Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Аўтар сцэнарыяў дакументальных і відавых фільмаў «Памяццю сэрца» (1962), «Паэт у дарозе» (1963), «Паўлік і партфель» (1963).
Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў аповесць М. Носава «Дзённік Колі Сініцына» (1955), раман У. Кочатава «Браты Яршовы» (1960), паасобныя творы А. Голубевай, А. Кавінькі.
Міхайла ГРАМЫКА
Міхайла (Міхаіл Аляксандравіч) Грамыка нарадзіўся 12.11.1885 г. у вёсцы Чорнае Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і разначынца.
У час вучобы ў Магілёўскай гімназіі ўдзельнічаў у рабоце нелегальнага гуртка, які знаходзіўся пад уплывам магілёўскай арганізацыі РСДРП. У 1905 г. паступіў у Маскоўскі універсітэт на медыцынскі факультэт, затым перавёўся на фізіка-матэматычны па спецыяльнасці геалогія. У 1905 г. удзельнічаў у маскоўскім снежаньскім паўстанні. У 1906—1907 гг. уваходзіў у сялянскую арганізацыю пры Магілёўскім акруговым камітэце РСДРП. Пасля закан-
чэння універсітэта (1911) настаўнічаў у Адэсе ў прыватным камерцыйным вучылішчы, у жаночых гімназіях, у 1920 г. быў загадчыкам школы-інтэрната для беларусаў-бежанцаў. У 1921 —1930 гг. працаваў у Інбелкульце, выкладаў геалогію ў Белпедтэхнікуме, быў дацэнтам кафедры геалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Адным з першых браў удзел у пошуках нафты на Палессі. У 1930 г. рэпрэсіраваны і сасланы ў Іванава-Вазнясенск. Пасля заканчэння тэрміну ссылкі (1936) пераехаў з сям’ёй у Запалярны Кіраўск, дзе працаваў у горным тэхнікуме. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў г. Чусовым Пермскай вобласці. Праз год пераехаў ва Удмурцію. Займаў розныя пасады, у тым ліку дацэнта Удмурцкага педінстытута (Іжэўск). У 1948—1952 гг. зноў працаваў у Запалярным горным тэхнікуме. Апошнія гады жыў у г. Хімкі пад Масквой. Рэабілітаваны 15.11.1957 г. Член СП СССР з 1965 г.
Памёр 30.6.1969 г.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1907 г. (пісаў спачатку на рускай мове). У 1922 г. апублікаваў у часопісе «Полымя» паэму «Гвалт над формай», у 1927 г. выйшлі кнігі паэзіі «Плынь» (вершы і паэмы) і «Дзве паэмы». Аўтар п’ес «Змітрок з Высокай Буды» (1918), «Скарынін сын з Полацка» (пастаўлена ў 1926), «Каля тэрасы» (1929, пастаўлена ў 1927, у новай рэдакцыі выйшла ў 1975), «Віно бушуе» (1929), «Над Нёманам» (пастаўлена ў 1927), «Воўк» (1930). У 1967 г. выдадзена «Выбранае», у 1987 г.— «Родная пушча» (п’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты).
Выступаў як крытык з артыкуламі пра творчасць М. Багдановіча, пра пастаноўку «Цара Максімільяна» і інш.
Апублікаваў на беларускай мове падручнікі «Пачатковая геаграфія» (1923, 4 выданні), «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (ч. 1 — Крышталаграфія, ч. 2 — Мінералогія, 1926).
Перакладаў творы Л. Талстога, У. Сасюры.
Пятрусь ГРАНІТ
Пятрусь Граніт (Іван Пятровіч Івашэвіч) нарадзіўся 24.1.1909 г. у вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1927—1939 гг. працаваў брукаром, у 1930 г. уступіў у рады КПЗБ. Прымаў удзел у нелегальным з’ездзе беларускіх пісьменнікаў у Вільні (1933). За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся ўладамі буржуазнай Польшчы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў старшынёй Беліцкага сельсавета (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскай брыгады «Барацьба» на Гродзеншчыне, выступаў у партызанскім друку з вершамі. Пасля вайны скончыў завочна Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1950), працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945—1971).
Памёр 14.1.1980 г.
У друку ўпершыню выступіў з вершам у 1933 г. («Беларуская газета»). Першая кніжка паэзіі «Над хвалямі Нёмана» была падрыхтавана да друку ў 1939 г., але не выйшла ў сувязі з вайной. Аўтар зборніка паэзіі для дзяцей «Сцяжынка» (1978), нізкі вершаў апублікаваны ў зборніках «Сцягі і паходні» (1965), «Ростані волі» (1990).
Сяргей ГРАХОЎСКІ
Сяргей Іванавіч Грахоўскі нарадзіўся 25.9.1913 г. у сяле Нобель Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і.
Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў мястэчку Глуск Магілёўскай вобласці. Працаваць пачаў у 1930 г. рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1935 г. скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё.
У 1936 г. быў рэпрэсіраваны, 10 гадоў знаходзіўся ўлагеры (Горкаўская вобласць). Пасля
вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949). Быў паўторна арыштаваны і па ранейшым абвінавачванні высланы на вечнае пасяленне ў Новасібірскую вобласць, дзе працаваў настаўнікам. Пасля рэабілітацыі (19.10. 1955) працаваў на Беларускім радыё (1956— 1957 гг.), загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Бярозка» (1957—1959). Быў літаратурным кансультантам СП БССР (1959—1960), літаратурным рэдактарам часопіса «Вясёлка» (1960— 1973), у 1973—1974 гг.-— адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП СССР з 1956 г.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983).
Узнагароджаны медалямі.
Першы верш надрукаваў у 1926 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «Зачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «I радасць і боль» (1988).
Выдаў нарыс «Горад маладосці» (1960), зборнік апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальныя аповесці «Рудабельская рэспубліка» (1968, паводле аповесці пастаўлены спектакль у 1968, твор экранізаваны ў 1972), «Суровая дабрата» (1977), аповесці «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігу ўспамінаў «Так і было» (1986). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972). У 1973 і ў 1983 гг. выдаваліся Выбраныя творы ў 2 тамах.
Выступае і як публіцыст. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972).
На беларускую мову пераклаў «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р. Тагора (1958),
«Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцловы, Т. Масэнкі, М. Нагнібеды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і іншых паэтаў.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды».
Анатоль ГРАЧАНІКАЎ
Анатоль Сымонавіч Грачанікаў нарадзіўся 8.9. 1938 г. у вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і служачага.
Пасля заканчэння ў 1960 г. Гомельскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту працаваў на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе (1960—1962), намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкома камсамола (1962—1965), першым сакратаром Гомельскага гаркома камсамола (1965—1967). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969). У 1969—1971 гг.— загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва», а у 1971 —1976 гг.— намеснік старшыні праўлення СП БССР. 3 1976 г.— галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 г.— часопіса «Бярозка», з 1982 г.— часопіса «Маладосць». Член СП СССР з 1965 г.
Памёр 7.3.1991 г.
Упершыню выступіў у друку ў 1957 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная лара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты...» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (вершы і паэмы, 1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю» (1986), «Жнівень-45» (1990). Выданы на рускай мове зборнік паэзіі «Звезды н курганы» (Масква, 1976) адзначаны прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага (1978). Напісаў кніжку сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988). Выдаў кніжкі для дзяцей «Казка пра Іванаганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і ля-
таючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988). У 1988 г. выйшла «Выбранае».
Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан — значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара».
Мікола ГРОДНЕЎ
Мікола (Мікалай Пятровіч) Гроднеў нарадзіўся 25.10.1929 г. у вёсцы Старая Алешня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме фізкультуры. У 1953 г. скончыў гістарычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. Чкалава. Быў школьным інспектарам у Вілейскім райана, дырэктарам Куранецкай сярэдняй школы рабочай моладзі (1954—1956). Працаваў у радашковіцкай раённай газеце «Сцяг Ільіча» (1957—1959), быў уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». 3 1961 г.— у аддзеле фельетонаў рэдакцыі часопіса «Вожык», у 1968—1984 гг.— рэдактар аддзела нарысаў часопіса «Беларусь», у 1984—1989 гг.— адказны сакратар бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Член СП СССР з 1964 г.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1954 г. Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «За бацькоўскім парогам» (1960), «Цяжкае шчасце» (1963), «Вясна была...» (1968), «Заручыны» (1972), «Высокі поўдзень» (1974), «Зоркаўкі» (1975), «Што скажуць людзі» (1975), «Салодкі боль» (1977), «Крок да тайны» (1983), «Нязведаная даль» (1989), зборнік гумарыстычных апавяданняў «Клін клінам» (1979).
Клім ГРЫНЕВІЧ
Клім Лазаравіч Грыневіч нарадзіўся 18.2.1912 г. у вёсцы Шасцёраўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.