• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Аўтар фотанарысаў, фотаальбомаў «Бабруйск» (1967), «Нясвіж» (1968), «Магілёў» (1971), «Брэст» (1979) і інш. Выйшлі кнігі публіцыстыкі, прозы «Паплач ля роднае крынічкі» (1981), «Не плач, душа мая» (1983), «Ой, зялёны дубочак» (1983), «Браты святой ночы» (1986), «Развітальная песня» (1989).
    Уладзімір ДУБОЎКА
    Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка нарадзіўся 15.7.1900 г. у вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю (1918). Настаўнічаў у Тульскай вобласці (1918—1920), служыў у Чырвонай Арміі (1920—1921). Пасля дэмабілізацыі працаваў метадыстам і інспектарам беларускіх школ Наркамата асветы РСФСР і займаўся на творчым аддзяленні Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава, які скончыў у 1924 г. Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», першым рэдактарам часопіса «Беларускі піянер» (цяпер «Бярозка»). Працаваў рэдактарам беларускага тэксту «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюзу ССР» (1922—1925), адказным сакратаром пастпрэд-
    ства БССР пры ўрадзе СССР (1923—1924), выкладчыкам беларускай літаратуры Камуністычнага універсітэта народаў Захаду (1924— 1927), рэдактарам «Збору законаў і загадаў рабоча-сялянскага ўраду Саюза ССР» (1926— 1930). У 1930 г. рэпрэсіраваны. Зняволенне, высылку адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе, у Грузіі, Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1957) жыў у Маскве. Член СП СССР з 1958 г.
    Памёр 20.3.1976 г.
    Першы верш надрукаваў у 1921 г. у газеце «Савецкая Беларусь». Выйшлі зборнікі вершаў «Строма» (Вільня, 1923), «Трысцё» (1925), «Credo» (1926), «Наля» (Масква, 1927), «Палеская рапсодыя» (1961), «Вершы» (1970), паэмы «Там, дзе кіпарысы» (1925), «I пурпуровых ветразей узвівы» (Вільня, 1939), кніжкі вершаваных казак для дзяцей «Цудоўная знаходка» (1960), «Кветкі — сонцавы дзеткі» (1963), «Казкі» (1968), «Залатыя зярняты» (1975), а таксама казкі «Як сінячок да сонца лётаў» (1961), «Дзівосныя прыгоды» (1963), «Мілавіца» (1964). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1959, 1965).
    Аўтар аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974) і кнігі апавяданняў-успамінаў «Пялёсткі» (1973). Выступаў з крытычнымі, публіцыстычнымі і навуковымі артыкуламі —на пытаннях беларускай мовы, літаратуры, культуры.
    Вядомы і як перакладчык твораў У. Шэспіра («Санеты», 1964), Дж. Байрана (паэмы «Шыльёнскі вязень», «Бронзавы век», містэрыя «Каін» у зборніку «Выбранае», 1963), вершаў В. Брусава, А. Пракоф’ева, П. Тычыны, Ю. Яноніса, С. Шырвані, М. Ардубады, К. Каладзе, Е. Чарэнца, У. Бранеўскага, Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, Ду Фу і інш.
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за зборнік вершаў «Палеская рапсодыя».
    Алесь ДУБРОВІЧ
    Алесь Дубровіч (Аляксей Ягоравіч Рэдзька) нарадзіўся ў 1910 г. у вёсцы Каралевічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў вясковую школу, займаўся самаадукацыяй. Удзельнік рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1933 г. прымаў удзел у першым нелегальным з’ездзе пісьменнікаў, які ўтварыў Літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. У 1934 г. быў зняволены ў Лукішскую турму, дзе адбыў два гады. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР (1939) працаваў у валасным рабоча-сялянскім камітэце, выбіраўся старшынёй сельсавета. Быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку (1939). Перад Вялікай Айчыннай вайной працаваў у Вілейскай раённай газеце. 3 пачатку вайны — падпольшчык.
    Расстраляны фашысцкімі акупантамі 7.11. 1942 г.
    Друкаваўся з 1928 г. у прагрэсіўнай газеце «Доля працы», у перыядычных выданнях «Беларуская газета», «Літаратурная старонка», «Беларускі летапіс», «Калоссе». Нізкі вершаў змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).
    Ігнат ДУБРОЎСКІ
    Ігнат Дуброўскі (Ігнат Цімафеевіч Чарняўскі) нарадзіўся 4.9.1906 г. у вёсцы Дуброва Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. .
    Пасля заканчэння сярэдняй школы (1925) працаваў загадчыкам магазіна спажывецкай кааперацыі ў сваёй вёсцы, справаводам сельсавета, загадчыкам аддзела прапаганды, затым сакратаром райкома камсамола ў Астрашыцкім Гарадку. У 1928—1929 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках (1931) і аспірантуру пры Усесаюзным інстытуце эканомікі сельскай гаспа-
    даркі ў Маскве (1937). Працаваў намеснікам дырэктара гэтага інстытута па навучальнай частцы. 3 1937 г.— загадчык сектара аграрных праблем Інстытута эканомікі АН БССР. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, камандаваў батарэяй. Быў цяжка кантужаны і паранены пры абароне Масквы. Быў вязнем фашысцкага канцлагера (Франкфуртна-Майне). У 1945—1976 гг.— зноў загадваў сектарам аграрных праблем Інстытута эканомікі АН БССР. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. Член СП СССР з 1951 г.
    Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Дружбы народаў, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1981).
    Першыя вершы надрукаваны ў 1927 г. У пасляваенны час пачаў пісаць празаічныя творы, нарысы. Аўтар аповесцей «Зямля маладзее» (1952), «Зямныя вузлы» (1967), зборнікаў апавяданняў «Радня» (1954), «Паўз самыя вокны» (1961) і нарысаў «Светлы шлях» (1959), «Да долі чалавечай» (1970), «Гамоніць Палессе» (1977), «На новыя кругі» (1980), «Час сеяць і час жаць» (1982), «Красна хата не толькі пірагамі» (1988).
    Напісаў таксама шэраг навуковых прац па праблемах развіцця сельскай гаспадаркі, крытычнае даследаванне аб нарысе «Нялёгкі хлеб» (1990).
    Міхась ДУБРОЎСКІ
    Міхась (Міхаіл Георгіевіч) Дуброўскі нарадзіўся 3.10.1897 г. у вёсцы Казелле Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Працаваў паштальёнам у Харкаве (1915— 1916), быў прызваны ў армію. Прымаў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Смаленску і на Клімаўшчыне. Служыў у Чырвонай Арміі. У 1925 г. скончыў творчае аддзяленне Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава ў Маскве і быў накіраваны на працу ў Мінск — навуковым супрацоўнікам
    літаратурнай камісіі Інбелкульта. 3 1926 да 1945 г. жыў у Маскве, працаваў упраўдомам ва Усесаюзным радыёкамітэце, настаўнічаў (у 1941 —1942 гг. працаваў у Башкірыі). Скончыў аспірантуру пры Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага (1941). 3 1945 -г.— старшы выкладчык Брэсцкага настаўніцкага інстытута, у 1949—1950 гг.-—Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (Масква), у 1950—1957 гг.— Гродзенскага педінстытута імя Янкі Купалы. Член СП СССР з 1959 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 11.9.1983 г.	'
    Выступаў у перыядычным друку з вершамі, п’есамі, артыкуламі з 1918 г. У 1926 г. у яго перакладзе на беларускую мову выйшла асобным выданнем паэма О. Уайльда «Балада Рэдынгскай турмы».
    Адзін з аўтараў (з П. Шастаковым) п’есылібрэта «Уласнай рукой» (газета «Гудок», 1928—1929, пастаўлена ў 1919).
    Міхаіл ДУБЯНЕЦКІ
    Міхаіл Фёдаравіч Дубянецкі нарадзіўся 4.3. 1927 г. у вёсцы Востраў Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1944 г. скончыў кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Пінску. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў Лемяшэвіцкай няпоўнай сярэдняй школы Пінскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1945—1951). У 1951 — 1952 гг.— прапагандыст Пінскага райкома КПБ, у 1952—1956 гг.— слухач Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ (у 1960 г. скончыў завочна Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС па спецыяльнасці журналістыка), у 1956—1957 гг.— загадчык аддзела Ганцавіцкага райкома КПБ, у 1958—1961 гг.— намеснік рэдактара ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда», у 1961 —1964 гг.— рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1964—1968 гг.— загадчык рэдакцыі, галоўны рэдактар выдавецтва «Ураджай», у 1968—1975 гг.— інструктар сектара друку ЦК КПБ, у 1975—1979 гг.— адказ-
    ны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1979— 1986 гг.— дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1984 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 3.9.1990 г.
    Публікаваць мастацкія пераклады пачаў у 1964 г. Перакладаў з рускай, украінскай, польскай моў. Выйшлі зборнік украінскіх апавяданняў «Сцяжынка без канца» (1980), «Жыві і помні» В. Распуціна (1982), «Клімко» Г. Цюцюнніка (1982), «Гэта дзіўнае жыццё: Аповесці і апавяданні» Д. Граніна (1983), «Блакадная кніга» А. Адамовіча і Д. Граніна, «Стэфан, Верная рака» С. Жэромскага (1984). Аўтар брашуры «Савецкая Беларусь» (1973).
    Алесь ДУДАР
    Алесь Дудар (Аляксандр Аляксандравіч Дайлідовіч) нарадзіўся 24.12.1904 г. у вёсцы Навасёлкі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна.
    Пасля атрымання ў Мінску сярэдняй адукацыі (1921) вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». 31.10.1936 г. арыштаваны. Прыгавор Ваеннай калегіі ад 28.10.1937 г. у адносінах да яго адменены Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР (1957), і справа спынена. Рэабілітаваны пасмяротна 21.9.1957 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Расстраляны 29.10.1937 г.
    Першыя вершы надрукаваў у 1921 г. Выдаў зборнікі вершаў «Беларусь бунтарская» (1925), «Сонечнымі сцежкамі» (1925), «I залацісцей, і сталёвей» (1926), «Вежа» (1928), паэмы «Шанхайскі шоўк» (1926), «Слуцак» (1935), зборнік апавяданняў «Марсельеза» (1927). У 1959 г. выйшлі Выбраныя творы, у 1984 г.— зборнік вершаў і паэм «Вежа».
    Разам з А. Александровічам і А. Вольным напісаў раман «Ваўчаняты» (1925).
    Выступаў і як крытык. Пад псеўданімам
    Т. Глыбоцкі выдаў зборнік артыкулаў «Пра літаратурныя справы» (1928).
    Пераклаў некаторыя творы А. Пушкіна, «Дванаццаць» А. Блока, урыўкі з «Фаўста» І.-В. Гётэ, творы С. Ясеніна, Б. Пастарнака, М. Ціханава, Г. Гейнэ, Э. Вайнерта і інш. Асобнымі выданнямі выйшлі «Выбраныя вершы» С. Стандэ (1932), аповесць Ф. Гладкова «Новая зямля» (1932), раман У. Кузьміча «Крыллі авіяспіралі» (1932), «Апавяданне пра кайданы» М. Ляшко (1933), «Вільгельм Тэль» Ф. Шылера (1934), «Жаніцьба Фігара» П. Бамаршэ (1936).
    Аляксей ДУДАРАЎ
    Аляксей Ануфрыевіч Дудараў нарадзіўся 6.6.1950 г. у вёсцы Кляны Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.