• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Расстраляны немцамі 23.2.1943 г. у Слуцку, пахаваны ў в. Смалічы.
    У 1932 г. мазырская газета «Палеская праўда» змясціла апавяданне «Спаганяюць падаткі». Выступаў на старонках часопісаў «Полымя рэвалюцыі», «Полымя», «Штэрн». Асобным выданнем выйшла кніга апавяданняў «Любоў» (1938, 1939).
    Аркадзь КАНДРУСЕВІЧ
    Аркадзь Лявонцьевіч Кандрусевіч нарадзіўся 10.9.1929 г. у вёсцы Ламачы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1947 г. скончыў Мазырскае педагагічнае вучылішча, працаваў настаўнікам у Тульгавіцкай сярэдняй школе Хойніцкага раёна. У 1948 г. паступіў у Ленінградскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча. Пасля заканчэння яго (1951) быў выкладчыкам малявання і чарчэння ў школах Мазыра, Пскова, Калінкавіч. 3 1954 г. перайшоў на журналісцкую работу. Быў літсупрацоўнікам нараўлянскай, хойніцкай раённых газет. У 1960—1967 гг. працаваў мастакомрэтушорам рэдакцыі абласной газеты «Магілёўская праўда». У 1967—1968 гг.— загадчык аддзела ілюстрацыі рэспубліканскай газеты «Звязда». Затым вяртаецца ў магілёўскую газету, дзе працуе намеснікам адказнага сакратара (1969—1978), загадчыкам аддзела інфармацыі (1979—1983), загадчыкам аддзела савецкай работы і народнага кантролю (1983—1986). 3 1989 г.— літкансультант гэтай газеты. У 1978 г. завочна скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А. Куляшова. Кіраваў абласным літаратурным аб’яднаннем «Прыдняпроўе» (1972—1984). Член СП СССР з 1970 г.
    Дэбютаваў у друку вершам у 1956 г. (газета «Гомельская праўда»), у рэспубліканскім — выступіў у 1960 г. (часопіс «Вожык»), Аўтар зборнікаў прозы «Чарпак Вялікай Мядзведзіцы» (1969) і «Кругі на Белай паляне» (1977). Зрабіў літаратурную апрацоўку кнігі ўспамінаў партызанаў і падпольшчыкаў Магілёўскай вобласці «Вела нас партня» (1984).
    Юлія КАНЭ
    Юлія Міхайлаўна Канэ нарадзілася 21.8.1931 г. у горадзе Маскве (Расія) у сям’і інжынера.
    У 1945 г. разам з бацькамі пераехала ў Мінск. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1954). У 1954—1955 гг.— літсупрацоўнік, стыліст у рэдакцыях газет Літвы. У 1955—1959 гг. працавала на Мінскім аўтазаводзе рэдактарам у аддзеле галоўнага канструктара, у газеце «Піянер Беларусі» (1959). Член СП СССР з 1961 г. 3 1992 г. жыве ў Ізраілі.
    Пачала друкавацца з 1951 г. Як літаратурны крытык выступае з 1958 г. Выдала кнігі «Дзень сённяшні» (1962), манаграфію «Янка Брыль» -(Масква, 1964), «Плынь» (1983), «Як паветра і хлеб: Жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля» (1988).
    Працуе таксама ў галіне перакладу і перакладазнаўства. Пераклала на беларускую мову творы М. Галшаяна, С. Ханзадзяна, А. Айвазяна і іншых армянскіх пісьменнікаў. На рускую мову пераклала аповесці К. Каліны «Маці і сын», «Бурштынавыя пацеркі» («Тяжелая палата»), «Крылаты конь», шэраг апавяданняў В. Хомчанкі і інш.
    Аляксандр КАПУСЦІН
    Аляксандр Пятровіч Капусцін нарадзіўся 12.2. 1924 г. у вёсцы Старая Рудня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У чэрвені 1942 г. арганізаваў у роднай вёсцы камсамольска-маладзёжную падпольную групу, з красавіка 1943 г.— у партызанах. 3 лістапада 1943 г.— на фронце, быў кантужаны і тройчы паранены. У 1945 г. абраны сакратаром Жлобінскага райкома камсамола. 3 1946 да 1965 г. працаваў у органах юстыцыі. Скончыў завочна Мінскую юрыдычную школу (1950) і гістарычны факультэт Гомельскага настаўніцкага інстытута імя В. Чкал'ава (1955), а таксама Вышэйшыя юрыдычныя курсы ў Маскве (1959). У 1965 г. прызначаны загадчыкам аддзела абласной газе-
    ты «Гомельская праўда», з 1971 г. працаваў старшым рэдактарам, потым загадчыкам рэдакцыі навукі і культуры БелТА. У 1973 г. працаваў адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1974—1980 гг.— намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка. Член СП СССР з 1974 г.
    Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, медалём «За адвагу», іншымі медалямі.
    Ганаровы грамадзянін Жлобіна (1983).
    Першую карэспандэнцыю надрукаваў у жніўні 1943 г. у падпольнай абласной газеце «Гомельская праўда». 3 апавяданнямі і нарысамі выступае ў друку з 1948 г. Выдаў кнігі апавяданняў і аповесцей «Суд ідзе» (1959), «Мерай закона і сумлення» (1969), «Суд вырашыў» (1975), «Чалавек з пазіцыяй» (апавяданні і гумарэскі, 1975), «Белыя гусі лета прарочаць» (1976), «Покліч сэрца» (1976), «Размова ў дарозе» (1977), «Скажу праўду» (1979), «Быць чалавекам» (1981), «Па арбіце памяці» (1984), «Рэха даўніх баёў» (1984), «Дружба вывела да зорак» (1985), «Гудок далёкага поезда» (1986), «Роднна — любовьнаша вечная» (1986), «Салёная раса» (1988).
    Перакладае з рускай і польскай моў.
    Іван КАПЫЛОВІЧ
    Іван Іванавіч Капыловіч нарадзіўся 2.2. 1944 г. у вёсцы Забалацце Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і шафёра і настаўніцы.
    У 1962 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Служыў у Савецкай Арміі (1964—1966). Працягваў вучобу ва універсітэце (скончыў у 1967). 3 1967 г.— літсупрацоўнік рэдакцыі «Чырвоная змена». У 1969 г., знаходзячыся ў службовай камандзіроўцы, трапіў у аўтакатастрофу, стаў інвалідам. Член СП СССР з 1981 г.
    У друку выступіў з нарысамі ў 1966 г. (газета «Чырвоная змена»), Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым» (1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988).
    Мікола КАПЫЛОВІЧ
    Мікола (Мікалай Фаміч) Капыловіч нарадзіўся 10.7.1937 г. у вёсцы Астражанка Лельчьіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Астражанскую сярэднюю школу (1956), працаваў загадчыкам сельскага клуба, інструктарам Лельчыцкага райкома камсамола. У 1958 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. На апошнім курсе вучобу сумяшчаў з работаю на Беларускім радыё ў якасці рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач. Пасля заканчэння універсітэта (1963) выкладаў беларускую мову і літаратуру ў ІДудзенішскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна. У 1964—1967 гг.— рэдактар выдавецтва «Беларусь». Працаваў літаратурным сакратаром газеты «Звязда», рэдактарам у Дзяржаўным камітэце Савета Міністраў па друку, у выдавецтвах «Навука і тэхніка», «Мастацкая літаратура». У 1989—1990 гг.— загадчык аддзела пісь’маў газеты «Маяк Палесся» Брагінскага раёна. 3 1983 г. жыве ў Маладзечна. Член СП СССР з 1986 г.
    У рэспубліканскім друку ўпершыню выступіў у 1960 г. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Скрозь жывуць людзі» (1968), «Дні ціхай восені» (1968), «Засада» (1979), «Чужы сваяк» (1987).
    Леў КАРАІЧАЎ
    Леў Сяргеевіч Караічаў нарадзіўся 16.5. 1936 г. у горадзе Разані (Расія) у сям’і настаўніцы.
    Жыў з бацькамі ў вёсцы Рудакоў Хойніцкага раёна. Перад вайной сям'я пераехала ў Мінск. Пасля заканчэння мінскай сярэдняй школы № 15 (1953) працаваў тэхнікам-канструктарам у інстытуце «Белдзяржпраект» і адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (скончыў у 1960). 3 1958 г.— тэхнік-канструктар, старшы архітэктар, старшы інжынер-канструктар Інстытута будаўніцтва і ар-
    хітэктуры AH БССР. 3 1962 г.— кіраўнік групы тэхнічнай інфармацыі трэста «Аргтэхбуд», затым у Міністэрстве будаўніцтва БССР. У 1967— 1976 гг.— загадчык рэдакцыі тэхнікі, будаўніцтва, спорту «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі». Карэспандэнт газеты «Звязда» (1976— 1977), рэдактар-кінадраматург сцэнарнай майстэрні кінастудыі «Беларусьфільм» (1977— 1978), супрацоўнік часопіса «Неман» (1980— 1981), загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра юнага гледача (1983—1984), прадстаўнік выдавецтва «Нзвестяя» па Беларускай ССР (1984—1986). Член СП СССР з 1985 г.
    3 1958 г. пачаў выступаць як публіцыст, тэатральны і кінакрытык, з 1967 г.— як драматург. Аўтар п’ес «I выхавай сына» (пастаўлена ў 1967), «Зорныя ночы» (пастаўлена ў 1977), «Цар прыроды» (урывак у газеце «Літаратура і мастацтва», 1978), «Слова гонару» (апублікавана ў аднайменным зборніку, 1983), «й на все времена» (зборнік «Сучасная беларуская п’еса», 1985), інсцэніроўкі «Гандлярка і паэт» паводле аднайменнай аповесці I. Шамякіна (пастаўлена ў 1980), аднаактоўкі «Апанаванасць» (1989). Напісаў шэраг інсцэніровак, якія ставіліся на Беларускім радыё, а таксама сцэнарыяў для аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».
    Віктар КАРАМАЗАЎ
    Віктар Філімонавіч Карамазаў нарадзіўся 27.6. 1934 г. у горадзе Чэрыкаве Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
    Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1958). Працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога», крычаўскай раённай газеты «Шлях сацыялізма», загадваў аддзелам у міжраённай газеце «Новае жыццё» (Крычаў). У 1962—1963 гг.— уласны карэспандэнт абласной газеты «Магілёўская праўда». 3 1964 г. працаваў у газеце «Звязда» — літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ, а затым загадчыкам аддзела
    літаратуры і мастацтва. У 1969—1971 гг. быў літсупрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела культуры газеты «Літаратура і мастацтва», загадчыкам аддзела мастацкіх фільмаў Галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм», членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. 3 сакавіка 1982 г.— загадчык аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1982—1986 гг.— кансультант СП БССР. Член СП СССР з 1969 г.
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г.
    . (альманах «Советская Отчнзна»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), «Вясёлка сярод зімы» (нарысы, 1978), «Дзень Барыса і Глеба» (1981), «Дома» (1984), «Дзяльба кабанчыка» (выбранае, 1988), «Глядзіце ў вочы лемуру» (аповесць-эсэ, 1989), «Проста ўспомніў я цябе...» (публіцыстычная проза, эсэ, 1989), раманаў «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988), «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990).
    Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрага дакументальных кінастужак.
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя К. Каліноўскага (1990) за кнігу публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе...».
    Уладзімір КАРАТКЕВІЧ