Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Перакладаў на беларускую мову творы пісьменнікаў народаў СССР. У 1975 г. у яго перакладзе выйшаў зборнік паўднёваасецінскай паэзіі «Трубіць алень».
Тодар КЛЯШТОРНЫ
Тодар Тодаравіч Кляшторны нарадзіўся 11.3. 1903 г. у вёсцы Парэчча Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся на рабфаку ў Оршы. У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў на радыё, у рэспубліканскіх газетах і часопісах. Быў членам «Маладняка», «Узвышша», БелАПП. Восенню 1936 г. арыштаваны. 29.10.1937 г. прыгавораны
да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г.
Расстраляны 30.10.1937 г.
Першыя вершы надрукаваў у 1925 г. (часопіс «Аршанскі маладняк»). Выйшлі зборнікі вершаў «Кляновыя завеі» (1927), «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Праз шторм на штурм» (1934), паэма «Палі загаманілі» (1930) і кніжка-малюнак для дзяцей «Пра зайца, ваўка і мядзведзя» (1935). У 1960 г. выдадзена кніга паэзіі «Залатое вязьмо», у 1970 г.— Выбраныя творы.
Пераклаў на беларускую мову раман Ф. Панфёрава «Брускі» (з М. Багуном, ч. 1, 1932), асобныя творы У. Маякоўскага, М. Асеева, А. Безыменскага, М. Галоднага, А. Лахуці, Л. Первамайскага.
Рыгор КОБЕЦ
Рыгор Якаўлевіч Кобец (сапраўднае прозвішча Міхаіл Мусіевіч Сандыга) нарадзіўся 24.7.1898 г. у вёсцы Малыя Рагачыкі Кіраваградскай вобласці (Украіна) у сям’і рабочага.
Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, у народным рамесным, у рэальным вучылішчах. У першую сусветную вайну служыў у царскай арміі, удзельнічаўу баях у Галіцыі (1914—1916). Быў паранены. Працаваў токарам у Елісаветградзе, рабочым на Херсонскім заводзе сельгасмашын кампаніі «Эльворці» (завод «Чырвоная звязда»), маркіроўшчыкам на станцыі Елісаветград — Таварная (1916—1918). У час Лютаўскай рэвалюцыі ўвайшоў у федэрацыю анархістаў групы «Набат». У грамадзянскую вайну служыў у Чырвонаармейскім Брацкім палку (Елісаветград). Затым уступіў у рады Чырвонай гвардыі (1-шы інтэрнацыянальны батальён рэвваенсавета Паўднёвага фронту), перайшоў у армію Дзянікіна, працаваў у міліцыі. У 1919 г. ваяваў у асобным кавалерыйскім дывізіёне 1-й Коннай арміі С. М. Будзённага. Пад Варшавай быў цяжка паранены. Зноў трапіў пад уплыў анархістаў. Удзельнічаў у контррэвалюцыйным мяцяжы ў арміі С. М. Будзённага. Пасля хаваўся ад органаў ЧК (пад рознымі
прозвішчамі, апошняе — Р. Кобец). Працаваў качагарам у бальніцы, на Мінскім дражджавым заводзе «Пралетарый» (1922—1928), на піўзаводзе «Беларусь» (1928—1929). Скончыў тры курсы Мінскага вячэрняга рабочага тэхнікума (1928). Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Звенья» «Маладняка», у 1929—1930 гг.— загадваў сельгасаддзелам рэдакцыі газеты «Рабочнй». Потым кансультант, загадчык сцэнарнага аддзела кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе (1931—1937). У 1935 г. прызнаўся старшыні Саўнаркома БССР М. Галадзеду ў сваіх ранейшых сувязях з анархістамі, тады ж пастановай НКУС СССР быў амнісціраваны. У 1933, 1935, 1937 гг. ездзіў у творчыя камандзіроўкі ў Бірабіджан. Супрацоўнічаў у газетах «Бнробнджанская правда», «Тнхоокеанская звезда» (Бірабіджан). У 1938 г. рэпрэсіраваны ў Бірабіджане. У 1939 г. апраўданы. Пераехаў у Хабараўск, дзе працаваў рэдактарам студыі кінахронікі (1939—1941). У 1941 г. быў зноў арыштаваны, у 1942 г. рашэннем Асобай нарады прыгавораны да 10 год зняволення ў лагерах. Адбываў пакаранне на будоўлях чыгункі ў Тайшэце, Манголіі, у Забайкаллі. 3 1951 г.— на пажыццёвым пасяленні ў Кіргізіі. Працаваў у саўгасе «Чалдавар» Фрунзенскай вобласці вартаўніком на вінаградніках, памочнікам пчаляра (у гарах Цянь-Шаня), загадчыкам хатычытальні, клуба, гаспадаркі ў школе. У 1958 г. вярнуўся ў Мінск. Справа перагледжана 19.10. I960 г. Хабараўскім краявым судом, і Пастанова Асобай нарады СССР ад 4.10.1942 г. адменена. У 1963 г. быў пазбаўлены персанальнай пенсіі рэспубліканскага значэння за прыналежнасць да анархістаў. Член СП СССР з 1935 г.
Заслужаны дзеяч м"астацтваў БССР (1935). Памёр 9.9.1990 г.
У беларускім друку выступіў у 1923 г. з вершамі і апавяданнямі (часопіс «Прафрух»), Пісаў на рускай і беларускай мовах. Апублікаваў п’есы «Гута» (1929, пастаўлена ў 1930), «Ратуй, божа!» (з А. Вольным, 1932), «А ўсё ж заспяваю» (1932), «На заставе» (1935), «Мнгрень» (Хабараўск, 1940), аднаактоўкі «Цяжкі выпадак» (1961), «Катавасія брата Гервасія» (з А. Астрэйкам, 1962), «Нішто сабе жарты» (1962), «Святая тайна» (1965), «Піражкі з чырвонцамі» (1965). Напісаў кінасцэнарый «Паў-
станне гневу» (з А. Вольным, газета «Літаратура і мастацтва», 1936). Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкія фільмы «Ураган» (з Б. Брадзянскім, 1932), «Двойчы народжаны» (1933), «Шукальнікі шчасця» (з I. Зэльцарам, 1936, апублікаваны ў 1988, у 1987 г. выпушчаны відэафільм), «Дняпро ў агні» (з I. Барашкам, 1937), музычная камедыя «Счастлнвый берег» (з С. Бытавым, 1940). Выдаў кінааповесці «Герон Балтнкн» (Хабараўск, 1939), «Трофнм Бутан» — новы варыянт «Паўстання гневу» (Хабараўск, 1940). У 1925 г. напісаў верш «Паравоз», які стаў папулярнай камсамольскай песняй.
У 1989 г. часопіс «Нёман» апублікаваў аповесць «Ноев ковчег» (напісана ў 1964).
Алена КОБЕЦ-ФІЛІМОНАВА
Алена Рыгораўна Кобец-Філімонава (Кобец) нарадзілася 13.10.1932 г. у гарадскім пасёлку Круглае Магілёўскай вобласці (паводле пашпарта — у Мінску) у сям’і пісьменніка.
Скончыла Мінскую музычную школу-дзесяцігодку імя А. Александроўскай (1952). 3 1953 г. працавала выкладчыцай у музычных школах Мінска, Выбарга, Стаўрапаля. У 1954—1955 гг. вучылася ў Ленінградзе ў Музычным вучылішчы імя Рымскага-Корсакава. Некаторы час жыла ў Грэцыі (1964—1966), вучылася ў Афінскай кансерваторыі. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя A. В. Луначарскага па класу раяля (1969), Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм» (1971 — 1972), рэдактарам выдавецтва «Юнацтва» (1981 — 1983). Член СП СССР з 1965 г.
3 першым літаратурным творам выступіла ў 1959 г. Піша на рускай і беларускай мовах, пераважна для дзяцей. На беларускай мове выйшлі зборнікі вершаў для дзяцей «Казка пра месяц» (1963) і «Залаты ручнік» (1972), аповесці «Жаваранкі над Хатынню» (1977), (рускае выданне Масква, 1973), «Блакітны экспрэс» (1981), «Агні за перавалам» (1985; гэтыя дзве аповесці перапрацаваны ў раман «Агні за пера288
валам», 1987), казкі «Вянок дзівосаў» (1986). На рускай — зборнік казак «Чнтайка н гуляйка» (1963), «Семь художннков» (1965), кніга нарысаў «В королевстве... но не сказочном» (1968), «Сказкн старого Янннса» (1969). Па матывах аповесці «Блакітны экспрэс» у 1978 г. пастаўлены аднайменны спектакль. Аўтар сцэнарыя мультфільма «Вася Буслік і яго сябры» (зняты ў 1974).
Пераклала на беларускую мову з навагрэчаскай зборнік вершаў Я. Рыцаса «Макронісас» (1973).
Укладальнік зборніка беларускай паэзіі «Земля с лазурнымн очамн» (Масква, 1979).
JeaH КОЗЕЛ
Іван Васільевіч Козел нарадзіўся 21.5.1928 г. у вёсцы Канчаны Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Маладзечанскую сярэднюю школу № 1 імя Я. Купалы ў 1949 г. Настаўнічаў у Віткаўшчынскай пачатковай (1949—1959), Ермакоўскай сямігадовай (1959—1960) і Красненскай сярэдняй (1960—1963) школах Маладзечанскага раёна. Адначасова завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1955). Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1963—1964), у 1964—1966 гг.— рэдактар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, затым старшы рэдактар Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. У 1969 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Член СП СССР з 1961 г.
Памёр 30.1.1970 г.
Выступаў як драматург з 1957 г. Аўтар п’ес «Папараць-кветка» (1958, пастаўлена ў 1957, асобнае выданне ў 1959), «Канчане — суседзі мае» (апублікавана і пастаўлена пад назваю «Над хвалямі Серабранкі» ў 1961, асобнае выданне ў 1963).
Георгій КОЛАС
Георгій Данілавіч Колас нарадзіўся 26.2.1929 г. на хутары Куцень Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
30.3.1930 г. у сувязі з калектывізацыяй і раскулачваннем сасланы разам з бацькамі на спецпасяленне ў Гаінскі раён Комі-Пярмяцкай нацыянальнай акругі. Вызвалены 14.9.1945 г. У 1947 г. скончыў філалагічны факультэт Кудымкарскага настаўніцкага інстытута, у 1951 г.— акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральнага інстытута. Два гады працаваў акцёрам Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага ў Мінску. Затым быў супрацоўнікам газеты «Сталннская молодежь», аспірантам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1955—1960 гг.— галоўны рэдактар па рэпертуары драматычных тэатраў у Міністэрстве культуры БССР. Працаваў загадчыкам метадычнага кабінета культасветработы Белсаўпрофа. У 1961—1964 гг.— літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», у 1967— 1971 гг.— рэдактар аддзела крытыкі, бібліяграфіі і мастацтва часопіса «Неман». Член СП СССР з 1964 г.
3 артыкуламі пра тэатральнае мастацтва і драматургію пачаў выступаць у 1953 г. Выдаў брашуры «Тэатры Беларускай ССР у 2-й Прыбалтыйскай тэатральнай вясне» (1957), «Спектаклі юбілейнага сезона» (1958), «Ннколай Еременко» (Масква, 1968). Аўтар кнігі «Современннк в грнме н без грнма» (1963), зборніка артыкулаў «Дналог через рампу» (1967), шматлікіх артыкулаў аб старажытных беларускіх інтэрмедыях, аб творчасці драматургаў К. Марашэўскага, Я. Купалы, К. Губарэвіча, А. Маўзона, А. Макаёнка, А. Вярцінскага, I. Чыгрынава, А. Дударава, М. Матукоўскага, А. Дзялендзіка, Я. Шабана і інш.
Аўтар звыш дваццаці пяці сцэнарыяў дакументальных, навукова-папулярных кінаі тэлефільмаў «Беларуская сюіта» (1966), «Я чую вестку» (1967), «Купалаўцы» (1970), «Мы — сіняблузнікі» (1971), «Жывая ніць» (1973), «Ларыса Александроўская» (1975), «Тры тысячы песень» (1976), «Мінск — пра час і пра
сябе» і «Лепей за тое, што ёсць» (1977), «Ігра без ігры» (1978), «Іван Шамякін» (1979), «Паклон мой народу за песні» і «Янка Купала» (1982), «Старажытныя паркі» (1989) і інш.
Якуб КОЛАС
Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3.11.1882 г. у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Мінскай вобласці ў сям’і лесніка.