• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    шы навуковы рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя П. Броўкі. Член СП СССР з 1954 г.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975).
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
    3 рэцэнзіямі і артыкуламі пра беларускую прозу ў друку выступіў упершыню ў 1935 г. Напісаў зборнікі літаратурна-крытычных артыкулаў і літаратуразнаўчых прац «3 невычэрпных крыніц» (1958), «Беларуская байка» (1960), «Натхненне і майстэрства» (1963), «Кандрат Крапіва» (1965), «Няходжанай дарогай» (1973), «Голас часу» (1975), «Кузьма Чорны: Старонкі творчасці» (1980), «Гартаванне слова: Выбранае» (1985).
    Склаў і падрыхтаваў да друку кнігі аўтабіяграфічных матэрыялаў беларускіх пісьменнікаў «Пяцьдзесят чатыры дарогі» (1963), «Пра час і пра сябе» (1966), «Вытокі песні» (1973).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
    Анатоль КАЗЛОВІЧ
    Анатоль Мікалаевіч Казловіч нарадзіўся 16.9. 1946 г. у вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Малецкай сярэдняй школы Бярозаўскага раёна (1964) працаваў памочнікам экскаватаршчыка ў Сігневіцкім будаўнічамантажным упраўленні меліярацыі. Каля года працаваў фотакарэспандэнтам бярозаўскай раённай газеты «Маяк камунізма». Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969—1971). Працаваў у рэспубліканскай «Сельской газете» карэспандэнтам, рэдактарам аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Неман». 3 1977 г.— загадчык карэспандэнцкага пункта «Лнтературной газеты» ў БССР. Член СП СССР з 1981 г.
    Дэбютаваў у рэспубліканскім друку ў 1964 г. вершамі. Піша на рускай і беларускай мовах.
    Аўтар зборнікаў нарысаў «Дыханне» (1977), «Что открывает «колумбнк». Цеховые буднн» (1977), «Пора ндтн» (1979), «Красный остров» (Масква, 1988), кніг дакументальных аповесцей «Далеко впередн» (1981), «Днтя мое золотое» (1984), «Трудно любнть» (1985), «Рассвет» (1986), «На моей ладонн лнння рекн» (1987), «Место под солнцем» (1988), «Собственный корреспондент» (1989). Аўтар літаратурных сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Зачем нужны контролеры» (1979), «Нспеклн мы каравай» (1980), «Взлететь бы!» (1990).
    Віктар КАЗЛОЎСКІ
    Віктар (Вінцэсь Іванавіч) Казлоўскі нарадзіўся 6.9.1905 г. у вёсцы Мрочкі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г.— літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў, Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Да вясны 1945 г.— карэспандэнт газеты «Звязза». 3-за хваробы пераехаў у вёску.
    Памёр 24.2.1975 г.
    Упершыню выступіў з вершамі ў друку ў 1925 г. (газета «Савецкая Беларусь»), Выдаў у 1932 г. зборнікі вершаў «Слова аб юнай краіне», «Музыка працы» і паэму «Рахіль».
    Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы М. Асеева, М. Ісакоўскага, I. Уткіна.
    Леанід КАЗЫР A
    Леанід Аляксеевіч Казыра нарадзіўся 12.9.1949г. у вёсцы Негрымава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы (1966) працаваў слесарам-мантажнікам Навагрудскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка». Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1972). Працаваў рэферэнтам-перакладчыкам з французскай і англійскай моў у навуковых
    установах Мінска і Масквы, служыў у Савецкай Арміі (1976—1977), быў перакладчыкам бюро «Загрантэхдапамога» пры Мінскім электратэхнічным заводзе (1977—1978). 3 красавіка 1978 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БСССР. Член СП СССР з 1986 г.
    Узнагароджаны медалём.
    У друку выступае з артыкуламі і рэцэнзіямі па пытаннях мастацкага перакладу і літаратурных узаемасувязей з 1979 г. Аўтар кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (з Г. Адамовіч, У. Сакалоўскім, I. Чаротам, 1988).
    Перакладае з французскай, англійскай, польскай і рускай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі раманы Ф. Марыяка «Тэрэза Дэскейру» і «Клубок гадзюк» (1985), а таксама апавяданні і навелы А. Вюрмсэра, М. Друона, В. Кандрацьева, Б. Клавэля, А. Маруа, Ф. Саган, М. Эме і інш.
    Віктар КАЗЬКО
    Віктар Апанасавіч Казько нарадзіўся 23.4.1940 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям’і рабочага.
    Выхоўваўся ў вільчанскім і хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля заканчэння васьмі класаў (1956) паехаў у Кузбас, дзе паступіў вучыцца ў горнапрамысловае вучылішча. Скончьіў Кемераўскі індустрыяльны горны тэхнікум (1962) . Працаваў на шахце, у геолагаразведцы праходчыкам (Кемераўская вобласць). 3 1962 г. на журналісцкай рабоце — загадчык аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня» (Кемераўская вобласць), карэспандэнт абласнога радыё, літсупрацоўнік абласной газеты «Комсомолец Кузбасса». У 1970 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. 3 1971 г. жыве ў Мінску. Быў літсупрацоўнікам газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссня», у 197-3—1976 гг.— літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Неман». У 1986—1988 гг.— сакратар праўлення СП БССР. У 1986 г. у складзе
    дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце XL сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1973 г.
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Друкуецца з 1962 г.
    Першыя апавяданні ў друку Беларусі апублікаваў у 1971 г. Спачатку пісаў на рускай, затым на беларускай мове. Выдаў аповесці «Внсокосный год» (1974), «Здравствуй н проіцай» (Масква, 1976), «Две повестн» (1977), «Суд у Слабадзе» (аповесць і апавяданні, 1978), раманы «Неруш» (1983), «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1987).
    Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977) за кнігу «Здравствуй я проіцай», Дзяржаўнай прэміі БССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей (1982) —за аповесць «Суд у Слабадзе».
    Міхась КАЛАЧЫНСКІ
    Міхась (Міхаіл Іванавіч) Калачынскі нарадзіўся 12.1.1917 г. у гарадскім пасёлку Крупкі Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1934 г. скончыў Крупскую сярэднюю школу і пачаў працаваць у мястэчку Бобр старшым піянерважатым, потым літработнікам у крупскай раённай газеце «Камуністычны шлях». Скончыў курсы пры Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. М. Кірава ў Мінску (1936), у 1937—1938 гг. быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1938—1953 гг.— у Савецкай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг., у Вялікую Айчынную вайну — армейскі журналіст на Закаўказскім, Стэпавым, 2-м і 3-м Украінскіх франтах. У пасляваенныя гады працаваў спецкарэспандэнтам акруговай ваеннай газеты «Заіцятннк Родмны» (Адэса, 1945—1947), літаратурным сакратаром газеты Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родяны» (Мінск, 1947—1953). Пасля дэмабілізацыі прызначаны галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчнзна». 3 1954 г.— адказны сакратар, а з 1958 г.— намеснік старшыні праўлення
    СП БССР. У 1960—1978 гг.— галоўны рэдактар часопіса «Беларусь». У складзе дэлегацыі БССР у 1971 г. удзельнічаў у рабоце XXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член СП СССР з 1940 г.
    Памёр 10.8.1990 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і «Знак Пашаны», медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1974).
    Першы верш апублікаваў у 1932 г. (часопіс «Іскры Ільіча»). У даваенны час выдаў паэмы для дзяцей «Косця-чэкіст» (1938) і «Пакет» (1940). Рукапіс зборніка вершаў «На Выбаргскай дарозе» згарэў у час вайны ў Мінску. Пасля вайны выйшлі зборнікі паэзіі «Сонца ў блакіце» (1949), «У вялікім паходзе» (1952), «Прыпар» (1956), «Сосны і дзюны» (1960), «Гронка рабіны» (выбранае, 1964), «Паясы» (1968), «За палямі, за лясамі» (1969), «Докшыцкі каравай» (1974), «Кніга дружбы» (1975), «Суквецце» (выбранае, 1977), «Ля берагоў запаветных» (1983). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Насустрач жыццю» (1951), «На лясным паўстанку» (1955), «Прыгоды Патапкі» (1958), «Лясныя казкі» (1967), «Мая мазаіка» (1971), «Рэха зямлі» (1978), «Снежная казка» (паэма, 1986). У 1971 г. і ў 1982 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Шэраг вершаў пакладзены на музыку.
    Перакладаў творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, балгарскіх і мангольскіх паэтаў.
    Іван КАЛЕСНІК
    Іван Іванавіч Калеснік нарадзіўся 9.10.1932 г. у вёсцы Грычына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1954 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай. Працаваў загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена» (1954—1961), адначасова завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1954— 1958). Быў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка»
    (1962—1963), старшым рэдактарам на Беларускім радыё (1963—1965, 1967—1968), літсупрацоўнікам часопіса «Маладосць» (1968— 1972). У 1967 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У 1972—1979 гг.— рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1962 г.
    Памёр 10.6.1979 г.
    Першыя вершы надрукаваў у 1951 г. (газета «Піянер Беларусі»), Аўтар зборнікаў вершаў «Белыя каштаны» (1959), «Пяць сузор’яў» (1963), «Калі разам мы» (1967), «Інтэрнат» (1971), «Юнацтва» (1975), «Падарожнае» (вершы, пераклады, 1982).
    Перакладаў творы А. Суркова, М. Ціханава, М. Рыльскага, М. Нагнібеды, 3. Нуры, М. Ханінава і іншых паэтаў.
    Уладзімір КАЛЕСНІК
    Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17.9. 1922 г. у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1936 г. паступіў у польскую Навагрудскую гімназію. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі працягваў вучобу ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы. 3 ліпеня 1941 г. прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і баявых дружын у верхнім Наднямонні. Летам 1942 г. у складзе адной з баявых дружын уступіў у партызанскі атрад імя Чапаева. Дыверсійная група, у якой быў мінёрам, стала заснавальніцай новага атрада «Камсамольскі». 3 восені 1942 г. камандаваў узводам, праз год стаў начальнікам штаба атрада «2-гі Камсамольскі» брыгады «Камсамолец» Баранавіцкага злучэння. У 1943 г. Мірскім падпольным райкомам быў прыняты кандыдатам у члены КП(б)Б. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1949), аспірантуру пры гэтым інстытуце (1952). 3 1952 г.— загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, з 1956 г.— загадчык кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута, узначальваў Брэсцкае абласное літаратурнае аб’яд-