Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памёр 17.9.1977 г.
У друку выступіў у 1924 г. з нарысамі. Пісаў на рускай мове. Выйшлі аповесці «Где сходятся берега» (Масква, 1931) і «Простуда» (Масква, 1932), раман «Узлы» (Масква, 1933), аповесці «Огонь над Калмчевкой» (Чкалаў, 1955), «Завтрашняй день пннадлежнт тебе» (Масква, 1966), «Повестн» (1979).
Якаў ГЕРЦОВІЧ
Якаў Бенцыянавіч Герцовіч нарадзіўся 1.1. 1910 г. у вёсцы Сяліба Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і рабочага.
Працоўны шлях пачаў дванаццацігадовым хлапчуком на лесапільным заводзе «Кастрычнік» у Асіповіцкім раёне, быў конюхам у калгасе. У 1936 г. скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Мінску. Працаваў журналістам. У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт газет Заходняга, а затым 3-га Беларускага франтоў. Пасля вайны працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда», з 1953 г.— у часопісе «Вожык», у 1967—1970 гг.— намеснік галоўнага рэдактара гэтага часопіса. Член СП СССР з 1948 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памёр 21.4.1976 г.
Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў у 1927 г. 3 рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі выступаў з 1934 г. Аўтар нарыса «Анастасня Мнцкевнч» (1939), зборнікаў артыкулаў «На перадавых пазіцыях» (1957), «Літаратура і жыццё народа» (1960), «Герой і сучаснасць» (1963), «Пісьменнікі, кнігі, героі» (1966), «Творчае крэда» (1970).
Напісаў кніжку гумарэсак «Не пугай адзінай» (1969). Выдаў франтавыя нататкі «На вайне як на вайне» (1969).
Міхаіл ГЕРЧЫК
Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч) Герчык нарадзіўся 7.6.1932 г. у горадзе Бабруйску ў сям’і рабочага.
У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і малодшым братам быў у эвакуацыі ў калгасе імя Мічурына Нова-Пакроўскага раёна Арэнбургскай (тады Чкалаўскай) вобласці, працаваў у сельскай гаспадарцы. Восенню 1944 г. сям’я вярнулася дадому. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай (1953), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факуль-
тэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1958). Працаваў у піянерскай газеце «Зорька», быў рэдактарам на Беларускім радыё. 3 1964 г.— рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г,-— старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1964 г.
У друку выступае з 1949 г. (верш у газеце «Зорька»), Піша на рускай і беларускай мовах. Выдаў для дзяцей аповесці «Ветер рвет паутнну» (1963), «Портрет Фнделя» (1964), «Повесть о золотой рыбке» (1968), «Солнечный круг» (1970), зборнікі аповесцей і апавяданняў «Земное прнтяженне» (1965), «Ветка зеленого дерева» (1977), «Дзе жывуць чараўнікі» (1980), «Самое сянее небо» (1982). Аўтар раманаў «Отдаешь навсегда» (1970, адзначаны прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага), «Обретенне надежды» (1976), «Вяртанне да сябе», дакументальна-публіцыстычнай аповесці «Час гаспадароў» (1983), сцэнарыя мастацкага фільма «Научнсь танцевать» (1985).
Васіль ПГЕВІЧ
Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 3.1.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. Горкага. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. 3 1970 г.— карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970—1977 гг.— інжынер Барысаўскага шклозавода імя Ф. Э. Дзяржынскага. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). 3 1979 па 1981 г. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1981 г.-^ у часопісе «Маладосць», з 1988 г.— загадчык аддзела прозы часопіса. Член СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі
ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».
Ні.і ГІЛЕВІЧ
Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30.9.1931 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Першыя гады пасля вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Мінска. У 1956 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, пасля аспірантуру пры ім. 3 1960 па 1986 г.— супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага універсітэта. 3 1958 да 1963 г. працаваў таксама літкансультантам газеты «Звязда». 3 1980 да 1989 г,— першы сакратар праўлення СП БССР. 3 1989 г.— старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар бюлетэня ТБМ «Наша слова». 3 чэрвеня 1990 г.— старшыня пастаяннай Камісіі Вярхоўнага Савета БССР па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1985—1990). У 1990 г. выбраны народным дэпутатам БССР. Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Кандыдат філалагічных навук. Прафесар. Член СП СССР з 1954 г.
Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны і інш., балгарскіМ ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені, ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай.
Упершыню ў друку з вершамі выступіў у 1946 г. Яму належаць кнігі паэзіі «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959),
«Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «У добрай згодзе» (лірыка, гумар і сатыра, 1979), «Святлынь» (1984), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэннем» (1986), раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), а таксама зборнікі сатыры і гумару «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці 2» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974), «Кантора» (1989), «Дыялог на хаду» (1990). Выдаў зборнікі вершаў і паэм для дзяцей «Сцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). „
Выдаў зборнік п’ес «Начлег на буслянцы» (1980) і аповесць «Перажыўшы вайну» (1988).
Аўтар кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка») (1962), «Наша родная песня» (1968), «3 клопатам пра песні народа» (1970), «Паэтыка беларускай народнай лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956—1976» (1977), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978), зборнікаў літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу» (1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне і працяг» (1990).
Укладальнік і навуковы рэдактар фальклорных зборнікаў «Песні сямі вёсак» (1973), «Песні народных св'ят і абрадаў» (1974), «Лірычныя песні» (1976), «Лірыка беларускага вяселля» (1979), «Народныя казкі, байкі, апавяданні і мудраслоўі» (1983).
Працуе ў галіне перакладу. У яго перакладзе з балгарскай выйшлі аповесць П. Вежынава «Сляды застакЯіца» (1960), раман С. Даскалова «Свая зямля» (1961) і яго ж зборнік апавяданняў «Любча-безбілетнік» (1959), зборнік «Балгарскія народныя песні» (1961), анталогія сучаснай паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык»
(1968), анталогія класічнай паэзіі «Хай зорыць дзень!» (з А. Разанавым, 1973), анталогія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень». (1978), кніга лірыкі Н. Вапцарава «Песня пра чалавека» (1982), Хр. Радзеўскага «Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы» (1985), Г. Джагарава «Зямля — як чалавечая далонь» (1984), Л. Леўчава «Мелодыя для флейты» (1990). Пераклаў многія творы X. Боцева, I. Вазава, П. Яварава, Н. Вылчава, А. Германава, I. Давыдкава, Д. Методзіева, А. Стаянава і інш. У 1978 г. выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі XIX— XX ст. «Маці мая, Славенія». У 1970 г.— казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх», у 1980 — зборнік югаслаўскай паэзіі «Па камянях, як па зорах», у 1985 — кніга лірыкі О. Жупанчыча «У вечным дазоры». Перакладае таксама з рускай, украінскай, польскай, сербахарвацкай, лужыцкай і іншых моў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкую дзейнасць і Міжнароднай прэміі імя X. Боцева (1986) за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку.
Мікола ГІЛЬ
Мікола Гіль (Мікалай Сымонавіч Гілевіч) нарадзіўся 15.6.1936 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1959). Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Мінскай студыі тэлебачання (1960—1961), літсупрацоўнікам, а потым загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1961 —1972). Некаторы час загадваў аддзелам у рэдакцыі бюлетэня «Родная прырода» (1972), быў супрацоўнікам аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць» (1972—1977). 3 1977 г.— адказны сакратар, з 1982 г.— намеснік галоўнага рэдактара, з 1990 г.— галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член СП СССР з 1975 г.
Як журналіст пачаў актыўна выступаць з 1957 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1962 г.
(газета «Літаратура і мастацтва»), Выдаў кнігі апавяданняў, аповесцей «Ранішнія сны» (1973), «Таццянін чэрвень» (1978), «Пуд жыта» (1982), «Тэлеграма з Кавалевіч» (1984), нарысаў «Пасеянае — узыдзе» (1985), «Камандзіроўка у Вішанькі» (1987), «Кім і Валерыя» (1988), казку-быль «На лясной вуліцы» (1975), зборнік апавяданняў для дзяцей «Самы галоўны Чалавек» (1980) і аповесць у апавяданнях пра лётчыка-касманаўта СССР П. Клімука «Ёсць на зямлі крыніца» (1983).