. 1918 г. у горадзе Магілёве ў сям’і служачага.
Вучыўся на рабфаку, на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1936—1938). У 1938 г. працаваў загадчыкам аддзела крытыкі ў рэдакцыі часопіса «Полымя рэвалюцыі», затым — літаратурным кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР (1938— 1939), загадчыкам аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва» (1939—1941). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1941 г., быў рэпрэсіраваны. 26 чэрвеня, калі фашысцкія войскі набліжаліся да Мінска, калону зняволеных вывелі з турмы на расстрэл. Р. Бярозкіну выпала застацца жывым. Ён накіраваўся ў Магілёў і ў ваенкамаце падаў заяву ў Чырвоную Армію. Прымаў удзел у баях пад Сталінградам, на Курскай дузе, пад Кіевам і ў Карпатах, на Сандамірскім плацдарме і ў вызваленні Прагі. Быў паранены. У ліпені 1949 г. рэпрэсіраваны другі раз. Зняволенне адбываў у лагерах Казахстана і Сібіры, працуючы на будаўніцтве шахт і электрастанцый. Быў вызвалены ў лістападзе 1955 г., рэабілітаваны ў ліпе-
ні 1956 г. У 1956—1967 гг. загадваў аддзелам крытыкі і паэзіі ў часопісе «Неман» (да 1960 «Советская Отчнзна»). У 1967—1969 гг.— загадчык аддзела літаратуры рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1970—1975 гг.— літсупрацоўнік бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Член СП СССР з 1939 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памёр 1.12.1981 г.
Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1935 г. Першы зборнік артыкулаў «Паэзія праўды» выдаў у 1958 г. Затым выйшлі кнігі «Аркаднй Кулешов: Крмтнко-бяографнческнй очерк» (Масква, 1960), «Спадарожніца часу: Артыкулы аб паэзіі» (1961), «Свет Купалы: Думкі і назіранні» (1965; дапоўнены і перапрацаваны варыянт — «Мнр Купалы», Масква, 1973), «Пімен Панчанка: Крытыка-біяграфічны нарыс» (1968), «Человек на заре: Рассказ о Макснме Богдановмче — белорусском поэте» (Масква, 1970, у перакладзе на беларускую мову выйшла ў 1981), «Постаці» (1971), «Кніга пра паэзію: Выбранае» (1974), «Звенні: Творчая індывідуальнасць і ўзаемадзеянне літаратур» (1976), «Аркадзь Куляшоў: Нарыс жыцця і творчасці» (1978), «Свет Купалы. Звенні: Выбранае» (1981), «Паэзія — маё жыццё» (1989).
Змітро БЯСПАЛЫ
Змітро (Дзмітрый Аляксандравіч) Бяспалы нарадзіўся 28.8.1934 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1956 г. скончыў Рэчыцкі землеўпарадчы тэхнікум. Працаваў землеўпарадчыкам у Гродзенскай вобласці. Служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі (1958) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (скончыў у 1963). Адначасова працаваў у часопісе «Вожык» — супрацоўнікам, намеснікам рэдактара аддзела фельетонаў. 3 1972 г.— адказны сакратар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Родная
прырода», а з 1977 г.— пасля рэарганізацыі бюлетэня ў часопіс — яго галоўны рэдактар. Член СП СССР з 1974 г.
Першае гумарыстычнае апавяданне было надрукавана ў 1963 г. Піша на беларускай і рускай мовах. Выдаў зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Сякера пад лаваю» (1970), «Ад варот паварот» (1977). Для дзяцей напісаў кнігі аб прыродзе Беларусі «Лясныя хітруны» (1969; дапоўненае выданне ў 1986), «У лясной каморы» (1972), «Мядзведзеў пачастунак» (1976), «Страшны звер» (1978), «Дзіўны птах» (1981), «Казкі Сіняга лесу» (1983), «С полным лукошком: Запяскн грнбнмка» (1985), «Зверн Беловежской пуіцм» (1987), «Птнцы Беловежской пуіця» (1988).
Склаў зборнік «Беларускія народныя жарты» (1970), адзін з аўтараў фотаальбома «Пакланіся прыродзе» (1984).
в
Мікола ВАДАНОСАЎ
Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Ваданосаў нарадзіўся 4.1.1923 г. у горадзе Мінску ў сям’і ваеннаслужачага.
Дзяцінства прайшло ў вёсцы Котава Барысаўскага раёна. У 1939 г. паступіў у Мінскі дарожна-механічны тэхнікум. У Вялікую Айчынную вайну — радыст партызанскага злучэння на Маладзечаншчыне. Служыў у Савецкай Арміі, тройчы быў паранены. У 1946—1957 гг.— тэхнік на Беларускім радыёцэнтры. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959). 3 1966 г.— рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1972—1982 гг.— рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982).
Упершыню ў друку выступіў у 1948 г. Аўтар кніжак апавяданняў і аповесцей «У Баркоўскай пушчы» (1956), «Пераломнае лета» (1961), «Надзеі і здзяйсненні» (1963), «Адзінай маці сыны» (1968), «Пад чужым паролем» (1971), «Дзе віруе Бяроза» (1973), «Дзень і ўсё жыццё» (1988). Для дзяцей выйшлі кнігі «Першае знаёмства» (1954), «Аднагодкі» (1959), «Пабярэжцы» (1960), «Рачны госць» (1961), «Апошні вадзянік» (1964), «Хатабыч-малодшы» (1965), «Здарэнне на Сцюдзёнцы» (1967), «Двайная памылка» (1969), «Лясныя прыгоды» (1976), «Жыць, каб змагацца. Цімохава тайна» (1978), «Скарб Загорскай камяніцы» (1985). Напісаў зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Прынцыповы аратар» (1966), «Сам сябе падвёў» (1973), «Левыя ногі» (1983). У 1983 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Аляксандр ВАЗНЯСЕНСКІ
Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі нарадзіўся 17.7.1888 г. у сяле Чукалы Ардатаўскага раёна (Мардовія) у сям’і настаўніка.
Скончыў славяна-рускае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта (1913) і быў пакінуты пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1915—1921 гг.— асістэнт, прыват-дацэнт гісторыка-філалагічнага факультэта Растоўскага універсітэта. У 1921 —1927 гг.— дацэнт, у 1927—1930 гг.— прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пасля працаваў у Маекоўскім інстытуце кінематаграфіі, у Маскоўскім гарадскім педінстытуце, у Народным камісарыяце цяжкай прамысловасці (1930—1934). У 1934 г. быў высланы ў Ташкент, дзе да чэрвеня 1939 г. працаваў загадчыкам вучэбнай часткі курсавога навучання рабочых кадраў, эканамістам па планаванні і ўліку. 3 1939 г.— прафесар Казанскага педінстытута. 3 1940 г.— прафесар, а ў 1943—1947 гг.— дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Казанскага універсітэта імя У. I. Ульянава-Леніна. Доктар філалагічных навук, прафесар.