• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    выйшаў на пенсію. Жыве ў Маладзечна. Член СП СССР з 1989 г.
    Сталую літаратурную працу пачаў у 1948 г. Выступае ў друку як аўтар крытычных і літаратуразнаўчых артыкулаў і гістарычных нарысаў. У 1970 г. выйшла кніга «Дарагое беларусам імя», у 1989 г.— кніга «Па слядах аднаго міфа», у 1990 г.— гістарычнае даследаванне «Старажытная Беларусь».
    Якуб ЕРМАЛОВІЧ
    Якуб (Якаў Сідаравіч) Ермаловіч нарадзіўся 7.8.1910 г. у вёсцы Вяшэўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння двухгадовых педагагічных курсаў у Мсціславе (1931) настаўнічаў у вёсцы Усушак Чавускага раёна, а ў 1932—1933 гт. быў літработнікам чэрвеньскай раённай газеты «Калектывіст». У 1933—1936 гт. вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце (скончыў завочна літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута ў 1959 г.). Рэпрэсіраваны ў 1936 г. Вызвалены ў 1941 г. Рэабілітаваны 26.7.1967 г. У 1944—1970 гг. працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. Член СП СССР з 1961 г.
    Памёр 12.4.1987 г.
    Дэбютаваў у друку ў 1929 г. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Над Бярозай» (1960), «Душа чалавека» (1962), «Родная зямля» (1967), «Твар у твар» (1970), «След на зямлі» (1977), «Сіняя птушка» (1980), «Акопы не пазарасталі» (1985).
    Алесь ЕСАКОЎ
    Алесь (Аляксандр Аляксандравіч) Есакоў нарадзіўся 18.12. 1911 г. у вёсцы Новікава Галіцкага раёна Кастрамской вобласці (Расія) у сям’і рабочага.
    Працоўны шлях пачаў на Мінскай шчотачнай фабрыцы імя Н. К. Крупскай у 1928 г. Быў артыстам і загадчыкам літаратурнай часткі Тэатра рабочай моладзі. Вучыўся на рабфаку, у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя A. В. Луначарскага (1932—1935). СлужыўуЧырвонай Арміі (1935—1936). 3 1936 г.— загадчык аддзела мастацтва ў газеце «Літаратура і мастацтва», з 1938 г.— дырэктар Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1940 г.— начальнік аддзела тэатраў Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР. Удзельнічаў як ваенны журналіст у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь і ў савецка-фінляндскай вайне. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, потым у партызанскім атрадзе на Міншчыне. Быў паранены. Пасля вайны працаваў начальнікам Галоўрэперткома БССР (1944—1945), загадчыкам аддзела ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1945—1951), літкансультантам у СП БССР (1951—1960). У 1960—1974 гг.— вучоны сакратар Літаратурнага музея Янкі Купалы. Член СП СССР з 1947 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 13.6.1985 г.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у 1928 г. Адзін з аўтараў п’есы «Першы штандар» (1930, пастаўлена ў 1929). Выдаў манаграфічньі нарыс «Уладзімір Крыловіч» (1956), нарысы «Калгасны хор сяла Азершчына» (з Б. Смольскім, 1953) і «Старэйшы самадзейны калектыў» (1958), манаграфію «Янка Купала і беларускі тэатр» (1972), брашуру «Янка Купала і беларускае мастацтва» (1972). У 1977 г. выйшла кніга «Зерне да зерня: Абразкі з жыцця Янкі Купалы».
    ж
    Рыгор ЖАЛЯЗНЯК
    Рыгор Самуілавіч Жалязняк нарадзіўся ў верасні 1914 г. у горадзе Віцебску ў сям’і рабочага.
    Вучыўся ў Віцебскім фабрычна-заводскім вучылішчы чыгуначнікаў (1930—1931), працаваў у дэпо, літсупрацоўнікам у газеце «Віцебскі рабочы» (1931 — 1932), займаўся ў Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленні (1932— 1933). Паступіў у Ленінградскі дзяржаўны інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі, а ў 1936 г. перавёўся на філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. Пасля заканчэння універсітэта (1938) вучыўся тры гады ў аспірантуры. Напісаў у 1941 г. кандыдацкую дысертацыю на тэму «Паэзія М. А. Багдановіча».
    Загінуў у 1942 г. пры абароне Ленінграда.
    Першыя творы надрукаваў у 1931 г. У сааўтарстве з Г. Люгоўскім выдадзены ў Віцебску ў 1933 г. зборнік паэзіі «Першы вытап». У 1934 г. у Віцебску выйшаў зборнік вершаў «Вясновыя будні». Шэраг вершаў надрукаваны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949) і «Крывёю сэрца» (1967). Пісаў таксама нарысы.
    Анаюль ЖАЛЯЗОЎСКІ
    Анатоль Пятровіч Жалязоўскі нарадзіўся 5.2.1943 г. у вёсцы Крапіўна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і рабочага.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы № 5 у Оршы (1962) паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. 3 другога курса прызваны ў Савецкую Армію (1963—1965). 3 1965 г. працягваў вучобу ў інстытуце (скончыў у 1968), працаваў у спартыўнай школе моладзі ў Оршы
    (1968), загадчыкам аддзела Віцебскага абкома камсамола	(1968—1971),	інструктарам
    ЦК ЛКСМБ (1971 —1974), інструктарам па турызму і экскурсіях у сістэме Белсаўпрофа (1974—1975), намеснікам дырэктара Мінскага экскурсійнага бюро (1972—1979), загадчыкам лабараторыі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі (1975—1983), начальнікам аддзела прапаганды і выхаваўчай работы Спорткамітэта БССР. 3 1987 г.— дырэктар Дома літаратара, з 1989 г.— сакратар праўлення СП БССР, з 1990 г.— намеснік старшыні СП Беларусі. Член СП СССР з 1986 г.
    Першае апавяданне апублікаваў у 1975 г. Аўтар дакументальнай кнігі «Озеро Палмк помнят» (1976), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Пералом» (1981), «Горкі хлеб» (1985), аповесці «Іду на канфлікт» (часопіс «Маладосць», 1990).
    Алесь ЖАМОЙЦІН
    Алесь (Аляксандр Пятровіч) Жамойцін нарадзіўся 17.8.1955 г. у вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочага.
    Пасля заканчэння Пружанскай сярэдняй школы-інтэрната (1972) працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш». У 1973—1975 гг. служыў у Савецкай Арміі. Зноў працаваў слесарам (Наваполацк), матарыстам цеплахода «ДнепраБуг» (Пінск). У 1982 г. скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1976—1977 гг.— лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977—1978 гг.— апілоўшчык (Баранавічы), у 1978—1985 гг.— настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна, у 1985—1987 гг.— механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (Вільнюс). 3 1988 г.— навуковы супрацоўнік, з 1989 г.— загадчык літаратурнамемарыяльнага музея Ф. Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна. Член СП СССР з 1989 г.
    Першыя вершы ў рэспубліканскім друку
    з’явіліся ў 1981 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся — не скамянею» (1989).
    Ірына ЖАРНАСЕК
    Ірына Францаўна Жарнасек нарадзілася 17.1.1953 г. у вёсцы Чаранкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Мінскі інстытут культуры (1976). У 1978— 1979 гг.— загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979—1983 гг.— карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройкн» гэтага трэста. 3 1983 г.— карэспандэнт наваполацкой гарадской газеты «Хнмнк». Член СП СССР з 1987 г.
    Першае апавяданне апублікавала ў 1978 г. (газета «Хнмнк»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар зборніка апавяданняў «Ліст да сына» (1986).
    Генрык ЖАРСКІ
    Генрык Казіміравіч Жарскі нарадзіўся ў 1902 г. у горадзе Варшаве (Польшча) у сям’і фельчара.
    3 шаснаццаці год удзельнічаў у падпольнай рабоце польскай кампартыі. Быў зняволены ў варшаўскі астрог «Павіак». Вызвалены пад залог, эмігрыраваў у Францыю, дзе працаваў на заводзе «Рэно». Высланы за межы Францыі за арганізацыю забастоўкі рабочых. Па накіраванні Польскай секцыі Камінтэрна прыехаў у СССР, дзе быў залічаны на вучобу ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут журналістыкі. Працаваў у Саратаве ў абласной газеце, затым у пугачоўскай раённай газеце. У 1932 г. пераведзены ў Беларусь. Быў намеснікам рэдактара, затым рэдактарам польскай газеты «Орка» («Ворыва»). У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Расстраляны 14.10.1937 г.
    Літаратурнай працай займаўся з другой паловы 20-х гадоў. Апублікаваў на рускай мове аповесць «Без языка» (газета «Пнонерская правда», 1927). У газеце «Орка» выступаў з публікацыямі на польскай мове. У «Альманаху літэрацкім» (Мінск, 1934) апублікаваў шэраг празаічных твораў. Асобным выданнем на польскай мове выйшла кніжка апавяданняў для дзяцей «Парашок для чыхання» (1935). Незадоўга да арышту падрыхтаваў да друку зборнік апавяданняў, які не выйшаў у свет.
    Алесь ЖАЎРУК
    Алесь Жаўрук (Аляксандр Дзмітрыевіч Сінічкін) нарадзіўся 19.8.1910 г. у горадзе Сянно Віцебскай вобласці ў сям’і служачага.
    У 1927 г. паступіў у Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля заканчэння якога настаўнічаў у саўгасе «Сосны» Любанскага раёна. Скончыў у 1938 г. Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага. Займаўся ў аспірантуры пры АН БССР. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў ваенным карэспандэнтам армейскай газеты «В бой за роднну». 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце.
    Загінуў 23.8.1942 г. пад Сталінградам.
    Першыя вершы надрукаваў у 1926 г. (газеты «Магілёўскі селянін» і бабруйская — «Камуніст»). Выдаў зборнікі вершаў «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938). Надрукаваны напісаныя для дзяцей у сааўтарстве з А. Ушаковым паэмы «Пра майго таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950). У 1960 г. выйшла «Выбранае», у 1987 г.— зборнік «Крывёю сэрца» (вершы, паэмы, успаміны пра паэта).
    Аўтар лібрэта аперэты «Зарэчны барок» (з А. Ушаковым, пастаўлена ў 1940).
    Алег ЖДАН
    Алег Ждан (Алег Аляксеевіч Пушкін) нарадзіўся 5.1.1938 г. у горадзе Смаленску (Расія) у сям’і служачага.
    Скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1960). Працаваў на будаўніцтве Карагандзінскага металургічнага камбіната (г. Цемір-Тау), у Прыташкенцкай геафізічнай партыі, затым — на будаўніцтве Брацкага лесапрамысловага комплексу. 3 1963 г. жыве ў Мінску. Рабіў на трактарным заводзе абрубшчыкам, грузчыкам, выбівальшчыкам, наждачнікам, начальнікам змены (1963—1972), рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1972—1973), на кінастудыі «Беларусьфільм» (1973—1976, 1983—1984). Скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (1969). Член СП СССР з 1983 г.
    Першае апавяданне апублікаваў у газеце «Лнтературная Россня». Піша на рускай мове. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Во время проіцання» (1975), «В гостях м дома» (Масква, 1977), «Знакомый» (1977), «Черты н лнца» (Масква, 1985), «По обе стороны проходной» (Масква, 1987), «Самостоятельная жнзнь» (1990).