• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 3.6.1968 г.	.
    У друку выступіў у 1923 г. з апавяданнямі і нарысамі. Выйшлі зборнікі апавяданняў «У прасторы» (1926), «Камунары» (1931), «На розныя тэмы» (1931), аповесць «Рыгор Галота» (1929), казка «Залатыя арэхі» (1930), вершаваны нарыс «Асінстан» (1931), апавяданне для дзяцей «Газета Ганначкі Хаваначкі» (1932) і зборнік апавяданняў «Блізкія далі» (1959).
    Выдаў таксама брашуры палітычнага і літаратуразнаўчага зместу: «Шляхам змагання і перамог» (1928), «11 ліпеня — дзень вызвалення ад белапалякаў» (1930), «Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры» (1930).
    Аўтар п’есы «Раманы Зора» (1932) і інш. Разам з Р. Кобецам напісаў сцэнарый мастацкага кінафільма «Дняпро ў агні» (пастаўлены ў 1937), аўтар сцэнарыяў шэрагу дакументальных фільмаў, у тым ліку пра Я. Коласа і Ф. Скарыну.
    Пераклаў на рускую мову паасобныя творы К. Крапівы, К. Чорнага, П. Галавача і на беларускую — «Паэмы» У. Сасюры (1930).
    Анатоль БАРОЎСКІ
    Анатоль Мікалаевіч Бароўскі нарадзіўся 12.5. 1942 г. у вёсцы Крушнікі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка.
    Пасля заканчэння Асавецкай сярэдняй школы Мазырскага раёна (1960) працаваў у калгасе, потым на заводзе жалезабетонных вырабаў у Мазыры, настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Турбінка Мазырскага раёна. У 1961 — 1962 гт.— студэнт Мазырскага педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай (скончыў завочна ў 1967). У 1962—1964, 1968—1970 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў у мазырскай раён-
    най газеце «Камуніст Палесся» адказным сакратаром гарадскога таварыства «Веды», інструктарам гаркома партыі, намеснікам дырэктара вучылішча геалогіі (Мазыр). 3 1975 г.— уласны карэспандэнт газеты «Чырвоная змена» па Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Член СП СССР з 1990 г.
    Друкуецца з 1963 г. Аўтар кнігі аповесцей і апавяданняў «Каліна пад акном» (1987), аповесці «Тросніца» (калектыўны зборнік «Знаёмства», 1982). Асобнымі выданнямі выйшлі нарысы «Надзейная змена» (1976), «Мікалай Пушкар» (1985), «Цветут над Прнпятью сады» (з Ю. Герасіменкам, 1987).
    Алесь БАРСКІ
    Алесь Барскі (Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі) нарадзіўся 2.11.1930 г. у вёсцы Бандары Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям’і.
    Скончыў аддзяленне рускай філалогіі філалагічнага факультэта Лодзінскага універсітэта (1955). 3 1956 г. працуе на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта, з 1975 г.— загадчык гэтай кафедры. У 1959—1980 гг.— старшыня праўлення Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». 3 1984 г.— старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Польшчы. Доктар філалагічных навук. Член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1962 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Залаты крыж Адраджэння Польшчы, Кавалерскі крыж Адраджэння Польшчы і медалямі.
    Выступіў упершыню ў друку ў 1956 г. (газета «Ніва», Беласток). Аўтар зборнікаў вершаў «Белавежскія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Мінск, 1975), «Блізкасць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Мінск, 1987).
    Апублікаваў цыкл навукова-папулярных артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклор» (газета «Ніва», 1965—1988). Аўтар універсітэцкіх падручнікаў «Гісторыя беларускай літаратуры — фальклор» (Варшава, 1976), <Гіс-
    торыя беларускай літаратуры — пісьменнасць Кіеўскай Русі і Вялікага Літоўскага княства» (1981), падручніка для 7 класа «Дружба і праца» (з В. Шведам, Варшава, 1967), «Насустрач жыццю» (з В. Шведам, Варшава, 1974), навуковых кніг «Беларуская абраднасць і фальклор усходняй Беласточчыны» (Беласток, 1990), «Ігнат Дварчанін — палітык і вучоны» (з А. Бергман, Е. Тамашэўскім, Варшава, 1990).
    Пераклаў на польскую мову зборнікі казак М. Федароўскага «Д’яблава скрыпка» (1973), казак Міншчыны, Гродзеншчыны і Магілёўшчыны «Невычэрпны збан» (1976), рускіх казак «Асілкі-чарадзеі» (Варшава, 1984), украінскіх казак «Зачараваныя колеры стэпу» (Варшава, 1986), зборнікі паэзіі В. Лукшы «Лета круглы год» (1983), «Дрэва дружбы» (1990), В. Віткі «Тосі-тосі ладкі» (1985), А. Пысіна «У сонейку» (1985). Пераклаў паэму Янкі Купалы «Яна і я», шматлікія яго вершы ўвайшлі ў складзеныя ім «Выбраныя творы» Я. Купалы (Варшава, 1984). Складальнік і адзін з перакладчыкаў зборніка «Янка Купала і Якуб Колас: Да 100-годдзя з дня нараджэння» (Варшава, 1982).
    Марына БАРСТОК
    Марына (Марыя Мікітаўна) Барсток нарадзілася 15.4.1916 г. у вёсцы Наркавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1935 г. скончыла Полацкі педагагічны тэхнікум. Два гады настаўнічала ў мястэчку Ветрына на Віцебшчыне. Вучылася завочна ў Магілёўскім педагагічным інстытуце, з 1937 г.— студэнтка Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі была накіравана працаваць загадчыкам аддзела культуры брэсцкай абласной газеты «Заря». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны выехала ў Горкаўсхую вобласць. У 1945 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, потым аспірантуру пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН
    БССР. У 1959—1979 гг.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Куіалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1951 г.
    У друку пачала выступаць з 1934 г. Напсала кнігі «Вобраз станоўчага героя ў творчасці Якуба Коласа» (1951), «Пятро Глебка» (1952), «Вывучэнне творчасці Кузьмы Чорнага ў школе» (1959; другое, дапоўненае выданне ў 1973), «Максім Багдановіч» (1961; другое, дапоўненае выданне ў 1974), «Адзінства і разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі» (1973), «Руплівы поўдзень: Нарыс творчасці Генадзя Бураў<іна» (1984). Выдала брашуры «Пятрусь Броўка» (1955), «Віднейшы беларускі дзіцячы пісіменнік Янка Маўр» (1958), «Максім Танк» (1962), «Вялікі Кастрычнік і беларуская літара"ура» (1977) і інш. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1966), «Нсторнн многонацнональной советской лнтературы» (Масква, 1970), «Ясторнм белорусской советской лнтературы» (1977), дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966). Выступае ў перыядычным друку з вершамі.
    Леанід БАРШЧЭЎСКІ
    Леанід Пятровіч Баршчэўскі нарадзіўся 4.3. 1958 г. у горадзе Полацку ў сям’і служачага.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы № 10 Полацка (1975) паступіў у Мінскі педага дчны інстытут замежных моў на спецыяльнасць нямецкая і англійская мовы (скончыў у 1980). Працаваў выкладчыкам нямецкай і англійскай моў у роднай школе. 3 1981 г.— выкладчык кафедры замежных моў Наваполацкага по/ітэхнічнага інстытута імя Ленінскага камсамола Беларусі. У 1987 г. скончыў аспірантуру пры Мінскім педінстытуце замежных моў. Кандыдат філалагічных навук. Народны дэпутат БССР з 1990 г. Член СП СССР з 1989 г.
    У друку выступае з 1973 г. Працуе ў галіне мастацкага перакладу з нямецкай, польскай, чэшскай, нідэрландскай на беларускую мову. Пераклаў кнігу Б. Брэхта «На шалях праўды» (1988), п’есу С. Мрожака «Танга» (пастаўлена
    ў 1989), паасобныя творы Я. Врхліцкага, Ф. Кафкі, Г. Ахтэрберга, В. Тэўса, А. ШмітЗаса, А. Кухгофа і інш.
    Выступае з артыкуламі па праблемах мастацкага перакладу.
    Васіль БАРЫСЕНКА
    Васіль Васільевіч Барысенка нарадзіўся 25.4. 1904 г. у горадзе Барысаве Мінскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
    Працоўны шлях пачаў чорнарабочым на чыгунцы. У 1924 г. скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум. Два гады працаваў настаўнікам у пачатковай школе. У 1929 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР (1929—1932). У 1931 — 1941 гг. і пасля вайны да 1966 г. выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Адначасова з 1934 г.— навуковы супрацоўнік, а з 1937 г.— дырэктар Інстытута мовы і літаратуры АН БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі ў якасці карэспандэнта армейскай газеты. У 1946—1973 гг.— дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. 3 1974 г.— старшы навуковы супрацоўнік-кансультант гэтага ж інстытута. Акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1937 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1974).
    Памёр 26.7.1984 г.
    Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1932 г. Напісаў літаратуразнаўчыя працы «Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў біеларускай літаратуры XIX стагоддзя» (1957), «Роля рускай класічнай літаратуры ў развіцці рэалізму беларускай літаратуры пачатку XX ст.» (1963, разам з В. Івашыным), артыкулы пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, 3. Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, Т. Шаўчэнкі і інш. Сааўтар (з В. Івашыным)
    падручніка для 8 класа «Беларуская літаратура» (1959—1978, 19 выданняў), хрэстаматыі для 10 класа «Родная літаратура» (14-е выданне, 1961), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Мстсрян белорусской дооктябрьской лнтературы» (1977). Складальнік зборнікаў «Беларуская дакастрычніцкая проза» (1965), «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным дагледаванні «РІсторня белорусской дооктябрьс кой лнтературы» і «Мсторня белорусской советской лнтературы».
    Яўген БАРЫЧЭЎСКІ
    Яўген Іванавіч Барычэўскі нарадзіўся 17.12. 1883 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачага.
    Скончыўшы Мінскую гімназію, у 1903 г. паступіў у Берлінскі універсітэт, праз год перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта. Пасля заканчэння вуі обы (1910) пакінуты пры універсітэце, выкладаў рускую літаратуру ў сярэдніх навучальных установах Масквы, займаўся навукова-літаратурнай дзейнасцю: у маскоўскіх часопісах і газетах друкаваў артыкулы і даследаванні. 3 вссені 1918 г. прызначаны вучоным сакратаром Музейнага аддзела Наркамасветы. У пачатку 1922 г. быў запрошаны на працу ў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў у Мінскай цэнтральнай партыйнай школе (1924—192''), у Інбелкульце, потым у Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР (1927—1933). Быў рэпрэсіраваны. Пасмяротна рэабілітаваны. Прафесар.
    Памёр 12.9.1934 г.
    Пісаў на беларускай і рускай мовах. У 1922 г. у Маскве выйшла складзеная Я. Барычэўскім кніжка «Мнр нскусств в образах». У 1927 г. у Мінску выдадзены працы «Тэорыя санету» і «Паэтыка літаратурных жанраў». Артыкулы і даследаванні па пытаннях паэтыкі і эстэтыкі, прысвечаныя творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, рускіх, нямецкіх, французскіх пісьменнікаў, друкаваліся ў «Працах Беларуска-