• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Да вайны скончыў першы курс Камуністычнага інстьітута журналістыкі імя С. Кірава ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — радавы пяхоты, карэкціроўшчык батарэі, з 1943 г. супрацоўнік вайсковай газеты «Гвардейскнй натнск». Прымаў удзел у баях на Доне, Курскай дузе, у фарсіраванні Дняпра, у вызваленні Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Балгарыі, Аўстрыі, Югаславіі. Пад Балатонам (Венгрыя) быў паранены. Пасля вайны завочна скончыў чатыры курсы Гродзенскага педагагічнага інстытута, а ў 1958 г.— Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Быў карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена», Беларускага радыё, літсупрацоўнікам часопіса «Калгаснік Беларусі». У 1959—1964 гг.— уласны карэспан-
    дэнт «Лнтературной газеты», Член СП СССР з 1955 г.
    Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Памёр 25.11.1983 г.
    Друкавацца пачаў у 1940 г., з апавяданнямі выступіў у франтавым друку ў 1943 г. Аўтар дакументальных кніг «Жлобінскія маладагвардзейцы» (1950), «Белаазёрскі дзённік» (1963), рамана «Над Нёманам» (1957) і нарысаў «Людзі вялікай будоўлі» (1960), «Даярка Лідзія Асіюк» (1961).
    Віктар ДАЙЛІДА
    Віктар Браніслававіч Дайліда нарадзіўся 28.9.1930 г. у вёсцы Славінск Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1952 г. скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. Скончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1957). Быў намеснікам дырэктара Ішкалдаскай (1957— 1959), дырэктарам Войкавіцкай (1959—1962) васьмігадовых школ Баранавіцкага раёна, старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання (1962). У 1962—1973 гг.— дырэктар Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна. У 1973—1982 гг. працаваў намеснікам дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. У 1988—1989 гг.— старшыня кааператыва «Белая Русь». Член СП СССР з 1969 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Выдатнік народнай асветы БССР (1968).
    У друку выступае з 1953 г. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вясна, хлопцы, вясна» (1966), «Была вайна» (1969), «Пяро дзікай качкі» (1977), «Буслы над вёскай» (1979), «Пыжыкавая шапка» (гумарэскі, 1986), кнігі для дзяцей «Сустрэча з маленствам» (1980).
    Леанід ДАЙНЕКА
    Леанід Марцінавіч Дайнека нарадзіўся 28.1. 1940 г. у вёсцы Змітраўка 2-я Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы (1956) працаваў на будоўлях Калінінграда і Свярдлоўскай вобласці. У Ніжнім Тагіле скончыў тэхнічнае вучылішча (1959). Працаваў электрыкам на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце. Служыў у Савецкай Арміі (1960—1963). У 1967 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў старшым рэдактарам на Віцебскай студыі тэлебачання, на Беларускім тэлебачанні. У 1972—1989 гг,— адказны сакратар часопіса «Маладосць», з 1989 г.— загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1970 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Першы верш апублікаваў у 1961 г. (газета Уральскай ваеннай акругі «Красный боец»), Выдаў кніжкі вершаў «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Начныя тэлеграмы» (1974), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985), «Сняжынкі над агнём» вершы і паэмы (1989). Аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976), раманаў «Людзі і маланкі» (1978), «Запомнім сябе маладымі» (1981), «Футбол на замініраваным полі» (1983), «Меч князя Вячкі» (1987), «След ваўкалака» (1988), «Жалезныя жалуды» (часопіс «Маладосць», 1990).
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя I. Мележа (1988) за раман «Меч князя Вячкі», Дзяржаўнай прэміі БССР (1990) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей — за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака».
    Генрых ДАЛІДОВІЧ
    Генрых Ванлававіч Далідовіч нарадзіўся 1.6. 1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і каваля.
    У 1968 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай няпоўнай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1969—1970). Зноў працаваў настаўнікам, а з 1971 г.— завучам у Шабыньскай школе. 3 1973 г.— супрацоўнік аддзела прозы часопіса «Полымя», з 1979 г.— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Член СП СССР з 1974 г.
    Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974), «Цяпло на першацвет» (1976), «Маладыя гады» (1979), «Міланькі» (1980), «На новы парог» (1983), «Станаўленне» (1985), «Міг маладосці» (выбранае, 1987), раманаў «Гаспадар-камень» (1986), «Пабуджаныя» (1988), «Свой дом» (часопіс «Маладосць», 1989). Выступае ў друку з публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, эсэ.
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя I. Мележа (1988) за раман «Гаспадар-камень».
    Уладзімір ДАМАШЭВІЧ
    Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч нарадзіўся 17.2.1928 г. у вёсцы Вадзяціна Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1953 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працадаў у выдавецтвах «Народная асвета», «Беларусь» (1953—1967), на Беларускім радыё (1965), літработнікам у часопісе «Полымя» (1967—1972), загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1973—1977), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1977), у 1978—1988 гг. загадваў аддзелам
    прозы часопіса «Маладосць». Член СП СССР з 1962 г.
    Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г. (часопіс «Маладосць»). Выдаў кнігі прозы «Заклінаю ад кулі» (1960), «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэнне» (1968), аповесць-хроніку «Порахам пахла зямля» (1975), «У лабірынце вуліц» (1979), нарыс «Каб радзіла зямля» (1972), аповесць «Кожны чацвёрты» (часопісны варыянт у «Маладосці», 1983), дакументальную аповесць «Першым заўсёды цяжка» (з У. Сазановічам, 1986), раман «Камень з гары» (1990). Выйшлі «Выбранае» (1977) і Выбраныя творы (1988).
    Міхась ДАНІЛЕНКА
    Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка нарадзіўся 28.10.1922 г. у вёсцы Ястрабка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1941 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча і быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце. У маі 1942 г. непадалёку ад станцыі Мікалаеўка (Украіна) быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 г. уцёк з лагера ваеннапалонных. У жніўні 1945 г. служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў настаўнікам Казярожскай сямігадовай школы Лоеўскага раёна. Скончыў завочна Гомельскі настаўніцкі інстытут (1952). У 1952—1982 гг.— супрацоўнік газеты «Гомельская праўда». 3 1983 г. жыве ў в. Багатая Града Лоеўскага раёна. Член СП СССР з 1950 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Першае апавяданне надрукаваў у 1940 г. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мая песня» (1952), «Майская навальніца» (1959), «Наваселле» (апавяданні і нарысы, 1964), «Наш дом» (1971), «Запаветны акіян» (1972), «Маці Мар’я» (1976), «Журлівіца» (1980), «Родная зямля» (1982). Выдаў кнігі прозы для дзяцей «Вернасць слову» (1956), «Зачараваны гарлачык» (1961), «На вуліцы Сонечнай» (1963), «Ключы бабулі Зімы» (1986).
    Сяргей ДАРОЖНЫ
    Сяргей Дарожны (Сяргей Міхайлавіч Серада) нарадзіўся 25.2.1909 г. у горадзе Слоніме ў сям’і служачага.
    3 1921 г. выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме. Вучыўся ў Мінскім педагагічным тэхнікуме, на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (скончыў у 1930). Быў членам літаратурных арганізацый «Маладняк», «Узвышша». Працаваў на гуце ў Барысаве, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. У 1936 г. рэпрэсіраваны. Тэрмін адбываў на Далёкім Усходзе. Рэабілітаваны ў 1957 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Памёр 19.7.1943 г.
    3 вершамі выступіў у друку ў 1925 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Звон вясны» (1926, у сааўтарстве з I. Плаўнікам), «Васільковы россып» (1929), «Пракосы на памяць» (1932). У 1966 г. выйшлі «Выбраныя вершы».
    Пераклаў на беларускую мову раман Г. Караваевай «Лесазавод» (1932), асобныя творы У. Караленкі, А. Новікава-Прыбоя. Дз. Беднага, С. Кірсанава, I. Уткіна, М. Кальцова.
    Цодзік ДАЎГАПОЛЬСКІ
    Цодзік Львовіч Даўгапольскі нарадзіўся 11.8. 1879 г. у горадзе Гарадку Віцебскай вобласці ў сям’і меламеда (настаўніка, што навучае малітвам, асновам рэлігійнага спявання).
    У 14-гадовым узросце паступіў вучнем у майстэрню па перапрацоўцы шчаціны. Амаль дзесяць гадоў быў рабочым на шчаціннай фабрыцы ў Невелі. Пасля здачы экстэрнам экзамену на званне хатняга настаўніка (1909) працаваў у школах на Беларусі. У 1918 г. Наркамасветы РСФСР (аддзел нацыянальных меншасцей) прызначыў яго інструктарам па Віцебскай і Магілёўскай абласцях. У 1922—1924 гг.— дырэктар дзіцячага дома ў Віцебску, з 1925 г.— літработнік рэдакцыі яўрэйскай газеты «Акцябэр» («Кастрычнік») у Мінску. У 1937 г. быў
    рэпрэсіраваны. Тэрмін адбываў у Казахстане. У 1943 г. вызвалены. Жыў на Урале, у Віцебску, Ленінградзе. Член СП СССР з 1934 г.
    Памёр 16.7.1959 г.
    Пісаў на ідыш і рускай мовах. Першае апавяданне апублікаваў у 1917 г. На мове ідыш выйшлі «Правінцыяльныя абразкі» (зборнік драм, Вільня, 1914), «Пракляцці дзядулі» (камедыя для дзяцей, Масква, 1919), «Адваротны бок новага быту» (1928), раман «Каля адчыненай брамы» (1926), кнігі апавяданняў «Навыварат» (1928), «На савецкай зямлі» (1931), зборнік вершаў «3 пяром у руцэ» (1932), аповесць «Агітпоезд» (1933), раман «Шоўк» (1933), «Навелы» (1936), п’есы «Барацьба машын» (1930), «Да апошняга» (1931), «Калгасны сургуч» (1933).
    На рускай мове выйшлі аповесці «Это было давно» (Масква, 1950), «На берагах Сылвы» (1955), «На рассвете» (1957) і кніга аповесцей і апавяданняў «Пять лепестков» (1959).
    Асобныя творы перакладаліся на беларускую мову («Каля адчыненай брамы», 1931, «Агітпоезд», 1936).
    Вячаслаў ДАШКЕВІЧ
    Вячаслаў Іосіфавіч Дашкевіч нарадзіўся 15.4. 1941 г. у вёсцы Дзякшняны Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы (1958) і Ашмянскага вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі (1959) два гады працаваў трактарыстам у саўгасе імя Янкі Купалы Маладзечанскага раёна. У 1959 г. паступіў на завочнае аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, на другім курсе перавёўся на стацыянар (скончыў у 1965). Працаваў карэспандэнтам Беларускага радыё (1964—1967), газеты «Фмзкультурннк Белорусснн» (1967—1971), загадчыкам аддзела часопіса «Родная прырода» (1971 —1976), старшым рэдактарам Саюза журналістаў БССР (1977— 1980), старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела на Беларускім тэлебачанні (1980—1986). 3 1989 г.— навуковы супрацоўнік аддзела між-