• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    У 1968 г. скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў. Працаваў слесарам на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1968— 1970), зноў працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе (1970—1972). У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Быў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1976—1979). У 1979—1983 гг. член сцэнарнарэдакцыйнай калегіі «Тэлефільма» (Мінск). Сакратар Саюза тэатральных дзеячаў БССР (з 1987). Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1979 г.
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
    У друку выступае з 1973 г. Выдаў зборнік апавяданняў «Святая птушка» (1979), казку для дзяцей «Сінявочка» (1981). Найбольш вядомы як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя фільмы «Кола» (1977), «Дэбют» (1978), «Буслянё» (1980) і мастацкія — «Суседзі» (1979), «Купальская ноч» (1982), «Белыя росы» (1984), «Восеньскія сны» (1986). Аўтар п’ес «Выбар» (пастаўлена ў 1979), «Парог» (пастаўлена ў 1981), «Апошні ўзлёт» (пастаўлена ў 1982), «Вечар» (пастаўлена ў 1983), «Радавыя» (па-
    стаўлена ў 1984), «Злом» (пастаўлена ў 1988), «Вежа» (з У. Някляевым, пастаўлена ў 1990). Інсцэніраваў раманы М. Астроўскага «Як гартавалася сталь» (пастаўлена ў 1980) і М. Булгакава «Майстар і Маргарыта» (пастаўлена ў 1987). У 1987 г. выйшаў зборнік п’ес «Дыялог».
    Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п’есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя».
    Зінаіда ДУДЗЮК
    Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк нарадзілася 29.3. 1950 г. у вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і рабочага.
    Пасля заканчэння Белаазёрскай сярэдняй школы (1966) працавала тынкоўшчыцай у Белаазёрску. У Брэсце скончыла тэхнічнае вучылішча будаўнікоў (1970). Працавала чарцёжніцай, тэхнікам, інжынерам інстытута «Брэстграмадзянпраект», адначасова вучылася ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце на вячэрнім факультэце (скончыла ў 1977). Працавала інжынерам на Бярозаўскай ДРЭС, метадыстам Бярозаўскага бюро экскурсій і падарожжаў. 3 1983 г.— карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Член СП СССР з 1986 г.
    Першы верш надрукавала ў 1967 г. (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізма»), 3 1976 г. друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях. Аўтар зборнікаў паэзіі «Праводзіны птушак» (1983) і «Абрысы лета» (1988). Піша вершы і казкі для дзяцей. Напісала п’есу для лялечных тэатраў «Канёк-гарбунёк» (паводле аднайменнай казкі П. Яршова, 1984, калектыўны зборнік «Крынічка»), аднаактоўку «У абдымках вятроў» (1985), радыёп’есу «Дудка-самагудка» (пастаўлена ў 1989).
    Пераклала на беларускую мову п’есу Т. Амосавай і I. Пятровай «Славутае качаня Цім» (пастаўлена ў 1990).
    Пятро ДУДО
    Пятро (Пётр Дзмітрыевіч) Дудо нарадзіўся 4.9.1911 г. у вёсцы Забалацце Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    3 1935 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1940 г. скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. Кірава ў Мінску. У 1940—1941 гг.— намеснік рэдактара газеты «Вольная праца» (Беласток), у гады Вялікай Айчыннай вайны — палітработнік, супрацоўнік армейскага друку. 3 1949 г.— карэспандэнт газеты «Во славу Родяны» (Мінск).
    Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Памёр 23.2.1958 г.
    Выступаў у перыядычным друку з нарысамі і апавяданнямі з 1934 г. Аўтар аповесці «Першы салют» (1958), сатырычнай камедыі «Чортаў тузін» (1963).
    Мар'ян ДУКСА
    Мар’ян Мікалаевіч Дукса нарадзіўся 5.4.1943 г. на хутары каля вёскі Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1958—1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі, закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўчотчыкам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. Скончыў філалагічны факультэт БДУ імя У. I. Леніна (1969). У 1969—1987 гг. настаўнічаў у Сольскай сярэдняй школе на Смаргоншчыне. Член СП СССР з 1969 г.
    Першы верш апублікаваў у мядзельскай раённай газеце ў 1960 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова (1990) за кнігу вершаў і паэм «Заснежаныя ягады».
    Хацкель ДУНЕЦ
    Хацкель Майсеевіч Дунец нарадзіўся ў студзені 1897 г. у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям’і рамесніка.
    Атрымаў сярэднюю педагагічную адукацыю. У 1918—1919 гг. працаваў загадчыкам сталовай, затым на партыйнай рабоце ў Віцебску. 3 1926 г. жыў у Мінску, быў намеснікам рэдактарагазеты «Акцябэр» («Кастрычнік»), 3 1933 г. да лютага 1935 г.— намеснік наркома асветы БССР, затым — культработнік на заводзе імя Кірава. Арыштаваны 7.7.1936 г. і па пастанове пазасудовага органа 27.8.1936 г. зняволены ў выпраўленча-працоўны лагер тэрмінам на 5 год. Зняволенне адбываў ва ухтпячорскіх лагерах. Паўторна арыштаваны ў красавіку 1937 г. і Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР ад 28.10.1937 г. асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны па справе 1936 г.— 24.1.1967 г. Судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР, 1937 г.— 2.2.1967 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Член СП СССР з 1934 г.
    Расстраляны 29.10.1937 г. у Мінску.
    Першы артыкул апублікаваў у 1927 г. у часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на мове ідыш. Разглядаючы яўрэйскую літаратуру, выказваўся і пра творчасць беларускіх пісьменнікаў. Асобнымі выданнямі выйшлі публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя працы «Аб масавай рабоце на яўрэйскай мове» (1929), «Дасягненні нацыянальнай палітыкі ў БССР» (1930), «Тэорыя паэзіі Літвакова» (1931), «У змаганні» (1931), «За Магнітабуд літаратуры» (1932), «Пра пісьменнікаў і творы» (1933), «На літаратурныя тэмы» (1934).
    Язэп ДЫЛА
    Язэп (Восіп Лявонавіч) Дыла нарадзіўся 14.4.1880 г. у горадзе Слуцку ў сям’і служачага.
    Скончыў Слуцкую гімназію ў 1898 г. На наступны год паступіў у Юр’еўскі (цяпер Тартускі) ветэрынарны інстытут, з якога на трэцім курсе за ўдзел у антыўрадавых выступленнях быў выключаны. У 1903—1904 гг. працаваў у рэдакцыі мінскай газеты «Северо-Западный край». У 1905 г. вёў нелегальную работу сярод сялян па заданні Мінскага камітэта РСДРП. Працаваў у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы (1906—1918). Быў членам Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі — камісарам працы (студзень — люты 1919). У 1921—1923 гг.— старшыня Цэнтрабелсаюза. Пасля працаваў старшынёй Дзяржаўнай планавай камісіі БССР. У 1924 г.— намеснік старшыні Камісіі па раяніраванні БССР. 3 лістапада 1924 г.— сапраўдны член і вучоны сакратар Інстытута беларускай культуры, у 1925—1927 гг.— дырэктар Першага беларускага дзяржаўнага тэатра, дырэктар Інстытута па вывучэнні мастацтва пры Інбелкульце, намеснік загадчыка Белдзяржкіно па літаратурнай частцы. Быў членам ЦВК БССР. У 1931 г. рэпрэсіраваны, асуджаны на высылку з Беларусі. Жыў і працаваў у Саратаве. Рэабілітаваны ў 1957 г.
    Памёр 7.4.1973 г.
    Як пісьменнік дэбютаваў у 1912 г. у «Нашай ніве». Аўтар п’ес «Панскі гайдук» (1926, пастаўлена ў 1924), «Юнак з Крошына» (часопіс «Полымя», 1965), гістарычнай аповесці «Настасся Мякота» (часопіс «Маладосць», 1968, пазнейшая назва «У імя дзяцей»), шэрагу твораў для дзяцей. У 1981 г. выйшла кніга «Творы».
    У перыядычным друку публікаваў апавяданні, крытычныя артыкулы, рэцэнзіі. Пераклаў на беларускую мову паасобныя вершы М. Канапніцкай, працы аб тэатральным жыцці Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стст., успаміны пра Я. Купалу, Я. Коласа, Я. Райніса.
    е
    Галіна ЕГАРЭНКАВА
    Галіна Іванаўна Егарэнкава нарадзілася 13.5. 1942 г. у горадзе Горкім (зараз Ніжні Ноўгарад, Расія) у сям’і рабочага.
    У 1965 г. скончыла філалагічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. I. Лабачэўскага. Выкладала рускую мову і літаратуру ў школах Горкага (1965—1967). Скончыла аспірантуру пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. 3 1972 г.— асістэнт, з 1978 г.— дацэнт кафедры рускай і зарубежнай літаратур Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Па сумяшчальніцтве выкладала рускую літаратуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1972—1978). 3 1980 г. працавала дацэнтам кафедры літаратуры педагагічнага інстытута імя М. Горкага ў Горкім. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1979 г.
    Памерла 9.2.1989 г.
    Выступаць у друку пачала ў 1964 г. Літаратурна-крытычныя артыкулы і літаратуразнаўчыя працы прысвечаны творчасці А. Пушкіна, Ф. Дастаеўскага, Л. Талстога, М. Гогаля, М. Лермантава, сучасных беларускіх пісьменнікаў I. Шамякіна, А. Адамовіча, Г. Далідовіча, В. Казько, 1. Пташнікава, I. Чыгрынава і інш. Аўтар кніг «Духовная жажда» (Горкі, 1983), «Земная основа» (літаратурна-крытычныя артыкулы, Горкі, 1987). У 1990 г. у Мінску выйшаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў аб беларускай прозе 70—80-х гадоў «Звено связуюіцее».
    Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ
    Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Емяльянаў нарадзіўся 20.3.1952 г. у вёсцы Забалацце Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі (1969—1971). У 1971 — 1973 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў электрыкам у Мінску, а ў 1977 г. перайшоў на журналісцкую працу (газеты «Чырвоная змена», «Піянер Беларусі»), Скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1983). У 1983—1986 гг.— рэдактар на Беларускім тэлебачанні. 3 1986 г.— літкансультант СП БССР. Член СП СССР з 1986 г.
    Першы верш апублікаваў у 1968 г. (часопіс «Бярозка»), Аўтар кніжак вершаў і паэм «Ранак поўніцца жыццём» (1977), «Нязжатае поле» (1982), «На падкове дарог» (1987).
    Мікола ЕРМАЛОВІЧ
    Мікола (Мікалай Іванавіч) Ермаловіч нарадзіўся 29.4.1921 г. у вёсцы Малыя Навасёлкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1938 г. паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Да вайны скончыў тры курсы. У 1941—1943 гг. працаваў настаўнікам у Мардоўскай АССР. У 1943—1944 гг. на педагагічнай працы ў Суражы Віцебскай вобласці, у 1944—1946 гг.— у Дзяржынску Мінскай1 вобласці. У 1946 г. аднавіў вучобу ў педінстытуце. Пасля заканчэння (1947) быў залічаны ў аспірантуру пры педінстытуце. 3 1948 па 1955 гг. працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, а пасля яго закрыцця быў загадчыкам метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У канцы 1957 г. па стану здароўя