Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
У друку выступае з 1976 г. як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20—30-х гадоў» (1990), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983). Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны П. Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985), У. Хадыкі («На ўзвеях дзён», 1986), У. Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987—1991).
Уладзімір ВЕРАМЕЙЧЫК
Уладзімір Міхайлавіч Верамейчык нарадзіўся 1.11.1937 г. у вёсцы Петрыцкае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
У 1955 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Год працаваў старшым піянерважатым Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1956—1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (скончыў у 1964). Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай школы Рэчыцкага раёна, пасля рэарганізацыі гэтай школы ў сярэднюю (1966) —яе дырэктар. Член СП СССР з 1976 г.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалём.
Першы верш надрукаваў у 1955 г. (рэчыцкая раённая газета). Аўтар зборнікаў вершаў «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988), кнігі публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх педагогаў: Запіскі дырэктара школы» (1984).
Выступае і як сатырык.
Зоська ВЕРАС
Зоська Верас (Войцік Людвіка Антонаўна) нарадзілася 30.9.1892 г. у пасёлку Мяджыбаж Лятычаўскага раёна Хмяльніцкай вобласці (Украіна) у сям’і ваеннаслужачага.
У 1912 г. скончыла прыватную жаночую гімназію ў Гродне, у 1914 г.— агародніцка-пчалярскія курсы ў Варшаве. Удзельніца гродзенскага гуртка беларускай моладзі (1$09—1913). У 1916—1917 гг. працавала ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. 3 1923 г. жыве ў Вільнюсе. У 1924— 1929 гг.— адміністратар рэдакцыі газет Беларускай сялянска-рабочай грамады, у 1927— 1931 гг.— рэдактар дзіцячага часопіса «Заранка», у 1934—1935 гг,— дзіцячага часопіса «Пралескі», у 1928—1939 гг.— старшыня Беларускага каалератыўнага таварыства «Пчала», аднача-
сова (1934—1938) — рэдактар пчалярскага часопіса «Беларуская борць» (Вільня). Вынесла з віленскай турмы «Лукішкі» вершы М. Машары і выдала за свой кошт яго першы зборнік «Малюнкі» (1928). Член СП СССР з 1982 г.
Памерла 8.10.1991 г.
Друкавацца пачала ў 1907 г. (часопіс «Падснежнмк», Кіеў). На беларускай мове выступіла з абразкамі пад псеўданімам Мірко ў 1911 г. (газета «Наша ніва»), Аўтар «Беларуска-польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніка» (Вільня, 1924), брашуры «Гісторыя ўжывання зёлак у лячэнні» (1934), кнігі вершаў і апавяданняў для дзяцей «Каласкі» (1985). Напісала ўспаміны пра М. Багдановіча, У. Галубка, Ядвігіна Ш. і інш.
Для дзіцячага тэатра з украінскай мовы пераклала п’есы Р. Завадовіча «Князь Марцыпан» (Вільня, 1929), Ю. Ігарава «Сірата» (Вільня, 1929), з рускай — «Лясныя хаткі» В. Біянкі (Віл’ьня, 1931).
Алесь ВЕЧАР
Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч) Вечар нарадзіўся 25.3.1905 г. у вёсцы Машчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1923 г. паступіў на першы курс Слуцкага сельгастэхнікума. У 1924—1925 гг. загадваў хатай-чытальняй у вёсцы Паськова Горка Старадарожскага раёна. Пасля заканчэння агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1929) быў залічаны аспірантам навукова-даследчага Інстытута сельскай і лясной гаспадаркі БССР. Быў адным з кіраўнікоў Аршанскай філіі «Маладняка», у 1928— 1930 гг. узначальваў Мінскую філію БелАПП. У 1930—1931 гг. працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі (Віцебская вобласць). 3 1933 г. загадваў аддзелам у навукова-даследчым Інстытуце харчовай прамысловасці БССР. У 1937—1959 гг. жыў у Краснадары — працаваў загадчыкам кафедры ў Кубанскім сельскагаспадарчым інстытуце, дацэнтам, загадчыкам кафедры Краснадарскага інстытута харчовай прамысловасці.
3 1959 г.— загадчык адДзела біяхіміі раслін Інстытута біялогіі, з 1970 г.— загадчык лабараторыі біяхіміі і малекулярнай біялогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР. Акадэмік АН БССР. Доктар біялагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1978 г.
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1975). '
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў і медалямі.
Памёр 4.4.1985 г.
Першыя вершы апублікаваў у 1926 г. (часопіс «Аршанскі маладняк»). Аўтар зборнікаў вершаў «Кола дзён» (1930), «Зварот да слова» (1977), паэмы «Мая гімназія» (часопіс «Полымя», 1979). Пераклаў на беларускую мову паэму A. С. Пушкіна «Домік у Каломне» (1937).
Аўтар навуковых прац па біяхіміі раслін і тэхнічнай біяхіміі «Фізіялогія і біяхімія бульбы» (з М. Ганчарыкам, 1979), «Водородные ноны в бносфере» (1986) і інш.
Змітро BITАЛІН
Змітро Віталін (Дзмітрый Іванавіч Сергіевіч) нарадзіўся 15.7.1910 г. у горадзе Калінкавічы ў сям’і чыганачніка.
Скончыў чыгуначную дзевяцігодку ў Калінкавічах. 3 1929 г. жыў у Мінску. Працаваў радыёманцёрам, затым карэспандэнтам Радыёцэнтра БССР. Быў членам БелАПП. Вясной 1932 г. па закліку камсамола Беларусі паехаў працаваць адказньім сакратаром крычаўскай раённай газеты, а ў верасні паступіў вучыцца на творчае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута. 10.8.1933 г. быў рэпрэсіраваны і высланы ў Марыінск (Расія). Уцёк з высылкі. Мяркуецца, што служыў у арміі.
Прапаў без вестак у час Вялікай Айчыннай вайны.
3 вершамі ў друку пачаў выступаць у 1930 г. (газета «Піянер Беларусі»), Аўтар зборніка вершаў «Будзем жыць!» (1932). Перакладаў з рускай мовы.
Васіль BIT KA
Васіль Вітка (Цімох Васільевіч Крысько) нарадзіўся 16.5.1911 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Слуцкай прафтэхшколы (1928) працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929— 1930), рэдакцыях газет «Камуніст» (Бабруйск, 1930—1933), «Ударнік» (Жлобін, 1933—1935), «Чырвоная змена» (1935— 1937), «Літаратура і мастацтва» (1937—1938) і часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1938—1939). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення СП БССР. 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», а з 1942 г.— у аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КПБ рэдактарам масавых выданняў для акупіраваных раёнаў. Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». 3 дня ўтварэння часопіса «Беларусь» (студзень 1944) працаваў яго адказным сакратаром, з 1948 г.— намеснікам, з 1951 г.— галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1957— 1974 гт.— галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». У 1974—1987 гг.— член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Член СП СССР з 1943 г.
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума — «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970).
Друкавацца пачаў у 1928 г. Першы зборнік вершаў «Гартаванне» выдадзены ў 1944 г. у Маскве. Затым выйшлі зборнікі паэзіі «Поўдзень» (1946), «Вернасць» (1953), «Ружа і штык» (1958), «Паверка» (1961), «Вершы» (1968), «Беларуская калыханка» (1971), «Праводзіны лета» (1972), «Вышыні святла» (1977), «Случчына» (1981), «Трэція пеўні» (1988), збор нік сатыры і гумару «Для дома, для альбома і трохі для эпохі» (1983). Для дзяцей выдаў кніжкі паэзіі і вершаваных казак «Вавёрчына
гора» (1948), «Буслінае лета» (1958), «Казка пра цара Зубра» (1960), «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), «Казкі» (1968, 1976), «Чытанка-маляванка» (1971), «Хто памагае сонцу» (1975), «Ладачкі-ладкі» (1977), «Мы будуем метро» (1979), «Мінскія балады» (1982), «Казкі і краскі», «Госці», «Загадка пра зярнятка» (усе 1984), «Дзецям» (выбраныя творы ў дзвюх кнігах, 1986), «Свята дружбы» (1987), зборнік апавяданняў «Зайчык-вадалаз» (1962). У 1973 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Аўтар п’ес «Прамень будучыні» (1948), «Шчасце паэта» (1951, пастаўлена ў 1952).
Напісаў многа літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў на маральна-этычныя і выхаваўчыя тэмы. У 1977 г. выдаў кнігу дзённікаў, нарысаў і апавяданняў «Дзеці і мы», у 1982 г,— кнігу «Урокі», у 1988 г.— «Азбука душы». Адзін з аўтараў чытанак «Роднае слова» для 1 (1969), 2 (1970) і 3 (1988) класаў.
На беларускую мову пераклаў паэму У. Маякоўскага «Добра!» (1940, з Р. Лыньковым), «Паны Галаўлёвы» М. СалтыНова-Шчадрына (1956), кнігу В. Сухамлінскага «Блакітныя жураўлі» (1971), творы рускіх, украінскіх, латышскіх, балгарскіх і польскіх пісьменнікаў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972) за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка». У 1978 г. узнагароджаны міжнародным ганаровым дыпломам імя Х.-К. Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс дацкага казачніка.
Юрка ВІЦЬБІЧ
Юрка Віцьбіч (Георгій Шчарбакоў) нарадзіўся 15.6.1905 г. у горадзе Веліжу (Расія) у сям’і святара.
Вучыўся ў гімназіі і педагагічным тэхнікуме. У 1922—1933 гт. працаваў у Маскве на хімічных заводах. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў на акупаванай тэрыторыі, быў членам так званага Цэнтральнага ўрада Беларускага культурнага згуртавання, выступаў у друку э артыкуламі па гісторыі Беларусі.
Быў прызначаны рэдактарам літаратурна-мастацкага часопіса «Узвышша», ніводнага нумара якога так і не выйшла. Жыў у Германіі, потым у ЗША. У 1939 г. быў прыняты ў члены СП СССР.
Памёр у 1975 г. .
Першае апавяданне надрукаваў у 1929 г. (часопіс «Узвышша»), Аўтар кніг прозы «Смерць Ірмы Лаймінг» (1932), «Формула супраціўлення касцей» (1937). У эміграцыі выдаў кнігу гістарычных нарысаў «Плыве з-пад Святое гары Нёман» (Мюнхен, 1956) і зборнік артыкулаў на рускай мове «Мы дойдем» (НьюЙорк, 1975), надрукаваў у перыядычным друку шэраг апавяданняў.
Мікола ВІШНЕЎСКІ
Мікола (Мікалай Аляксеевіч) Вішнеўскі нарадзіўся 28.3.1910 г. у горадзе Гомелі ў сям’і рабочага.
У 1931 г. скончыў Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум і стаў працаваць у газеце «Звязда». У 1932—1933 гг. вучыўся ва Усесаюзным інстытуце кінематаграфіі, потым зноў працаваў у «Звяздзе». У 1939 г. накіраваны на працу ў вілейскую абласную «Сялянскую газету». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны служыў у будаўнічым батальёне, потым у рэдакцыях франтавой газеты «За свабодную Беларусь», сатырычнага лістка «Партызанская дубінка». 3 лістапада 1942 г.— спецкарэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь», з 1944 г.— загадчык сельскагаспадарчага аддзела, уласны карэспандэнт газеты «Звязда», а ў 1952—1967 гг.— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі». Член СП СССР з 1952 г. ■