Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
У 1981 г. выйшаў зборнік камедый «Аперацыя «Мнагажэнец», у 1985 г.— «П’есы».
Сяргей ДЗЯРГАЙ
Сяргей Сцяпанавіч Дзяргай нарадзіўся 17.9. 1907 г. у горадзе Мінску ў сям’і чыгуначніка.
Скончыў 1-ю Мінскую чыгуначную сямігадовую школу (1924), а затым трохгадовыя агульнаадукацыйныя курсы (1927). Хвароба не дала магчымасці вучыцца далей. У сярэдзіне 30-х гадоў працаваў падчытчыкам і карэктарам у друкарні газеты «Звязда». У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Гомелі, удзельнічаў у падпольным руху. Працаваў загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя» (1951 —1953), адказным сакратаром, рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык» (1953—1967). Член СП СССР з 1950 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 25.12.1980 г.
Першыя вершы надрукаваў у 1938 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вачыма будучыні» (вершы і паэмы, 1953), «Крэмень аб крэмень» (вершы і паэмы, 1958), «Цешча» (гумарыстычныя вершы, 1959), «Чатыры стыхіі» (вершы і паэмы, 1962, дапоўненае выданне ў 1988), «Свята ў будзень» (1964), «Салата з дзядоўніку» (гумарыстычныя вершы, 1967), «Выбранае» (1967), «Вершы» (1974), «На вогненнай сцяжыне: Выбранае» (вершы і паэмы, 1977).
Пераклаў нй беларускую мову паэмы «Гражына» А. Міцкевіча, «Бацька зачумленых» Ю. Славацкага, «Дванаццаць» А. Блока, «На ўвесь голас» У. Маякоўскага, «Сінія гусары» М. Асеева, «Сын» П. Антакольскага, «1905 год» Б. Пастарнака, паасобныя творы М. Канапніцкай, У. Бранеўскага, Ю. Тувіма, I. Бехера, Г. Зегерс, М. Лермантава, С. Шчыпачова, Л. Украінкі і інш.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік вершаў і паэм «Чатыры стыхіі».
Анатоль ДЗЯРКАЧ
Анатоль Дзяркач (Анатоль Рыгоравіч Зіміёнка) нарадзіўся 18.4.1887 г. у мястэчку Турэц Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і фельчара.
Скончыў Навагрудскае гарадское вучылішча (1904). Служыў пісарам у Мінскай гарадской і земскай управах. Удзельнічаў у рэвалюцыйным руху, быў зняволены ў турму, адбываў ссылку. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у рэдакцыях газет «Беларуская вёска», «Піянер Беларусі», быў рэдактарам сатырычнагумарыстычнага часопіса «Дубянка» (1924, дадатак да газеты «Звезда»). Быў кандыдатам у члены СП СССР. 16.10.1936 г. арыштаваны. Справа перагледжана і спынена Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.5.1957 г.
Расстраляны 5.9.1937 г.
Першыя вершы надрукаваў у 1904 г. на рускай мове. Выйшлі зборнікі сатырычных і гумарыстычных вершаў «Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў» (1925), «Бог удвох» (1930), «Качаргой па абразох» (1930), «Усім патроху...» (1930), паэма «Міколава гаспадарка» (1927) і зборнікі для дзяцей «Нашы прыяцелі» (1928), «Першы дзень у дзіцячым садзе» (1928), «Працавітая дзяўчына» (1928), «Звяры нашых лясоў» (1929).
Аўтар працы «Мнтервенцня н оккупацня в Белорусслн» (Масква, 1932).
Пераклаў на беларускую мову зборнікі вершаў У. Маякоўскага «Кім быць?» (1932), Дз. Беднага «Пра папоў» (1931), К. Чукоўскага «Мыйдадзір» (1928 і 1935), С. Маршака «Пошта» (1937), А. Барто «Брацікі» (1935), раманы А. Дарагойчанкі «Вялікая Каменка» (1932), Л. Корыса «Кіруй, Брытанія» (1932), аповесці А. Чумачэнкі «Клуб даследнікаў» (1932), Д’Эрвільі «Прыгоды дагістарычнага хлопчыка» (1937), працу А. Ферсмана «Наш апатыт» (1931), паасобныя творы А. Пушкіна, С. Міхалкова, М. Асеева, П. Тычыны, Н. Забілы, П. Усэнкі і інш.
Алесь ДЗЯТЛАЎ
Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) Дзятлаў нарадзіўся 3.6.1936 г. у вёсцы Туркі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка.
У 1959 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў у глыбоцкай раённай газеце «Сцяг камунізма» (1959—1961), у «Чырвонай змене» (1961 — 1973). У 1973—1975 гг.— член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм», у 1975—1980 гг,— карэспандэнт рэспубліканскай газеты «Звязда», з 1980 г.— рэдактар аддзела навукі часопіса «Родная прырода». Член СП СССР з 1979 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1970 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Росы на поплаве» (1974), «Белы месяц сакавік» (1977), «Сляды» (1981), «Вяртанне» (1987).
Іосіф ДОРСКІ
Іосіф Львовіч Дорскі нарадзіўся 17.12.1911 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачага.
У 1929 г. скончыў агульнаадукацыйныя курсы, у 1930 г,— курсы кінасцэнарыстаў у Мінску. Вучыўся завочна ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага (1939—1941). Працаваў сакратаром рэдакцыі шматтыражнай газеты Мінскага дрэваапрацоўчага завода (1929— 1930), кінасцэнарыстам на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь» (1931 —1932, Ленінград), літсупрацоўнікам газеты «Рабочнй» (1932— 1934), служыў у Чырвонай Арміі (1934 —1935). 3 1935 г,— загадчык літаратурнай часткі,
з 1948 г.— дырэктар Беларускага тэатра імя Якуба Коласа. У 1961 — 1964 гг,—дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм». Член СП СССР з 1956 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1961).
Памёр 7.12.1964 г.
Літаратурнай працай займаўся з 1930 г. Разам з К. Губарэвічам напісаў драму «Цэнтральны ход» (пастаўлена ў 1948) і лірычную камедыю «Алазанская даліна» (1951, пастаўлена ў 1949). Аўтар п’есы «Права на шчасце» (пастаўлена ў 1956 пад назвай «Шчасце»),
Сямён ДОРСКІ
Сямён Львовіч Дорскі нарадзіўся 20.10.1920 г. у горадзе Мінску ў сям’ служачага.
Займаючыся ў беларускай школе, адначасова вучыўся завочна на Маскоўскіх курсах замежных моў, якія скончыў у 1939 г. з пасведчаннем перакладчыка. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў тры курсы гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У чэрвені 1941 г. эвакуіраваўся ў Куйбышаўскую вобласць, дзе працаваў у калгасе. У верасні пераехаў ва Уральск, у якім працаваў брат — тэатральны дзеяч і драматург I. Дорскі. Выкладаў гісторыю ў сярэдняй школе № 1. У 1942— 1943 гг.— курсант Ленінградскага ваеннага вучылішча сувязі імя Ленсавета (г. Уральск). У 1943—1946 гг.— у Савецкай Арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск, у 1946—1947 гг. працаваў перакладчыкам ва Упраўленні па пастаўках ЮНРРА (Адміністрацыя дапамогі і ўзнаўлення Аб’яднаных Нацый) пры Савеце Міністраў БССР. У 1947 г. без адрыву ад вытворчасці скончыў факультэт замежных моў Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў выкладчыкам (1947—1955), загадчыкам (1955—1962) кафедры англійскай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1962—1983 гг. дацэнт кафедры лексікалогіі (пазней стылістыкі) англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага педінстытута замежных моў. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1980 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны і медалямі.
Памёр 14.01.92 г.
Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў (газета «Уральская правда», 1941 —1942 гг.). 3 1957 г. займаецца перакладчыцкай працай з англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай моў на беларускую. Пераклаў раман П. Абрахамса «Вянок для Удома» (1959), аповесці Л. Рэна «Негр Нобі» (1962), П. Джойса «Цікі» (1977), кнігу казак Г. Прокапа «Пятае кола» (1980), аповесць Д. Алонса «У пошуках чорнай чайкі» (1982), раман I. Кардэнаса Акуньі «Загадка адной нядзелі» (1986), раман К. Маккалаў «Птушкі на цернях» (1983), п’есу Э. Заля «Наследнікі Рабурдэна» (пастаўлена ў 1960). У перыядычным друку апублікаваны аповесці Э. Лёста «Аперацыя «Бумеранг» (газета «Чырвоная змена», 1969), Г. дэ Бройна «Рэната» (часопіс «Полымя», 1971), В. Ланге «Дванаццаць вінаватых» (часопіс «Маладосць», 1971).
Аляксандр ДРАКАХРУСТ
Аляксандр Абрамавіч Дракахруст нарадзіўся 7.11.1923 г. у горадзе Маскве (Расія) у сям’і ваеннаслужачага.
У ліпені 1941 г. прызваны ў армію. Быў салдатам інжынернага батальёна, камандзірам узвода. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, у штурме Берліна. Скончыў Маскоўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1945) і завочна факультэт мовы і літаратуры Хабараўскага педагагічнага інстытута (1962). 3 1946 г.— ваенны журналіст. У 1964—1971 гг.— карэспандэнт газеты Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі «Во славу Роднны». Член СП СССР з 1961 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай . вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
Выступае ў друку з 1939 г. (газета «Молодая гвардяя», Адэса). Піша на рускай мове. Першы зборнік вершаў «Мнру быть на земле!» выдаў у 1951 г. ва Уладзівастоку. Затым выйшлі кніжкі паэзіі «Цвет счастья» (Уладзівасток, 1953), «Зарннцы над сопкамн» (Хабараўск, 1959), «Сменяёт время караулы» (дадатак да часопіса
«Советскнй вонн», 1961), «Тревожный ветер» (1964), «Бухта смятенья» (1967), «М нет конца тревогам» (1969), «Мост» (1972), «Мой вы годы — эшелоны» (выбранае, 1975), «Раздорожье» (1979), «Прнтяженне» (Хабараўск, 1981), «Лнцо твое» (1982), «Сквозное раненне» (1983), «Дальняя связь» (выбранае, 1983), «Круговорот» (1986), «РІсповедь» (1990).
Пераклаў на рускую мову шэраг вершаў і паэм М. Аўрамчыка, А. Астрэйкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, С. Гаўрусёва, С. Грахоўскага, А. Грачанікава, Е. Лось і некаторых іншых беларускіх паэтаў. У 1988 г. выйшла кніга выбраных перакладаў з беларускай мовы «Журавлнная стая».
Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК
Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк нарадзіўся 10.10.1957 г. у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў рабочай сям’і.
Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай сярэдняй школы № 2 (1974) працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. У 1976—1978 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г. 3 1982 г.— рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1984 г.
Першыя вершы надрукаваў у столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 г., у рэспубліканскім друку выступіў у 1975 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990).
Вячаслаў ДУБІНКА
Вячаслаў Андрэевіч Дубінка нарадзіўся 17.12. 1941 г. у горадзе Слуцку Мінскай вобласці ў сям’і рабочага.
Скончыў Чарнавіцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1961). Працаваў брыгадзірам комплекснай брыгады, прарабам, начальнікам будаўнічага ўчастка ў Слуцку (1961—1964), фотакарэспандэнтам раённых газет «Будаўнік камунізма» (Любань, 1964—1965), «Шахцёр» (Салігорск, 1965—1966), рэспубліканскіх газет «Звязда» (1966—1971), «Чырвоная змена» (1972—1974), у студыі «Фота і жыццё» Саюза журналістаў Беларусі (1974—1976), фатографам рэстаўрацыйнай майстэрні Міністэрства культуры БССР (1979—1981). 3 1981 г — у часопісе «Беларусь». Член СП СССР з 1988 г.