• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Памёр 18.10.1991 г.
    Друкавацца пачаў у 1939 г. (часопіс «Настаўніцкія справы» на польскай мове, Вільня). У 1968 г. выйшла паэма «Замкі і людзі», у 1984 г.— «Паэмы», у 1990 г.— вершаваныя аповесці «Дзве вайны».
    Перакладаў з рускай, украінскай, польскай, нямецкай моў. Пераклаў усе буйныя творы А. Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Конрад Валенрод», «Гражына», «Крымскія санеты», «Дзяды»), польскамоўныя паэмы і п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча, раман Ю.-І. Крашэўскага «Хата за вёскай» (1989), паасобныя творы Б. Брэхта, І.-Р. Бехера, 1.-B. Гётэ, М. Канапніцкай, М. Лермантава, У. Маякоўскага, Э. Межэлайціса, М. Някрасава, Б. Пруса, А. Пушкіна, Ю. Славацкага, Г. Сянкевіча, А. Твардоўскага, К. Тэтмаера, I. Франка, Т. Шаўчэнкі, Ф. Шылера, С. Ясеніна.
    Данута БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВА
    Данута Іванаўна Бічэль-Загнетава (Загнетава) нарадзілася 1.1.1938 г. у вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1957 г. скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча, а ў 1962 г.— аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. 3 1962 г. выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна. 3 1982 г. працуе загадчыцай Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1964 г.
    Узнагароджана медалём.
    У друку выступае з 1958 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990). Напісала паэмы і кніжкі вершаў для дзяцей: «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож».
    Валянцін БЛАКІТ
    Валянцін Блакіт (Валянцін Уладзіміравіч Болтач) нарадзіўся 7.10.1938 г. у вёсцы Вострава Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Скідзельскай сярэдняй школы (1956) быў прыняты на работу літсупрацоўнікам у рэдакцыю шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». Служыў у Савецкай Арміі (1957—1960). У 1966 г. скончыў завочна Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У. I. Леніна. Працаваў у шчучынскай, затым у жалу-
    дбкскай раённай газеце «За Радзіму» (1962), у міжраённай газеце «Савецкая вёска» (Шчучын), у 1963—1967 гг.— адказным сакратаром воранаўскай раённай газеты «Ленннское знамя», у 1967—1968 гг.— уласным карэспандэнтам абласной газеты «Гродненская правда». 3 1968 г. загадчык сектара друку, радыё і тэлебачання, у 1971 —1972 і 1974—1978 гг.— намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гродзенскага абкома КПБ. У 1974 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу прыЦК КПСС у Маскве. У 1978—1987 гг. працаваў загадчыкам сектаратэлебачання і радыё ЦК КПБ.З 1987 г.— галоўны рэдактар часопіса «Вожык». Член СП СССР з 1981 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Вершы і нататкі публікаваў яшчэ ў школьныя гады ў раённай і абласной газетах. Першае апавяданне надрукавана ў 1960 г. (часопіс «Вожык»). Аўтар зборніка гумарыстычных апавяданняў «Вынаходнік» (1974), аповесцей «Час прылёту журавоў» (1979), «Шануй імя сваё» (1981), «Усмешка Фартуны» (1984), «Вырай» (1986), «Аповесці» (1988).
    Сымон БЛАТУН
    Сымон Ціханавіч Блатун нарадзіўся 10.5.1937 г. у вёсцы Кавака Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1959) працаваў літсупрацоўнікам у газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», літкансультантам у «Чырвонай змене».
    Памёр 3.4.1970 г.
    Першы верш надрукаваў у 1956 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў вершаў «Раўнавага» (1968), «Радаслоўнае дрэва» (1970), «Чысціня» (вершы і пераклады, 1979). У 1971 г. выйшаў зборнік гумарэсак, вершаў і мініяцюр «Калючая шаткаванка».
    Перакладаў вершы рускіх, літоўскіх, латышскіх, армянскіх, узбекскіх паэтаў.
    Міхась БЛІСЦІНАЎ
    Міхась (Міхаіл Міхайлавіч) Блісцінаў нарадзіўся 19.10.1909 г. у вёсцы Іванкава Масальскага раёна Калужскай вобласці (Расія) у сялянскай сям’і.
    У 1910 г. з бацькамі пераехаў на Беларусь. Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1928 г. пачаў працаваць вясковым настаўнікам. У 1930—1932 гг.— студэнт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1933— 1936 гг.— адказны сакратар рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». Скончыў сцэнарны факультэт Кінаакадэміі ў Маскве (1938). Працаваў рэдактарам на кінастудыі «Савецкая Беларусь». У час Вялікай Айчыннай вайны быў на штабной і палітрабоце ў 53-й арміі Паўночна-Заходняга і Стэпавага франтоў, з 1943 г.— у дывізійнай газеце 2-га Украінскага і Забайкальскага франтоў. У пасляваенны час працаваў ва ўстановах кінематаграфіі ў Мінску. Член СП СССР з 1939 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Памёр 24.12.1982 г.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926 г. з вершаў. 3 1929 г. пісаў апавяданні і нарысы. Аўтар п’ес «Агні Палесся» (1931), «Трактар» (1931), «Мох» (1932), інсцэніровак «Ленінцы» і «Кастрычнік» (1932), «Грунт» (пастаўлена ў 1934), аповесці «Хітрасць» (альманах «Бальшавіцкая моладзь», 1934).
    Напісаў сцэнарый мастацкага фільма «Строгая жанчына» (пастаўлены ў 1959), а таксама васемнаццаць сцэнарыяў дакументальных і навукова-папулярных фільмаў (фільм «Каларадскі жук» у 1965 г. адзначаны на Міжнародным кінафестывалі ў Браціславе дыпломам).
    У перыядычным друку выступаў з рэцэнзіямі і артыкуламі па пытаннях кіно. Адзін з аўтараў кнігі «Мінскі аўтамабільны» (1972).
    Пераклаў на беларускую мову «Крэнкебіль» А. Франса (1936), «Пятра Першага» А. Талстога (1940, скарочанае выданне для дзяцей), п’есу «Як гартавалася сталь» (паводле рамана М. Астроўскага, 1937), паасобныя п’есы А. Бруштэйн, Бр. Тур, В. Любімавай і інш.
    Янка БОБРЫК
    Янка (Іван Іванавіч) Бобрык нарадзіўся 21.7. 1905 г. у мястэчку Глуск Магілёўскай вобласці ў сям’і каваля.
    У 1929 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Настаўнічаў у Мілаславіцкай сямігодцы Клімавіцкага раёна. У 1931 г. паступіў у аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства у Ленінградзе. Пасля заканчэння вучобы (1934) быў навуковым супрацоўнікам акадэміі, працаваў рэдактарам кінастудыі Белдзяржкіно, рэдактарам Упраўлення па справах мастацтваў Ленінградскага гарвыканкома. Удзельнік абароны Ленінграда.
    Памёр 25.8.1942 г. у блакадным Ленінградзе.
    3 вершамі ў друку выступіў у 1924 г. У 1926 г. разам з А. Звонакам і Я. Туміловічам выдаў зборнік вершаў «Пунсовае ранне». У 1930 г. часопіс «Маладняк» надрукаваў яго паэму «Галіна». Асобныя вершы змешчаны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).
    Выступаў у перыядычным друку з апавяданнямі і нарысамі.
    Таіса БОНДАР
    Таіса Мікалаеўна Бондар нарадзілася 20.2. 1945 г. у гарадскім пасёлку Рудзенск Мінскай вобласці ў сям’і рабочых.
    У 1967 г. скончыла факультэт англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Настаўнічала ў г. Фалешты (Малдавія). У 1977 г. вярнулася на Беларусь. У 1978—1981 гг. загадвала аддзелам выяўленчага мастацтва, архітэктуры і вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». 3 1981 г.— загадчык аддзела культуры, адказны сакратар, а з 1985 г. намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларусь». Член СП СССР з 1978 г.
    У друку з вершамі выступіла ў 1970 г. Выдала зборнікі паэзіі «Захапленне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «...I голас набыла душа»
    (вершы і паэмы, 1980), «Святочны снег» (вершы, паэма, 1981), «Чырвоны месяц года» (вершы і паэмы, 1985), «Спадчынны боль» (1987), «Адна» (1989).
    Аўтар кніг апавяданняў «Сінія яблыкі» (1984), аповесцей «Час, калі нас любілі» (1988), аповесцей і апавяданняў «Паветраны замак на дваіх» (1990), рамана «Спакуса» (1989).
    Перакладае з малдаўскай (Г. Віеру «Імя тваё», 1986), румынскай і англійскай моў.
    Якаў БРАНШТЭЙН
    Якаў Анатольевіч Бранштэйн нарадзіўся 10.11. 1897 г. у горадзе Бельску-Падляшскім Гродзенскай губерні (цяпер Польша) у сям’і рабочага.
    У 15 год стаў «хлопчыкам для паслуг», потым быў рахункаводам. У 1919—1921 гг.— добраахвотнік Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях на Заходнім і Туркестанскім франтах. Працаваў у газеце «Орловская правда». У 1925 г. скончыў 1-шы Маскоўскі дзяржаўны універсітэт, вучыўся ў Камакадэміі (1926—1930), скончыў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. 3 1930 г.— выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута і адначасова навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1932—1937 гг.— адказны сакратар Арганізацыйнага камітэта, рэарганізаванага ў Саюз пісьменнікаў Беларусі ў 1934 г. 6.4.1937 г. рэпрэсіраваны. 28.10.1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР вынесены прыгавор на 10 год зняволення. Рэабілітаваны 27.6.1956 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Член-карэспандэнт АН БССР. прафесар. Член СП СССР з 1934 г.
    Расстраляны 29.10.1937 г.
    Пісаў на ідыш і на беларускай мовах. Літаратурна-крытычную дзейнасць пачаў у 20-я гады з артыкулаў пра творчасць яўрэйскіх і беларускіх пісьменнікаў. Выдаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Атака» (1930) і навуковыя працы «Праблемы ленінскага этапа ў літаратуразнаўстве» (1932), «Вынікі 15-гадовай барацьбы за марксізм-ленінізм у літаратуразнаўстве» (1932), літаратурна-крытычныя пра-
    цы «Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі» (дадатак да часопіса «Штэрн», 1932), «На замацаваных пазіцыях» (1934), «Літаратурная вучоба» (1935).
    У перыядычных выданнях 30-х гадоў і калектыўных зборніках змешчаны шэраг артыкулаў пра творчасць А. Пушкіна, Я. Купалы, Я. Коласа, А. Александровіча, М. Лынькова, Я. Маўра, С. Баранавых, I. Харыка, М. Кульбака і іншых пісьменнікаў.
    Пятрусь БРОЎКА
    Пятрусь (Пётр Усцінавіч) Броўка нарадзіўся 25.6.1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Працоўны шлях пачаў у 1918 г. з перапісчыка ў Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце. Быў справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе, старшынёй сельсавета, загадчыкам аддзела ў Полацкім акруговым камітэце камсамола. У 1927—1928 гт.— адказны сакратар акруговай газеты «Чырвоная Полаччына». У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1940 г. прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Савецкую Армію. Быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», супрацоўпічаў у партызанскім друку. 3 1943 г.— адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, а з 1945 г.— зноў галоўны рэдактар часопіса «Полымя». У 1948 г. абраны старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1959 г. як дэлегат ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, У 1967—1980 гг.— галоўны рэдактар Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, сакратаром праўлення СП СССР. Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934 г.