• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Алесь ЖУК
    Алесь (Аляксандр Аляксандравіч) Жук нарадзіўся 1.4.1947 г. у вёсцы Клешаў Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачага.
    У 1970 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1972—1974 гг. служыў у Савецкай Арміі камандзірам мотастралковага ўзвода. У 1974—1977 гг. працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1977—1979 гг.— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». У 1979—1980 гг.— інструктар пры ЦК КПБ, у 1980—1986 гг.— галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1986—
    1989 гг.— сакратар праўлення СП БССР, з 1989 г.— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». Член СП СССР з 1973 г.
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
    Першыя апавяданні апублікаваў у рэспубліканскім друку ў 1965 г. Выдаў кнігі прозы «Асеннія халады» (1972), «Паляванне на старых азёрах» (1975), «Зоркі над палігонам» (1977), «Не забывай мяне» (1978), «Па саннай дарозе» (1979), «Паўстанак вяртання» (1981), «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982), «Чорны павой» (1986), «Праклятая любоў» (1990), «На дазорнай сцяжыне» (1990). Аўтар п’есы «Апошні журавель» (з А. Дударавым, пастаўлена ў 1986), сцэнарыя тэлефільма «Паляванне на Апошняга Жураўля» (зняты ў 1986). Па матывах аповесці «Зоркі над палігонам» зняты фільм «Палігон» (1983).
    Пераклаў на беларускую мову кнігі Г. Траяпольскага «Белы Бім Чорнае вуха» (1975), зборнік апавяданняў Ю. Казакова «Арктур — гончы сабака» (1976), аповесці М. Кацюбінскага «Fata morgana» і «Дарагою цаною» (1980), У. Багамолава «Зося» (1981), раманы Н. Сафарава «Дні праклёну і дні надзеі» (1982), Т. Джумагельдыева «Прапашчы чалавек» (1984), аповесці Ю. Трыфанава «Папярэднія вынікі» (1986), М. Булгакава «Сабачае сэрца» (1989), асобныя творы іншых пісьменнікаў.
    Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за кнігу «Зоркі над палігонам», Літаратурнай прэміі СП БССР імя I. Мележа (1982) за кнігу «Паўстанак вяртання».
    Кастусь ЖУК
    Кастусь (Канстанцін Якаўлевіч) Жук нарадзіўся 2.5.1954 г. у вёсцы Затур’я Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Сейлавіцкай сярэдняй школы (1971) і курсаў шафёраў пры Нясвіжскім аўтамотаклубе ДТСААФ (1972) служыў у Савецкай Арміі (1972—1974). Працаваў наладчыкам, электразваршчыкам на Мінскім трактарным заводзе (1974—1979) і адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні філалагічнага
    факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (скончыў у 1981). Быў літсупрацоўнікам газеты «Чырвоная змена» (1979), карэспадэнтам шматтыражнай газеты мінскіх будаўнікоў «На стройках Мннска» (1979—1981). 3 1981 г. працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні. У 1986—1988 гг.— слухач Мінскай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПБ. 3 1988 г.— старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1988 г.
    Першыя вершы апублікаваў у 1968 г. (нясвіжская раённая газета «Чырвоны сцяг»), У 1979 г. дэбютаваў першай кніжкай вершаў у калектыўным зборніку «Нашчадкі». Аўтар кніг вершаў і паэм «Планета маёй душы» (1982), «Зямная ноша» (1988).
    Перакладае з рускай, украінскай, латышскай моў.
    Васіль ЖУКОВІЧ
    Васіль Аляксеевіч Жуковіч нарадзіўся 7.11. 1940 г. у вёсцы Забалацце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1959 г. паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна, з трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1964). У 1957—1959 гг. працаваў рабочым на будоўлях Брэста. У 1962— 1971 гг.— літсупрацоўнік, загадчык сельскагаспадарчага аддзела рэдакцыі брэсцкай раённай газеты «Заря над Бугом». 3 1971 г.— старшы рэдактар Брэсцкага тэлебачання, з 1972 г.— літсупрацоўнік газеты «Знамя юностн», з 1973 г.— рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1977 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. 3 1981 па чэрвень 1982 г.— намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва». Член СП СССР з 1977 г.
    У друку выступае з 1956 г. Выдаў зборнікі вершаў «Паклон» (1974), «Мелодыя святла» (1976), «Суседства» (1982), «Цана цішыні» (1985), «Твая місія» (1988), «Разняволенне» (1990), аповесць «Як адна вясна...» (1980),
    кнігу для дзяцей «Тараскаў самакат» (1988), шэраг кніжачак-раскладанак.
    Пераклаў зборнік К. Цвіркі для дзяцей «Салавейка» (1974), паасобныя вершы I. Якштаса, П. Грабоўскага, I. Няходы, Махтумкулі, У. Мэя, апавяданні А. Ананьева, С. Баруздзіна.
    Васіль ЖУРАЎЛЁЎ
    Васіль Пракопавіч Жураўлёў нарадзіўся 27.5.1931 г. у вёсцы Раздзел 2-гі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і паступіў у аспірантуру пры гэтым жа інстытуце. 3 1957 г.— навуковы супрацоўнік, з 1989 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук. Член СП СССР з 1972 г.
    Выступае ў друку як крытык і літаратуразнавец з 1957 г. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964—1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Мсторям белорусской дооктябрьской лнтературы» (1977). Сааўтар кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (з П. Дзюбайлам і М. Луферавым, 1967), «Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс» (з А. Андраюком, А. Лысенка, Л. Голубевай, 1971), «Пытанні паэтыкі» (з Я. Шпакоўскім і А. Яскевічам, 1974), калектыўнай працы «Ідэйна-тэарэтычныя пытанні сучаснага літаратурнага працэсу» (1987), аўтар манаграфій «Структура твора» (1978), «Магчымасці рэалізму.: Прычыннасць і гістарызм» (з М. Тычынам, 1982), «Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана» (1990).
    Янка ЖУРБА
    Янка Журба (Іван Якаўлевіч Івашын) нарадзіўся 30.4.1881 г. у вёсцы Купніна (цяпер у межах Чашнікаў) Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1902 г. скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Віцебшчыне. Пасля заканчэння Глухаўскага настаўніцкага інстытута (1909, Чарнігаўская губерня) працаваў выкладчыкам у гарадскіх і пачатковых вучылішчах Украіны, Беларусі, Расіі, у навукова-педагагічнай камісіі Наркамасветы БССР (1921 — 1922), інспектарам Бабруйскага, затым Калінінскага (Клімавічы) акруговых аддзелаў народнай асветы (1923—1927), выкладчыкам у Чэрыкаўскай сямігадовай школе, у Магілёўскім медыцынскім вучылішчы (1927—1934). У 1934 г. пераехаў у Мінск і стаў працаваць у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. 3-за хваробы вачэй быў змушаны ў 1937 г. пакінуць працу. 3 1941 г. і пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне, быў настаўнікам спеваў. Апошнія гады жыцця правёў у вёсцы Слабада пад Полацкам і ў Полацку. Член СП СССР з 1939 г.
    Памёр 7.1.1964 г.
    3 1902 г. друкаваў этнаграфічныя нарысы ў газеце «Вятебскне губернскяе ведомостн». Першы верш па-беларуску апублікаваў у 1909 г. у газеце «Наша ніва». Аўтар зборнікаў паэзіі «Заранкі» (1924), «Ясныя шляхі» (1959), «Вершы» (1970), «Роднае» (1980), «Мая песня» (1984) і кніжак вершаў для дзяцей «Ластаўкі» (1950), «Сонечная раніца» (1955), «Светлыя дні» (1959). У 1950 г. выйшлі Выбраныя творы.
    Пераклаў на беларускую мову раман Ф. Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1930).
    Алесь ЖЫГУНОЎ
    Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Жыгуноў нарадзіўся 27.11.1954 г. у вёсцы Тройца Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Навабрашчынскую сярэднюю школу (1970), працаваў дырэктарам клуба ў вёсцы Боркі Шклоўскага раёна. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1976) — настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры Чарневіцкай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна. 3 1980 г.— карэспандэнт-арганізатар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 г.— загадчык аддзела радыёінфармацыі раённай газеты «Шлях перамогі». 3 1989 г. працуе ў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» (новая назва газеты). Жыве ў Глыбокім Віцебскай вобласці. Член СП СССР з 1982 г.
    Першыя вершы надрукаваў у 1972 г. (газета «Чырвоная змена»), Аўтар зборніка вершаў «Матчына вышыванка» (1984).
    Уладзімір ЖЫЖЭНКА
    Уладзімір Аляксандравіч Жыжэнка нарадзіўся 23.1.1931 г. у горадзе Дарагабужы Смаленскай вобласці (Расія) у сям’і настаўніка.
    У 1948 г. паступіў вучыцца на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (скончыў у 1953). Адначасова працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў вячэрніх школах. 3 1953 г.— рэдактар дзіцячай і юнацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (пазней — «Беларусь»), у 1964—1966 гг. і ў 1966—1969 гг.— старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1966 г. (студзень — верасень) — галоўны рэдактар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальнадакументальных фільмаў. 3 1969 г. працуе ў часопісе «Неман», з 1979 г.— загадчык аддзела прозы часопіса. Член СП СССР з 1981 г.
    Літаратурную дзейнасць пачаў з рэцэнзій і артыкулаў у студэнцкія гады. 3 1955 г. выступае пераважна як перакладчык твораў беларус-
    кіх пісьменнікаў на рускую мову. У яго перакладзе выйшлі раманы М. Лобана «Гарадок Устронь» (1972), Л. Арабей «Іскры ў папялішчы» (1973), А. Васілевіч «Пачакай, затрымайся» (1975), А. Шашкова «Спытай сваё сэрца» (1976), Б. Сачанкі «Вялікі Лес» (1986), В. Адамчыка «Голас крыві брата твайго» (часопіс «Нёман», 1990), асобныя аповесці А. Кулакоўскага, В. Карамазава, А. Марціновіча, Я. Маўра, I. Сяркова, М. Паслядовіча, кнігі I. Навуменкі пра Янку Купалу і Якуба Коласа і інш.
    У яго літаратурнай апрацоўцы выдадзены на рускай мове кнігі У. Парахневіча «Огненные вйхрн» (1967), А. Караткевіча «Обелнск у дорогн» (1971), Л. Шыпулі «Четыре тарана в небе» (1982).
    Уладзімір ЖЫЛКА
    Уладзімір Адамавіч Жылка нарадзіўся 27.5. 1900 г. у вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1914 г. скончыў гарадское вучылішча ў Міры і разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Багародзіцкім агранамічным вучылішчы Тульскай губерні (1915—1917), працаваў аграномам у дзяржаўным маёнтку пад Мінскам (1918—1919). Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Дзвінску, а ў лютым 1923 г. выехаў на вучобу ў Чэхію, дзе быў залічаны на гісторыка-філалагічньі факультэт Карлава універсітэта ў Празе. У 1926 г. вярнуўся на радзіму. Быў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Звязда», выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме. На пачатку 1930 г. арыштаваны і паводле пастановы пазасудовага органа ад 10.4.1931 г. высланы тэрмінам на 5 год у г. Уржум Кіраўскай вобласці, дзе працаваў загадчы.кам гаспадаркі і выкладчыкам літйратуры ў медыцынскім тэхнікуме. Рэабілітаваны 19.9. 1960 г. Судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР.