Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені. Працоўнага Чырвонаіа Сцяга. «Знак Пашаны» і медалямі.
Як крытык і літаратуразнавец выступае ў друку з 1950 г. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар навуковых прац «Шлях да майстэр-
ства: Станаўленне мастацкага стылю К. Чорнага» (1958), «Культура творчасці» (1959), «Беларускі раман» (1961), «Становленне жанра: Белорусскнй роман» (Масква, 1964), «Маштабнасць прозы» (1972), «Горнзонты белорусской прозы» (Масква, 1974), «Здалёк і зблізку: Беларуская проза на літаратурнай планеце» (1976), «Кузьма Чорный: Урокн творчества» (Масква, 1977), «Лев Толстой п белорусская лнтература: Война н человек» (1978, даклад на VIII Міжнародны з’езд славістаў), «Літаратура, мы і час» (1979), «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» (1980), «О современной военной прозе» (Масква, 1981), «Война н деревня в современной лнтературе» (1982), альбома «Сказ пра Івана Мележа» (1984), брашуры «Лнтература н проблемы века» (Масква, 1986), кніг літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Выберн — жмзнь» (1986), «Ннчего важнее» (Масква, 1985), «Додумывать до конца» (Масква, 1988), «Отвоевалнсь!» (Масква, 1990).
Выйшлі раман «Война под крышамм» (1960), які разам з раманам «Сыновья уходят в бой» склалі дылогію «Партнзаны» (1963, па сцэнарыю пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія, 1970), «Хатынская аповесць» (Масква, 1972; на беларускай мове ў 1976, інсцэніравана ў 1977), аповесці «Асмя. Последннй отпуск» (1975), «Карателн: Радость ножа, нлн Жязнеопясаняе гяпербореев» (1981), «Последняя пастораль» (часопіс «Новый мяр», 1986). У 1985 г. на кінастудыі «Мосфнльм» пастаўлены двухсерыйны мастацкі фільм «Ндм я смотря» (сцэнарый А. Адамовіча і Э. Клімава, апублікаваны ў 1986, у аснову якога пакладзены «Хатынская аповесць» і «Карателя...»). Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985), узнагароджаны залатым прызам. У 1987 г. выйшла кніга апавяданняў і эсэ «Моленне о будуіцем». Адзін з аўтараў дакументальных кніг «Я з вогненнай вёскі...» (з Я. Брылём, У. Калеснікам, 1975) і «Блокадной кннгя» (з Д. Граніным, Масква, 1979, 2-е, поўнае выданне, у перакладзе на беларускую мову ў 1985). У 1977 г. выйшаў Збор твораў у 2-х, у 1981 —1983 гт.—у 4 тамах.
Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) —за «Хатынскую аповесць».
Вячаслаў АДАМЧЫК
Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык нарадзіўся 1.11.1933 г. у вёсцы Варакомшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння сямігодкі (1949) працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня і вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 гг. займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў у газетах «Знамя юностн» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). У 1965 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве. Быў літсупрацоўнікам часопіса «Неман» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967— 1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977—1980), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980— 1982). 3 1982 г.— галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1983). Члён СП СССР з 1960 г.
Дэбютаваў вершамі ў 1952 г. У 1957 г. апублікаваў першае апавяданне. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты мастацкі фільм, 1982 і тэлеспектакль, 1983), «Год нулявы» (1983), «I скажа той, хто народзіцца...» (1987). Напісаў с'цэнарыі дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п’есу «Раіса Грамычына» (1989).
Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя I. Мележа (1980, за раман «Чужая баЦькаўшчына») і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988, за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «I скажа той, хто народзіцца...»).
Валянціна АКОЛАВА
Валянціна Валянцінаўна Аколава нарадзілася 25.7.1954 г. у вёсцы Мазуршчына Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканйэння Полацкага музычна-педагагічнага вучылішча імя Ф. Скарыны працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна (1973—1977), метадыстам наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў (1977), карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Знамя новостройкн» трэста № 16 «Нафтабуд» (1977—1978), у рэдакцыі радыёвяшчання Наваполацкага вытворчага аб’яднання «Палімір» (1979—1980). У 1980 г. завочна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1981 — 1986 гг. працавала ў выдавецтве «Юнацтва», у 1987—1988 гг.— літкансультантам газеты «Знамя юностн». Член СП СССР з 1986 г.
Першыя вершы надрукавала ў 1968 г. (салігорская газета «Шахцёр»). Адзін з аўтараў паэтычнага зборніка «Сцяжына» (1983). Аўтар зборнікаў паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь» (1990), а таксама паэмып’есы «Палачанка Інгрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Паасобныя вершы пакладзены на музыку.
Выступае як перакладчык з рускай, украінскай і славацкай моў.
Зэлік АКСЕЛЬРОД
Зэлік Майсеевіч Аксельрод нарадзіўся 30.12.1904 г. у горадзе Маладзечна ў сям’і саматужніка.
Вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава (1922—1925). Скончыў літаратурны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута імя У. I. Леніна (1928). Працаваў у дзіцячым доме, рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, у Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. 3 1931 па 1941 гг.— адказны сакратар яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»), Арыштаваны органамі НКДБ 30.5.1941 г. У сувязі з пачаткам вайны следства не закончана. Крымінальная справа на яго спынена 7.6.1957 г. Член СП СССР з 1934 г.
Расстраляны 26.6.1941 г.
Першыя вершы надрукаваны ў 1921 г. Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў паэзіі «Трапятанне» (1922), «Вершы» (1932), « I зноўвершы» (1935), «Сам-насам» (1937), «Вершы» (1938), «Чырвонаармейскія вершы» (1939), «Вершы» (Нью-Йорк, 1961), «Утренннй свет» (Масква, 1963), «Вершы» (Масква, 1980).
Пераклаў на мову ідыш паэму М. Някрасава «Чыгунка», кнігу выбраных вершаў Я. Купалы (1936), паэму П. Броўкі «Прамова фактамі» (у кнізе «Паэзія БелАПП», 1931) і п’есу французскага драматурга Лябіша «Труадэк» (з Ізі Харыкам, пастаўлена Маскоўскім дзяржаўным яўрэйскім тэатрам).
Андрэй АЛЕКС АН ДРОВІЧ
Андрэй Іванавіч Александровіч нарадзіўся 22.1.1906 г. у горадзе Мінску ў сям’і рабочага.
Пасля заканчэння Мінскага педагагічнага тэхнікума (1925) працаваў рэдактарам акруговай газеты «Наш працаўнік». Вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1925—1930), адначасова рэдагаваў часопіс «Малады араты». Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». 3 1932 г.— намеснік старшыні аргка-
мітэта, у 1934—1937 гг.— намеснік старшыні праўлення СП БССР. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформы правапісу беларускай мовы (1933). Абіраўся членам ЦВК БССР. У 1938 г. быў рэпрэсіраваны. Тэрмін адбываў на Крайняй Поўначы, працаваў на будаўніцтве Нарыльскага металургічнага камбіната (1938—1947). 3 1947 г,— літсупрацоўнік шматтыражнай газеты Мінскага трактарнага завода, з 1948 г.— брыгадзір «Белтрактарабуда». У 1949—1955 гг.— у ссылцы ў Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1955) жыў у Мінску. Член-карэспандэнт АН БССР. Член СП СССР з 1934 г.
Памёр 6.1.1963 г.
Першы верш апублікаваў у 1921 г. Выйшлі зборнік вершаў «Камсамольская нота» (з А. Вольным, 1924), зборнік апавяданняў «Сутарэнне» (1925), а таксама раман «Ваўчаняты» (з А. Вольным і А. Дударом, 1925). Аўтар зборнікаў паэзіі «Па беларускім бруку» (1925), «Прозалаць» (1926), «Угрунь» (1927), «Фабрыка смерці» (1929), «Устаноўка» (1930), «Гудкі» (1930), «Вершы і паэмы» (1931), «Нараджэнне чалавека» (вершы і паэма, 1931), «Узброеныя песні» (1936), «Вершы» (1970), «Галубінае крыло» (1976), паэмы «Цені на сонцы» (1930), «Паэма імя Вызвалення» (1930), «Напор» (1933). Аўтар кніг для дзяцей «Рыбак» (1928), «Горад раніцой» (1930), «Калыханка» (1930), «Хлопчык і певень» (1930), «Як дзеці памагалі будаваць самалёт» (1931), «Шчаслівая дарога» (1935), «Казка пра пана Жываглота» (1935), «Падарунак дзеткам-малалеткам» (1936, 1973) і інш. Выйшлі Выбраныя творы (1934), «Выбранае» (1958), Збор твораў у 2 тамах (1981).
Пераклаў на беларускую мову «Інтэрнацыянал», паэму А. Пушкіна «Руслан і Людміла» (1938), шэраг твораў рускіх, украінскіх, літоўскіх паэтаў і празаікаў.
Сцяпан АЛЕКСАНДРОВІЧ
Сцяпан Хусейнавіч Александровіч нарадзіўся 15.12.1921 г. у гарадскім пасёлку Капыль Мінскай вобласці ў сям’і рабочага.
У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў універсітэт у 1950 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна і ў Навагрудку (1944—1953), у Мінскім бібліятэчным тэхнікуме (1953—1958). У 1958— 1963 гг.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. 3 1963 г.— дацэнт, з 1974 г.— прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1955 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і медалямі.
Памёр 1.5.1986 г.
Літаратурную працу пачаўу 1946 г. з крытычных артыкулаў і краязнаўчых нарысаў. Выдаў кнігі нарысаў «Незабыўнымі сцежкамі» (1959; 2-е, дапоўненае выданне 1962), «Па слядах паэтычнай легенды» (1965), «Тут зямля такая» (1974), «Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі» (1975), зборнікі літаратурнакрытычных артыкулаў «Старонкі братняй дружбы» (1960), «Гісторыя і сучаснасць» (1968), «Кнігі і людзі» (1976), «Слова — багацце» (1981), манаграфію «Пуцявіны роднага слова» (1971). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964).