• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкі двухсерыйны тэлефільм «Рэха ў пушчы» (1977), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (1985) і 40 дакументальных фільмаў: «Дарога без пры-
    валу» (1964, з Р. Няхаем), «Балада пра маці» (1965), «Бацька Нёман» (1966), «Арліная крыніца» (1966), «Генерал Пушча» (1967), «Белая вежа» (з С. Сплашновым, 1968), «Там, за ракой — Дзяржынава» (1968), «Агонь» (1969), «Таямніца Івянецкай пушчы» (1970), «Я — крэпасць, вяду бой» (1972), «А зязюля кукавала» (1972), «Магілёў — дні і ночы мужнасці» (1974), «Гарызонты дарог» (1977), «Навальнічная далеч памяці» (1985) і інш.
    Выступае і як перакладчык. У яго перакладзе на беларускую мову асобнымі выданнямі выйшлі М. Лермантаў «Каўказскі палоннік» і «Баярын Орша» (паэмы, 1950), Ю. Тувім «Падарунак дзецям» (1956, з С. Дзяргаем), Э. Межэлайціс «Паэма братэрства» (з М. Калачынскім, 1958), П. Варанько «Хлопчык Памагай» (1958), Д. Белавус «Птушыныя галасы» (1960), М. Нагнібеда «Званы Хатыні» (1973) і «Матулям з Расон» (1979). Пераклаў паасобныя вершы У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага і інш. Склаў зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за паэму «Вецер з Волгі», Дзяржаўнай прэміі БССР (1968) за кінасцэнарый «Генерал Пушча».
    Вера ВЯРБА
    Вера Вярба (Гертруда Пятроўна Сакалова) нарадзілася 14.1.1942 г. у вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачых.
    У 1964 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працавала ў аддзеле прапаганды літаратуры Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта Савета Міністраў БССР па друку (1969—1971), у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1972—1977), у часопісе «Беларусь» (1980—1983). Член СП СССР з 1964 г.
    3 першымі вершамі выступіла ў друку ў 1958 г. (часопісы «Полымя», «Вясёлка», «Работніца і сялянка»), Аўтар зборнікаў паэзіі «Вочы вясны» (1962), «Белыя пісьмы» (1967),
    «Высакосны год» (1969), «Сіняя бухта» (1975), «Альфа» (1978), «Мая маленькая планета» (1982), «Яраслаўне» (1986). Выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Пралеска» (1968). У 1976 г. выйшла «Выбранае», у 1987 г.— кніжка выбранай паэзіі «Белыя пісьмы». Яе верш «Ручнікі» (музыка М. Пятрэнкі) стаў папулярнай песняй.
    Пераклала на беларускую мову аповесць Р. Фраермана «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» (1975).
    Анатоль ВЯРЦІНСКІ
    Анатоль Ільіч Вярцінскі нарадзіўся 18.11.1931 г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1956 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 г. пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». У 1967—1982 гг.— літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У 1986—1990 гт.— галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». 3 1990 г.— народны дэпутат БССР. З’яўляецца намеснікам старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, членам Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР. У складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у 1977 г. у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1964 г.
    Дэбютаваў з вершамі ў 50-я гг. (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Выдаў кнігі вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» . (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З’яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981).
    Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).
    Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).
    Напісаў п’есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы • сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест — друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п’ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».
    Пераклаў на беларускую мову п’есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Йоркская сірэна».
    МІКОЛА ГАЙДУК
    Мікола (Мікалай Раманавіч) Гайдук нарадзіўся 29.5.1933 г. у вёсцы Кабылянка Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям’і.
    У 1951 г. скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова. Два гады працаваў у гміннай управе. 3 1953 г. вучыўся ў СССР на філалагічным факультэце ва універсітэтах Растова-наДоне, Ленінграда, Мінска. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1959) працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім спачатку як настаўнік беларускай і лацінскай моў, а з 1965 г.— дырэктарам ліцэя. У 1959—1964 гг. адначасова выкладаў беларускую літаратуру на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. У 1971—1986 іт.— публіцыст, у 1986—1988 гг.— намеснік галоўнага рэдактара газеты «Ніва» (Беласток). Член Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» з 1958 г. Член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1985 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым крыжам і Сярэбраным крыжам заслугі і медалямі.
    Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986).
    У друку выступіў з вершам на беларускай мове ў 1957 г. (газета «Ніва»). Выдаў на беларускай мове зборнік вершаў «Ціш» (Беласток, 1988). Піша апавяданні, на польскай мове выдаў «Белавежскія паданні» (Беласток, 1990). Выступае як публіцыст, літаратуразнаўца і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Сабраў у наваколлі Белавежы і апрацаваў збор-
    нік беларускіх народных казак, легенд і паданняў «Аб чым шуміць Белавежская пушча» (1982). Сааўтар (з Л. Гайдук) падручнікаў па беларускай мове для 3, 4, 5 класаў (1962—1987) (па 3 выданні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5—8 класаў беларускай пачатковай школы» (1975).
    Платон ГАЛАВАЧ
    Платон Раманавіч Галавач нарадзіўся 18.4. 1903 г. у вёсцы Пабокавічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Застаўшыся без маці, з сямі год наймаўся за пастуха. У 1922—1923 іт.— інструктар Барысаўскага павятовага камітэта камсамола. У 1926 г. скончыў Камуністычны універсітэт Беларусі імя У. I. Леніна ў Мінску і стаў працаваць загадчыкам аддзела ЦК ЛКСМБ, з 1928 г. быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ і рэдактарам газеты «Чырвоная змена». 3 лістапада 1929 да сакавіка 1930 г.— намеснік наркома асветы БССР. Адзін з кіраўнікоў літаратурных арганізацый «Маладняк», БелАПП. У розны час рэдагаваў часопісы «Маладняк», «Полымя». Абіраўся членам ЦК КПБ (1927— 1930) і членам ЦВК БССР (1927—1935). У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны 25.7.1956 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Расстраляны 29.10.1937 г.
    Пачаў друкавацца з 1921 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Дробязі жыцця» (1927), «Хочацца жыць» (1930), «Апавяданні» (1934), аповесцей «Вінаваты» (1930), «Спалох на загонах» (1930), «Даляры» (1931), «Носьбіты нянавісці» (1936, часопіс «Полымя рэвалюцыі»), «Яны не пройдуць!» (1937, часоггіс «Полымя рэвалюцыі»), рамана «Праз гады» (1935, перавыданы ў 1936, 1984), нарыса пра будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала «Ад Мядзведжай гары да Белага мора» (1934). У 1958 г. выйшаў Збор твораў у 3 тамах. У 1963 г. часопіс «Полымя» надрукаваў «Пісьмы Платона Галавача».
    Віктар ГАЛАЎЧЫНЕР
    Віктар Якаўлевіч Галаўчынер нарадзіўся 28.6. 1905 г. у г. Мінску ў сям’і настаўніка.
    У 1926 г. скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938), Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932). У 1938— 1939 гг.— выкладчык тэатральнага вучылішча ў Мінску, у 1939—1942 гг.— рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1942—1946 гг.— мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, у 1946—1948 гг.— галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага тэатра БССР. 3 1949 г.— галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільнюса.
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
    Народны артыст БССР (1944) і Літоўскай ССР (1959).
    Памёр 15.7.1961 г.
    У 1925 г. апублікаваў першы твор — п’есу «Гаўрош» па матывах рамана В. Гюго. Аўтар п’ес «Велікадушнасць» (пастаўлена ў 1935), «Урок жыцця» («Жыццё вучыць», пастаўлена ў 1942), «Да вяршынь» (1946), «Прафесар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык.
    Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ
    Ніна Васільеўна Галіноўская нарадзілася 18.12. 1935 г. у вёсцы Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1955 г. скончыла Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Брэсцкай вобласці, дзіцячага дома ў мястэчку Лунна Гродзенскай вобласці (1955— 1958), карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962—1963), карэктарам друкарні выдавецтва «Звязда» — затым выдавецтва ЦК КПБ (1963— 1967). У 1967—1968 гг.— рэдактар мастацкіх
    фільмаў газеты «Кннонеделя Ммнска». Член СП СССР з 1985 г.
    Першы верш апублікавала ў 1958 г. (скідальская раённая газета «Красное знамя»), Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніка «Калі ветрык спачывае» (1985).
    Леанід ГАЛУБОВІЧ
    Леанід Міхайлавіч Галубовіч нарадзіўся 12.8. 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна (1967), затым слуцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 97 (1969) працаваў электрыкам на Жабінкаўскім цукровым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1970— 1972). Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1989 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. 3 1989 г.— рэдактар літаратурна-драматычных праграм на Беларускім тэлебачанні. Член СП СССР з 1984 г.