• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    1928), «А. С. Пушкін: Нарыс жыцця і творчасці» (1937), а таксама некалькі метадычных распрацовак па пытаннях выкладання мовы і літаратуры. Шэраг работ надрукаваны ў 20—30-я гг. у «Працах Беларускага дзяржаўнага універсітэта», у часопісах «Узвышша», «Полымя». Крытыка-біяграфічны нарыс пра М. Багдановіча змешчаны ў 1 томе Збору твораў паэта (Мінск, 1927). Даследаваў таксама творчасць I. Тургенева, I. Ганчарова, М. Някрасава, Л. Талстога, А. Серафімовіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, П. Глебкі, К. Крапівы і іншых пісьменнікаў.
    Аляксей ЗАРЫЦКІ
    Аляксей Аляксандравіч Зарыцкі нарадзіўся 22.3.1911 г. у гарадскім пасёлку Хоцімск Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і служачага.
    У 1928 г. скончыў сярэднюю школу ў Бабруйску, працаваў электраманцёрам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1936 г. скончыў Маскоўскі інстытут замежных моў. 3 1938 па 1946 г. служыў у Савецкай Арміі. У 1941 —1942 гг. удзельнічаў у баях пад Арлом і Масквой, будучы памочнікам начальніка разведаддзела штаба аднаго з паветрана-дэсантных карпусоў. Затым у якасці інструктара армейскага палітаддзела прымаў удзел у баявых аперацыях на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Быў супрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Член СП СССР з 1935 г.
    Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Памёр 29.10.1987 г.
    Першы верш надрукаваў у 1927 г., а ў 1932 г. выйшаў першы зборнік вершаў «Эпічныя фрагменты». У пасляваенны час выдаў кнігі паэзіі «Дняпроўскае рэха» (1946), «Арліная крыніца» (1947), «Наш сын» і «Світанскія сады» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Залатое дно» (1955), «Праз бурныя парогі» (1957), «Пасылка ў рай» (1960), «Размова з сэрцам» (1961), «Вяртанне на зямлю» (1966), «Мая асяніна» і «У дарогу» (1973), «Талоны на бяссмерце» і «Пераклічка га-
    доў» (1974), «Каля вячэрняга кастра» (1979), «Трывожная госця» (1986). У 1965 г. выдадзена кніга апавяданняў на рускай мове «Вересковый мед», У 1985 г.— кніга ўспамінаў, крытычных артыкулаў, нарысаў «За словам-падарункам». У 1969 і ў 1981 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
    Перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, нямецкай, польскай, лужыцка-сербскай моў. Асобнымі кнігамі выйшлі зборнік А. Туманяна «Казкі і легенды» (1958), паэма К. Данелайціса «Чатыры пары года» (1961), балада А. Міцкевіча «Свіцязанка» (1976) і кніга выбраных перакладаў «У свет па песні» (1978).
    Міхась ЗАРЭМБА
    Міхась (Міхаіл Мікалаевіч) Зарэмба нарадзіўся 2.1.1941 г. у вёсцы Знаменка Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых.
    Пасля заканчэння Лагойскай сярэдняй школы № 1 — калгаснік, памочнік брыгадзіра калгаса «Перамога» (1957—1960). У 1965 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. 3 1965 г.— літсупрацоўнік, з 1968 г.— загадчык аддзела школьнага і піянерскага жыцця газеты «Піянер Беларусі». 3 1989 г. працуе загадчыкам рэдакцыі літаратуры для дзяцей малодшага школьнага ўзросту выдавецтва «Юнацтва». Член СП СССР з 1989 г.
    У знагароджаны медалём.
    Першы верш апублікаваў у 1956 г. (газета «Піянер Беларусі»), Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Камандзір зялёнага патруля» (1967), «Загадка без адгадкі» (1972), «Бі, барабан!» (1972), «Хто каго?» (1978), «Пераправа» (1987), «Сакрэт тэлепата» (1989).
    Міхась ЗАРЭЦКІ
    Міхась Зарэцкі (Міхаіл Яфімавіч Касянкоў) нарадзіўся 20.11.1901 г. у сяле Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і дзяка.
    Дзяцінства прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам. У 10 год аддадзены ў Аршанскае духоўнае вучылішча, а затым — у Магілёўскую духоўную семінарыю, якую пакінуў, калі пачалася рэвалюцыя. Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. 3 лютага 1919 г. настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920—1926 гг.— палітработнік Чырвонай Арміі. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», з 1927 г.— у аб’яднанне «Полымя». Да лістапада 1936 г. працаваў у АН БССР. 3.10.1936 г. арыштаваны. Прыгавор Ваеннай калегіі ад 28.10.1937 г. адменены Вярхоўным судом БССР 7.12.1957 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Расстраляны 29.10.1937 г.
    Першае апавяданне надрукаваў у 1922 г. у газеце «Савецкая Беларусь». У 1925 г. выйшлі з друку два зборнікі апавяданняў «У віры жыцця» і «Пела вясна». Услед за імі — «Пад сонцам» (1926), «42 дакументы і Двое Жвіроўскіх» (1926), «На чыгунцы» (1928), «Ракавыя жаронцы» (1930, уключаны і п’есы «Віхор на балоце» і «Белыя ружы»), апавяданне «Бацькаў сын» (1932), аповесць «Голы звер» (1926), раманы «Сцежкі-дарожкі» (1928), «Вязьмо» (1932), кніжкі нарысаў «Падарожжа на новую зямлю» (1929), «Лісты ад знаёмага» (1931). Аўтар п’ес «Сымон Карызна» (1935), «Ная» (1936) і інш., а таксама кінасцэнарыя «Пачатак шчасця». У 1975 г. выдадзены зборнік выбраных апавяданняў «Пачатак шчасця», у 1989—1991 гг. выйшаў Збор твораў у 4 тамах. Выступаў і як крытык.
    Пераклаў на беларускую мову раман «Цэмент» Ф. Гладкова (1930), «Прыгода ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» Я. Гашака (ч. 1, 1931).
    Мікола 3AC1M
    Мікола (Мікалай Арцёмавіч) Засім нарадзіўся 19.11.1908 г. у вёсцы Шані Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Працаваў па найме, на Пружанскім лесапільным заводзе. У 1924 г. уступіў у падпольную камсамольскую арганізацыю, затым у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады яго не раз арыштоўвалі. У 1925 г. зняволены ў пружанскую турму. Пасля ўз’яднання (1939) абраны старшынёй Шанеўскага сельсавета. У час Вялікай Айчыннай вайны — партызан, інструктар Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта. У 1944—1946 гг.— загадчык аддзела Пружанскага райвыканкома. Пасля заканчэння Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ (1948) працаваў у брэсцкай абласной газеце «Заря» (1948—1957), затым — у раённай газеце «Заря над Бугом». Кіраваў абласным літаб’яднаннем. Член СП СССР з 1945 г.
    Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Памёр 1'9.7.1957 г.
    Вершы пачаў друкаваць у 1928 г. у часопісах «Маланка», «Літаратурная старонка», «Асва», газетах «Наша воля», «Наша праца», у Айчынную вайну — у падпольных газетах «Заря», «За Роднну». Выйшлі зборнікі паэзіі «Ад шчырага сэрца» (1947), «Вершы» (1954), «Выбранае» (1960), «Вершы» (1973), «А за намі Белавежа» (вершы і паэма, 1984).
    Алесь ЗВОНАК
    Алесь (Пётр Барысавіч) Звонак нарадзіўся 14.2.1907 г. у горадзе Мінску ў сям’і рабочага.
    Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі (1925) накіраваны адказным сакратаром газеты «Чырвоная Полаччына». Узначальваў полацкую філію «Маладняка». 3 1927 г. працаваў на Беларускім радыё, з 1929 г,— у часопісе «Маладняк». У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаў-
    нага універсітэта, у 1934 г.— аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. Працаваў у АН БССР (1934—1935), у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1935—1936). У лістападзе 1936 г. арыштаваны, у 1937 г. асуджаны на 10 год зняволення, якое адбываў у лагерах Магаданскай вобласці. Пасля адбыцця тэрміну працаваў геолагам аб’екта, галоўным геолагам прадпрыемства (Магаданская вобласць). 29.12.1954 г. Вярхоўным судом рэабілітаваны. 3 1955 г. жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1936 г.
    Узнагароджаны медалём.
    3 вершамі ў друку выступіў у 1925 г., а ў 1926 г. разам з Я. Бобрыкам і Я. Туміловічам выдаў зборнік «Пунсовае ранне». Аўтар зборнікаў вершаў «Буры ў граніце» (1929), «На лінію агню» (1932), «Мая Радзіма» (1935), «Табе адной» (1957), «Запаветнае» (1961, вершы і паэмы), «Россып» (1967), «Прадчуванне» (вершы і паэма, 1974), «Санеты» (1982), «Ружовая чайка» (1985), паэм «Каршун» (1930) і «Загай» (1931). У 1977 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1987 г.~ «Сябрына: Выбраныя творы».
    Выступае ў галіне крытыкі, драматургп тэатра і кіно. Аўтар п’есы «Навальніца будзе» па матывах трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» (1960, пастаўлена ў 1959), сцэнарыяў навуковапапулярных фільмаў «Якуб Колас» (1962), «Вобразы і думы» (1965). У 1973 г. выдаў кнігу артыкулаў і ўспамінаў «Неспакойныя сэрцы».
    Пераклаў на беларускую мову «Дуэль. Іоныч» А. Чэхава (1931), «Апошні з удэге» А. Фадзеева (з М. Хведаровічам, 1935), «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш. Руставелі (з М. Хведаровічам, 1966), зборнік лірыкі Д. Кугульцінава «Святло жанчыны» (1975), асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, М. Святлова, У. Лугаўскога, А. Пракоф’ева, Я. Смелякова, М. Галоднага, М. Рыльскага. М. Бажана, П. Тычыны, А. Малышкі, У. Сасюры, Т. Масэнкі, Р. Гамзатава, А. Туманяна, I. Бехера, У. Кавальскага, Ю. Славацкага і інш.
    Сяргей ЗНАЁМЫ
    Сяргей Знаёмы (Сяргей Змітравіч Клопаў) нарадзіўся 27.6.1909 г. у вёсцы Звоня Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Падлеткам працаваў рабочым на запалкавай фабрыцы «Чырвоная Бярэзіна» ў Барысаве. Быў рабкорам, затым рэдактарам шматтыражнай газеты «Чырвоны Бярэзінец». У 1930 г. скончыў літаратурна-крытычнае аддзяленне літаратурналінгвістычнага факультэта Вышэйшага педагагічнага інстытута. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 11 у Барысаве. 3 вясны 1936 г. працаваў літаратурным рэдактарам на Беларускім радыё. Арыштаваны 26.11. 1936 г. 4—5.10.1937 г. асуджаны на 8 год зняволення ў лагеры. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29.12.1954 г. Член СП СССР з 1934 г.
    20.1.1944 г. уцёк з Паўночна-Усходняга лагера, і звестак пра яго далейшы лёс няма.
    У друку выступаў з 1929 г. Аўтар кнігі падарожных нататак «Відагоршчы» (1930), зборнікаў нарысаў «Дом № 31» (1930), «За дамбаю» (1931), «Лес гарыць» (1932), аповесцей «Ганчары» (1933) і «Біяграфія майго героя» (1935).
    Запісваў і даследаваў беларускі фальклор. Займаўся мастацкім перакладам з рускай, украінскай і іншых моў.
    Валянцін ЗУБ
    Валянцін Андрэевіч Зуб нарадзіўся 9.1.1915 г. у горадзе Мінску ў сям’і рабочага.
    Пасля заканчэння Мінскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума харчовай прамысловасці (1935) працаваў на хлебазаводзе ў г. Вялікі Усцюг Валагодскай вобласці, затым у Мінску ў трэсце «Галоўхлеб». У 1939 г. паступіў на сцэнарны факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве, які скончыў у 1943 г. У першы ваенны год быў у народным апалчэнні. Працаваў сцэнарыстам на сцэнарнай студыі ў Маскве (1943—1944), старшым рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм»