Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Узнагароджаны медалём.
У 1965 г. апублікаваў першы нарыс. Пераклаў з балгарскай мовы на беларускую раманы I. Давыдкава «Белы конь за акном» (1981) і А. Гуляшкі «Вандроўнік блукае па свеце» (1988), аповесці С. Страціева «Кароткае сонца» («Далягляды», 1979), Г. Мішава «Зроблена ў правінцыі» («Далягляды», 1981), П. Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар’ер» (1983), П. Незнакомава «Таямнічы карабель» (зборнік «Такая любоў», 1987), паасобныя творы іншых аўтараў. Выйшлі таксама ў перакладзе з балгарскай мовы творы для дзяцей «Жыў-быў хлопчык» А. Стаянава (1970), «Незвычайныя прыгоды Ліска» Б. Апрылава (1977), «Цмок» 20
Н. Хайтава (1978), «Неверагодныя прыгоды Жыўкі» М. Лакатніка (1981), «Маленькі вадалаз» Д. Цончава (1982), «Мы, верабейкі» I. Радзічкава (1983), «Пан Трымай Мой Парасон» I. Мілева (1986).
Іван АНОШКІН
Іван Архіпавіч Аношкін нарадзіўся 21.1.1928 г. у вёсцы Антонаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Суражскае педагагічнае вучылішча Бранскай вобласці (1947). Працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дома на Браншчыне, адказным сакратаром рэдакцыі суражскай раённай газеты «Маяк коммуны». У 1948 г. пераехаў на Брэстчыну, дзе працаваў загадчыкам Мышчыцкай пачатковай школы Жабінкаўскага раёна, адказным сакратаром рэдакцыі жабінкаўскай раённай газеты «Ленннскнй путь», карэспандэнтам абласной газеты «Заря». У 1956 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1964 г.— завочна гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута. Рэдагаваў чэрыкаўскую раённую газету «Сацыялістычная перамога». 3 1959 г.— літсупрацоўнік, з 1968 г.— загадчык аддзела абласной газеты «Магілёўская праўда», а з 1981 г.— сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР. Член СП СССР з 1965 г.
Узнагароджаны медалём.
Літаратурнай працай займаецца з 1951 г. Першую кніжку апавяданняў і гумарэсак «Лішні мінус» выдаў у 1959 г. Затым выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Старыя знаёмыя» (1963), «Брантазаўр» (1973), «Компас паказвае на захад» (1976), «Землякі» (1979), «Херувім з чорнымі крыламі» (апавяданні і гумарэскі, 1984), «Курам не да смеху» (апавяданні і гумарэскі, 1985), «Чырвоная каліна стаяла...» (1985). Аўтар кніг для дзяцей «Навічок» (1966), «Алёнчын сакрэт» (1969), «Антонаў ясень» (1981).
Лідзія АРАБЕЙ
Лідзія Львоўна Арабей нарадзілася 27.6.1925 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых.
У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Шчучыне Гродзенскай вобласці (1942—1944). Пасля вызвалення (1944) —супрацоўнік рэдакцыі шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». 3 1945 г. жыве ў Мінску. Працавала ў часопісе «Вожык», у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», настаўнічала, У 1951 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, у 1954 г.— аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР. Была старшым рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1955—1967), літсупрацоўнікам часопіса «Полымя» (1967—1974). Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1958 г.
Літаратурную працу пачала ў 1945 г. Выступае як празаік, крытык, літаратуразнавец. У 1956 г. выдала даследаванне «Цётка (Алаіза Пашкевіч)», у 1959 г.— крытыка-біяграфічны нарыс «Хвядос Шынклер». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ларыса» (1964), «Ваўчкі» (1972), «Сярод ночы» (1968), «На другой зіме вайны» (1968), «Мне трэба ехаць» (1974), «Паласа дажджу» (1984), «Пошукі кахання» (1987), дакументальных аповесцей пра Цётку «На струнах буры» (1967) і «Стану песняй» (1977), раманаў «Іскры ў папялішчы» (1970) і «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), кнігі сатыры і гумару «Кватэра № 3» (1961). Выдала зборнікі апавяданняў для дзяцей «Калібры» (1960), «Ісці ў разведку» (1989) і аповесць «Сіні бор» (1972). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).
Пераклала раман эстонскага пісьменніка А. Хінта «Бераг вятроў» (з А. Раманоўскай, 1960).
Іван АРАБЕЙКА
Іван Сяргеевіч Арабейка нарадзіўся 26.3.1942 г. у вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1964 г. скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Тры гады працаваў на шклозаводзе «Нёман». 3 1968 г. у Брэсце — майстар змены на заводах зборнага жалезабетону (1968—1969), газавай апаратуры (1971 —1973), выкладчык інжынерна-будаўнічага інстытута (1969—1970), галоўны інжынер спецкамбіната камунальна-бытавога абслугоўвання (1973—1975). 3 1975 г.— старшы эксперт Брэсцкага аддзялення Гандлёва-прамысловай палаты БССР. Член СП СССР з 1979 г.
Першы верш надрукаваў у 1963 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Услед за сонцам» (1972), «Асенні ранак» (1978).
Уладзімір АРЛОЎ
Арлоў Уладзімір Аляксеевіч нарадзіўся 25.8.1953 г. у горадзе Полацку ў сям’і служачых.
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1975). Выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку (1975—1976). 3 1976 г. працаваў у рэдакцыі гарадской наваполацкай газеты «Хімік» — карэспавдэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. 3 1988 г.— рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1986 г.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
У друку выступае з 1976 г. Першыя творы змясціў у самвыдатаўскіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца». Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), навукова-папулярнай кнігі «Асветніца з роду Усяслава» (1989).
Пераклаў з рускай мовы гісторыка-этнаграфічны нарыс М. Улашчыка «Была такая вёска» (1989).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986) за кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына».
М. АРОЛ
М. Арол (Сцяпан Язэпавіч Пяцельскі) нарадзіўся каля 1890 г. у мястэчку Гарадок Беластоцкага павета Беластоцкага ваяводства (цяпер Польшча) у сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння царкоўна-настаўніцкай школы ў Ялоўцы (Беласточчына, 1909) вучыў дзяцей у Ялоўцы, Гарадку, пазней у Струзе (цяпер Мастоўскі раён, 1910—1912) і Парэччы на Гродзеншчыне. У 1913—1914 гг. жыў на Ковеншчыне. На пачатку першай сусветнай вайны мабілізаваны ў армію. Прымаў удзел у баявых дзеяннях. У верасні 1917 г. знаходзіўся са сваёй часцю на Украіне.
Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам.
Памёр у канцы 1917 г. ці ў пачатку 1918 г. ад тыфу.
3 першым вершам выступіў у друку ў 1909 г. (газета «Наша ніва»), Паэтычныя і публіцыстычныя творы пісьменнік публікаваў у «Беларускім календары «Нашай нівы», часопісе «Лучынка» і іншых беларускіх выданнях. Падрыхтаваў кніжку паэзіі «Лірнік» і ў 1913 г. паслаў у Віленскае выдавецкае таварыства, але выхаду яе перашкодзіла першая сусветная вайна. Асобныя творы змешчаны ў кнігах «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры» (Вільня, 1927), «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967), у «Беларускім календары» (Беласток, 1979).
На беларускую мову перакладаў творы В. Бялінскага.
Мікола АРОЧКА
Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Арочка нарадзіўся 10.12.1930 г. у вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1951 г. скончыў Азярніцкую сярэднюю школу Слонімскага раёна і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Пасля заканчэння універсітэта (1956) працаваў у часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі» (1956—1960) іўгазеце «Літаратура і мастацтва» (1962). У 1966 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. 3 1966 г.— навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Доктар філагічных навук. Член СП СССР з 1958 г.
У друку з вершамі пачаў выступаць з 1949 г. (баранавіцкая абласная газета «Чырвоная звязда»). Аўтар кніжак паэзіі «Не ўсе лугі пакошаны» (1958), «Ветраломная паласа» (1962), «Крылатае семя» (1967), «Кветкі бяссмертніка» (1972), «Матчына жыта» (1978), «Колас на ржышчы» (1980), «Бяздоннае» (1985), «Падземныя замкі» (1986), драматычных паэм «Курганне. Крэва» (1982), «Судны дзень Скарыны» (1990), кніжкі вершаў для дзяцей «У птушынай вёсцы» (1964) і аповесці «Хай расце маладая таполя» (1964).
Выдаў крытыка-літаратуразнаўчыя кнігі «Валянцін Таўлай» (1969), «Галоўная служба паэзіі» (1974), «Беларуская савецкая паэма» (1979), «Саюз часу і майстэрства» (1981), «Максім Танк: Жыццё ў паэзіі» (1984), «Поэзмя н война» (1987). Адзін з аўтараў «Мсторнн белорусской советской лнтературы» (1977).
Выступае як перакладчык з рускай, латышскай, польскай, англійскай моў.
Наталля АРСЕННЕВА
Наталля Аляксееўна Арсеннева нарадзілася 20.9.1903 г. у горадзе Баку (Азербайджан) у сям’і служачага.
Пасля заканчэння 1-й Віленскай беларускай гімназіі (1921) паступіла на гуманістычны факультэт Віленскага універсітэта. У сувязі з пераводам мужа ў Хелмно (Польшча) у 1922 г. вымушана была пакінуць вучобу. У 1939 г. апынулася ў БССР, працавала ў вілейскай абласной «Сялянскай газеце». Як жонка польскага афіцэра з двума сынамі выслана на пачатку 1940 г. у Казахстан. Працавала там у калгасе. Паводле хадайніцтва СП БССР, вярнулася ў маі 1941 г. на Беларусь. У час Вялікай Айчыннай вайны апынулася пад акупацыяй, працавала ў «Менскай (Беларускай) газэце». У 1944 г. кіравала аддзелам літаратуры Беларускага культурнага згуртавання. У сувязі з наступленнем Савецкай Арміі (1944) выехала з мужам у Германію, дзе знаходзілася нейкі час у лагеры для перамёшчаных асоб. 3 1950 г. жыве ў ЗША.
Першы верш у беларускім друку апублікавала ў 1920 г. (газета «Наша думка»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Пад сінім небам» (Вільня, 1927), другі зборнік «Жоўтая восень» не паспеў выйсці з-за вайны, «Сягоньня» (Мінск, 1944), «Між берагамі» (Нью-Йорк — Таронта, 1979).
Апублікавала п’есу «Сваты» (1955), шэраг абразкоў. Напісала лібрэта да опер М. Шчаглова «Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей» і да яго ж аперэты «3 выраю», шэраг тэкстаў для песень.
Пераклала на беларускую мову драму Г. Гаўптмана «Затонуты звон» (1948—1954, пастаўлена ў 1943 у Мінску), «Евангельскі хрысціянскі сьпеўнік» (Мінск, 1943), лібрэта опер «Вяселле Фігаро», «Чарадзейная жалейка» В.-А. Моцарта, «Вольны стралец» К.-М. Вэбера, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Цыганскі барон» 1. Штрауса, тэксты арый да «Яўгенія Анегіна» П. Чайкоўскага, пралог да «Рамэо і Джульеты» У. Шэкспіра, раздзелы з «Дзядоў», «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча, асобныя вершы І.-В. Гётэ і інш.