Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
нанне (1956—1970), быў сакратаром аддзялення СП БССР (1981 —1983). Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1960 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, медалямі.
Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1979).
У друку з літаратурна-крытычнымі, літаратуразнаўчымі і дакументальнымі творамі выступае з 1953 г. Выдаў кнігі «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура» (1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці» (1981), «Лёсам пазнанае: Выбраныя літаратурныя партрэты» (1982), «Тварэнне легенды» (1987), «Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці» (1990). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «йсторнн советской многонацнональной лмтературы» (1971), «Нсторнн белорусской советской лнтературы» (1977), а таксама вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для педінстытутаў і універсітэтаў. Напісаў дакументальныя творы «Аповесць пра Таўлая» (часопіс «Полымя», 1964—1965), «Пасланец Праметэя» (1984), сумесна з А. Адамовічам і Я. Брылём кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975). Склаў зборнікі паэзіі Заходняй Беларусі «Сцягі і паходні» (1965) і «Ростані волі» (1990).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у напісанні двухтомнай «йсторнн белорусской дооктябрьской лмтературы» і «йсторнм белорусской советской лнтературы».
Мікалай КАЛІНКОВІЧ
Мікалай Калінковіч (Мікалай Мікалаевіч Калянковіч) нарадзіўся 15.1.1951 г. у вёсцы Цна Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочага.
Пасля заканчэння Лунінецкай сярэдняй школы № 2 (1968) кароткі час выкладаў нямецкую мову ў Гаўрыльчыцкай васьмігадовай школе Салігорскага раёна. 3 кастрычніка 1968 г.— літсупрацоўнік лунінецкай раённай газеты «Ленінскі шлях». У 1969—1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1976) —карэспандэнт аддзела ідэалогіі брэсцкай абласной газеты «Заря», у 1976—1978 гг.— намеснік рэдактара лунінецкай раённай газеты. У 1978 г. прызваны на тэрміновую афіцэрскую службу. Служыў у Мінску, Ашхабадзе, Маскве, у Грузіі. У 1984—1987 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Вышэйшай школе КДБ СССР. Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР з 1984 г.
Узнагароджаны медалямі.
24.7.1990 г. загінуў пры выкананні службовых абавязкаў у Грузіі.
Упершыню выступіў у друку ў 1968 г. (лунінецкая раённая газета). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Аўтар гісторыка-дакументальнага нарыса «Лунннец» (1981, 1989), кніг дакументальных аповесцей, апавяданняў, нарысаў «Не обрывается земная связь» (Ашхабад, 1982). «Нмя мое — Свобода» (Ашхабад, 1984), «Палескія дні Аляксандра Блока» (1985), «Возвраіценне рассветной ранн» (Ашхабад, 1987), «Не должен немзвестным быть солдат» (Ашхабад, 1987), адзін з аўтараў кнігі «На рубежах тайной войны» (Ашхабад, 1985).
На Туркменскім радыё пастаўлены п’есы «Ліпенскае зарыва» (1982), «Камісар Закаспія» (1985).
Клаўдзія КАЛІНА
Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна (Лукашэвіч) нарадзілася 1.11.1925 г. у вёсцы Блювінічы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка.
Скончыла Брэсцкае музычнае вучылішча (1953). Працавала настаўніцай спеваў у школах Брэста, Кобрына, Віцебска, а ў 1960— 1977 гг,—Мінска. Член СП СССР з 1975 г.
Першыя апавяданні і казкі пачала друкаваць у дзіцячых часопісах у 1962 г. Аўтар аповесцей, апавяданняў і казак для дзяцей «Хлопчыкпакідайчык» (1969), «Забароненая песня» . (1972), «Каляровыя месяцы» (1975), «Маці і сын» (1977), «Світанак» (1983), «Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык і каза Рагуля» (1985), «Крылаты конь» (1989).
Леанід КАЛОДЗЕЖНЫ
Леанід Трафімавіч Калодзежны нарадзіўся 28.2.1935 г. у вёсцы Солаўе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным педвучылішчы (1951 —1953), служыў у Савецкай Арміі (1954—1957). У 1958—1960 гг,— супрацоўнік аршанскай раённай газеты «Ленінскі прызыў», з 1961 г.— мастак-афарміцель на Аршанскім ільнокамбінаце. Член СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г. (літаратурна-мастацкі альманах «Дзвіна»), у 1967 г. газета «Літаратура і мастацтва» апублікавала падборку апавяданняў. Аўтар кніг апавяданняў «Аўсяны звон» (1975) і «Бярозы ў жыце» (1981).
Лукаш КАЛЮГА
Лукаш Калюга (Канстанцін Пятровіч Вашына) нарадзіўся 27.9.1909 г. у вёсцы Скварцы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1931 г. скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум. Працаваў стыльрэдактарам у навукова-даследчым Інстытуце прамысловасці ВСНГ, на Беларускім радыё. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Узвышша». У студзені 1933 г. рэпрэсіраваны, асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у Ірбіце Свярдлоўскай вобласці. Паўторна арыштаваны 2.10.1937 г. Рэабілітаваны 24.8.1956 г. Вярхоўным судом БССР, па справе другога арышту — 22.12.1965 г. Чэлябінскім абласным судом.
Расстраляны 2.10.1937 г.
Першыя апавяданні надрукаваў у 1927 г. (часопіс «Чырвоны сейбіт»). У 1928 г. часопіс «Узвышша» змясціў аповесць «Ні госць, ні гаспадар», у 1929 г.— шэраг апавяданняў. У часопісе «Полымя» за 1931 г. была надрукавана першая частка аповесці «Нядоля Заблоцкіх» — «Прыгоды і летуценні». У 1974 г. выйшаў зборнік апавяданняў і аповесцей «Ні госць, ні гаспадар». Падборку апавяданняў змясціў часопіс «Полымя» ў 1988 г.
Пераклаў аповесць П. Панча «Блакітныя эшалоны» (з К. Чорным, 1930), раман Ю. Алешы «Зайздрасць» (1931), раман Я. Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1932).
Алесь КАМАРОЎСКІ
Алесь (Аляксандр Адамавіч) Камароўскі нарадзіўся 1.3.1947 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і рабочага.
Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1970). Служыў у Савецкай Арміі камандзірам узвода (1970— 1971). Быў загадчыкам аддзела Мінскай абласной бібліятэкі імя A. С. Пушкіна (1971 — 1973),
навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (1973—1976), працаваў загадчыкам аддзела ў Рэспубліканскім праўленні аматараў кнігі БССР (1976—1979), на Беларускім тэлебачанні (1979—1990). 3 1990 г.— загадчык аддзела крытыкі і мастацтва часопіса «Маладосць». Член СП СССР з 1988 г.
3 вершамі ўпершыню ў друку выступіў у 1961 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (вершы і паэмы, 1988), аповесцей для дзяцей «Адкрытая тайна» (1979) і «Заварожаны мяч» (1989).
Казімір КАМЕЙША
Казімір Вікенцьевіч Камейша нарадзіўся 4.12. 1943 г. у вёсцы Малыя Навікі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў завочнае беларускае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1970). Служыў у Савецкай Арміі (1963—1966), быў літсупрацоўнікам валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» (1967— 1968). 3 1968 г.— старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1979—1981 гг. працаваў у часопісе «Полымя», з 1981 — у часопісе «Вясёлка». 3 1988 г.— рэдактар аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць». Член СП СССР з 1971 г.
У рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Восеньскія позвы» (1969), «Мембрана» (1972), «Нектар» (1974), «Тут мае вёсны прычалены» (вершы і паэмы, 1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярста» (вершы і паэма, 1985), «Пярэймы дня» (вершы і паэмы, 1988).
Выдаў кнігі паэзіі для дзяцей «Гаёўка» (1975), «Буслянка» (1985), «Дзятлава кузня» (1987), «Добры дзень, шафёр» (1988) і кнігу прозы «Духмянае дзіва» (1984).
Перакладаў творы рускіх, украінскіх і славацкіх пісьменнікаў на беларускую мову.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1989) за зборнік паэзіі «Пярэймы дня».
Гірш КАМЯНЕЦКІ
Гірш Мордухавіч Камянецкі нарадзіўся 15.12. 1895 г. у вёсцы Чарняўка Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і рабочага.
Вучыўся ў хедэры, ешыбоце (яўрэйскія духоўныя школы). Працаваў цырульнікам у Барысаве (1916—1919, 1921 —1928). Служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне (1919—1921). Вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1928—1930). У 1937—1941 гг.— адказны сакратар яўрэйскай секцыі СП БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Бугуруслане. Быў рэдактарам мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1948—1949). У 1950 г. рэпрэсіраваны. Адбываў тэрмін у лагерах Іркуцкай вобласці да 1956 г. Вярнуўся адтуль інвалідам. Рэабілітаваны ў 1956 г. Член СП СССР з 1934 г.
Памёр 25.4.1957 г.
Першыя вершы надрукаваў у 1924 г.
Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў вершаў «Простай дарогай» (1934), «Заказ на маладосць» (1940), «Мацней за жалеза» (1948), «Вершы» (1948). У 1960 г. у перакладзе на беларускую мову выйшлі «Выбраныя вершы».
Ала КАНАПЕЛЬКА
Ала Іванаўна Канапелька нарадзілася 14.2. 1960 г. у вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1978 г. скончыла Лоеўскае педагагічнае вучылішча і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Пасля заканчэння універсітэта (1983) працавала метадыстам, з 1988 г.— загадчыкам сектара метадычнай працы Дома літаратара СП БССР. 3 1990 г.— загадчык арганізацыйна-прапагандысцкага аддзела Беларускага фонду культуры. Член СП СССР з 1985 г.
Першыя вершы апублікавала ў 1974 г. (хойніцкая раённая газета «Ленінскі сцяг»), у рэспубліканскім друку выступіла ў 1977 г. (часопіс
«Маладосць»), У 1985 г. выйшаў зборнік вершаў «Цвет алешыны».
Перакладала творы ўкраінскіх, курдскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.
Уладзімір КАНДРАЦЕНЯ
Уладзімір Ігнатавіч Кандраценя нарадзіўся ў сакавіку 1917 г. у вёсцы Смалічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1935 г. скончыў рабфак у Бабруйску, у 1939 г.— літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, быў накіраваны настаўнікам у Чырвонаслабадскую сярэднюю школу, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Заходняй Беларусі, быў супрацоўнікам армейскай газеты. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны вайсковая часць трапіла ў акружэнне, і ён апьінуўся ў палоне. Уцёк з лагера і вярнуўся дадому. Па некаторых звестках па прапанове камандавання партызанскага атрада ўладкаваўся настаўнікам у Чырвонаслабадскую школу. У верасні 1942 г. перабраўся ў Слуцк, працаваў дворнікам у сірочым прытулку, дзе стварыў падпольную групу, якая ў снежні 1942 г. была выдана правакатарам. Член СП СССР з 1938 г.