Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы— Магілёў— Рослаў (1929—1930). Вучыўся ў Рагачоўскім педагагічным тэхнікуме (1930—1931). У 1931 г. пераехаў у Мінск. Працаваў на будаўніцтве, карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газет «Рабочнй» і «Сельгасрабочы», сакратаром рэспубліканскага ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. 3 верасня 1932 г. вучыўся на літаратурна-творчым аддзяленні Мінскага Вышэйшага педагагічнага інстытута. Вясной 1933 г. быў рэпрэсіраваны і высланы ў Чымкенцкую вобласць, г. Сарыагач, дзе працаваў настаўнікам у мясцовай школе, пасля — інспектарам райана (1933—1935). Служыў у радах Чырвонай Арміі. У 1937—1941 гг.— настаўнічаў у школах г. Балагое Калінінскай вобласці і адначасова вучыўся на літаратурным факультэце Ленінградскага педагагічнага інстытута імя A. I. Герцэна. .
Памёр 3.3.1941 г.
Першыя вершы надрукаваў у 1929 г. (газеты «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена»). Аўтар зборніка паэзіі «На бераг» (1932).
Мікола ГРЫНЧЫК
Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Грынчык нарадзіўся 1.8.1923 г. у вёсцы Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
3 сакавіка 1943 г.— агентурны разведчык партызанскага атрада «Савецкая Беларусь» Брэсцкага злучэня, з ліпеня 1944 г.— у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены. Пасля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага аддзела сацыяльнага забеспячэння. У 1952 г. скончыў літаратурны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў на Гродзеншчыне. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957), затым — навуковы супра-
цоўнік гэтага інстытута. 3 1970 г.— загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. Адначасова ў 1973— 1985 гг.— галоўны рэдактар рэспубліканскага навуковага міжведамаснага зборніка «Беларуская літаратура». 3 1980 г.— загадчык кафедры літаратуры Мінскага інстытута культуры. Доктар філалагічных навук. Прафесар. Член СП СССР з 1971 г.
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Выступае як крытык і літаратуразнавец з 1957 г. Аўтар манаграфій «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрачніцкай паэзіі» (1969), «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973), крытыка-біяграфічнага нарыса «Аркадзь Куляшоў» (1964), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Нсторнм белорусской дооктябрьской лнтературы» (1977), падручнікаў для студэнтаў філфака педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX •— пачатак XX ст.» (1981) і «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985).
Валерый ГРЫШАНОВІЧ
Валерый Мікалаевіч Грышановіч нарадзіўся 3.3.1947 г. у гарадскім пасёлку Халопенічы Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых.
У 1973 г. скончыў факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. Ламаносава. Працаваў у рэдакцыях крупскай раённай газеты «Ленінскім курсам», клецкай раённай газеты «Да новых перамог». У 1969 г. абраны сакратаром Крупскага райкома камсамола, у 1972—1973 гг. працаваў у Мінскім абкоме камсамола. Служыў у Савецкай Арміі (1973—1974). У 1974—1977 гг.— інструктар, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агі-
тацыі ЦК ЛКСМ Беларусі, у 1977—1979 гг,— намеснік рэдактара, рэдактар газеты «Знамя юностя», у 1979—1983 гг.— загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Советская Белоруссня», у 1983—1987 гг.— інструктар сектара газет і часопісаў ЦК КПБ. 3 1987 г.— дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1990 г.
3 вершамі выступіў упершыню ў рэспубліканскім друку ў 1968 г. («Сельская газета»), Піша на рускай мове. Аўтар зборніка паэзіі «Стронцмй в капле росы» (1990), адзін з аўтараў кнігі нарысаў «Дальнне дорогя» (1983).
Кастусь ГУБАРЭВІЧ
Кастусь (Канстанцін Лявонцьевіч) Губарэвіч нарадзіўся 5.1.1907 г. у вёсцы Радучы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1927 г. скончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум. Настаўнічаў на Гомельшчыне. Скончыў сцэнарнае аддзяленне Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1932). Працаваў у газеце «Палеская праўда», рэдактарам на кінафабрыцы Белдзяржкіно ў Ленінградзе, на Беларускім радыё ў Мінску. У час Вялікай Айчыннай вайны — рэдактар на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь». У пасляваенныя гады загадваў аддзелам літаратурна-драматычных перадач на Беларускім радыё, аддзелам мастацтва ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў членам рэпертуарнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». У 1966—1974 гг.— галоўны рэдактар рэпертуарнай калегіі Міністэрства культуры БССР. Член СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1966).
Памёр 3.7.1987 г.
Выступаць у друку пачаў у 1926 г. з вершамі і апавяданнямі (газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладняк», альманах «Дняпроўскія ўсплескі»). Першая кніга—зборнік апавяданняў «Гайда туды і Жывыя шрубы» (1930).
Працаваў пераважна ў галіне драматургіі, тэатра і кіно. Аўтар п’ес «Цэнтральны ход» (з I. Дорскім, пастаўлена ў 1948), «Брэсцкая крэпасць» («Цытадэль славы», 1952, пастаўлена ў 1953, аднайменны спектакль Брэсцкага абласнога драмтэатра імя ЛКСМ Беларусі атрымаў у 1967 г. прэмію Усесаюзнага Ленінскага камсамола), «Простая дзяўчына» (1953, пастаўлена ў 1953), «На крутым павароце» (1956, пастаўлена ў 1956), «Галоўная стаўка» (1957, пастаўлена ў 1957, новы варыянт пад назваю «Брэсцкі мір» — у 1969), «Далёкая песня» (1961, пастаўлена ў 1962), «А куды ж нам падзецца» (пастаўлена ў 1963), «Першы ўрок» («Дзеля жыцця», пастаўлена ў 1967), «Салодкі месяц» (пастаўлена ў 1968), «Партызанская зона» (пастаўлена ў 1976), «Даруй мне» (пастаўлена ў 1980). Выйшлі зборнікі «П’есы» (1954), «П’есы» (1963), «П’есы» (1969), «Драмы і камедыі» (1981), кніга кінааповесцей «Анютнна дорога» (1980).
У кінадраматургіі дэбютаваў сцэнарыем «Баям насустрач» («Пераможцы», з Е. Гезіным і К. Мінцам, 1932). Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкія фільмы «Дзяўчынка шукае бацьку» (з Я. Рысам, 1958), «Анюціна дарога» (1968), «Паланез Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973), «Дрэвы на асфальце» (1984), некалькі дакументальных фільмаў, а таксама тэлефільмы «Галоўная стаўка», «Далёкая песня».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972) за сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Дзяўчынка шукае бацьку» (з Я. Рысам), «Анюціна дарога» і «Паланез Агінскага», лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) за сцэнарыі фільмаў «Дзяўчынка шукае бацьку» і «Анюціна дарога».
Алесь ГУРЛО
Алесь (Аляксандр Кандратавіч) Гурло нарадзіўся 31.1.1892 г. у гарадскім пасёлку Капыль Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Капыльскае чатырохкласнае вучылішча (1908). Працаваў чорнарабочым на лесапільні, зарабляў падзённай работай. У 1909 г. уступіў у рады Капыльскай арганізацыі РСДРП. Пасля працаваў на заводзе «Вулкан» у Пецярбургу. 3 1913 г. служыў на Балтыйскім флоце — спачатку матросам на крэйсеры «Богатырь», а ў першую сусветную вайну — унтэр-афіцэрам на мінаносцы «Забняка». Быў цяжка паранены. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый і грамадзянскай вайны. 3 атрадам рэвалюцыйных матросаў прымаў удзел у штурме Зімняга палаца, у падаўленні эсэраўскага мяцяжу ў Яраслаўлі, у барацьбе з калчакаўцамі. У 1921 г. вярнуўся на Беларусь. Працаваў у Інбелкульце, у Інстытуце мовы АН БССР. Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Полымя», «Пробліск». У 1930 г. рэпрэсіраваны. Высланы на 5 гадоў у Самару. Вярнуўся ў Мінск. Рэабілітаваны ў лістападзе 1957 г. Член СП СССР з 1934 г.
Памёр 4.2.1938 г.
Першы верш надрукаваў у 1907 г. у газеце «Наша ніва». Аўтар зборнікаў паэзіі «Барвёнак» (1924), «Спатканні» (1925), «Сузор’і» (1926), «Зорнасць» (1927), «Межы» (1929), «Выбраныя творы» (1950), «Вершы» (1953), «Вершы» (1972). У 1947 г. выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Нашы птушкі». У 1912 г. напісаў сямейна-бытавую драму «Любоў усё змагае».
Перакладаў на беларускую мову творы рускіх пісьменнікаў А. Аўдзеенкі, Ф. Гладкова, У. Стаўскага і інш.
Ілья ГУРСКІ
Ілья Данілавіч Гурскі нарадзіўся 26.4.1899 г. у вёсцы Замосце Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1914 г. у пошуках работы пераехаў у Петраград — спачатку батрачыў у памешчыцкім маёнтку ля станцыі Любань, у 1916 г. стаў качагарам на Абухаўскім заводзе. УдзеЛьнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайне. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1924) працаваў у Галоўліце БССР, затым старшынёй Галоўрэперткома БССР, начальнікам Галоўмастацтва БССР. Адначасова вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні (скончыў у 1932). Займаўся ў аспірантуры АН БССР (1932—1935). Быў рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (1935—1941). Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь. У Вялікую Айчынную вайну — адказны сакратар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», рэдактар газеты «За свабодную Беларусь», рэдактар сатырычнага часопіса «Партызанская дубінка». У 1944— 1960 гг. рэдагаваў часопіс «Беларусь». Член СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1969).
Памёр 11.8.1972 г.
Дэбютаваў у друку рэцэнзіямі ў 1926 г. Як драматург пачаў выступаць у 1928 г. Аўтар п’ес «Новым шляхам» (1928), «Дрыгва» (1928), «Сварка» (1929), «Качагары» (1932, пастаўлена ў 1931), «Бальшавіцкая вясна» (1930), «Новы горад» (1933, пастаўлена ў 1931), «На крэсах усходніх» (1933), «Маці» (1934), «Сваты» (1935, пастаўлена ў 1936), «На варце» (1938), «Валодзя Вярбіцкі» (апублікаваны ўрыўкі ў 1937, пастаўлена ў 1941), «Патрыёты» (1939), «Хлеб» (1949), «Свае людзі» (апублікавана і пастаўлена ў 1950), іншых аднаактовак. У 1936 г. выйшлі «Драматычныя творы».
Выдадзены кнігі апавяданняў «Над Нёма-
нам» (1945), «На родных гонях» (1948), «Зары
насустрач» (1949), «Неспакойныя характары» (1955), «У вялікай дарозе» (1958), «Родная дарога» (1961), зборнік апавяданняў для дзяцей «На берагах Нявы» (1977), аповесць «Лясныя салдаты» (1945; у 1979—аповесць і апавяданні), раман «У агні» (1952), раман-хроніка «Вецер веку» (у 3-х ч.— 1966, у 4-х— 1974), раман-памфлет «Чужы хлеб» (1971). У 1951 г. выдадзены Выбраныя творы, у 1989 г. кніга аповесцей і апавяданняў «Расцвілі вішні».