Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
(1944—1946), фельетаністам, загадчыкам аддзела рэдакцыі часопіса «Вожык» (1946—1975). Член СП СССР з 1952 г.
Памёр 11.8.1980 г.
Узнагароджаны медалямі.
Першае апавяданне надрукаваў у 1938 г. (часопіс «Полымя рэвалюцыі»), Аўтар аповесці для дзяцей «Таямнічы надпіс» (1953), зборнікаў апавяданняў «Сапернікі» (гумарыстычныя творы, 1958), «Пад вясновым сонцам» (1960), «Як Толік праславіўся» (1962), «Чорны кот» (гумарыстычныя творы, 1973). У 1985 г. выйшла кніга аповесцей і апавяданняў «Таямнічы надпіс».
Выступаў і ў галіне драматургіі. Выйшлі зборнікі п’ес «Дружная сям’я» (1955), «Злавацца не трэба» (1961, аднайменная п’еса пастаўлена ў 1960), «Аперацыя «Шафа» (1967), «П’есы» (1972), «Нарада ў загсе» (1972), «Не спяшайцеся караць» (1975), «Тыдзень вечнага кахання» (1982), «Надзейная апора» (1985), п’есы «Сябры» (1960, з Ю. Багушэвічам, пастаўлена ў 1958), «Марат Казей» (1963, пастаўлена ў 1964), «Нечаканае знаёмства» (1963, пастаўлена ў 1962), «Юнацтва рыцара» (1972, пастаўлена ў 1970), «Тыдзень вечнага кахання» (1976, пастаўлена аперэта на музыку Ю. Семянякі ў 1975), шэраг аднаактовак. Напісаў некалькі сцэнарыяў навукова-папулярных фільмаў (фільм «Фіноз» атрымаў дыплом на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў у Чэхаславакіі ў 1964 г.).
Васіль ЗУЁНАК
Васіль Васільевіч Зуёнак нарадзіўся 3.6.1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1954 г. скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Пасля заканчэння універсітэта (1959) працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Мінск), з 1960 да 1966 г.— у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972—1978). У 1966—1972 гг,—намеснік га-
лоўнага рэдактара, у 1978—1982 гг.— галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». У 1982— 1989 гг.— сакратар, у 1989—1990 гг.— першы сакратар, з 1990 г.— старшыня СП Беларусі. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1966 г.
Выступае ў друку з вершамі з 1954 г. Аўтар кніжак паэзіі «Крэсіва» (1966), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Час вяртання» (1981), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п’едэстале» (1973), кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983). Напісаў кніжкі нарысаў і замалёвак для дзяцей «Любіць прыроду — любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963) і паэтычныя зборнікі «Вясёлы калаўрот» (1965), «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).
Перакладае з рускай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і іншых моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука «Возера-Бульдозера» (1978).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за кнігу вершаў «Сяліба», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1982) за паэму «Маўчанне травы».
ЗЬНІЧ
Ml
Зьніч (Алег Андрэевіч Бембель) нарадзіўся 16.12.1939 г. у горадзе Мінску ў сям’і скульптара.
Вучыўся на энергетычным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1956—1959). Скончыў мінскае музычнае вучылішча імя М. I. Глінкі (1963) і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя A. В. Луначарскага (1969) па спецыяльнасці фартэпіяна. Працаваў выкладчыкам у музычных школах Мінска, у гарадах Глыбокім Віцебскай вобласці і Тарусе Калуж-
скай вобласці. У 1971 —1974 гг.— аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1974— 1983 і 1984—1987 гг.— навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Член СП СССР з 1989 г.
У друку з вершамі пачаў выступаць у 1979 г. Аўтар кніг паэзіі «Рэха малітвы» (Нью-Йорк, 1988), «Саната ростані» (Беласток, 1988). У Беларусі вершы друкаваліся ў калектыўным зборніку «Крыло» (1984), у «Днях паэзіі» (1982, 1983, 1984), у газетах «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», «Крыніца».
Выступае з філасофска-эстэтычнымі даследаваннямі, прысвечанымі праблемам нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў мастацкай культуры. Напісаў працу «Н. Г. Чернышевскнй н проблемы нацнонального в духовной культуре» («Н. Г. Чернышевскнй н его наследне». Новасібірск, 1980). У 1985 г. у Лондане выйшла філасофска-сацыялагічнае даследаванне «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс».
Анатоль ІВАНОЎ
Анатоль Васільевіч Іваноў нарадзіўся 15.11. 1914 г. у сяле Зямлянск Сямілукскага раёна Вдронежскай вобласці (Расія) у сям’і каваля.
У 1932 г. скончыў аднагадовыя курсы па падрыхтоўцы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і паступіў у Варонежскі медыцынскі інстытут. Пасля заканчэння яго (1937) —ваенны ўрач. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у 1938 г. у баях ля возера Хасан, а ў 1945 г.— у разгроме японскай Квантунскай арміі. 3 1946 г. служыў у Беларускай ваеннай акрузе. У 1963 г. дэмабілізаваўся. Жыве ў Бабруйску. Член СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
У 1933 г. у інстытуцкай шматтыражцы апублікаваў першыя вершы. Піша на рускай мове. Аўтар апавяданняў, рамана «На Дальнем Востоке» (1954, апошняе перавыданне ў 1986) і аповесці «Под намн цель» (1976).
Васіль ІВАШЫН
Васіль Уладзіміравіч Івашын нарадзіўся 9.5. 1913 г. у вёсцы Ляхавічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1933 г. скончыў Мінскі транспартна-эканамічны тэхнікум. Адзін год працаваў тэхнікамэканамістам Белкааппрамсавета. У 1934 г. паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута.Пасля заканчэння інстытута (1938) выкладаў мову і літаратуру ў Віцебскім педвучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1948 гг. выкладаў мову і літара-
туру ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН БССР (1949). Быў навуковым супрацоўнікам, а ў 1954—1967 гг. загадваў сектарам беларускай савецкай літаратуры гэтага інстытута. У 1967—1978 гг.— дырэктар навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, з 1978 г.— старшы навуковы супрацоўнік-кансультант гэтага інстытута. Акадэмік АПН СССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
У друку з літаратурна-крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі выступае з 1949 г. Аўтар манаграфій «Янка Купала: Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905—1907 гг.» (1953), «М. Горькнй м белорусская лнтература начала XX века» (1956), «У ястоков соцналястяческого реалнзма» (1963), «Да вышынь рэалізму» (1983), «Выверанае жыццём» (1988), брашур «Янка Купала — вялікі народны паэт» (1952), «Рэвалюцыя 1905—1907 гг. і развіццё беларускай літаратуры» (1955), дакладаў на Міжнародных з’ездах славістаў «Асноўныя асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратуры» (з Н. Перкіным, 1958), «Роля рускай класічнай літаратуры ў развіцці рэалізму беларускай літаратуры пачатку XX ст.» (з В. Барысенкам, 1963). Сааўтар падручнікаў для 8 класа «Беларуская літаратура» (з В. Барысенкам, 1959—1978), для 9 класа «Беларуская літаратура» (з М. Лазаруком, 1979—1990), кнігі «йзученне русской лнтературы во взаммосвязм с белорусской» (з М. Лазаруком, А. Ленсу, 1988) і іншых прац па метадалогіі і методыцы выкладання літаратуры ў школе.
Анатоль IB EPC
Анатоль Іверс (Іван Дарафеевіч Міско) нарадзіўся 15.5.1912 г. у вёсцы Чамяры Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
За ўдзел у рэвалюцыйна-вызваленчым руху быў выключаны з Віленскай (1928), Клецкай (1929) і Навагрудскай (1931) гімназій. Пасля ўз’яднання Беларусі працаваў літаратурным работнікам слонімскай раённай газеты «Вольная праца» (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны — адзін з арганізатараў падпольнага антыфашысцкага руху, з лістапада 1943 г.— партызан брыгады імя Ракасоўскага, у сакавіку 1944 г. абраны сакратаром Слонімскага міжраённага антыфашысцкага камітэта. Выдаваў антыфашысцкую газету «Беларусь». У пасляваенныя гады працаваў у Слонімскім гарсавеце, у рэдакцыі раённай гадеты «За перамогў камунізму», у лесахімічнай прамысловасці. У 1976— 1984 гг.— сакратар слонімскага раённага аддзялення Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Жыве ў Слоніме. Член СП СССР з 1940 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Выступаць у друку з вершамі пачаў у 1934 г. У 1939 г. у Вільні выйшаў зборнік вершаў «Песні на загонах». Апублікаваў зборнікі паэзіі «3 пройдзеных дарог» (1970), «Жыву ў бацькоўскім краі» (вершы і паэмы, 1982), «Я пайшоў бы ўслед за летам» (1987).
Вольга ІПАТАВА
Вольга Міхайлаўна Іпатава нарадзілася 1.1. 1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых.
Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956—1961). У 1961 г. скончыла ў Гродна сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. 1. Леніна. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, праца-
вала таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркоме камсамола (1965—1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968—1970). У 1970—1973 гг.— літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975— 1978 гг.— аспірантка Літаратурнага інстытута імя М. Горкага. Зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене» (1978—1979).У 1985— 1989 гг.— галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. 3 1989 г.— загадчык аддзела, з 1990 г.— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына». Член СП СССР з 1970 г.
Узнагароджана ордэнам «Знак Паш'аны» і медалём Францыска Скарыны.
Друкуецца з 1959 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, рускае выданне, Масква, 1980, адзначана на Усесаюзным конкурсе імя М. Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974) і «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп’есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).