• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    У 1989 г. на Беларускім тэлебачанні пастаўлена п’еса «Падарожжа з Драўляным Рыцарам».
    Васіль КАВАЛЬ
    Васіль Пятровіч Каваль (Кавалёў) нарадзіўся 17.8.1907 г. у вёсцы Сава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1925 г. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і восенню паступіў у Магілёўскі педагагічны тэхнікум, але неўзабаве вярнуўся ў родную вёску. Вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1926—1927, 1928—1929). Працаваў у рэдакцыі часопіса «Маладняк». Службу ў Чырвонай Арміі праходзіў як ваенны журналіст у Смаленску. У 1936 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Расстраляны 29.10.1937 г.
    У друку пачаў выступаць у 1926 г. з вершамі і апавяданнямі. Выйшлі зборнікі апавяданняў «Як вясну гукалі» (1927), «На загонах» (1928), «Крыніца» (1929), Выбраныя творы (1932) і «Выбранае» (1959), а таксама аповесці для дзяцей «Санька-сігналіст» (1936) і «Следапыты» (1961).
    Уладзімір КАВАЛЬСКІ
    Уладзімір Антонавіч Кавальскі нарадзіўся 21.10. 1912 г. у сяле Варонеж Карукаўскага раёна Чарнігаўскай вобласці (Украіна) у сям’і служачага.
    Пасля смерці бацькі (1925) працаваў на цукровым заводзе, у фасфарытных шахтах (Ярмолінскі раён), кур’ерам у банку (г. Хмяльніцкі), сакратаром сельсавета (вёска Зарэчча Праскураўскага раёна). У 1929—1930 гг. вучыўся ў польскай тэатральнай студыі ў Кіеве. 3 1930 г,— загадчык польскага сектара Камітэта радыёвяшчання пры Саўнаркоме БССР. Адзін з арганізатараў і кіраўнік польскай секцыі СП БССР. У лістападзе 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны 18.9.1979 г. ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. Член СП СССР з 1934 г.
    Расстраляны 28.12.1937 г.
    3 першымі публікацыямі выступіў у 1929 г. у газеце «Орка» («Ворыва»), Пісаў на польскай мове. Друкаваўся ў цэнтральных польскіх газетах СССР і ў часопісе «Культурная Масква». Аўтар зборнікаў «Паэзія» (1934), «Дзве паэмы» (1934), «Дарога на Поўнач» (1935), «Вершы пра Грузію» (1936).
    Напісаў п’есы «Штурм чарнаводаў» (пастаўлена ў польскім тэатры ў Кіеве, 1931), «Сям’я Варанцовых» (рыхтавалася да пастаноўкі ў польскім тэатры ў Мінску, 1935).
    Міхась КАВЫЛЬ
    Міхась Кавыль (Язэп Казіміравіч Лешчанка) нарадзіўся 1.11.1915 г. у вёсцы Покаршаў Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Грэскую сямігодку. Вучыўся на пазашкольным аддзяленні Беларускага педагагічнага тэхнікума ў Мінску (1930—1933). Быў членам «Маладняка». 23.2.1933 г. арыштаваны і асуджаны на 3 гады няволі. Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе (чацвёртае аддзяленне Дальлага). У канцы кастрычніка 1935 г. датэрмінова вызвалены «за ўдарную працу і добрыя паводзіны». Жыў у Варонежы (1935—1938), вучыўся ў педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце (1936—1938), працаваў настаўнікам у пасёлку Ваўчок Варонежскай вобласці (1938—1941). 3 першых дзён вайны — на фронце. Ваяваў на Украіне, у маі 1942 г. трапіў у акружэнне. 3 1944 г.— у Германіі. У 1950 г. выехаў у ЗША, дзе жыве і цяпер.
    Першы верш апублікаваў у 1929 г. (газета «Беларуская вёска»). Друкаваўся ў «Піянеры Беларусі», у дадатку да бабруйскага «Камуніста» — «Вясне», у часопісе «Маладняк». У эміграцыі выдаў зборнікі паэзіі «Ростань» (Рэгенсбург, 1947), «Пад зоркамі белымі» (Нью-Йорк, 1954), «Першая рана» (Манчэстэр, 1960), «Цяжкія думы» (ЗША, 1961), «Міжагнёўе» (Нью-Йорк, 1990).
    Перакладае творы рускіх, украінскіх, англійскіх, польскіх паэтаў на беларускую мову.
    Capa КАГAH
    Capa Рувімаўна Каган нарадзілася 3.7.1885 г. у вёсцы Максімавічы Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і служачага.
    Загадвала гарадской бібліятэкай у Бабруйску. У 1935 г. пераехала ў Мінск, дзе працавала ў бібліятэчным калектары, вучылася на вячэрнім аддзяленні філалагічнага факультэта педагагічнага інстытута.
    Загінула ў 1941 г. у мінскім гета.
    Першыя вершы апублікавала ў газеце «Акцябэр». Сістэматычна стала выступаць у друку з 1929 г. Пісала на мове ідыш. Аўтар кніг паэзіі «У дарозе» (1934), «Мая радзіма» (вершы і паэмы, 1938), «Нашы людзі» (1940), прозы «Першая прэмія» (1938), «Скрыпач» (аповесць, 1941). У перакладзе 3. Бядулі на беларускай мове выйшлі «Апавяданні» (1940).
    Эля КАГАН
    Эля Шоламавіч Каган нарадзіўся 10.2.1909 г. у горадзе Мінску ў сям’і настаўніка.
    Вучыўся ў прафтэхшколе абутнікоў. У 1936—1939 гг. працаваў у рэдакцыі яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»), У гады Вялікай Айчыннай вайны — супрацоўнік франтавога друку.
    Загінуў 22.6.1944 г. на фронце.
    У друку выступіў з першым апавяданнем у 1926 г. Пісаў на мове ідыш. Празаічныя творы ўвайшлі ў зборнікі «Апавяданні і мініяцюры» (1932), «Горад без цэркваў» (1935), «Дзіцячыя апавяданні» (1936). У 1932 г. выдаў зборнік «Вершы». У 1940 г. у перакладзе на беларускую мову выйшла асобным выданнем апавяданне для дзяцей «Дружная сямейка», у 1979 г.— зборнік апавяданняў «Маем зялёным».
    Аўтар п’есы «Роднае поле» (1932). Разам з 3. Аксельродам зрабіў інсцэніроўку «Маленькі чалавечак» па матывах твораў М. Мойхер-Сфорыма (пастаўлена ў 1938).
    Перакладаў творы А. Пушкіна, М. Гогаля, Э. Самуйлёнка і інш.
    Алесь КАЖАДУБ
    Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч) Кажадуб нарадзіўся 27.9.1952 г. у горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых.
    У 1969—1974 гг. вучыўся на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Пасля заканчэння настаўнічаў у вёсцы Крайск Лагойскага раёна. У 1975— 1977 гг.— навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, у 1977—1981 гт.— рэдактар літаратурна-драматычных праграм рэспубліканскаіга тэлебачання, з 1981 па 1983 гг.— літсупрацоўнік аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць». У 1985 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. 3 1990 г. жыве ў Маскве. Член СП СССР з 1981 г.	.
    Першае апавяданне апублікаваў у 1976 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Гарадок» (1980), «Размова» (1985), «Лесавік» (1987), «Дарога на замчышча» (1990).
    Барыс КАЗАНАЎ
    Барыс Казанаў (Барыс Міхайлавіч Лапіцкі) нарадзіўся 26.12.1938 г. у вёсцы Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і музыканта.
    У гады Вялікай Айчыннай вайны выхоўваўся ў міяскім дзіцячым доме на Урале. У 1946 г. вярнуўся на радзіму. Скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1962). 3 1964 г. жыве ў Мінску. Працаваў спецыяльным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва», на Беларускім радыё (1964—1966), старшым рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1968—1971). Працаваў на Далёкім Усходзе на зверабойных, рыбалоўных, вадалазных, навуковых суднах (1962—1964, 1966—1968, 1971), стаў прафесійным мараком. 3 1982 г. працуе на суднах замежплавання Ціхаакіянскага ўпраўлення прамысловай разведкі навуковага флоту. Член СП СССР з 1987 г.
    3 1962 г. пачынае выступаць у рэспубліканскім і саюзным друку. Піша на рускай мове. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Пропясан в Тнхом океане» (1966), «Антоновскне яблокм» (1968), «Осень на Шантарскнх островах» (Масква, 1972), «Лунный корабль» (Уладзівасток, 1990), рамана «Полынья» (Масква, 1984).
    Па сцэнарыях пісьменніка знята дванаццаць дакументальных і тэлевізійных фільмаў. Дакументальны фільм «Паляванне са старым сабакам» атрымаў прыз «Сярэбраны алень» на Міжнародным кінафестывалі ў Венецыі (1968), тэлефільм «Прыцяжэнне вады» стаў лаўрэатам Міжнароднага фестывалю «Чалавек і мора» ў Юрмале (1985). Напісаў сцэнарый мастацкага тэлефільма «Прызыўнікі» (пастаўлены ў 1987).
    Уладзімір КАЗБЯРУК
    Уладзімір Міхайлавіч Казбярук нарадзіўся 29.8.1923 г. у вёсцы Бандары Беластоцкага ваяводства (цяпер Польшча) у сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1949) працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Любчанскай сярэдняй школе, а ў 1951 —1952 гг.— выкладчыкам рускай мовы і літаратуры Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна. Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага (1952—1955), працаваў выкладчыкам Полацкага педагагічнага інстытута. У 1959—1964 гг.—• вучоны сакратар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, 3 1964 г.— навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1977 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    У друку выступае з рэцэнзіямі і крытычнымі артыкуламі з 1954 г. Аўтар манаграфій «Якуб Колас у школе» (1967 і 1975), «Ступені росту» (1974), «Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» (1979), «Рамантычны пошук» (1983), нарыса «Якуб Колас (жыццё і творчасць)» (1962), дакладаў на VII Міжнародны з’езд славістаў «Традыцыі польскага рамантызму ў беларускай
    літаратуры пачатку XX ст.» (1972) і на IX Міжнародны з’езд славістаў «Славянскія літаратуры і праблемы беларускага параўнальнага літаратуразнаўства (дакастрычніцкі перыяд)» (1982). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), кнігі «Старонкі літаратурных сувязей» (1970).
    Для беларуска-польскага зборніка «Малыя героі вялікай вайны» (Мінск — Лодзь, 1986) пераклаў успаміны маладых польскіх удзельнікаў другой сусветнай вайны. Пераклаў «Клад» 3. Бядулі (на рускую мову, 1986), «Хітры мангуст» (ангольскія казкі, 1987), «Комбле» (грузінскія казкі, 1990), паасобныя казкі і апавяданні пісьменнікаў народаў СССР.
    Для серыі «Школьная бібліятэка» падрыхтаваў (склаў і напісаў уступныя артыкулы) зборнікі «БеларуСкая літаратура XIX — пачатку XX стагоддзя» (1977), «Вытокі» (1988), «На ўсходзе сонца» (1990), кнігі Я. Коласа «На прасторах жыцця» (1986), «Голас зямлі» (1988), Я. Купалы «Спадчына» (1988).
    Янка КАЗЕКА
    Янка (Іван Дарафеевіч) Казека нарадзіўся 31.8.1915 г. у вёсцы Кострычы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    3 верасня 1931 г. працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у 1933—1934 гг.— у рэдакцыі шматтыражнай газеты «За ўдарныя тэмпы». Адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні лесатэхнікума. У 1938 г. скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дукорскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёна. У 1939—1954 гг. служыў у Савецкай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны — армейскі палітработнік. Пад Ельняй, у 1941 г., быў паранены. Пасля вайны працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1954—1957), галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (з 1963 — «Беларусь», 1957—1967). 3 1967 г.— загадчык рэдакцыі народнай асветы і друку, з 1969 па 1979 гг.— намеснік галоўнага рэдактара, з 1980 г.— стар-