Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Эсфір ГУРЭВІЧ
Эсфір (Эся Саламонаўна) Гурэвіч нарадзілася 22.11.1921 г. у мястэчку Татарск Мсціслаўскага павета (цяпер Манастыршчанскі раён Смаленскай вобласці, Расія) у сямЧ шаўца.
Скончыла літаратурны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У. I. Леніна (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны — медыцынская сястра ў ваенным шпіталі Заходняга, а затым 3-га Беларускага франтоў. У 1946—1949 гг. вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. 3 1950 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук. Член СП СССР з 1977 г.
Узнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
У друку выступае з 1948 г. Аўтар манаграфій «Творчая гісторыя раманаў М. Астроўскага» (1957), «Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967)» (1970), «Пафас гераізму»
(1979), «Детская лнтература Белорусснм» (Масква, 1982), «Янка Маўр: Нарыс жыцця і творчасці» (1983), «Боль н тревога нашн» (1986). У сааўтарстве з Л. Гарэлік, Т. Грамадчанка і інш. напісала кнігу «Сучасная літаратура і чытач» (1988). Адзін з аўтараў «йстормн белорусской советской лнтературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981 — 1982).
Сяргей ГУСАК
Сяргей Адамавіч Гусак нарадзіўся 2.4.1930 г. у вёсцы Іванкаўшчына Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1955 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў настаўнікам Жалудоцкай сярэдняй школы на Гродзеншчыне (1955— 1956). У 1956—1958 гг.— выкладчык беларускай мовы і літаратуры Воўчынскай, завуч Малазводскай сярэдніх школ Высокаўскага раёна (цяпер Камянецкага), з 1958 г.— загадчык Высокаўскага райана. У 1959 г. залічаны ў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. I. Леніна. Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі (1960— 1962), начальнікам навучальна-метадычнага аддзела Міністэрства асветы БССР (1962— 1965), выкладчыкам беларускай літаратуры ў БДУ імя У. I. Леніна (1965—1968). 3 1967 г.— намеснік дэкана філалагічнага факультэта БДУ імя У. I. Леніна, у 1968— 1969 гг.— рэктар Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A. С. Пушкіна. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1968 г.
Памёр 20.12.1969 г.
У друку як крытык пачаў выступаць у 1961 г. Аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса «Аляксей Кулакоўскі» (1967) і кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Пафас праўды» (1973).
Сілан ГУСЕЎ
Сілан (Сіла Нічыпаравіч) Гусеў нарадзіўся 14.8.1897 г. у вёсцы Калясянка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Быў батраком у памешчыка, з 1913 г. працаваў на суконнай фабрыцы ў Пецярбургу. За распаўсюджанне рэвалюцыйных пракламацый у 1914 г. высланы этапам на радзіму. Працаваў на пабудове чыгункі, служыў на Балтыйскім флоце. У пачатку кастрычніка 1917 г. прыкамандзіраваны на крэйсер «Аўрора». Прымаў удзел у штурме Зімняга палаца. Служыў
у Чырвонай гвардыі і Чырвонай Арміі, а таксама на Чарнаморскім флоце. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне і ў барацьбе з інтэрвентамі. Быў паранены. 3 1921 да 1930 г. быў на партыйнай і савецкай рабоце ў Беларусі. У 1933 г. у Мінску скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі. Працаваў рэдактарам літаратурнага альманаха «Атака», рэдактарам літаратурнага аддзела Радыёкамітэта, дырэктарам Дома творчасці, кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР, дырэктарам Беларускага аддзялення Літфонду СССР (1933— 1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі. Двойчы быў паранены. У пасляваенны час працаваў ва ўстановах культуры, друку Беларусі. Член СП СССР з 1940 г.
Памёр 31.3.1986 г.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі.
Першае апавяданне было надрукавана ў 1933 г. (часопіс «Полымя рэвалюцыі»), Выйшлі зборнік апавяданняў «За жыццё» (1934) і аповесць «Шлях юнака» (ч. 1, 1938), працяг якой у фрагментах друкаваўся ў часопісе «Полымя» за 1969 г.
Іван ГУТАРАЎ
Іван Васільевіч Гутараў нарадзіўся 15.4.1906 г. у вёсцы Воўкаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Выхаванец Леменскай школы-камуны У. I. Леніна на Магілёўшчыне. Скончыў літаратурналінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта . (1928). Выкладаў рускую літаратуру ў Магілёўскім палітасветным і педагагічным інстытутах, у БДУ. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі, прымаў удзел у партызанскім руху. У 1945—1947 гг.— сакратар партбюро СП СССР. У 1947 г. скончыў дактарантуру пры Інстытуце сусветнай літаратуры імя М. Горкага. Працаваў у ЦК КПБ загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва Упраўлення прапаганды і агітацыі, а пасля рэарганізацыі намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі. 3 1951 г.— загадчык кафедры рускай
літаратуры БДУ імя У. I. Леніна, У 1957— 1967 гг.— загадчык сектара фальклору Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1946 г.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
Памёр 8.2.1967 г.
У друку выступаў з 1930 г. Літаратурнанавуковую дзейнасць пачаў у 1932 г. з выдання ў Магілёве працы «Бальшавізм і літаратуразнаўства». Аўтар даследаванняў «К. Маркс і Ф. Энгельс пра сутнасць і спецыфіку мастацкай літаратуры» (Магілёў, 1933), «Борьба н творчество народных мстнтелей» (1949), «Поэтмческое мастерство В. В. Маяковского» (Масква, 1950), «Эстетнческне основы советской ллтературы» (1950), «Введенне в лнтературоведенне» (1954), «Фллософско-эстетнческне взгляды A. С. Пушкнна» (1957), «Вопросы лнтературоведенля» (метадычны дапамоЖнік для студэнтаў-завочнікаў, 1958), «Основы советского лнтературоведення» (1967). Адзін з аўтараў кнігі «Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць» (1968).
Склаў хрэстаматыю «Вуснапаэтычная творчасць беларускага народа» (1959, з С. Васілёнкам), зборнік «Сучасны беларускі фальклор» (1963).
Аляксандр ГУТКОВІЧ
Аляксандр Залманавіч Гутковіч нарадзіўся 20. 12.1920 г. у вёсцы Аскеры (цяпер у складзе вёскі Вярхоўе) Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і каваля.
Працоўны шлях пачаў у 1938 г. з артыста дапаможнага складу Вялікага драматычнага тэатра імя М. Горкага ў Ленінградзе. У 1939 г. вучыўся на рэжысёрскім факультэце Ленінградскага тэатральнага інстытута, адкуль быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (Калінінскі, Заходні, 3-ці Беларускі і 3-ці Прыбалтыйскі франты). У 1945 г дэмабілізаваўся і паступіў на акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інсты-
тута. Пасля заканчэння інстытута (1949) восем год працаваў акцёрам Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, з 1957 г.— педагогам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. 3 1959 г.— рэжысёр студыі Беларускага тэлебачання. Член СП СССР з 1961 г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1981).
Памёр 9.9.1989 г.
Літаратурнай працай займаўся з 1954 г. Разам з У. Хазанскім напісаў п’есу «Юныя мсціўцы» (1960, пастаўлена ў 1957), з Ф. Казоўскай — п’есы «Правда і счастье» (1960, пастаўлена ў 1959), «Дело ее жнзнн» (1962, пастаўлена ў 1961), «й завтра...» (1967), інсцэніроўкі «Андрэй Лабанаў» (паводле рамана Д. Граніна «Шукальнікі», пастаўлена ў 1955) і «Уласнасць» (паводле рамана К. Чорнага «Трэцяе пакаленне», пастаўлена ў 1964). Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў «Уся каралеўская раць» (па аднайменным рамане Р. Уорэна, пастаўлены ў 1971), «Атланты і карыятыды» (з I. Шамякіным, пастаўлены ў 1980), тэлеспектакляў «Калі зліваюцца рэкі» (па аднайменным рамане П. Броўкі, пастаўлены ў 1961), «Трывожнае шчасце» (з I. Шамякіным, пастаўлены ў 1968), «Сцяг брыгады» (па аднайменнай паэме А. Куляшова, пастаўлены ў 1975), «Чужая бацькаўшчына» (па аднайменным рамане В. Адамчыка, пастаўлены ў 1983), «Алімпіяда» (па аднайменным рамане I. Пташнікава, пастаўлены ў 1984), аднаактовых п’ес «Кветкі для Алесі» (пастаўлена ў 1988) і «Устаць! Суд ідзе» (паводле нарысаў Я. Богата, пастаўлена ў 1988).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1966) за пастаноўку на тэлебачанні спектаклятрылогіі «Людзі на балоце» паводле аднайменнага рамана I. Мележа.
д
Андрус ДАБУЛЯВІЧУС
Андрус Дабулявічус нарадзіўся 19.7.1886 г. у маёнтку Паравея Біржайскага раёна (Літва) у сялянскай сям’і.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў у Чырвонай Арміі. Вучыўся ў Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцей Захаду імя Ю. Мархлеўскага (1922—1925), Акадэміі камуністычнага выхавання імя Н. Крупскай (скончыў у 1931), затым у Інстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве. У 1927—1928 гг.— сакратар Аршанскага райкома КПБ, у 1934 г. працаваў у палітаддзелах МТС на Міншчыне. 3 1935 г. у Мінску, выкладчык на курсах дырэктараў прамысловых прадпрыемстваў, рэдактар Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Член літоўскай секцыі СП БССР з 1935 г.
У жніўні 1937 г. арыштаваны, прыгавораны да 5 год папраўча-працоўных лагераў. Тэрмін адбываў на Магадане.
Памёр 10.6.1938 г.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1922 г. Выдаў у Мінску на літоўскай мове зборнік вершаў «Мая радзіма» (1936). Пад такой самай назвай у Вільнюсе ў 1960 г. выйшаў зборнік выбраных твораў паэта. Выступаў і як публіцыст.
Васіль ДАВЫДЗЕНКА
Васіль Паўлавіч Давыдзенка нарадзіўся 3.6.1933 г. у вёсцы Нежыхаў Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Мінскага медыцынскага вучылішча (1953) працаваў лабарантам на кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе № 3 г. Мінска. У 1955—1957 гг. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1963). Працаваў урачоманколагам у клініцы № 1 Мінска, а ў 1965— 1987 гг.— у навукова-даследчым Інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР.
Памёр 27.9.1987 г.
Друкавацца пачаў у час вучобы ў шматтыражцы інстытута. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Жывыя струны» (1978), «Свае і чужыя дарогі» (1983).
Уладзімір ДАДЗІЁМАЎ
Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў нарадзіўся 8.1.1924 г. у вёсцы Новабеліца (цяпер у межах Гомеля) у сям’і рабочага.