• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    • Памёр 1.3.1933 г.
    Выступаць у друку з вершамі пачаў у 1920 г. • У Вільні выйшлі асобнымі выданнямі паэма «Уяўленне» (1923) і зборнік вершаў «На ростані» (1924). У Мінску выдадзены зборнікі «3 па-
    лёў Заходняй Беларусі» (1927), «Вершы» (1970), «Пожні» (вершы, пераклады, крытычныя артыкулы, 1986).
    Пераклаў «Слова пра Якуба Шэлю» Б. Ясенскага (1932), а таксама асобныя творы А. Блока, А. Міцкевіча, Г. Ібсена, Ш. Бадлера, I. Волькера і інш.
    Хведар ЖЫЧКА
    Хведар Змітравіч Жычка нарадзіўся 20.3.1927 г. у пасёлку Марс Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1944—1951 гг. служыў на Балтыйскім Ваенна-Марскім Флоце, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Потым працаваў літработнікам у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Піянер Беларусі», адказным сакратаром рэдакцыі часопіса «Бярозка». У 1959 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Беларусь», галоўным рэдактарам газеты «Літаратуры і мастацтва». 3 1976 г.— старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1960 г.
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
    Першы верш апублікаваў у 1947 г. (часопіс «Полымя»), Аўтар зборнікаў паэзіі «Стой на вахце, сэрца» (1961), «Росныя лілеі» (1965), «Настой» (1968), «Абеліск» (1973), «Абавязак» (1979), «Карэц калодзежнай вады» (вершы і паэмы, 1984), «Абрус» (1985), «Абдымкі сонца» (1988) і паэмы «Партызанскі праспект» (1975).
    У сааўтарстве з П. Беразняком напісаў кнігі апавяданняў і фельетонаў «Сукенка ў крапінку» (1956) і «Лясныя страхі» (1959). Выйшлі аповесці для дзяцей «Каштанавы «Масквіч» (1959), «Піфагоравы штаны» (1961), «Зброю бяруць сыны» (1964), «Зорачка-пяцёрачка» (1965), «Дзе растуць бяссмертнікі» (1967), «Дзень будзе ясны» (1981), зборнікі апавяданняў «Паспелі суніцы» (1966), «Букет вяргіняў» (1970), навукова-папулярныя нарысы «Мая вуліца» (1970), «Мы па вуліцы ідзём» (з I. Чыжэўскім, 1973), «Старонкі піянерскай гісторыі» (1975), зборнік вершаў «Сонца скача
    па траве» (1989). У 1977 г. выдаў зборнік гумарэсак «Спагадлівыя людзі».
    У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі Т. Масэнкі «Казка нашага лесу» (1962), М. Алейніка «Леся» (з В. Крайко, 1967) і «Жылюкі» (1983), Л. Украінкі «Лясная песня» (1971), Б. Ногейла «Паводка» (1977), В. Нэзвала «Васількі і гарады» (1986). Выдаў зборнік выбраных паэтычных перакладаў «Вокны ў сад» (1987). Склаў анталогію сучаснай чэшскай паэзіі «Высокае неба» (1980).
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Віцезслава Нэзвала (1983) за пераклады і прапаганду чэшскай і славацкай паэзіі. Узнагароджаны Дыпломам і медалём Славацкага літаратурнага фонду (1984).
    3
    Людміла ЗАБАЛОЦКАЯ
    Людміла Забалоцкая (Людміла Васільеўна Саламаха) нарадзілася 27.12.1949 г. у горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці ў сям’і служачых.
    У 1968 г. скончыла Крычаўскае медыцынскае вучылішча, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты «Іскра». У 1974 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1974— 1984 гг.— навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі. Член СП СССР з 1990 г.
    Друкуецца з 1968 г. Выдала зборнікі вершаў «Сакавік» (1974), «Радаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989).
    Ніна ЗАГОРСКАЯ
    Ніна Сымонаўна Загорская нарадзілася 16.7. 1940 г. у вёсцы Загор’е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1962). Дзесяць год працавала старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання. У 1974 г. скончыла Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1973 г. накіравана на працу адказным сакратаром у рэдакцыю газеты «Зорька». 3 1976 г.— адказны сакратар рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач Беларускага радыё, з 1980 г.— намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1981 г.— загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1982 г.— галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдак-
    цыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. Член СП СССР з 1982 г.
    У друку выступае з 1958 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Радар» (1975), «Явар» (1982), «Мне добра з вамі» (вершы і паэмы, 1989). Асобныя вершы пакладзены на музыку.
    Пераклала на беларускую мову кнігу апавяданняў X. Гюльназарана «Калі я быў маленькі» (1986), драматычную паэму Л. Украінкі «Апантаная» (1989), дакументальную драму С. Віеса і Ю. Бэбрыша «Райніс і Аспазія» (1989, пастаўлена ў 1990), паасобныя вершы паэтаў народаў СССР і замежных краін.
    Уклала кнігі драматургіі «Галоўны экзамен» (1987), «I засталася каса ў пракосе» (1988), «Радзіма мая дарагая» (1989), «Салют» (1990), з А. Селязнёвай «Крок у бессмяротнасць» (1984), «Крынічка» (для тэатраў лялек, 1985), «Каля роднай хаты» (1987), «Чалавек на зямлі — гаспадар» (1989).
    Выступае і як публіцыст, крытык.
    Язэп ЗАЗЕКА
    Язэп (Іосіф Васільевіч) Зазека нарадзіўся 24.6. 1907 г. у вёсцы Востраў Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і батрака.
    Скончыў літаратурны факультэт Вышэйшага педагагічнага інстытута імя М. Горкага ў Мінску (1936), а таксама аспірантуру пры гэтым інстытуце (1940). Працаваў намеснікам дырэктара Беластоцкага педагагічнага інстытута. У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны — на падпольнай рабоце ў заходніх абласцях Беларусі, а з красавіка 1943 г.— рэдактар газеты «Свіслацкая праўда», што выдавалася пры партызанскай брыгадзе імя Чапаева Беластоцкага злучэння. Пасля вызвалення Беларусі працаваў намеснікам дырэктара, дэканам Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1949— 1952 гг. загадваў кафедрай рускай літаратуры ў Адэскім педінстытуце. У 1952—1973 гг.— дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1967 г.
    Узнагароджаны польскім ордэнам Крыж партызанскі, медалямі.
    Памёр 27.8.1977 г.
    Друкавацца пачаў у 1930 г. Выдаў зборнік апавяданняў «Рукою ворага» (1932), зборнік нарысаў «Партызанскія сцежкі» (1959), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Лясныя сябры» (1966), «Сонечны алень» (1969), «Трывожная ноч» (апавяданні і нарысы, 1972).
    Аўтар брашуры «Вялікі і вечна жывы: Вобраз У. I. Леніна ў беларускай народнай творчасці» (1968), паасобных артыкулаў пра беларускі фальклор. Укладальнік зборнікаў партызанскай творчасці «Песні барацьбы» (з М. Меяровіч і С. Карабанам, 1946), «Лясныя песні» (1970, 2-е дапоўненае выданне ў 1974).
    Сяргей ЗАЙЦАЎ
    Сяргей Міхайлавіч Зайцаў нарадзіўся 21.6. 1954 г. у горадзе Свярддоўску (Расія) у сям’і ваен наслужачага.
    У 1977 г. скончыў Карагандзінскі медыцынскі інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў урачом-педыятрам у акцябрскай раённай бальніцы Тургайскай вобласці Казахстана. У 1978 г. пераехаў у Мінск. Працаваў старшым мастакомрэдактарам у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР. У 1979—1981 гг.— галоўны ўрач ямінскай сельскай бальніцы Любанскага раёна. У 1981 г. вярнуўся ў Мінск, працуе ўрачом у паліклініцы. Длен СП СССР з 1989 г.
    У друку пачаў выступаць з 1978 г. (акцябрская раённая газета «Новь», Казахстан). Піша на рускай мове. Аўтар рамана-быліны «Побеждая — огляннсь» (1986).
    Сяргей ЗАКОННІКАЎ
    Сяргей Іванавіч Законнікаў нарадзіўся 16.9. 1946 г. у вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
    Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1969). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна (1969—1970). Пасля — літсупрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970— 1971), сакратар Ушацкага райкома камсамола (1972—1975). 3 сакавіка 1975 г.— карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г.— карэспандэнт газеты «Звязда». 3 1978 г. інструктар, з 1979 г. загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г.— галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Член Беларускага ПЭНцэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1977 г.
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
    Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»), У 1970 г. у калектыўным зборніку «Рунь» надрукавана падборка вершаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Бяседа» (1973), «Устань да сонца» (вершы і паэма, 1976), «Пакуль жыве мая бяроза» (вершы і паэмы, 1981), «Вера, Надзея, Любоў» (1983), «Прысак часу» (вершы, паэмы, 1986), «Сутнасць» (вершы і паэма, 1987), «Вечная далеч» (1987).
    Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы рускіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя. А. Куляшова (1982) за кнігу вершаў «Пакуль жыве мая бяроза».
    Іван ЗАМОЦІН
    Іван Іванавіч Замоцін нарадзіўся 1.11.1873 г. у вёсцы Крывуліна Бежацкага раёна Цвярской вобласці (Расія) у сялянскай сям’і.
    Скончыў аддзяленне гісторыі і славеснасці Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута (1897). Працаваў настаўнікам гімназіі ў Варшаве, Пецярбургу. 3 1904 г. быў прыватдацэнтам Варшаўскага, а потым Пецярбургскага універсітэтаў. 3 1908 г.— прафесар Варшаўскага, у 1917—1922 гг.— Данскога універсітэтаў. 3 1922 г.— прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта, чытаў курс методыкі выкладання літаратуры. 3 1931 г.— прафесар Мінскага педагагічнага інстытута. Адначасова (з 1925) працаваў у Інстытуце беларускай культуры, затым у АН БССР. 4.4.1938 г. быў арыштаваны, 5.8. 1939 г. асуджаны да 8 год выпраўленча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны 18.4.1956 г. Акадэмік АН БССР, член-карэспандэнт AH СССР, доктар філалагічных навук, прафесар.
    Памёр у лагеры 25.5.1942 г.
    Пісаў на рускай і беларускай мовах. Навуковыя працы прысвечаны гісторыі літаратуры XVIII—XIX і беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзяў. Адзін з пачынальнікаў беларускага савецкага літаратуразнаўства. Першая кніга «Раннне романтнческне веяння в русской лятературе» надрукавана ў 1900 г. у Варшаве. Затым былі выдадзены працы «Преданне о Ваднме Новгородском в русской лнтературе» (Варонеж, 1901), «Романтнзм двадцатых годов XIX ст. в русской лнтературе» (Варшава, 1903—1907, т. 1—2), «Лнтературные эпохн XIX столетня: Очеркн по нсторнм русской лнтературы» (Варшава, 1906, вып. 1—6), «Романтнческнй ндеалнзм в русском обіцестве н лмтературе 20— 30-х годов XIX ст.» (Санкт-Пецярбург, 1907), «Сороковые н шестндесятые годы» (Варшава, 1911), «Ф. М. Достоевскнй в русской крнтнке, 1846—1881» (Варшава, 1913, ч. 1), «М. Ю. Лермонтов» (Варшава, 1914), «Едянство русской культуры» (Харкаў, 1919). У Мінску выйшлі «На переломе: Схема лнтературных нсканнй XIX—XX вв.» (1927), «Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні. Вып. 1—2» (1927—