Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
нацыянальных і міжнародных зносін Інстытута філасофіі і права АН БССР. Член СП СССР з 1982 г.
У друку выступае з 1963 г., з вершамі — з 1974 г. Першая кніга вершаў «Хвіліна чакання» ўвайшла ў калектыўны зборнік «Нашчадкі» (1979). У 1983 г. выйшаў зборнік паэзіі «Загадка Атлантыды».
Пераклаў з эстонскай мовы «Няўлоўны цуд» Э. Вільдэ (тэлеп’еса, 1985) і асобныя вершы эстонскіх паэтаў.
Ігнат ДВАРЧАНІН
Ігнат Сымонавіч Дварчанін нарадзіўся 8.6.1895 г. у вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і арандатара.
Пасля заканчэння школы вышэйшай ступені атрымаў званне народнага настаўніка (1912). Працаваў тры гады народным настаўнікам у вёсцы Хмельніца на Слонімшчыне. У 1915— 1917 гг.— на вайсковай службе, дзе скончыў школу прапаршчыкаў. На фронце сустрэў рэвалюцыю. У Мінску стаў членам Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1918 г.— сакратар культурна-асветніцкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята ў Маскве. У 1918 г. прыехаў на Беларусь. Вёў культурна-асветніцкую работу ў Дзятлаўскім павеце, за што быў зняволены ўладамі Польшчы ў беластоцкі канцлагер. У 1921 г. арганізаваў у Даўгаўпілсе беларускія настаўніцкія курсы, дзе чытаў лекцыі па беларускай мове і літаратуры, стварыў беларускі тэатральны калектыў і хор. У 1925 г. скончыў Карлаў універсітэт у Празе са званнем доктара філасофіі. 3 1926 г. выкладаў беларускую літаратуру ў Віленскай беларускай гімназіі. Выконваў даручэнні цэнтральнага сакратарыята Беларускай сялянска-рабочай грамады. Уваходзіў у Галоўную ўправу Таварыства беларускай школы (1926—1930). У 1928 г. выбраны паслом у польскі сейм. Разам з іншымі пасламі стварыў у сейме самастойную фракцыю — беларускі рабоча-сялянскі клуб «Змаганне». Быў сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні. У 1930 г. арыштаваны
польскімі ўладамі і асуджаны на 8 год турмы. У выніку абмену палітвязнямі паміж СССР і Польшчай у 1932 г. прыехаў у Мінск. Працаваў у АН БССР у камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі. У 1933 г. рэпрэсіраваны.
Расстраляны 8.12.1937 г.
Першыя вершы апублікаваў у 1917 г. (газеты «Беларуская рада», «Вольная Беларусь»), 3 паэтычнымі творамі выступаў у газетах, часопісах «Дзянніца», «Наша думка», «Беларускі звон», «Маладое жыццё», «Перавясла», «Маланка», «Наш шлях», «Прамень», «Студэнцкая думка» і інш. Выступаў і як публіцыст. Напісаў і абараніў дысертацыю, прысвечаную дзейнасці і светапогляду Ф. Скарыны. Склаў «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры (ад 1905 году). Для старэйшых класаў беларускіх сярэдніх школ» (Вільня, 1927). Нізка вершаў апублікавана ў калектыўным зборніку «Ростані волі» (1990).
Пераклаў на беларускую мову паэму А. Блока «Дванаццаць» (Вільня, 1926).
Авяр'ян ДЗЕРУЖЫНСКІ
Авяр’ян Сафонавіч Дзеружынскі нарадзіўся 10.6.1919 г. у вёсцы Хляўно Кармянскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Магілёўскі газетны тэхнікум (1937), затым Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт і супрацоўнік газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, Маскве. У 1945—1949 гг.— загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена». 3 1949 г.— рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г.— выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981 —1984 гг.— выдавецтва «Юнацтва». Член СП СССР з 1964 г.
Узнагароджаны медалём.
Першыя літаратурныя творы надрукаваў у 1939 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Песні маладосці» (1959), «Калінавы цвет» (1961), «Бярозавы вецер» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Цуды ёсць на свеце» (1960), «Дзе жыве зіма» (1962), «Карагод» (1963), «Ляцелі дзве птушкі» (1964), «Яе завуць Каця» (1965),
«Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык» (1969), «Чабарок» (1970), «Ластаўка» (1971), «Бегунок» (1972), «Каласок» (1975), «Конікі-будаўнікі» (1977), «Цягнік-працаўнік» (1978), «Вясёлікі» (выбранае, 1979), «Добрае сэрца» (1980), «Касмічны агарод» (1981), «Той, хто працуе...» (1984), «Працалюбы» (1987), «Залаты каласок» (1989).
Многія вершы пакладзены на музыку, сярод іх «Мінскі вальс», «Дзявочая лірычная», «Песня аб Мінску», «Нездаровіцца». Песні «Сабірайся ў госці, мой дзядок», «Мяцеліца» сталі народнымі.
Генадзь ДЗМІТРЫЕЎ
Генадзь Рыгоравіч Дзмітрыеў нарадзіўся 18.10.1943 г. у вёсцы Злыднікі (цяпер Першамайка) Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачых.
Пасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы (1959) працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе, рабочым на будоўлі ў Мінску. Вучыўся на’ беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1961 —1964, скончыў завочна ў 1970), служыў у Савецкай Арміі (1964—1967). У 1967—1974 гг. настаўнічаў у Варанчанскай сярэдняй школе Карэліцкага раёна. 3 1974 г.— карэспандэнт-арганізатар, затым намеснік дырэктара, а з 1988 г.— дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Член СП СССР з 1979 г.
Узнагароджаны медалём.
Першы верш надрукаваў у езярышчанскай раённай газеце «Калгасная вёска» ў 1959 г., у наступным годзе вершы з’явіліся ў рэспубліканскім друку (газета «Чырвоная змена»), Аўтар зборнікаў вершаў «Гарады на далонях» (1974), «Азярыны» (1980) і кнігі для дзяцей «Птушка Сінязорка» (1976).
a in
Уладзімір ДЗЮБА
Уладзімір Іванавіч Дзюба нарадзіўся 24.2.1946 г. у горадзе Палтава (Украіна) у сям’і служачых.
Дзяцінства прайшло ў вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. Пасля заканчэння аддзялення беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1968) працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Мікалаеўскай сярэдняй школе Буда-Кашалёўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1968— 1969), працаваў рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання (1970—1972), літсупрацоўнікам газеты «Гомельская праўда» (1972— 1977). 3 1978 г.— карэспандэнт газеты «На страже Октября» (Мінск), з 1980 г.— старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання на Беларускім радыё. Член СП СССР з 1986 г.
Узнагароджаны медалём.
Першы верш апублікаваў у буда-кашалёўскай раённай газеце «Ленінскі шлях» у школьныя гады. 3 вершамі ў рэспубліканскім друку выступіў упершыню ў 1963 г. (газета «Чырвоная змена»), Аўтар зборнікаў паэзіі «Вуліцы без назваў» (1972), «Кругазварот» (1976), «Карані бліскавіцы» (1986), радыёп’ес у вершах «Жыццё рэвалюцыянера» (з А. Пётухам, пастаўлена ў 1987), «Я, Арлоўскі» (пастаўлена ў 1989), «Нарачным. Рукевічу. Рылееў» (пастаўлена ў 1990).
Павел ДЗЮБАЙЛА
Павел Кузьміч Дзюбайла нарадзіўся 5.8.1931 г. у вёсцы Кукарава Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1954). Адначасова працаваў у школах на Маладзечаншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1954—1955). Быў дырэктарам Бакштанскай сярэдняй школы Юрацішкаўскага раёна, інспектарам Маладзечанскага аблана. У 1960 г. скончыў аспірантуру пры Ін-
стытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік, а з 1968 г.— загадчык сектара беларускай савецкай літаратуры інстытута, цяпер — аддзела сучаснай беларускай літаратуры і крытыкі. Доктар філалагічных навук. Прафесар. Член СП СССР з 1967 г.
У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі выступае з 1956 г. Аўтар літаратуразнаўчых і літаратурнакрытычных прац «Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне» (1964), «Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе» (1973), «Вобраз нашага сучасніка ў беларускай прозе» (1978), «У вялікай дарозе» (1981), «Беларускі раман. Гады 70-я» (1982), «Наш сучаснік — у жыцці і літаратуры» (1984), «Панарама сучаснай беларускай прозы» (1986), «У пошуках духоўных каштоўнасцей: Беларуская проза сёння» (1987), «Вялікі Кастрычнік і сучасная беларуская літаратура» (1988), «Станоўчы герой у беларускай літаратуры» (1990). У сааўтарстве з В. Жураўлёвым і М. Луферавым напісана кніга «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967). Адзін з аўтараў калектыўных прац «Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць» (1971) і «Мсторня белорусской советской лнтературы» (1977).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «Мсторня белорусской дооктябрьской лнтературы» і «Нсторня белорусской советской лнтературы».
Мота ДЗЯГЦЯР
Мота Ізраілевіч Дзягцяр нарадзіўся 15.7.1909 г. у вёсцы Пціч Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і шаўца.
У 1929 г. прыехаў у Мінск і стаў працаваць на скураным заводзе «Балыйавік». Затым быў мулярам на будоўлях горада, вучыўся на рабфаку. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1937). У 1937-S-1939 гг. служыў у Савецкай Арміі. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. і савецка-фінляндскай вайны.
Загінуў 9.11.1939 г. каля фінскай граніцы.
Першае апавяданне апублікаваў у 1931 г. Пісаў на мове ідыш. Выступаў з апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі. Аўтар кніг прозы «На рыштаваннях» (1934), «Савецкая Беларусь» (1935), «Будаўнікі» (1936), «Браты» (1937), «Верныя вартавыя» (1938), «Наша зямля» (1939). На беларускай мове выйшлі «Апавяданні» (1940).
Анатоль ДЗЯЛЕНДЗІК
Анатоль Андрэевіч Дзялендзік нарадзіўся 4.3.1934 г. у вёсцы Кулакі Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачага.
У 1957 г. скончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. Працаваў урачом у рэспубліканскай псіханеўралагічнай бальніцы ў Мінску (1957—1968). У 1968—1976 гг.— член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». У 1969 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Член СП СССР з 1965 г.
Пачаў выступаць у друку у 1955 г. (газета «Сталннская молодежь»), Піша на рускай і беларускай мовах. У 1963 г. выйшла першая кніга — зборнік гумарэсак «Пагібель «Тытаніка». Аўтар драм «Выклік багам» («Чатыры крыжы на сонцы», 1967, пастаўлена ў 1965), «Грешная любовь» (Масква, 1970, пастаўлена ў 1967), «Начное дзяжурства» (1972, пастаўлена ў 1970), «Последняя земляннка в августе» (пастаўлена ў 1975), «Гаспадар» (пастаўлена ў 1985), камедый «Амазонкн» (1974, пастаўлена ў 1972), «Операцня «Многоженец» (1976, пастаўлена ў 1974), «Аукцлон» (пастаўлена ў 1988), «Гіпапатам» (1981). Напісаў шэраг аднаактовых п’ес («Абы ціха», «Дзяўчына з камвольнага» і інш.). Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў «Познай себя» (пастаўлены ў 1972), «Голубой карбункул» (пастаўлены ў 1979) і мастацкіх фільмаў «Заўтра будзе позна» (з М. Крно, пастаўлены ў 1973), «Неудобный человек» (пастаўлены ў 1985), «Волкн в зоне» (пастаўлены ў 1990). Напісаў таксама шэраг радыёп’ес («Шаўковыя травы», «Даўгавечнік», «Дыягназ» і інш.).