Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Узнагароджаны медалямі.
Першыя апавяданні і гумарэскі надрукаваў у 1955 г. Аўтар кніг прозы «У дарогу» (1963), «Не без таго...» (1967), «Сустрэча» (1969), «Бывай, кампанія!» (1977), «Перад новым годам» (1980), «Пісьмо жонцы» (1982), «I надыходзіць дзень» (1982). Выйшлі кнігі для дзяцей «Змоўшчыкі» (1975) і «Пасланне нашчадкам» (1987).
Пераклаў са славацкай мовы зборнікі апавяданняў «Апошні вераснёвы дзень» (1982), «Разбуджаны голас» (1988), раман Р. Морыца «Выбух» (1984). Перакладае таксама з рускай, украінскай і польскай моў.
Уладзімір КАРЫЗНA
Уладзімір Іванавіч Карызна нарадзіўся 25.5. 1938 г. у вёсцы Закружка Мінскага раёна ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1961) працаваў выкладчыкам беларускай і рускай мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, у гэты час узначальваў літаратурнае аб’яднанне пры раённай газеце «Браслаўская звязда». 3 1967 г.— рэдактар, старшы рэдактар, загадчык аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё, з 1980 г.— рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1981 г.— старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». Член СП СССР з 1970 г.
Першы верш надрукаваў у 1956 г. (газета «Чырвоная змена»), Аўтар зборнікаў паэзіі «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (вершы і паэма, 1972), «Цеплыня» (паэма, вершы, песні, 1977), «Цішыня баразны» (вершы і паэма, 1981), «Шумяць вербы» (вершы, песні, 1982), «Музыка ў свеце» (1985), «Расколіна на Звоне Свабоды» (1986), «Душы разгуканай мелодыя» (вершы, паэмы, песні, 1988), кніжкі вершаў для дзяцей «На сяле ў бабулі» (1975), «Кыонг і яго сябры» (1982), «Малююць дзеці» (з А. Вольскім, 1984), «Зямля — два паўшар’і» (1988), «Мір і сонейка для ўсіх» (1990).
Больш за сотню вершаў пакладзена на музыку. Выдадзены зборнікі песень «Клубныя вечары» (1979), «Люблю цябе, Белая Русь» (1984), «Салавей спявае» (1990).
Пераклаў зборнік вершаў А. Матуціса «Мамін пірог» (1986), шматлікія вершы дзіцячых пісьменнікаў для серыі «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР».
Алесь КАСКО
Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч) Каско нарадзіўся 10.12.1951 г. у вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна. На пачатку 1971 г. перапыніў вучобу. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971 —1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 г. перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Брэсцкага педінстытута (скончыў у 1976). У 1976—1984 гг.— карэспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». 3 1984 г.— рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. Член СП СССР з 1984 г.
Літаратурнай працай займаецца з 1968 г. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваўу 1970 г. (газета «Чырвоная змена»), Аўтар кнігі вершаў «Вестка» ў калектыўным зборніку «Нашчадкі» (1979), кніг паэзіі «Скразная лінія» (1982) і «Набліжэнне» (1989).
Ізяслаў КАТЛЯРОЎ
Ізяслаў Рыгоравіч Катляроў нарадзіўся 21.11. 1938 г. у горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага.
Пасля заканчэння сямі класаў працаваў на Магілёўскай абутковай фабрыцы (1955—1960), адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. 3 1960 г.— рабочы геадэзічнай канторы Мінгарвыканкома. Скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1966). У 1962—1966 гг.— літсупрацоўнік газеты «Западная трасса» (Мінск). 3 1966 г.— карэспандэнт, адказны сакратар, з 1979 г.— намеснік рэдактара светлагорскай раённай газеты «Агні камунізму». Член СП СССР з 1990 г.
Першы твор апублікаваў у 1956 г. Піша на
рускай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Мой ровесннк» (1975), «Конфетное дерево» (1980), «Друзья мон — свндетелн мон» (1981), «Здесь, на трепетной земле» (1989).
Генадзь КАХАНОЎСКІ
Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі нарадзіўся 8.1.1936 г. у вёсцы Дамашы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў школе і адначасова працаваў у сельскай гаспадарцы. Пасля службы ў Савецкай Арміі (1955—1958) скончыў гісторыкафілалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У. I. Леніна (1963). Працаваў настаўнікам у Ленкаўскай васьмігадовай школе і ў Маладзечна. 3 1964 г.— навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея (Маладзечна). Завочна скончыў аспірантуру пры Інстытуце гісторыі АН БССР. 3 1981 г. навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. 3 1989 г.—старшыня Беларускага краязнаўчага таварыства. Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР з 1986 г.
У друку з краязнаўчымі артыкуламі пачаў выступаць з 1962 г. Выйшлі кнігі нарысаў «Маладзечна» (1971), «Вілейка» (1974), «Адчыніся, таямніца часу» (1984), «Повязь часоў» (1985), а таксама асобныя нарысы-даследаванні пра невядомыя факты з жыцця і творчасці Я. Купалы — «На запаветнай зямлі» (1974) і М. Багдановіча •—«У родным краі» (1983). Аўтар манаграфічных даследаванняў «Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі XVI— XIX стст.» (1984), «Маладзечна, 600 гадоў» (1988), «Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму» (з Л. Малаш і К. Цвіркам, 1989), «Прадвесне навукі (1990).
Складальнік і аўтар прадмовы зборніка «Гэй, смалі, страляй, маланка: Сатыра і гумар Заходняй Беларусі 1920—1939 гг.» (1989). Адзін са складальнікаў і аўтараў літаратурна-мастацкіх календароў «Кола дзён» (1987, 1988), «Беларускі каляндар—1991» (1990), «Наш край» (1990).
Лазар КАЦОВІЧ
Лазар Абрамавіч Кацовіч нарадзіўся 5.10. 1903 г. у горадзе Мінску ў сям*і служачага.
У 12 год пайшоў працаваць «хлопчыкам для паслуг» у мануфактурны магазін, затым — кур’ерам у банк. 3 1920 г.— канторшчык у Народным камісарыяце аховы здароўя БССР, з 1921 г.— у Мінскім гарвыканкоме. 3 1922 г. быў артыстам, памочнікам рэжысёра гарадскога тэатра і вандроўных калектываў. Пасля заканчэння прафтэхшколы друкароў (1926) залічаны грарёрам-літографам у друкарню ў Мінску. 3 дня ўтварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі да 1937 г. быў яго арганізацыйным сакратаром. У 1939 г. скончыў сцэнарны факультэт Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве. Працаваў на кінастудыях у Мінску, Ташкенце, у 1943—1946 гг.— рэдактар Усесаюзнага радыёкамітэта. У пасляваенныя гады жыў у Мінску. Член СП СССР з 1934 г.
Памёр 13.8.1953 г.
Літаратурную працу пачаў у 1920 г. з вершаў. Пісаў на ідыш і рускай мовах. Выйшлі кніжка апавяданняў для дзяцей «Кіфка-ілгунішка» (1926), кнігі прозы «Гумарэскі» (1934), «Коратка і ясна» (1936), зборнік пародый «Прабачце, сябры мае» (1937), на рускай мове — аповесці «Возвраіценне к жнзнн» (1952), «Красный факел» (1957). У перакладзе на беларускую мову выдаў аповесць «Сям’я» (1946).
Аўтар п’есы «У тыя дні» (1927, пастаўлена ў 1927), аднаактоўкі «Жукі ў калгасе» (1933).
Міхась КАЦЮШЭНКА
Міхась (Міхаіл Пятровіч) Кацюшэнка нарадзіўся 1.3.1947 г. у г. Мінску ў сям’і служачага.
Скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1971). 3 1966 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» — літсупрацоўнікам, намеснікам адказнага сакратара, загадчыкам аддзела. 3 1975 г.— інструктар аддзела спартыўнай і абаронна-масавай рабо-
ты, з 1977 г.— намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ЛКСМБ. У 1979— 1984 гт.—рэдактар газеты «Знамя юностн». У 1984—1987 гг. вучыўся ў аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. 3 1987 г.— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца». Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1981 г.
Першае апавяданне апублікаваў у 1968 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Первая осень» (1972), «Трэці раунд» (1977), «Адзін дождж на ўсіх» (1979), «Дні, як усе іншыя» (1981), «Сустрэча пасля развітання» (1984), «Урок маўчання» (раман, апавяданні, 1988), «Прызнанне левага крайняга» (раман, аповесць, 1990).
Арнольд КАШТАНАЎ
Арнольд Каштанаў (Арнольд Львовіч Эпштэйн) нарадзіўся 21.12.1938 г. у горадзе Валгаградзе (Расія) у сям’і рабочага.
Скончыў механіка-тэхналагічны факультэт Маскоўскага аўтамеханічнага інстытута (1961). Працаваў памочнікам майстра, інжынерам-тэхнолагам на Мінскім трактарным заводзе. У 1965—1980 гг.— старшы інжынер на Мінскім аўтамабільным заводзе. Член СП СССР з 1975 г.
Піша на рускай мове. У 1966 г. надрукаваў аповесць «Чего ты хочешь, парень» (часопіс «Неман»). Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «Заводской район» (1976), «Мой дождь» (1982), «Коробейннкя» (Масква, 1985), «Эпндемня счастья» (1986), «Лучшне годы» (1988).
Напісаў сцэнарый мастацкага фільма «Час яе сыноў» (пастаўлены ў 1975) і мастацкага тэлевізійрага фільма «Інжынер Антаніна Брагіна» (пастаўлены ў 1978, прэмія на Усесаюзным конкурсе за лепшы сцэнарый аб рабочым класе), п’есу «Не стой под грузом» (пастаўлена ў 1980).
Аляксей КЕЙЗАРАЎ
Аляксей Кейзараў (Аляксей Сцяпанавіч Кейзераў) нарадзіўся 4.10.1928 г. у вёсцы Бронніца Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1948 г. скончыў Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту. Працаваў аператарам, дыспетчарам станцыі Казань, старшым памочнікам начальніка станцыі ў Калінкавічах. 3 1950 г.— бібліятэкар, у 1951 —1962 і ў, 1964— 1967 гг.— выкладчык рускай мовы і літаратуры Бронніцкай сярэдняй школы. У 1955 г. заврчна скончыў Гомельскі настаўніцкі інстытут. У 1962—1963 гг.— раз’язны карэспандэнт газеты «Калгасная праўда» (цяпер «Сельская газета»), у 1967—1974 гг.— рэдактар на Беларускім радыё, у 1974 г.— карэспандэнт часопіса «Беларусь», у 1974—1988 гг.— літкансультант часопіса «Неман». Член СП СССР з 1982 г.
3 першым вершам выступіў у друку ў 1953 г. (газета «Сталннская молодежь»), з першым апавяданнем — у 1957 г. (газета «Зорька»). Піша на рускай мове. Аўтар кніг прозы «Нас было семеро» (аповесці, 1963), «Не знаюгцнй покоя» (нарыс, 1963), «Эхо на Полесье» (дакументальная аповесць пра Р. Мачульскага, Масква, 1979). Для дзяцей выдаў кнігі «Хнтрый гвозднк» (1966), «Первый разведвзвод» (1969), «У нас в Тополевке» (1976), «Возвратятся журав лн» (1988).