Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Ала КАБАКОВІЧ
Ала Кабаковіч (Ала Канстанцінаўна КабаковічТычына) нарадзілася 7.3.1943 г. у в. Гутава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. у сялянскай сям’і.
Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1964), аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве (1971). У 1964—1966 гг.— рэдактар на Беларускім радыё, у 1971 —1985 гг.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук.
Памерла 11.2.1985 г.
У друку выступіла ў 1970 г. з вершамі (часопіс «Неман»). Аўтар кніг па крытыцы і літаратуразнаўству «Паэзія Максіма Багдановіча: Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага» (1978), «Беларускі свабодны верш» (1984), «Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі» (1989). Сааўтар манаграфіі «Паэзія абнаўлення свету» (з 1. Шпакоўскім, Н. Шукліной, 1981). Перакладала на рускую мову творы беларускіх паэтаў.
Таццяна КАБРЖЫЦКАЯ
Таццяна Вячаславаўна Кабржыцкая нарадзілася 15.8.1941 г. у горадзе Кіеве (Украіна) ў сям’і служачых.
У час Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Алма-Ату. У 1946 г. сям’я пераехала ў Львоў. Скончыла філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага універсітэта імя I. Франка (1964). Працавала завучам Вязаўскай сярэдняй школы на Львоўшчыне (1964— 1966), рэдактарам выдавецтва Львоўскага уні-
версітэта (1966—1967), вучылася ў аспірантуры пры гэтым універсітэце (1967—1971). У 1971 — 1980 гг.— навуковы супрацоўнік навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, з 1980 г.— дацэнт кафедры рускай савецкай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1990 г.
У друку выступае з рэцэнзіямі і літаратурнакрытычнымі артыкуламі з 1963 г. 3 В. Рагойшам выдала кнігі «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX ст.» (1976), «Слядамі знічкі: Пра Сяргея Палуяна» (1990) і падрыхтавала да публікацыі кнігу С. Палуяна «Лісты ў будучыню» (1989).
На ўкраінскую мову пераклала творы М. Багдановіча, У. Караткевіча, асобным выданнем выйшлі аповесці В. Быкава «У тумане», «Аблава», раман «Мёртвым не баліць» (Кіеў, 1990). 3 украінскай мовы пераклала кнігу для настаўнікаў Д. Тхаржэўскага і У. Гекта «Праблемнае навучанне...» (1986).
Віктар КАВАЛЕНКА
Віктар Антонавіч Каваленка нарадзіўся 21.7. 1929 г. у вёсцы Сакаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1948 г. скончыў Лідскае педагагічнае вучылішча. Працаваў настаўнікам Дабравольскай сямігадовай школы на Гродзеншчыне. У 1949— 1953 гт. вучыўся на факультэце мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў у Свірскім раёне выкладчыкам мовы і літаратуры Сырмежскай СШ, дырэктарам Кемелішскай СШ. У 1955 г. паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Пасля заканчэння аспірантуры (1958) —навуковы супрацоўнік, з 1982 г. дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1962 г.
Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
У друку выступае з 1952 г. як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі «Пошукі і здзяйсненні» (1963), «Давер» (1967), «Голас чалавечнасці» (1970), «3 пазіцый сучаснасці» (1975, 2-е выданне 1982), «Вытокі. Уплывы. Паскоранасць» (1975), «Прага духоўнасці» (літаратурна-крытычныя артыкулы, 1975), «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1977), «Жывое аблічча дзён» (1979), «Нван Шамякнн: Очерк творчества» (Масква, 1979, на беларускай мове ў 1980), «Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры» (1981), «Обіцность судеб я сердец: Белорусская проза о Велнкой Отечественной войне в контексте русской н другнх лнтератур» (1985), «Покліч жыцця» (1987), «Веліч праўды: Выбранае» (1989). Напісаў на VIII Міжнародны з’езд славістаў даклад «Некаторыя асаблівасці параўнальнага вывучэння славянскіх літаратур запозненага развіцця» (1973). З’яўляецца сааўтарам кнігі «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (з М. Мушынскім, А. Яскевічам, 1972), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Нсторнн советской многонацнональной лнтературы» (1974), «Мсторнн белорусской советской лнтературы» (1974).
Аўтар рамана «Падвышанае неба» (1978).
Лаўрэат прэміі СП СССР (1976) за кнігу «Прага духоўнасці», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у стварэнні даследавання «Мсторня белорусской дооктябрьской лнтературы» і «Мсторня белорусской советской лнтературы».
Павел КАВАЛЁЎ
Павел Нічыпаравіч Кавалёў нарадзіўся 18.11. 1912 г. у вёсцы Склімін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1930 г. скончыў педагагічныя курсы і настаўнічаў у пачатковай школе ў вёсцы Пожар. 3 1931 г. быў сакратаром рэдакцыі клімавіцкай, затым смалявіцкай раённых газет. У 1936 г. скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя. С. М. Кірава ў Мінску. Працаваў у газетах «Звязда» (1936—1941), «Савецкая Беларусь»
(1941 —1943), у Цэнтральным штабе партызанскага руху (1943—1944), памочнікам сакратараЦККПБ (1944—1946). 3 1946 г.— адказны сакратар праўлення СП БССР, з 1955 г.— галоўны рэдактар часопіса «Вожык», у 1967— 1972 гг.— галоўны рэдактар часопіса «Полымя». У 1966 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член СП СССР з 1945 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978).
Літаратурную працу пачаў з нарысаў у 1929 г. Выйшлі нарысы «Герой Савецкага Саюза Аляксей Антоненка» (пад псеўданімам Павел Віхроў, 1943), «Герой Савецкага Саюза Уладзімір Лабанок» (1945), «Калгас імя Янкі Купалы» (1948), «Сярод людзей калгасных» (1959). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Прага бою» (апавяданні і нарысы, 1945), «Аповесці пра добрае сэрца» (1950), «У новы дзень» (1952), «Каб шчасліва жыць» (1953), «Апавяданні» (1956), «Сонца ў вокны» (1962), «Падзенне Хвядоса Струка» (1967), «Пакінь нас, трывога» (1977), зборнікаў гумарыстычных апавяданняў «Пісьмо ў два адрасы» (1959), «Павер, кахаю...» (1969) і «Як здароўе, доктар?» (1972), а таксама аднаактовых п’ес «Подзвіг. Родная кроў» (1945).
Выдаў для дзяцей кнігі прозы «Андрэйка» (1948), «Згублены дзённік» (1954), «Сябры мае, дзеці» (1959), «Лёнька Гром» (1961), «Малы мужчына» (1966), «Чырвоны лядок» (1969), «Жыві сабе, зайчык» (1975). У 1972 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1987 г. — «Выбранае».
Выдаў брашуры «Беларуская савецкая літаратура ў пасляваенны перыяд» (1950), «Беларуская савецкая літаратура ў барацьбе за мір» (1951).
Пераклаў на беларускую мову раман А. Гуляшкі «МТ станцыя» (1955), аповесці С. Шляху «Таварыш Ваня» (1957), С. Баруздзіна «Пажарная дружына» (1982), п’есы А. Гоу і д’Юссо «Глыбокія карэнні» (1948), В. Мінко «Не называючы прозвішчаў» (1954), паасобныя апавяданні А. Чэхава, М. Горкага, А. Аверчанкі,
Г. Рыкліна, В. Ардава, А. Вішні. I. Ле, Ю. Збанацкага. М. Ібрагімава, I. Шыхлы, Мірмухсіна, X. Назіра, Б. Каюмава, А. Тодарава, А. Нэнсіна, Д. Джуравіча, I. Потрч і інш.
Дзмітрый КАВАЛЁЎ
Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў нарадзіўся 17.6. 1915 г. у горадзе Ветка Гомельскай вобласці ў сям’і каваля.
У 1939 г. скончыў вячэрні рабфак у НоваБеліцы (цяпер Нова-Беліцкі раён Гомеля), працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Раманавіцкай сярэдняй школе Гомельскага раёна і адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Ленінградскага універсітэта. У студзені 1941 г. прызваны служыць на Паўночны флот. У час Вялікай Айчыннай вайны — стралок марской пяхоты, падводнік, адказны сакратар газеты брыгады падводных лодак «Боевой курс». Пасля дэмабілізацыі (1946) дзевяць год жыў у Мінску, працаваў у рэспубліканскім друку. У 1957 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. 3 1956 г. жыў пастаянна ў Маскве. Быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Смена», загадчыкам рэдакцыі рускай прозы і паэзіі выдавецтва «Молодая гвардня», выкладчыкам і кіраўніком паэтычнага семінара ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Член СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 5.3.1977 г.
Першы верш апублікаваў у 1937 г. (газета «Палеская праўда»). Пісаў на рускай мове. Выдаў у Мінску зборнікі паэзіі «Далекне берега» (1947), «Стнхм» (1950), «Мы не расстаемся» (1953), «Рябнновые ночн» (1958), «Кому что дорого» (выбранае, 1982), аповесць «О мальчнке Женьке мз села Няжнме Деревенькя» (1955). У Маскве выйшлі кнігі вершаў «Солдатскне думы» (1958), «Тншнна» (1958), «Студеное солнце» (1961), «Солнечная ночь» (1963), Молчанне гроз» (1964), «Рожь» (1964), «Ветреный день» (1967), «Зеленый дым» (1968), «Ознмь» (1968), «Тревожный мнр» (1970), «Зябь» (1971), «Годы» (выбранае, 1971),
«Чуткая глубнна» (1973), «Тревожная совесть» (1975), «Мечты м память» (выбранае, 1977), «Мое время» (выбранае, 1977), «Лмрнка» (1979), «Дорогн жнзнн н любвн» (выбранае, 1985). У Мурманску выйшаў зборнік вершаў «Море, море!..» (выбранае, 1976). Выйшла кніга крытыкі і публіцыстыкі «Наеднне с жнзнью» (Масква, 1979).
Пераклаў на рускую мову зборнікі паэзіі Н. Гілевіча «Песню бярыце з сабою» (1959), А. Лойкі «Мая планета» (1971), М. Сурначова «Адна любоў» (1971), А. Грачанікава «Зоркі і курганы» (1976), С. Данілава і С. Джуры, раман I. Мележа «Подых навальніцы» (1967), кнігі прозы Я. Брыля «Жменя сонечных промняў» (1968), «Акраец хлеба» (1977), дакументальную кнігу А. Адамовіча, Я. Брыля і У. Калесніка «Я з вогненнай вёскі...» (1977), паасобныя вершы беларускіх паэтаў.
Сяргей КАВАЛЁЎ
Сяргей Валер’евіч Кавалёў нарадзіўся 20.6. 1963 г. у горадзе Магілёве ў сям’і рабочых.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1985), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры універсітэта (1988). 3 t988 г. там жа выкладае гісторыю старажытнабеларускай літаратуры. Член СП СССР з 1989 г.
У друку выступае з 1980 г. як крытык, паэт, аўтар твораў для дзяцей. У 1988 г. выдаў падборку вершаў «Шыпшына» ў калектыўным зборніку «Лагодны промень раніцы», кнігу казак «Мэва». Аўтар кнігі пра маладую беларускую паэзію 80-х гг. «Як пакахаць ружу» (1989).